• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі

    Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 1992
    468.23 МБ
    
    39
    
       Пасля смерці Леніна, калі ленінізм стаў афіцыйнай ідэалогіяй у нашай краіне, а затым у шэрагу ўсходнееўрапейскіх краін, якія абвясцілі пачатак сацыялістычных пераўтварэнняў, яго пачалі спрашчаць і скажаць. Сталінскае тлумачэнне ленінізму грунтавалася галоўным чынам на ідэях, выказаных у эпоху «ваеннага камунізму». Пры гэтым прыглушаліся або замоўчваліся ідэі і трывожныя разважанні, што змяшчаліся ў палітычным запавеце Леніна. Усё гэта неабходна было
    
    для ідэйнага эканамічнай і
    
    нізму.
    
    Што такое рэвізіянізм?
    
    падмацавання рэальнай сацыяльнапалітычнай практыкі перыяду сталі
    
    
          Другая тэндэнцыя развіцця грамадства стабілізацыі, паслаблення ў шэрагу вядучых капіталістычных краін сацыяльнай напружанасці найбольш поўна ўлічана ў працах нямецкага сацыялдэмакрата Э. Бернштэйна, які неўзабаве пасля смерці Энгельса выступіў з крытыкай рада палажэнняў марксісцкага вучэння. Адсюль і назва напрамку, пачатак якому палажылі працы Бернштэйна,— рэвізіянізм, гэта значыць перагляд, рэвізія класічнага вучэння. Доўгія гады ў нашай літаратуры рэвізіянізм ацэньваўся надта адмоўна, разглядаўся як сінонім здрадніцтва інтарэсам рабочага класа.
       Якія ж погляды выказвае Бернштэйн?
       Перш за ўсё ён крытыкуе вывад Маркса аб збядненні пралетарыяту (хоць не адмаўляе факта эксплуатацыі рабочых капіталістамі). Ен лічыць тэндэнцыю збяднення пралетарыяту часовай з’явай, уласцівай пачатковаму стану капіталістычнага спосабу вытворчасці, пераадольваемай з цягам часу. Бернштэйн знаходзіць, што колькасць уласнікаў павялічваецца, сярэднія слаі мяняюць свой характар, але захоўваюць свае пазіцыі ў грамадстве. Ен высока ацэньвае ролю дэмакратыі ў сучасным грамадстве, якую можна прызнаць абазначэннем такога сацыяльнага ладу, пры якім ні адзін клас не карыстаецца палітычнымі прывілеямі ў адносінах да ўсяго грамадства. У цэлым Бернштэйн больш аптымістычна глядзіць на перспектывы капіталізму. Хаця ў грамадстве існуе класавая барацьба, але час працуе на змякчэнне класавых супярэчнасцей. Палітыка «малых спраў», частковых рэформ дазволіць капіталізму паступова змяняцца ў сацыялістычным напрамку. Такім чынам, няма неабходнасці, на думку
    
    40
    
    Бернштэйна, у разбуральных рэвалюцыйных катастрофах, у адмаўленні ад дэмакратычных заваёў на карысць дыктатуры пралетарыяту.
       Сёння пазіцыя Бернштэйна ў многіх сваіх палажэннях здаецца дастаткова дальнабачнай. Аднак у тых рэальных гістарычных умовах, калі рэвізіянізм вылучыўся ў якасці самастойнага ідэйнага напрамку, ён крытыкаваўся не толькі Леніным і яго прыхільнікамі, але і другой часткай нямецкай сацыялдэмакратыі, погляды якой найбольш поўна выказаў К. Каўцкі.
       Прыхільнікі гэтага напрамку заяўлялі аб сваёй вернасці ідэям марксізму. Яны падтрымлівалі ўсе яго асноўныя вывады, у тым ліку і неабходнасць пралетарскай рэвалюцыі. Пры гэтым асабліва падкрэслівалася думка аб недапушчальнасці правакавання рэвалюцыйных дзеянняў пры адсутнасці спелых матэрыяльных перадумоў, неабходных для перамогі рэвалюцыі. Яна павінна аблегчыць выхад ужо паспелага і непазбежнага.
    «Святла         Гэтыя словы Гётэ працытаваў у ад
    большштла!»     ной са сваіх пРа« тэарэтык і дзеяч
                     расійскага рэвалюцыйнага руху Г. В. Пляханаў, і яны сталі дэвізам яго жыцця. Важнейшую задачу мыслячай асобы Пляханаў бачыў следам за В. Бялінскім, А. Герцэнам, М. Чарнышэўскім у тым, каб несці народу святло ведаў, выконваць высакародныя задачы асветніцтва.
       3 імем Пляханава звязана развіццё марксізму ў канцы XIX — пачатку XX ст. і яго распаўсюджанне ў Расіі. У сваіх працах «Аб матэрыялістычным разуменні гісторыі», «Да пытання аб ролі асобы ў гісторыі» і іншых Пляханаў выступаў як матэрыялістдыялектык, які вёў непрымірымую барацьбу з рэвізіяй марксісцкага вучэння. Падтрымліваючы палажэнні гэтага вучэння аб рашаючай ролі эканамічнага базісу, Пляханаў у той жа час крытыкаваў прыхільнікаў спрошчанага, прамалінейнага падыходу да гэтага пытання. Ен падкрэсліў, што «эканоміка амаль ніколі не перамагае сама сабой... а заўсёды толькі пры дапамозе надбудовы, заўсёды толькі пры дапамозе пэўных палітычных устаноў» (Выбр. філасоф. тв. М., 1956. Т. 2. С. 216).
       Абараняючы разам з заходнееўрапейскімі сацыялдэмакратамі ідэю спеласці эканамічных умоў як неабходнай умовы пераходу да новага грамадскага ладу, Пляханаў перасцерагаў ад заўчасных камуністычных
    
