• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі

    Чалавек і грамадства. Асновы сучаснай цывілізацыі


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 1992
    468.23 МБ
    
    89
    
    хоўных багоў. Такім чынам, правадыра (нават маладога і нявопытнага) як бы падтрымлівалі вышэйшыя сілы, забяспечваючы яго містычнай удачай. У абавязак правадыру ставілася таксама выключная шчодрасць у адносінах да дружыннікаў. «Шчодрыя, смелыя (шчаслівыя ў жыцці) клопатаў не ведаюць; (а баязлівец, той заўсёды ратавацца гатовы), як скупы ад падарунка». Як бачыце, у гэтым урыўку са старажытнай песні скупасць прыраўноўвалася да самай страшнай заганы, якую толькі маглі сабе ўявіць варвары,— да баязлівасці. Дары (коні, зброя, каштоўнасці), акрамя матэрыяльнага, мелі псіхалагічнае значэнне.
       Дружыннікі, у сваю чаргу, былі абавязаны праяўляць у адносінах да правадыра бязмежную адданасць, абараняць яго да апошняга, здзяйсняць подзвігі ў імя павелічэння яго славы. «Правадыры ваююць дзеля перамогі, дружыннікі — за свайго правадыра» (Тацыт). Выйсці жывым з бою, у якім загінуў правадыр, было для дружынніка найвялікшай ганьбай на ўсё жыццё. Наогул, дружына будавалася па тыпу роду — усе воіны (незалежна ад узросту) — сыны правадыра і браты адзін аднаму. Многія з іх спраўлялі рытуальны абрад змешвання крыві, становячыся такім чынам кроўнымі братамі. Старэйшыя дружыннікі ўсынаўлялі моладзь, якая прыходзіла. Ва ўмовах радавога быту такая мадэль была зусім натуральнай.
       Аднак новыя каштоўнасці, вызначаныя дружынным асяроддзем, такія, як святасць вайны, пагарда да працы, лютая адвага воіна і г. д., прывялі тых, хто асабліва старанна прытрымліваўся іх, да супярэчнасці з радавымі адносінамі. Цэзар, Тацыт і больш познія пісьменнікі расказваюць аб з’яўленні сярод варвараўгерманцаў такіх воінскіх груп, якія, у адрозненне ад звычайных дружыннікаў, поўнасцю парвалі з родам і, не маючы ні дома, ні зямлі, знаходзіліся ў пастаянных вандроўках і пошуках прыгод, славы і здабычы. Падкрэсліваючы сваю лютасць, яны адзяваліся ў воўчыя і мядзведжыя шкуры (адсюль казачны матыў аб ператварэнні чалавека ў звера). Прыводзячы сябе перад боем у поўнае шаленства (часам наркотыкамі), гэтыя людзі кідаліся на ворага, равучы, як дзікія звяры. У такім стане яны былі неадчувальныя да ран і таму лічыліся непрыступнымі для агню і жалеза. Законы радавога ладу для іх былі няпісаныя, і іх баяліся нават супляменнікі. Вядома, што германскае племя лангабар
    
