• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чаму вучыць прымаўка  Аурэл Скобіаалэ

    Чаму вучыць прымаўка

    Аурэл Скобіаалэ

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 95с.
    Мінск 1993
    73.7 МБ
       На наступны дзень хлопчыкам здаецца, што ім ніколі не дачакацца вечара. Нарэшце, калі добра сцямнела, рушылі ў дарогу.
       Скурчаныя кусты за платамі здзіўлена шамацелі, калі хлопчыкі кіраваліся на ўскрай сяла. Яны ішлі j штосьці насвіствалі, не звяртаючы на іх ніякай увагі. На падыходзе да лесу зза пагорка выслізнуў месяц. Сябры пачалі насвістваць яшчэ весялей. Але перш чым зліцца з цёмнай сцяной дрэў, Дан азірнуўся назад і замёр на месцы. У месячным святле на самым пагорку стаяў... воўк. Ды вялікі, з добрае цялё.
       Стан імгненна ацаніў абстаноўку і коратка аддаў каманду: на дрэва! Імгненне — і ён ужо на галіне.
       — Лезь хутчэй! — нецярпліва крычыць Дэнуцу.
       Але сябар ушчаміўся ў нейкую ралю — ні ўзад, ні ўперад. Стан саскоквае з дрэва, падпіхвае Дэнуца ўгору, але сам ужо не паспявае другі раз узлезці на галіну. Звер — вось ён, ля самага лесу. Стан нахіляецца, каб знайсці чымнебудзь абараніцца.
    
       — Трымайся, Стэнікэ! — падбадзёрвае яго Дэнуц і сігае з дрэва на зямлю на дапамогу.
       Але ваўчына раптам спыняецца і пачынае радасна... гаўкаць.
       — Буздуган! — у адзін голас крычаць хлопчыкі і кідаюцца абдымаць яго.
    
       НЕБЯСПЕКА СМЕЛЫХ ЛЮБІЦЬ.
    
    
    
    
    
            ПАЛАЧКІ
    
       Дэнуц папрасіў Стэнікэ выразаць яму дзесяць лічыльных палачак.
       — Гэта вельмі проста,— гаворыць Стэнікэ.— Можаш лічыць, што яны ўжо ў цябе ёсць. Глядзі і вучыся, як я гэта буду рабіць.
       Стан выбраў прут, прыкінуў на вока і хуценька адрэзаў дзесяць кавалачкаў. Склаў у пучок і ўбачыў, што яны няроўныя.А тры дык зусім вытыркаюцца — занадта доўгія.
    
    
       — He бяды,— суцяшае Дэнуца Стан,— я іх падкарачу, і ўсе будуць аднолькавыя.
       Рэзнуў раз, і два, і тры — і перастараўся. Аказалася, іншыя сем сталі большыя за тры падкарочаныя.
       — Пачакай, Дэнуц, я хуценька падраўняю астатнія.
       I так, бесперастанку падрэзваючы то адны, то другія палачкі, засталася ў руках у Стэнікэ жменька друзачак рознай велічыні.
    
       СЕМ РАЗОЎ АДМЕР — АДЗІН РАЗ АДРЭЖ.
    
    
    
    
    
            АД СПЕХУ
            НАРАБІЎ СМЕХУ
    
    
       Стан з бацькам былі ў лесе. Дайшлі да ручая, трэба на той бок. Бацька паглядзеў ды і кажа:
       — Давай пашукаем зручнае месца, каб перайсці.
       — А навошта шукаць,— хмыкнуў Стан,— я і тут пераскочу.
       Але ручай аказаўся не такі вузкі, як здаўся хлопчыку напачатку. I вось, разагнаўшыся, Стан заблы
    
    
    таўся яшчэ і ў траве і — боўць! — на самую сярэдзіну ручая...
    
    
      АБАЧЛІВЫ I МОРА ПЕРАПЛЫВЕ, ГАРАЧЫ I ЛУЖЫ HE ПЕРАСКОЧЫЦЬ.
      HE КАЖЫ ГОП, ПАКУЛЬ HE ПЕРАСКОЧЫШ.
    
    
    
                19
    
    
    
            ЯК СТЭНІКЭ
            ДАСПЕЛЬВАЎ АБРЫКОСЫ
    
    
       Лета даўно было на пагодзе, а абрыкосы — хоць плач! — ніяк не хочуць выспяваць.
       — Ім не хапае цяпла,— тлумачыць бацька, бачачы, што сын ходзіць каля зялёных яшчэ пладоў, нібы кот каля смятаны.— Пацярпі трохі.
       Ага, знайшлі цярплівага, Стэнікэ так і будзе чакаць!
       «Ім не хапае цяпла,— разважае ён над бацькавымі словамі.— Дык я іх зараз падагрэю».
       Задумана — зроблена. Стэнікэ нарваў абрыкосаў на авечым загоне, дзе не так задзімае вецер, расклаў агонь, а сам пабег у хату ўзяць патэльню, каб высыпаць на яе абрыкосы і падагрэць на агні.
    