    41
    
    эксперыментаў. Захоп рэвалюцыянерамі ўлады пры адсутнасці ўмоў для далейшай сацыяльнай перабудовы, лічыў ён, «можа прывесці да палітычнай недарэчнасці, накшталт старажытнакітайскай або перувіанскай імперыі, г. зн. да абноўленага царскага дэспатызму на камуністычнай падкладцы» (Выбр. філасоф. тв. Т. 1. С. 105).
       Нягледзячы на разыходжанне палітычных поглядаў з Пляханавым, Ленін высока цаніў яго творчую спадчыну, адзначаў, што ўсё напісанае Пляханавым па філасофіі «гэта лепшае ва ўсёй міжнароднай літара
    
    туры марксізму»
    
    Наперад, да Маркса, або назад да «постмарксізму»?
    
    (Поўн. зб. тв. Т. 42. С. 290).
      Рэзка крытыкуючы афіцыяльны марксізмленінізм (асабліва ў сталінскай трактоўцы), які ўсталяваўся ў СССР, прыхільнікі марксісцкага вучэння ў заходнім свеце пачалі
    
    настойліва заклікаць вярнуцца да сапраўднага марксізму, ачышчанага ад дагматычных скажэнняў і спрошчаных падыходаў. Такую спробу зрабіў, у прыватнасці, італьянскі марксіст А. Грамшы (1891 —1937). Ен выступаў супраць абсалютызацыі «жалезных законаў гісторыі», разглядаў гістарычны працэс як поле магчымасцей, паміж якімі чалавек ажыццяўляе свой выбар. У ходзе сваёй дзейнасці людзі рэалізуюць адны магчымасці і блакіруюць другія. Гэта робіць асобу адказнай за свае ўчынкі.
       Другі напрамак марксісцкай думкі Захаду паказаны ў працах тых даследчыкаў, якія спрабуюць перагледзець шэраг палажэнняў марксізму з улікам новьіх грамадскіх працэсаў, звязаць марксізм з іншымі ідэйнымі плынямі. Тэарэтыкі постмарксізму імкнуцца аддзяліць гуманістычныя прынцыпы марксісцкага вучэння (свабоднае развіццё кожнага як умова развіцця ўсіх, задавальненне сапраўдных чалавечых патрэб, пераадоленне эксплуатацыі і адчужэння) ад выказаных Марксам умоў іх ажыццяўлення, да якіх ён адносіў бяскласавую і бездзяржаўную арганізацыю грамадства, ліквідацыю прыватнай уласнасці і таварнаграшовай эканомікі. Лічачы, што гуманістычныя прынцыпы не страцілі свайго значэння і цяпер, прыхільнікі постмарксізму расцэньваюць умовы іх ажыццяўлення
    
    як утапічныя.
        У літаратуры гэтага напрамку крытычна ацэньваюцца ідэі Маркса аб «родавай сутнасці чалавека», у
    
    42
    
    адпаведнасці з якімі станоўчыя якасці асобы: здольнасць да творчасці, таварыскасць, імкненне да свабоды — як бы з самага пачатку закладзены ў чалавека, а такія рысы, як эгаізм, агрэсіўнасць і іншыя, народжаны ўмовамі існавання. ГІостмарксісты лічаць, што і тыя, і другія якасці належаць самой чалавечай сутнасці, і ў гэтым выпадку мы маем справу не са знешняй, а з унутранай супярэчнасцю.
       Вялікая ўвага ў працах вучоных гэтага напрамку ўдзяляецца вывучэнню пытання аб суадносінах ідэй
    
    марксісцкага
    
    Ці ёсць будучыня ў марксізму?
    
