• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чаму вучыць прымаўка  Аурэл Скобіаалэ

    Чаму вучыць прымаўка

    Аурэл Скобіаалэ

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 95с.
    Мінск 1993
    73.7 МБ
    
    Аурэл Скобіаалэ
    
    
    
    Мінск «Юнацтва» 1993
    
    ББК 84Мол7 С 44
    УДК 859.293
    
    Пераклад з малдаўскай
    У. А. Паўлава
    
    
    Мастак
    A. А. Арынушкін
    
    Для малодшага школьнага ўзросту
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
            Кннга мнннатюр нзвестного молдавского пнсателя состонт нз четырех разделов. Сначала рассказывается о деревенском мальчнке Стэннке н его товарніце Дэнуце, о пронсшестввях н прнключеннях, которые пронсходят с ннмн. Затем — о двенадцатн месяцах года.
            В третьем разделе внезапно заспорнлн знакн препннання: кто нз ннх самыйсамый главный. й наконец, городской мальчнк попадает в передвнжной зоопарк.
    
    
      4803420201—024
    С102—92
      М 307(03)—93
    
    ISBN 5788007593
    
    © A. А. Скобіаалэ, 1993
    © Пераклад. У. А. Паўлаў, 1993
    © Афармленне. A. А. Арынушкін, 1993
    
       Кажуць, у кожным сяле ёсць свой Стан — Бывалы Чалавек. Няхай ён малы ці трохі большы, але ёсць.
       Стэнікэ, пра якога тут пойдзе гаворка, мілыя дзеці, прыкладна ваш равеснік. Надзіва розныя здарэнні з ім адбываюцца часцей, чым з іншымі. He паспее Стэнікэ выкруціцца з адной прыгоды, як трапляе ў другую. I ўсё ж, не зважаючы на гэта, ён вясёлы і жыццярадасны. Яно, мабыць, так і лепш.
       Чалавек на памылках вучыцца. Бо не кручаны — не рэмень, не вучаны — не чалавек.
       Але чым спасцігаць прымаўкі на сваёй скуры, лепш вучыцца на чужых памылках.
    
       Стан надзявае бабіны акуляры і бярэ кніжку.
       — Папсуеш сабе вочы, хлопча,— гаворыць унуку баба.
       — Як гэта nancy ю?! Ты ж гаварыла, што ў каго дзве пары вачэй, той вучыцца байчэй.
       — Я казала зусім не так, Стэнікэ. He той, у каго дзве пары вачэй, вучыцца байчэй, а той, хт о ву чыцца байчэй, мае дзве пары вачэй. Таму аддай мае акуляры, і будзем вучыць літары. Чалавека вочы водзяць, а веды пачынаюцца з азбукі, і вучаны бачыць удвая далей за нявучанага.
    
    
    5
    
      ВУЧЫСЯ ЗАМАЛАДУ, TO НА СТАРАСЦЬ ЯК ЗНОЙДЗЕШ.
    
    I
    
    
            РАЗУМНЫЯ пчолы...
    
    
    6
    
       Стэнікэ і Дэнуц, суседскі хлопчык і сябар Стэнікэ, уважліва назіраюць пчол, якія мітусяцца каля лятка.
       — Добра пчолам,— летуценна гаворыць Дэнуц.— Пералятай сабе з кветкі на кветку, мёду еш колькі хочаш, а рэшту ў вулей аднось.
       — Эге,— уздыхае Стэнікэ,— каб кроплю мёду сабраць, трэба папалятаць...
       Дэнуц пагаджаецца, але неўзабаве прыходзіць яму новая думка:
       — Вось было б здорава, каб пчолы ўсе разам па ўзятак паляцелі, а вуллі засталіся без нагляду. Мы дасталі б тады па ладным кавалку сотаў...
       Услед за таварышам і Стэнікэ прагна каўтануў сліну. Але нешта ўспомніў і кажа:
       — Калі тата ідзе падглядваць пчол, ён укурвае анучу і з дымара акурвае пчол. Тады яны робяцца рахманыярахманыя.
       — Давай і мы так паспрабуем,— прапанаваў Дэнуц.
       I паспрабавалі. А чым усё гэта скончылася, я ўжо вам расказваць не буду...
    