      Пакуль бегаў, загарэўся авечы загон. Добра, што суседзі хутка павыскоквалі з вёдрамі, a то бяяды было б!..
    
      СВОЙ ЧАС ЯГАДЗЕ, СВОЙ ЧАС БАРАВІКУ.
    
    20
    
    
            ШТО МОЖНА ЗРАБІЦЬ СЁННЯ...
    
       Бацька вярнуўся з поля, пачаў капаць свой агарод. Стан за ім разбіваў граблямі грудкі, а сам увесь час паглядаў у бок летняй печы. Адтуль ішоў смачны пах. Нарэшце маці пагукала вячэраць.
       Стэнікэ адразу кінуў граблі, пачаў атрэпвацца.
       — Давай скончым,— прапануе бацька,— засталося ж зусім мала.
       Сын уздыхае, ды няма куды дзецца — бацьку не адмовіш.
       Нарэшце тата ўскапаў увесь участак, а Стан разбіў за ім усе грудкі. Памыліся ды селі за стол. А тут — як яго і чакалі — пайшоў дождж. Ды такі спорны, як з вядра.
       На раніцу зямля размокла, што нельга было ступіць, а пра тое, каб сёння капаць,— і не думай.
    
       — Добра, што паспелі ўчора вечарам,— задаволены бацька.— Глядзі, як дыхае зямля. Усё роўна як чалавек — на поўныя грудзі.
    
    
      КАНЕЦ — СПРАВЕ ВЯНЕЦ.
      HE АДКЛАДВАЙ НА ЗАЎТРА, ШТО МОЖНА ЗРАБІЦЬ СЕННЯ.
    
    
    
    ПРА ЯДУ
    
       Маці напякла пірагоў — самі ў рот просяцца. Стан прагна есць і не можа здаволіцца.
       — He спяшайся, a то падавішся,— перасцерагае маці.— Пакінь і на заўтра.
       Стэнікэ падміргвае бацьку ды гаворыць недзе пачутае:
       — He пакідай на заўтра тое, што можна з’есці сягоння.
       — Хехе,— хітравата пасміхаецца бацька ды павучае сына:— Сённяшнюю працу зрабі сёння, а сённяшнюю ежу пакінь і на заўтра. Каб у ядзе не перастарацца. Каб людзі не казалі: як есць, дык пацее, а як працуе, дык мерзне.
    
    
      НА ЕЖУ НАКІДВАЕЦЦА, ЯК ВОУК, НА ПРАЦУ HE ПАВЕРНЕШ, ЯК КАЛОДУ.
      ЯДУ НА ЗАУТРА АДЛАЖЫ, А СПРАВУ СЕННЯ ЗРАБЕ
    
    ТРЭСКА
    
    22
    
       Бацька коле дровы. Непадалёку стаіць Стэнікэ і чакае, калі тата спыніцца перадыхнуць. Тады ён спрытна падбірае паленцы і трэскі.
       — Памагай бог, гаспадары,— зза плота крычыць сусед Гіцэ.
       — Дзякуй, нану Гіцэ,— адказвае бацька.
       Сусед Гіцэ некаторы час назірае, як працуе Стан, і гаворыць яго бацьку:
       — Выліты ты. Завіхаецца, круціцца, нібы чыжык. Нездарма гавораць, што трэска ад дзеравіны недалёка адлятае.
       Бацька пагладжвае вусы ды задаволена ўсміхаецца.
    
    
      ЯКОЕ ДРЭВА, TAKI I КЛІН, ЯКІ БАЦЬКА, TAKI I СЫН.
      ЯБЛЫК АД ЯБЛЫНІ ДАЛЕКА HE КОЦІЦЦА.
    
    
            ЗАЛАТЫЯ НАРУКАЎНІКІ
    
       Стэнікэ з Дэнуцам вырашылі зрабіць Буздугану будку з акенцам. Цёплую, каб у холад і непагадзь сабачка і хваста на двор не высоўваў.
       У бацькавай сталярні колькі хочаш дошак і інструменту. I хлопчыкі завіхаюцца, ажно пот градам коціцца. Але будка штосьці не атрымліваецца.
       — Паслухай, Дэнуц,— праз некаторы час гаворыць Стэнікэ,— давай пашукаем татавы нарукаўнікі.
       — Якія нарукаўнікі?
       — Я чуў, як сусед Гіцэ гаварыў, што ў таты залатыя нарукаўнікі. Таму ў яго ўсё і атрымліваецца.
       — Залатыя нарукаўнікі? — перапытвае Дан і азіраецца наўкола.— Калі звычайныя, з цёмнасіняга паркалю,— то вось яны. А залатыя пашукаць трэба.
       ...На пошукі хлопцы сіл не шкадавалі. Калі прыйшоў бацька, сталярня была перавернута ўверх дном. Доўга памучыліся ўтрох, пакуль усё на месца не вярнулі. Тады бацька і кажа:
       — Залатымі нарукаўнікамі, хлопцы, той валодае, хто ў звычайных працуе, але працу любіць і доўгае цярпенне мае.
       Сябры згодна ківаюць галовамі, а самім так і кар
    
    23
    
    ціць як найхутчэй пабачыць тыя нарукаўнікі. I неадкладна, цяпер!
       Ад бацькі гэтага не схаваеш, ён уздыхае:
       — Ну што ж, падайце мне тады мае цёмнасінія ды пілку заадно. А самі сачыце за маімі рукамі, назірайце, як я буду працаваць, можа, і ўбачыце што.
    