    90
    
    даў перапужала аднойчы ворагаў, паведаміўшы, што ў іх войску знаходзіцца група воінаў з сабачымі (або воўчымі) галовамі, якія настолькі лютыя, што харчуюцца кроўю ворагаў, а калі няма яе, то кроўю ўласных супляменнікаў. У аснове легенды яўна ляжыць інфармацыя аб адной з «дзікіх» воінскіх арганізацый. Такіх, зразумела, была меншасць. Гэта была, так сказаць, крайняя форма праяўлення воінскай ідэалогіі ў грамадстве.
       Вернемся, аднак, да звычаяў большасці дружыннікаў. Як ужо было сказана, яны не займаліся гаспадаркай (хоць і мелі яе, знаходзячыся ў родзе), а праводзілі жыццё ў «высакародных занятках» — вайне, паляванні, балях.
       Баль адыгрываў велізарную ролю ў жыцці варвара. Папершае, нярэдка гэта было адначасовае святкаванне ў гонар багоў. Менавіта адтуль бярэ пачатак традыцыя паказваць бітву ў выглядзе балю. «Тут крывавага віна не хапала (тут баль закончылі храбрыя русічы), сватоў напаілі, а самі паляглі...» («Слова аб палку Ігаравым»), На балі абмяркоўваліся важнейшыя рашэнні, якія зацвярджаліся потым народным сходам. Тут жа правадыр узнагароджваў дружыннікаў, а тыя прыносілі яму прысягу.
       У адносінах да правадыра пэўныя абавязкі неслі не толькі дружыннікі, але і астатнія члены племя. Так, Тацыт паведамляе, што існаваў звычай, па якому «кожны добраахвотна выдзяляў правадырам штонебудзь са сваёй жывёлы і пладоў зямных». Гэта былі не падаткі, а справа добраахвотная. Аднак незахаванне звычаю магло быць расцэнена правадыром як непавага з усімі наступнымі вынікамі. Сродкі, атрыманыя такім чынам, ішлі зноўтакі на ўтрыманне дружыны. Але ўсё ж, галоўнай і натуральнай крыніцай яе існавання былі войны, якія не спыняліся.
       У заключэнне агляду грамадскага жыцця варвараў неабходна сказаць яшчэ аб адной сацыяльнай групе — жрацах (у кельтаў яны называліся друідамі, а ў славян — вешчунамі). Роля іх была надзвычай вялікая. Ад іх залежала, ці даруюць багі перамогу ў бітвах і ўраджаі на палях. Жрацы займаліся прадказаннямі будучага і валодалі своеасаблівай сістэмай пісьменнасці, якая выкарыстоўвалася галоўным чынам у магічных заклінаннях. Правам выконваць ахвярапрынашэнні і магічныя рытуалы валодалі таксама і правадыры
    
    91
    
    (якія, як вы помніце, былі «ў сваяцтве» з багамі).
        А цяпер разгледзім падрабязней асноўныя каштоўнасці свету варвараў. У іх можна вылучыць дзве групы:
       1.    Радавыя каштоўнасці. Асновай іх з’яўлялася святасць кроўных вуз, якія звязваюць членаў роду. У гэту групу ўваходзяць: асобыя адносіны да радавога зямельнага ўладання; абавязак помсціць за загінуўшага родзіча, прычым не толькі забойцу, але і ўсяму яго роду; абавязак гасціннасці (бо госць знаходзіцца пад апякунствам радавых божастваў) і г. д. Каштоўнасці гэтыя, ва ўяўленні варвара, былі непахісныя і маглі знікнуць толькі з гібеллю свету, калі «браты пачнуць/біцца адзін з адным./родзічы блізкія/у разладзе загінуць...». Наймацнейшымі вузамі звязвалі яны людзей, аб чым сведчыць тое, што войска варвараў перад бітвай выстройвалася так, каб сваякі знаходзіліся побач.
       2.   Да другой групы адносяцца каштоўнасці «гераічныя», сфарміраваныя дружынным асяроддзем. Аб некаторых з іх, такіх, як доблесць, святасць вайны, адданасць правадыру, мы ўжо гаварылі. Спынімся яшчэ на некалькіх: слава — каштоўнасць вышэйшая і безумоўная, якая пераадольвае смерць, паколькі яна адна захоўвае імя чалавека ў стагоддзях. «Гінуць статкі,/радня памірае,/і смяротны ты сам;/але ведаю адно, што вечна бессмяротнае: памёршага слава. «Прызначанае лёсам немінучае — ляжаць па ўсіх краінах/ніці лёсу», але сэнс жыцця не ў пасіўным падпарадкаванні прадвызначанасці, а ў барацьбе.
        Удача — адно з найбольш містычных, звязаных з рэлігіяй паняццяў. Яна вызначалася знатнасцю тагоабо іншага чалавека і прыхільнасцю да яго багоў. Адсутнасць яе не маглі кампенсаваць ніякія асабістыя якасці, і ніякімі асабістымі якасцямі нельга было яе набыць. У адной з car аб «эпосе вікінгаў» (IX—XI стст. н. э.) (грамадства якіх у многім нагадвала варварскае) бацька, праводзячы сына на вайну з каралём Нарвегіі, гаворыць: «...Хоць у цябе многа адвагі і ўмення, табе не хапае ўдачы, каб ты мог цягацца з конунгам». Удача правадыроў (як найбольш блізкіх багам) роўных не мела і служыла залогам дабрабыту іх дружын і плямён. Дзеля справядлівасці трэба сказаць, што вера ў гэта заключала ў сабе і немалую небяспеку для правадыра. Вядомы выпадкі, калі «няўдачлівых» правіцеляў іх расчараваныя падданыя прыносілі ў ахвяру, каб уміласцівіць таго або іншага бога.
    
