• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі

    Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 1992
    468.23 МБ
                     та быў за час? Нагадаем некаторыя гістарычныя факты. Па Еўропе праносіцца хваля буржуазных рэвалюцый, змятаючы адзін за адным феадальныя рэжымы, якія яшчэ захаваліся. У тых жа краінах, дзе капіталізм ужо ўсталяваўся, з’яўляюцца адзнакі першых эканамічных крызісаў. Скінуўшы феадальнасаслоўнае адзенне, сацыяльная рэчаіснасць паўстала як прамое процістаянне класаў: пралетарыяту і буржуазіі. Рабочыя ўжо заявілі аб сабе як сама
    
    21
    
    стойнай палітычнай сіле першымі масавымі выступленнямі ў Францыі, у Германіі.
       Усе гэтыя падзеі, рэальная грамадская сітуацыя гэтага перыяду зрабілі сур’ёзны ўплыў на светапогляд, грамадскія і палітычныя погляды К. Маркса і Ф. Энгельса — стваральнікаў новай тэорыі грамадскага развіцця. Аднак не толькі асэнсаванне сацыяльнай рэчаіснасці стала крыніцай новых ідэй. Маркс і Энгельс былі добра знаёмы з перадавой грамадскай думкай свайго часу, дасягненнямі прыродазнаўчых навук. Непасрэднымі ідэйнатэарэтычнымі крыніцамі марксізму сталі нямецкая класічная філасофія, у асобе такіх яе выдатных прадстаўнікоў, як Г. Гегель і Л. Феербах, англійская палітычная эканомія, развітая ў працах А. Сміта і Д. Рыкарда, і утапічны сацыялізм, выдатнымі прадстаўнікамі якога былі Р. Оуэн, А. СенСімон і Ш. Фур’е.
       Найбольш буйнымі дасягненнямі нямецкай філасофіі заснавальнікі марксізму лічылі гегелеўскае вучэнне аб развіцці — дыялектыку (аб яе асноўных рысах мы гаварылі ў папярэднім параграфе) і ідэі матэрыялізму Феербаха, які, у адрозненне ад Гегеля, імкнуўся растлумачыць духоўныя з’явы не з іх саміх, а з зямной асновы. У цэнтры ўвагі англійскіх палітэканомаў былі пытанні працы і вартасці. Ужо А. Сміт прыйшоў да разумення таго, што ў аснове вартасці тавару ляжыць праца, хоць, на думку вучонага, не толькі яна: вартасць таксама вызначаецца даходам, што прыносіцца капіталам і зямлёй. Д. Рыкарда абгрунтоўваў ідэю аб тым, што толькі створаная працай рабочага вартасць з’яўляецца крыніцай і прыбытку (даходу ад капіталу), і рэнты (даходу ад зямлі). Гэтыя ўяўленні, якія склалі ядро так званай працоўнай тэорыі вартасці, былі ў далейшым улічаны і развіты Марксам пры вывучэнні эканамічных адносін капіталістычнага грамадства.
       Погляды утапістаўсацыялістаў ужо былі разгледжаны ў папярэднім параграфе. Тут жа мы адзначым, што марксісцкім вучэннем была ўспрынята ў першую чаргу вострая крытыка сацыялістамі існуючай рэчаіснасці, а таксама сама ідэя магчымасці пераходу да новага этапу развіцця, у рамках якога будуць пераадолены недахопы і супярэчнасці капіталізму.
       3 прыродазнаўчых навуковых адкрыццяў, якія зрабілі ўплыў на з’яўленне новага вучэння, неабходна
    
    22
    
    вылучыць закйн ператварэння энергіі, які пацвярджае ўзаемасувязь з’яў аб’ектыўнага свету; вывад аб клетачнай будове арганізмаў, што даказвае ўнутранае адзінства жывой прыроды; эвалюцыйную тэорыю Ч. Дарвіна, якая тлумачыць паходжанне відаў. Гэтыя адкрыцці далі магчымасць усталявацца ў свядомасці мыслячых людзей філасофскім ідэям, якія разглядаюць свет у развіцці, адзінстве і ўзаемасувязі.
    Абапіраючыся на дасягненні перадавой грамадскай думкі, Маркс і Энгельс істотным чынам перагледзелі раней існаваўшыя ўяўленні аб грамадстве, характары рухаючых сіл
    
