• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі

    Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 1992
    468.23 МБ
       3.    Што такое «культура маладых»? Ці з’яўляецца роккультура культурай пратэсту?
       Існуе сцверджанне, што рок — гэта не сучасная музыка (сучаснай у гэтай музыцы з’яўляецца толькі апаратура), а сама роккультура ўзыходзіць да карнавальнай культуры сярэдневякоўя. Сувязь гэта праяўляецца ў многіх знешніх атрыбутах рокспевакоў і груп, касцюмерыя якіх балансуе паміж гіпертрафіямі нармальнага адзення і голым целам. Сюды трэба далучыць металічныя ланцугі і рознага роду вярыгі, а таксама пакутніцкі (фізіялагічна апраўданае напружанне галасавога апарату, але яшчэ і спецыяльна стымулюемае) выраз твару
    
    58
    
    музыканта. Узнікае аналогія з такім элементам смехавой культуры, як юродства, г. зн. агідна страшэнным і разам з тым сур’ёзным.
        Адносна сацыяльнай ролі рокмузыкі выказваюцца розныя пункты гледжання. Многія схільны бачыць у ёй форму маладзёжнага пратэсту і ў нас, і на Захадзе. А за самой з’явай «абуральных паводзін» заўсёды стаіць творчы пошук нейкага новага шляху ў развіцці культуры. У той жа час ёсць даследчыкі, якія не падзяляюць гэтую пазіцыю. Яны сцвярджаюць, што ўсе нашы намаганні «гуманізаваць» рок выглядаюць наіўнасцю, таму што сам ён звязаны з той часткай маладзёжнай культуры, якая альбо прама ўсталёўвае сябе як культура крымінальная, альбо сцірае адрозненні паміж дабром і злом, паміж злачыннымі і законнымі тыпамі сацыяльных паводзін.
        А які ваш пункт погляду?
    
        Пытанні і заданні
    
       1.     Што ў сучасных умовах садзейнічае развіццю грамадскіх навук?
       2.     Чаму адной з найбольш распаўсюджаных форм даследавання праблем грамадазнаўства сталі дыскусіі, «круглыя сталы»?
       3.     Выкажыце свае адносіны да праблем, якія ўзняты ў дыскусіі «Моладзь у сучасным свеце». Якія яшчэ пытанні ў рамках гэтай тэмы з’яўляюцца на ваш погляд цікавымі?
       4.     Ці лічыце вы маральныя нормы абсалютнымі або гістарычна зменлівымі? Свой пункт погляду абгрунтуйце.
       5.     Выкажыце свае адносіны да тэзісаў: «Маральнасць — аснова духоўнага жыцця грамадства»; «мараль вызначае ўсе бакі жыцця грамадства, у тым ліку і эканамічныя адносіны»; «маральныя нормы і адносіны другасныя, яны вызначаюцца характарам эканамічных адносін, якія існуюць у грамадстве».
       6.     Чаму пытанне аб сацыялізме як тэарэтычнай мадэлі ў практычным сэнсе стала сёння прадметам вострых дыскусій?
       7.     Прывядзём выказванне італьянскага палітычнага дзеяча К. Расселі з кнігі «Ліберальны сацыялізм»: «Сацыялізм — гэта не сацыялізацыя, не пралетарыят ва ўладзе і нават не матэрыяльнае раўнапраўе. Сацыялізм па сутнасці справы — гэта прагрэсіўнае ажыццяўленне ідэі свабоды і справядлівасці паміж людзьмі, ідэі прыроджанай, якая... знаходзіцца ў глыбіні кожнай чалавечай істоты. Гэта намаганне забяспечваць усім людзям роўную магчымасць пражыць менавіта такое жыццё, якое толькі і можа звацца жыццём, пазбаўляючы іх ад рабскай залежнасці ад матэрыяльных патрэб...»
        Ці згодны вы з гэтым сцверджаннем? Свой пупкт погляду абгрунтуйце.
    