      Таму што:
    
      НЯМА МЁДУ БЕЗ ГАРКОТЫ.
      I яшчэ:
    
      I ПЧАЛА РАЗУМНАЯ, КАЛІ CAM HE ДУРАНЬ.
    
    
    
    
    
    
    
    
            ЯК СТЭНІКЭ ХОЧА БЫЦЬ ПРАЦАЛЮБІВЫМ
    
    
       На золку звініць будзільнік. Стан падхопліваецца з пасцелі і выбягае на ганак.
       Маці здзіўлена.
       — Што здарылася, Стэнікэ, толькі на дзень займаецца, а ты ўжо ўстаў?
       — Я хачу быць працалюбівым.
       — Малайчына. Бяжы тады мыцца.
       — Ай, мама, мне яшчэ спаць хочацца. Я толькі паназіраю, як узыходзіць сонца. Бо дзед казаў, што працалюбівы сустракае сонца на нагах.
    
    
      HE СПЯШЫ ЯЗЫКОМ — ПАСПЯШАЙ СПРАВАЙ.
      I:
      ПАКУЛЬ СОНЦА УСТАНЕ, РАСА ВОЧЫ ВЫЕСЦЬ.
    
    
            ХТО ГУЛЬТАЙ?
    
    
       У Стэнікэ ёсць вучоны сабачка Буздуган. Буздуган у зубах умее насіць партфель.
       Аднаго разу Стэнікэ вырашыў узяць Буздугана ў школу, каб пахваліцца ім перад таварышамі. Дэнуц, уведаўшы пра задуму сябра, ужо з раніцы ўзлез на вароты свайго двара і чакаў, каб праводзіць суседзяў у школу.
       I вось Стан выходзіць на вуліцу. Заклаўшы за спіну рукі, ён горда крочыць паперадзе, а Буздуган з партфелем у зубах трушком спяшаецца за ім. Аднак Стэнікэ не паспявае зрабіць і дзесяці крокаў, як бачыць побач з сабой Буздугана, але... без партфеля ў зубах. Хлопчык азіраецца і хапаецца за галаву. Партфель ляжыць пасярод дарогі, а па схіле вуліцы ўніз імчыць самазвал. Стэнікэ з усіх ног кідаецца назад, падхоплівае партфель.
       Калі машына праляцела побач, Стан добратакі прабірае Буздугана за ляноту,і яны ідуць далей. Як і спачатку: Стэнікэ паперадзе, сабачка — ззаду.
       Але неўзабаве Буздуган зноў дробненька перабірае лапкамі побач са Стэнікэ. Без партфеля, вядома. Зноў трэба бегчы назад.
    
       Дэнуц аж зацекаецца ад смеху.
       Стану нарэшце надакучыла беганіна. Ен выцірае ўзмакрэлы лоб, ускідвае за спіну партфель і пачынае выгаворваць Буздугану. Сабачка сядзіць ля ног хлопчыка, высунуў на цэлы локаць язык, цяжка дыша і пазірае знізу ўверх на гаспадара.
       — Ага, стаміўся! 3 гультаямі так заўсёды бывае,— адчытвае яго Стэнікэ.
       Буздуган згодна памахвае хвастом.
    
       ТУЮ Ж САМУЮ РАБОТУ ГУЛЬТАЙ РОБІЦЬ ДВОЙЧЫ.
    