    Што такое матэрыялістычнае разуменне гісторыі
    
    і накіраванасці яго развіцця, выказаўшы шэраг прынцыпова новых ідэй.
        Перш за ўсё імі было рашуча адкінута палажэнне, якое непадзельна панавала ў грамадазнаўстве, аб тым што грамадства, грамадскія адносіны — спараджэнне духу або вынік духоўнай дзейнасці людзей. Гэты вывад грунтаваўся на відавочным для ўсіх факце: грамадства складаюць людзі, якія надзелены свядомасцю і кіруюцца ў сваёй дзейнасці зусім пэўнымі мэтамі. Ці не сведчыць гэта аб прымаце (першынстве) свядомага, духоўнага пачатку ў жыцці грамадства? He, лічылі заснавальнікі марксізму. Першаасновай развіцця грамадства з’яўляецца працоўная, прадукцыйная дзейнасць людзей, накіраваная на задавальненне матэрыяльных патрэб. Прасцей кажучы, гіерш чым думаць, займацца навукай, філасофіяй, палітыкай, рэлігіяй чалавеку неабходна есці, піць, мець жыллё і г. д. Для задавальнення гэтых патрэб людзі ўзаемадзейнічаюць з прыродай, уступаюць ва ўзаемныя адносіны адзін з адным. 3 гэтага і складваецца грамадскае быццё людзей, якому ўласцівы аб’ектыўныя (незалежныя ад свядомасці) законы развіцця.
       Такім чынам, у адпаведнасці з марксізмам, грамадскае быццё вызначае грамадскую свядомасць (г. зн. духоўны бок жыцця грамадства) «...Людзі, якія развіваюць сваю матэрыяльную вытворчасць... змяняюць разам з гэтай дзейнасцю таксама сваё мысленне і прадукты свайго мыслення. He свядомасць вызначае жыццё, а жыццё вызначае свядомасць»,— пісалі К. Маркс і Ф. Энгельс у «Нямецкай ідэалогіі» (Выбр. творы. Т. 2. С. 20).
       Разам з тым разнастайным формам грамадскай
    
    23
    
    свядомасці (мараль, рэлігія, мастацтва, навука, філасофія) уласціва пэўная самастойнасць. Звернемся да канкрэтнага прыкладу. Возьмем само ўзнікненне марксісцкага вучэння (як з’явы, што адносіцца да сферы грамадскай свядомасці) Вядома, сам факт яго з’яўлення быў абумоўлены, у першую чаргу, рэальнымі сацыяльнымі ўмовамі, якія склаліся ў жыцці еўрапейскіх краін да сярэдзіны XIX ст. Але ці толькі гэтым? Мы не выпадкова досыць падрабязна разгледзелі вучэнні, якія папярэднічалі з’яўленню марксізму: толькі абапіраючыся на ўжо наяўныя дасягненні грамадскай думкі, Маркс і Энгельс маглі рухацца наперад. Значыць, мы можам заключыць, што навуковыя, філасофскія і іншыя ідэі залежаць ад накопленага раней ідэйнага багацця і падпарадкоўваюцца пэўнай унутранай логіцы свайго развіцця.
       Для таго каб лепш зразумець марксаву тэорыю грамадскага развіцця, неабходна разгледзець яшчэ некалькі ключавых паняццяў, уведзеных у грамадазнаўства заснавальнікамі марксізму.
       Даследуючы грамадскую вытворчасць, Маркс вылучае два яе бакі: прадукцыйныя сілы і вытворчыя адносіны. Што яны такое? Рэчы вырабляюцца з пэўных матэрыялаў. Гэта могуць быць драўніна, жалезная руда, гліна, нафта і іншыя матэрыялы, што з’яўляюцца прадметам працы, паколькі на іх накіравана працоўная дзейнасць чалавека.
       Для арганізацыі вытворчасці рэчаў чалавеку патрэбны, папершае, прылады працы (інструменты, станкі, машыны), з дапамогай якіх чалавек уздзейнічае на прадметы працы; падругое, памяшканні, крыніцы энергіі, дарогі і інш. Разам з прыладамі працы яны складаюць сродкі працы.
       Сукупнасць неабходных матэрыяльных умоў вытворчасці (прадметы працы і сродкі працы) утвараюць сродкі вытворчасці. Вытворчасць абавязкова ўключае ў сябе і працоўную дзейнасць людзей.
       Створаныя грамадствам сродкі вытворчасці разам з людзьмі, якія валодаюць ведамі і навыкамі, складаюць прадукцыйныя сілы грамадства.
       У працэсе сумеснай дзейнасці людзі ўступаюць у вытворчыя адносіны, у аснове якіх ляжаць адносіны да ўласнасці на сродкі вытворчасці. Уся сістэма вытворчых адносін залежыць ад таго, у чыёй уласнасці знаходзяцца асноўныя сродкі вытворчасці. Гэта вызна
    