    92
    
       Надзвычай блізка да прагі славы і ўдачы ў гэтай сістэме каштоўнасцей стаіць прага здабычы. На першы погляд паміж славай і грабяжом агульнага нямнога. Аднак не будзем спяшацца з вывадамі. Справа ў тым, што здабытае ў паходах цанілася не толькі як матэрыяльныя каштоўнасці, але ў яшчэ большай ступені як матэрыялізаваная ўдача іх уладальніка. Рэчы гэтыя часта не расходаваліся нікуды, аб чым сведчаць шматлікія клады. Адносіны да здабычы радыкальна адрозніваліся ад адносін да дабра, набытага гандлем або працай. Яркі прыклад гэтага мы знаходзім у фінскім эпасе «Калевала»: «Не патрэбна мне кладоўкаДсерабро, што ўзята з бою,/непараўнана мне даражэйшае,/чым усё золата, што дома,/серабро, што ўзялі плугам».
       Важнейшым момантам сістэмы каштоўнасцей з’яўляюцца таксама адносіны варвара да зброі. Яна адыгрывала ў яго жыцці надвычайную ролю, асабліва меч. У міфах лепшыя мячы выкоўваліся самімі багамі і ўручаліся героям. На клінках чарціліся магічныя знакі, якія надавалі ім яшчэ большую сілу. У германскіх павер’ях мячы адухаўляліся і мелі ярка выяўленую індывідуальнасць. Адзін прыносіць смерць кожны раз, калі яго вымаюць з ножнаў. Другі — помсціць за свайго адданага гаспадара. Трэці — пяе, калі воін вымае яго з ножнаў, і сыходзіць крывёю, калі дзенебудзь далёка ідзе бітва, і г. д. Зброя суправаджала варвара ўсё жыццё. Яна — падарунак да паўналецця, дар, якім абменьваліся жаніх і нявеста. На ёй прыносілі непарушную прысягу, ёю кляліся, яна суправаджала воіна ў магілу. Зброя заўсёды была пад рукой, па сутнасці, яна — частка варвара, неаддзельная ад яго. Менавіта тут карані таго культу, якім абкружылі зброю сярэдневяковыя рыцары.
       У самых агульных рысах мы разглядзелі грамадства, з якім прыйшлося сутыкнуцца грэкарымскай цывілізацыі. Паглядзім, у што ператварылася гэта сутыкненне.
    Упершыню пазнаёміцца з варварамі Рым ¹            рымлянам давялося назаранку сваёй
      Р Р               гісторыі. У 387 г. да н. э. плямёны
    галаў (кельцкага паходжання) захапілі і разграбілі Рым. Гэта, таксама як і словы гальскага правадыра Брэна: «Гора пераможаным!», рымляне запомнілі надоўга. Наступныя 300 гадоў аж да пачатку н. э. прайшлі ў безупынных сутыкненнях. Былі, вядома, і гандаль, і заключэнне дагавораў, але ўвогуле бакі глядзелі адзін
    
    93
    
    на аднаго як на ворагаў, ды яшчэ ў дадатак і з пагардай. Рымляне пагарджалі варварамі проста за тое, што тыя былі варварамі. Варвары ж, якія цанілі толькі ваенныя доблесці і прывыклі да суровага быту, пагарджалі рымлянамі за «спешчанасць». Перамога, аднак, заставалася за Рымам, і апафеозам яе быў захоп Цэзарам Галіі (сучасная Францыя) і ўварванне на Брытанскія астравы ў I ст. да н. э. Галаў, такім чынам, рымскай ваеннай машыне ўдалося «перамалоць». Аднак спроба зрабіць тое ж самае з германцамі, якія жылі за Рэйнам, не мела поспеху. На рубяжы I—II стст. н. э. Рымская імперыя вычарпала наступальныя магчымасці і перайшла да абароны. На яе граніцах спешна ствараюцца земляныя валы, крэпасці і вартавыя вышкі, з якіх рымскія легіянеры з трывогай углядваюцца ўдалечыню. Час варвараў наступіў.
        Калі гавораць, што варварскія нашэсці загубілі імперыю, забываюць тую простую ісціну, што варвары яе і абаранялі. Атрымалася гэта наступным чынам. Канец II—V ст. былі для Рымскай імперыі перыядам заняпаду. Упадак сельскай гаспадаркі, палітычныя непаладкі, якія не спыняліся, узрастаючы ціск ворагаў на граніцы. Як ніколі, Рыму была патрэбна моцная армія, але каму служыць у ёй?