    
            ЗА ДВУМА ЗАЙЦАМІ
    
       Стан уключае тэлевізар і садзіцца выконваць урокі. Краёчкам вока зазірае то ў задачнік, то на шпіёна на экране тэлевізара. «Вось зараз яго зловяць... Зараз... Э, не — з’явіўся яшчэ адзін. Іх ужо два! I яшчэ. Іх ужо тры!.. Тры з паловай метры тканіны па чатыры рублі за метр...»
       — Стэнікэ, выключы тэлевізар! — крычыць яму з кухні маці.— He ганіся за двума зайцамі, бо ніводнага не зловіш.
    
    
      «Два зайцы,— паўтарае Стан, не адрываючы позірку ад тэлевізара,— і тры з паловай метры шпіёнаў па чатыры тканіны за рубля...»
      На другі дзень Стан панура цягнецца са школы — пагнаўся за двума зайцамі, а злавіў... двойку.
    
      ВОЗЬМЕШСЯ СЕМ СПРАЎ РАБІЦЬ, HI АДНОЙ HE ЗРОБІШ.
      ДЗВЕ РАБОТЫ ЗА РАЗ HE РОБЯЦЦА.
    
    
    
    
                         КАЛІ HE ВЕДАЕШ, ШТО СКАЗАЦЬ...
    
      Двойка ў дзённіку адцягвае партфель да зямлі, і Стан яшчэ не ведае, што сказаць маме. Сказаць праўду — значыць засмуціць яе. А хто ж хоча засмучаць маму?! Нічога, дзённік ён пакажа пазней, калі выправіць адзнаку. Але мама можа папрасіць паказаць дзённік сёння. Тады трэба адказаць, што настаўніца забрала яго праверыць. А калі ўсё ж мама знойдзе дзённік у партфелі?! Таак, пакуль суд ды справа, трэба яго дзенебудзь схаваць. Скажам, у хляве.
    
    
       Радасны, што прыйшла такая простая, але ўдалая думка, Стан прыпусціўся бежкам дадому.
       Буздуган сустрэў яго каля веснічак і з падскокам пабег за сябрам у хлеў.
       Схаваўшы дзённік, Стан выйшаў назад, а тут на парозе — мама.
       — Чаму гэта Буздуган нясе ў зубах расчынены партфель? Каб хаця нічога не павыпадала з яго,— гаворыць яна.
       Маці нагінаецца, забірае ад сабачкі партфель, выпростваецца і, адчуўшы нешта нейкае, пазірае то на аднаго, то на другога.
       Буздуган разумее гэта пасвойму. Ен хутка кідаецца ў хлеў і вяртаецца адтуль з дзённікам у зубах.
    
       ШЫЛА Ў МЯШКУ HE СХАВАЕШ.
       КАЛІ HE ВЕДАЕШ, ШТО СКАЗАЦЬ, КАЖЫ ПРАЎДУ.
    
    11
    
       Стан хоча праверыць Дэнуца: ці ўмее той рашаць задачкі?!
    
    12
    
        — Скажы мне, Дэнуц, колькі ў цябе будзе, калі я табе дам дзве ігрушы, адну айву...
        — Тры,— адразу ж адказвае Дэнуц.
        — Пачакай, выслухай да канца: дзве ігрушы, адну айву, тры яблыкі і... дзесяць арэхаў. Колькі ўсяго разам?
        Дэнуц ліхаманкава загінае пальцы, але іх не хапае. Нешта мыляе губамі, на хвілю бянтэжыцца, затым рашуча махае рукой і гаворыць:
        — Дзве кішэні!.. Ну, дык давай што абяцаў. Ты ўсё мне аддасі?!
    
    ДАСЦІПНАМУ Ў РОТ ПАЛЬЦАУ HE КЛАДЗІ. СЛОВА HE ВЕРАБЕЙ, ВЫПУСЦІШ — HE
    
    КАЛІ ДВОЕ СВАРАЦЦА...
    