    
    59
    
    Раздзел II. ЦЫВІЛІЗАЦЫІ МІНУЛАГА
    
    § 8. ШТО ТАКОЕ СУСВЕТНАЯ ЦЫВІЛІЗАЦЫЯ
    
    «Гісторыя      Ужо некалькі гадоў вы вывучаеце
    ў двух вымярэннях» гістарЫЧнае мінулае народаў нашай краіны і іншых дзяржаў і народаў свету. Многія з вас, безумоўна, чыталі кнігі з гістарычнымі сюжэтамі. Давайце паспрабуем мысленна ахапіць увесь шлях, які прайшло грамадства з моманту з’яўлення Чалавека разумнага да сённяшніх дзён. Пры гэтым нам прыйдзецца мысліць сама меней у двух вымярэннях: у «вертыкальным» — маючы на ўвазе многія тысячагоддзі, якія аддзяляюць нас ад першабытных людзей, і ў «гарызантальным» — падразумяваючы мноства плямён, народаў, краін, якія запаўняюць рэальную гістарычную прастору на кожным адрэзку грамадскага развіцця.
       Якія ж вобразы або абагульненыя ўяўленні ўзнікаюць пры гэтым у нашай свядомасці? Думаем, што ў свядомасці многіх проста выбудоўваецца якаясьці храналагічная паслядоўнасць этапаў, якія змяняюць адзін аднаго, краін, асобных рэгіёнаў: першабытнае грамадства, Старажытны Усход; Грэцыя і Рым эпохі рабаўладання; старажытнаруская дзяржава з цэнтрам у Кіеве; сярэдневяковая Еўропа; Расія Пятра I; і зноў Еўропа, а затым і Паўночная Амерыка, што кіпяць у «катле» першых буржуазных пераўтварэнняў; і зноў Расія эпохі рэвалюцыйных пераўтварэнняў; і нарэшце шматаблічны сённяшні свет, усю палітру фарбаў якога пры жаданні можна звесці толькі да двух адценняў: цывілізаваныя краіны і ўсе астатнія. У гэтым сэнсе паняцце «цывілізаванасць» выступае сінонімам вышэйшых дасягненняў чалавека і чалавецтва. Заўважым адначасова, што менавіта так гэта паняцце трактаваў, да прыкладу, Ф. Энгельс, проціпастаўляючы эпосе цывілізацыі перыяд варварства, што папярэднічаў ёй. Аднак сёння многія вучоныя і палітыкі лічаць, што дадзенае азначэнне гэтага паняцця з’яўляецца занадта вузкім. Іншыя яго значэнні мы разгледзім у ходзе далейшых разважанняў.
    
    Уверх па лесвіцы, якая вядзе...
    
          Такім чынам, што ж такое гістарычны працэс? Адным ён уяўляецца ў выглядзе лесвіцы, кожная прыступка якой — гэта этап развіцця, што ад
    
    крывае перад чалавецтвам новыя магчымасці і перспек
    
    
    60
    
    тывы. I ўсе народы паступова ўзыходзяць па ёй, праўда, адбываецца гэта не адначасова. Магчыма і пераскакванне цераз прыступкі, і затрымка на той або іншай стадыі развіцця. 3 гэтага пункту погляду сёння ўсе прыступкі лесвіцы гістарычнай эвалюцыі заняты нейкай часткай насельніцтва. Большасць размясцілася на прыступках з надпісам «капіталізм». Некалькі дзяржаў адносяць сябе да сацыялістычных. Але, акрамя гэтага, мы знойдзем на зямным шары і такія вобласці, дзе захаваліся, няхай у няяўным выглядзе, феадальныя, рабаўладальніцкія і першабытныя адносіны. У марксісцкім вучэнні аб грамадстве, як вам ужо вядома, гэтыя прыступкі гістарычнага працэсу атрымалі назву «грамадскаэканамічных фармацый». У рамках гэтага вучэння на першы план ставіцца выяўленне таго агульнага, што ўласціва розным краінам, якія знаходзяцца ў рамках адной фармацыі. А гэта дазволіла, па словах Леніна, перайсці ад апісання грамадскіх з’яў да іх навуковага аналізу, заснаванага на вывучэнні агульных заканамернасцей развіцця і асаблівасцей іх праяўлення ў розных краінах. Выбудавалася і ўнутраная логіка сусветнай гісторыі. «Хаос і самавольства, што панавалі да гэтага часу ў поглядах на гісторыю і на палітыку, змяніліся надзвычайна цэльнай і стройнай навуковай тэорыяй, якая паказвае, як з аднаго ўкладу грамадскага жыцця развіваецца, з прычыны росту прадукцыйных сіл, другі, больш высокі,— з прыгонніцтва, напрыклад, вырастае капіталізм» (Ленін У. I. Поўн. зб. тв. Т. 23. С. 46). Вышэйшым этапам развіцця, якога рана ці позна дасягне ўсё чалавецтва, на думку заснавальнікаў марксізму, стане камунізм. Усюды на зямлі ўсталюецца супольнасць свабодных і свядомых працаўнікоў, установіцца поўная сацыяльная роўнасць, створацца ўмовы, пры якіх «усе крыніцы грамадскага багацця пальюцца поўным патокам», а асоба кожнага атрымае ўсебаковае і гарманічнае развіццё, ажыццявіцца самы справядлівы прынцып: «ад кожнага па здольнасці, кожнаму па патрэбнасцях».
       Гэтыя ўяўленні, што яшчэ нядаўна разглядаліся ў нашым грамадазнаўстве як адзіна правільныя, сёння ўспрымаюцца многімі дастаткова крытычна. Папершае, узмацняюцца сумненні адносна дасягальнасці ў аглядным будучым камуністычнай фазы развіцця (некаторыя філосафы і палітолагі сцвярджаюць, што такі стан чалавецтва наогул недасягальны). Падругое, не
    