    вучэння і хрысціянства.
         Пытанне гэта ў сучасных умовах ужо не аднясеш да ліку рытарычных або пустых. Незаціхаючая палеміка вакол ідэйнай спадчыны заснавальні
    
    каў марксізму, наступных напрамкаў марксісцкай думкі прымушае зноў і зноў шукаць адказы на яго. Пры ўсёй процілегласці пазіцый тых, хто спрачаецца, большасць з іх аднадушныя ў тым, што марксізм нельга выкрасліць з гісторыі грамадскай думкі. У шэрагу выдатных мысліцеляў мінулага Маркс займае.безумоўна, адно з ганаровых месц.
       Але ці захоўваюць марксісцкія ідэі актуальнасць сёння, ці могуць яны стаць надзейнымі арыенцірамі будучага грамадскага развіцця? Тут адзінадушша ў спрэчках канчаецца. Адны сцвярджаюць, што марксізм, які ўзнік як тэорыя 150 гадоў назад, не ў стане быць «кіраўніцтвам да дзеяння» ў настолькі змененых абставінах. Другія зыходзяць з таго, што ў марксізме разам з гістарычна абмежаванымі палажэннямі ёсць і ідэі, якія маюць пастаяннае значэнне і якія паранейшаму будуць уздзейнічаць на развіццё грамадскай думкі і гістарычную практыку. Да іх ліку адносяць ідэі сацыяльнай справядлівасці і калектыўнай салідарнасці, такі крытэрый грамадскага прагрэсу, які класікі выказалі словамі: свабоднае развіццё кожнага як умова свабоднага развіцця ўсіх. He траціць свайго значэння развіты Марксам дыялектычны падыход да з’яў грамадскага жыцця, які прадугледжвае іх разгляд у пастаянным развіцці і змяненні, у пераходзе ад аднаго якаснага стану ў другі праз барацьбу супярэчлівых пачаткаў і тэндэнцый.
       Сучасная гісторыя пацвярджае марксісцкую думку аб ключавым значэнні адносін уласнасці, аб важнай ролі эканамічнай сферы жыцця грамадства. Знаходзіць
    
    43
    
    свае дадатковыя аргументы і ідэя аб натуральнагістарычным ходзе грамадскага развіцця, які выключае магчымасць адвольных змяненняў сацыяльных адносін.
       У той жа час гістарычны вопыт не пацвердзіў шэраг палажэнняў марксісцкага вучэння: аб ліквідацыі таварнаграшовых адносін пры сацыялізме, аб росце збяднення рабочага класа ва ўмовах капіталізму. Прадстаўнікі гістарычнай навукі выказваюць сумненне ў тым, што толькі па адной падставе — эканамічнае развіццё і адносіны ўласнасці — можна стварыць навуковую перыядызацыю (паслядоўная змена фармацый) гістарычнага працэсу. Сёння відавочна і тое, што Маркс недаацаніў магчымасці самаразвіцця капіталізму, які змог успрыняць дасягненні навуковатэхнічнай рэвалюцыі і на гэтай аснове стварыць высокі ўзровень дабрабыту большасці насельніцтва. Усё гэта так. I відаць, гэты «чорны спіс» таго, што не адбылося, не апраўдала сябе, было рамантычнаутапічным у марксісцкім вучэнні, можна прадоўжыць.
       Якая ж сапраўдная роля марксізму?
       Мы бачым, як няпроста склаўся яго гістарычны лёс. Два фактары, як нам здаецца, змогуць дапамагчы вызначыць гістарычнае месца гэтага вучэння. Першы з іх — час: далейшы ход грамадскагістарычнага развіцця дапаможа зрабіць больш глыбокія і правільныя вывады аб будучым марксізму. Другі — ачышчэнне марксізму ад скажоных тлумачэнняў, вызваленне ад дагматычных адносін да яго.
       Але ўжо зараз можна з упэўненасцю сцвярджаць, што марксісцкая тэорыя зрабіла вялікі ўплыў на развіццё грамадскай думкі. Гэта прызналі нават тыя вучоныя Захаду, якія ніколі не лічылі сябе марксістамі. У адной з гутарак амерыканскі эканаміст і сацыёлаг Дж. Гэлбрэйт выказаўся так: «Шчыра кажучы, я лічу Маркса надта вялікай фігурай, каб цалкам аддаць яго вам, сацыялістам і камуністам». Магчыма, і нам не трэба цалкам аддаваць марксісцкія ідэі мінулым гістарычным эпохам?