       Стэнікэ сядзіць, надзьмуўшыся, на адным канцы ганка, Дэнуц — на другім. Нешта не падзялілі. Буздуган расцягнуўся пасярэдзіне. Паклаў пысу на лапы, варушыць вушамі. Адно вока заплюснуў, a другім цікуе за хлопчыкамі — то за адным, то за Другім.
       — Усё роўна ён мяне больш слухае,— парушае маўчанне Дэнуц і вымае драбок цукру.— Зараз пабачыш. Буздуган, ка мне!
       Сабачку двойчы ўпрошваць не трэба.
       — Хаха, на цукар хто не кінецца. А вось калі паклічу я, то ён і на скарынку прыбяжыць,— гаворыць Стэнікэ і вымае сухар.
       За два скачкі Буздуган апынаецца ўжо каля Стэнікэ.
       Пасля Дэнуц дастае яшчэ драбок цукру. Затым Стан вымае кавалачак абаранка.
       Радасны Буздуган бегае ад аднаго да другога і ведаць не ведае, што тая гульня, якую распачалі хлопчыкі, называецца сваркай.
       ДВОЕ СВАРАЦЦА — ТРЭЦІ РАДУЕЦЦА.
       ДЗЕ ДВУХ ЗВАДУ ВЯДЗЕ, ТАМ ТРЭЦІ КРАДЗЁ.
    
    13
    
    14
    
    
            У СТРАХУ ВОЧЫ ВЯЛІКІЯ
    
       Стэнікэ і Дэнуц цёмначы не баяцца. Але адна справа не баяцца дома і зусім іншая, калі ты ў незнаёмым месцы. Таму аднойчы яны вырашылі схадзіць ноччу ў лес на ўскрай сяла.
       — Можа, узяць з сабой Буздугана? — пытае Дэнуц.— Выпрабаваць яго.
       — Не.трэба, яшчэ ўцячэ куды,— адказвае Стан.
       I вось трэба выходзіць за вароты. Раптам Дану падалося, што яму надта душна, як не горача.
       — Пачакай мяне трошкі, аднясу дахаты кацавейку і адразу вярнуся.
       — Пакладзі яе дзенебудзь тут. Во ў гэтую скрыню з пяском. Каму яна трэба. А пасля забярэш,— раіць таварышу Стан і прыўзнімае вечка скрыні, што стаіць ля варот.
       Дэнуц прасоўвае руку з кацавейкай у скрыню, але тут жа з маланкавай хуткасцю выхоплівае яе і стрымгалоў кідаецца ад скрыні.
       — Ааа! — крычыць ён.
       Ад нечаканасці Стан выпускае з рук вечка і таксама — ходу! Услед за Дэнуцам. Буздуган выскачыў з
    
    будкі ды давай спрасонку брахаць на іх, быццам яны якія зладзеі.
      3 ліхтарыкам выйшаў на ганак бацька Стэнікэ.
      — Татам у сккрыні з пяскком неххта ёсць! — заікаецца і не можа разборліва вымавіць Дан.— У ягго — поўсць. Ммабыць, ммядзьведзь?..
      Свецячы ліхтарыкам, бацька Стэнікэ ідзе ўперадзе. Можа, і праўда мядзведзь, тады хоць раз за жыццё ён пабачыць касалапага. Бацька Стэнікэ адчыняе скрыню, свеціць туды, а на пяску зверху ляжыць — што б вы думалі? — старая зімовая шапка Стэнікэ.
      — Ааа! — збянтэжана прамаўляе Стан.— Я забыўся яе тут вясною, калі на цяпло стала.
    
      БАЯЗЛІВАМУ I КОРЧ — МЯДЗВЕДЗЬ.
      КАЖУХ ЛЯЖЫЦЬ, А ДУРАНЬ ДРЫЖЫЦЬ.
    
    
    
    
    
    
    16
    
    
            СМЕЛАСЦЬ
    
       Да апоўначы Стану не сплюшчыць вачэй: гэта жарты табе, так абняславіцца! Неадкладна, заўтра ж, як і дамовіліся, яны правераць сябе на смеласць.