    24
    
    чае месца чалавека ў сістэме вытворчасці (уладальнік, кіраўнік, вытворца), размеркаванне і прысваенне даходаў ад зробленага. Асноўная доля даходу ідзе ўладальніку сродкаў вытворчасці, вытворца ж атрымлівае заработную плату за сваю рабочую сілу
       Прадукцыйныя сілы і вытворчыя адносіны ва ўзаемасувязі ўтвараюць спосаб вытворчасці.
       Узаемадзеянні грамадскага быцця і грамадскай свядомасці раскрываюцца ў паняццях базісу і надбудовы.
       Базіс — гэта эканамічны лад грамадства, які ўяўляе з сябе сукупнасць вытворчых адносін. Надбудова — сукупнасць грамадскіх поглядаў, ідэй, тэорый, разнастайных палітычных, юрыдычных, маральных і іншых адносін, а таксама ўстаноў і арганізацый. Базіс і надбудова цесна ўзаемазвязаны. Марксісцкае вучэнне галоўную ролю надае базісу ў адносінах да надбудовы. Разам з тым апошняя не проста прыстасоўваецца да эканамічнага ладу, а адыгрывае самастойную і актыўную ролю ў грамадскім жыцці. Ідэі, тэорыі накіроўваюць дзейнасць людзей і робяць уплыў на развіццё ўсіх сфер жыцця грамадства, у тым ліку і на эканоміку. Маркс гаварыў, што ідэі, якія авалодалі масамі, становяцца матэрыяльнай сілай. Гістарычная ступень грамадскага развіцця, заснаваная на пэўным спосабе вытворчасці, са сваім базісам і надбудовай атрымала назву ў марксісцкім вучэнні грамадскаэканамічнай фармацыі.
       Такім чынам, матэрыялістычнае разуменне грамадскага развіцця выявілася ў марксізме ў першую чаргу ў прызнанні першаснымі, вызначальнымі тых адносін, якія аб’ектыўна складваюцца ў сферы матэрыяльнай вытворчасці.
    
    Развіццё Новы падыход марксізму да праблем грамадства — грамадазнаўства выявіўся таксама натуральна ў тлумачэнні прычын і рухаючых гістарычны сіл развіцця грамадства. Прагрэс, працэс на думку Маркса і Энгельса, выражаецца ў змене адной грамадскаэканамічнай фарма
    
    цыі другой, якая дасягае больш высокага ўзроўню развіцця асноўных сфер грамадскага жыцця.
       Як жа адбываецца гэты працэс? Грамадства ўвесь час разбураюць узнікаючыя супярэчнасці. Гэта з’яўляецца крыніцай грамадскага развіцця. Асноўнай
    
    25
    
    выступае супярэчнасць паміж прадукцыйнымі сіламі і вытворчымі адносінамі.
       Паміж двума бакамі спосабу вытворчасці ёсць унутранае адзінства: пэўны ўзровень прадукцыйных сіл патрабуе пэўных вытворчых адносін. Разам яны паказваюць, як людзі робяць матэрыяльныя даброты.
       Прадукцыйныя сілы найбольш рухомы бок спосабу вытворчасці. Што датычыць вытворчых адносін, то яны больш устойлівыя. Гэта забяспечваецца ўстойлівасцю форм уласнасці. Так, грамадская ўласнасць пры першабытным ладзе існавала дзесяткі тысяч гадоў, рабаўладальніцкая ўласнасць — некалькі тысячагоддзяў, феадальная — больш за тысячагоддзе, капіталістычная — некалькі стагоддзяў.
       Вытворчыя адносіны залежаць ад прадукцыйных сіл. Адпаведнасць паміж імі — аб’ектыўнае патрабаванне вытворчасці.
       Што можа быць, калі яны не адпавядаюць адзін аднаму? Вытворчыя адносіны адстаюць ад прадукцыйных сіл, уступаюць з імі ў супярэчнасць, якая з цягам часу паглыбляецца і перарастае ў канфлікт. Вытворчыя адносіны становяцца тормазам развіцця прадукцыйных сіл. Канфлікт вырашаецца ў выніку замены ўстарэлых вытворчых адносін новымі, якія адпавядаюць узроўню развіцця прадукцыйных сіл.