    61
    
    ўсе гістарычныя факты «ўкладваюцца» ў фармацыйную мадэль. Так, з курса гісторыі вы ведаеце, што адначасова з рабаўладальніцкімі дзяржавамі Міжземнамор’я існавалі плямёны, якія знаходзіліся на стадыі першабытнага, архаічнага ладу, а таксама і грамадствы ўсходняга тыпу. Тэарэтычна рабаўладальніцкі лад уяўляў сабой наступную ступень пасля радавога, а ў рэальнай жа гісторыі ён з гэтым ладам суіснаваў аж да сваёй гібелі, якую і прынеслі яму народы і плямёны, што знаходзіліся на болып прымітыўнай стадыі. Патрэцяе, поруч з узмацненнем інтэгральных працэсаў, у свеце нарастае і разнастайнасць, «мазаічнасць» сацыяльнай
    
         Адштурхоўваючыся ад апошняга доваду, разгледзім другую сістэму поглядаў на сусветную гісторыю. У яе
    
    рэчаіснасці.
    
    Непаўторная своеасаблівасць
    
    аснове ідэя унікальнасці сацыяльных з’яў, своеасаблівасць шляху, пройдзенага асобнымі народамі. 3 гэтага пункту погляду, гістарычны працэс — гэта змена цэлага рада цывілізацый, якія існавалі ў розны час у розных рэгіёнах планеты і адначасова існуюць у цяперашні час. У навуцы існуе мноства азначэнняў паняцця «цывілізацыя». Вышэй ужо ўпаміналася, што доўгі час цывілізацыя разглядалася як этап гістарычнага развіцця чалавецтва, што ідзе следам за дзікасцю і варварствам. Сёння даследчыкі прызнаюць гэты сэнс паняцця недастатковым і недакладным. Пад цывілізацыяй разумеецца якасная спецыфіка (своеасаблівасць матэрыяльнага, духоўнага, сацыяльнага жыцця) той або іншай групы краін, народаў на пэўным этапе развіцця. «Цывілізацыя — гэта сукупнасць духоўных, матэрыяльных і маральных сродкаў, якімі дадзеная супольнасць узбройвае свайго члена ў яго процістаянні знешняму свету»,— піша савецкі гісторык М. Барг.
       Па меркаванню рада даследчыкаў, цывілізацыі рашучым чынам адрозніваліся і адрозніваюцца адна ад адной, паколькі грунтуюцца на несумяшчальных сістэмах сацыяльных каштоўнасцей.
       Любая цывілізацыя характарызуецца не толькі спецыфічнай грамадскавытворчай тэхналогіяй, але і ў не меншай меры адпавядаючай ёй культурай. Ей уласцівы пэўная філасофія, грамадска значныя каштоўнасці, абагульненае аблічча свету, свой прынцып жыцця, які прадстаўляе асновы духу народа, яго мараль, пераконанасць, што вызначаюць адносіны да самога сябе.
    
    62
    
    Асноўны прынцып жыцця аб’ядноўвае людзей у народдадзенай цывілізацыі, забяспечвае яго адзінства на працягу ўсёй уласнай гісторыі.
       Сярод мноства цывілізацый гісторыкі вылучаюць так званыя традыцыйныя грамадствы: Старажытную Індыю і Кітай, дзяржавы мусульманскага Усходу, Вавілон і Старажытны Егіпет. Іх самабытныя культуры былі падтрыманнем спосабу жыцця, які сфарміраваўся ў гэтых дзяржавах. Перавага аддавалася традыцыйным вобразам і нормам, якія ўвабралі ў сябе вопыт продкаў. Віды дзейнасці, іх сродкі і мэты мяняліся вельмі павольна.