       УЗЯЦЦА HE ТРУДНА, ЗРАБІЦЬ ТРУДНЕЙ.
       РАМЯСТВО ПЛЯЧЭЙ HE АБЦЯГВАЕ.
       ПА РАБОЦЕ МАЙСТАР ВІДАЦЬ.
    
    
    
            ХАРОІПЫ ДЗЕНЬ
    
       Неяк раніцай пайшоў Стэнікэ па ваду. Падышоў да калодзежа, узяўся за калаўрот, набраў вады і выцягвае. Засталося толькі пераліць у хатняе вядро. Аж бачыць: суседка ідзе.
       — Добрай раніцы, нануца,— вітаецца Стан.
       — Добрай раніцы, Стэнікэ. Па ваду прыйшоў?
       — Ага, па ваду,— адказвае ёй Стан.— Падстаўляйце бліжэй сваё вядро, нануца, налью вам вады, a сабе яшчэ дастану.
    
    
      Так і зрабіў.
      — Расці вялікі, Стэнікэ,— гаворыць суседка.— Добрым чалавекам вырасцеш, бо добры дзень пачынаецца з раніцы.
    
    
      ДОБРЫ ПЕВЕНЬ УЖО Ў ШАЛУПАЙЦЫ СПЯВАЕ.
      ДАБРЫНЯ ЗАЧЫНАЕЦЦА ДОМА, АЛЕ ТАМ HE ЗАКАНЧВАЕЦЦА.
    
    
    
    ЯК АУКНЕШ...
    
       Стан дастае яшчэ вядро вады, але калі хоча пераліць, зноў бачыць суседку.
       — Наліць вам яшчэ, нануца? — пытаецца хлопчык.
       — Дзякуй, Стэнікэ, мне больш не трэба. Прынесла табе ігрушу. Даспяваюць ужо,— гаворыць суседка і кладзе ігрушу яму ў кішэню.
       — Дзякуй і вам, нануца,— дзякуе Стан, трымаючы калодзежнае вядро з вадой у руках.— У вас вельмі салодкія ігрушы...
    
    
      ДАБРО АД ДАБРА НАРАДЖАЕЦЦА. ЯК АУКНЕШ, TAK I АДГУКНЕЦЦА.
    
    
    26
    
    
            ДЗЕДАЎ ПОСАХ
    
       Стан прыйшоў праведаць дзеда, папытаць пра яго здароўе і жыццё.
       — Вось трэба перасадзіць арэшак, што вырас пасярод агарода. Ен там не на сваім месцы. Будзе зацяняць усё вакол сябе,— гаворыць дзед, а далей скардзіцца ўнуку:— А мяне так схапіла сярэдзіна, што сагнуцца не магу.
       Стан бярэ ў рукі рыдлёўку.
       — Я яго перасаджу, дзеду, а ты мне толькі падказвай — як!
       — Добра, дам табе ў памочнікі свой посах, і ты будзеш ведаць — як,— пагаджаецца дзед.
       Унук здзіўлена пазірае на посах у дзедавых руках, але ні пра што не пытаецца.
       Дзед тым часам выбірае для маладога арэшка месца паўз плот ля дарогі, недалёка ад старога арэха, гаворыць:
       — Сюды вось мы яго і перасадзім. Гэтага старога пасадзіў яшчэ бацька майго бацькі. Моцнае дрэва
    
    
    было. Мабыць, яно вытрымае і яшчэ некалькі гадоў, пакуль гэты малыш пачне пладаносіць.
       Стан выкопвае ямку, прыносіць вядро гною, у другім вядры — дажджавой вады, што ў бочцы пад стрэшкай, дабаўляе трохі гліны, перамешвае, прыладжвае дрэўца, засыпае зямлёй, зноў палівае вадой, прысыпае, утрамбоўвае...
       Нарэшце, калі дрэўца самавіта стаяла на новым месцы, быццам там і вырасла, хлопчык з палёгкай уздыхае, і тут яму ўспамінаюцца дзедавы словы пра посах.
       — Ой, дзеду, а ты ж забыўся даць мне ў памочнікі свой посах.
       — He, не забыўся. Я яго даў табе, Стэнікэ, даў,— адказвае дзед.— Парада старога і ёсць посах для маладога.
    
    
      СЛУХАЮЧЫ СТАРЫХ, РЫХТУЙ ВУШЫ, A HE ЯЗЫК.
      ТОЙ, ХТО ГАВОРЫЦЬ,—СЕЕ, ТОЙ, ХТО СЛУХАЕ,— ЖНЕ.
    
    27
    
    
            ВУЧЫСЯ I Ў ДРЭВА...
    
    
    28
    
       Стары арэх пачынае ціха шалясцець. Дзед прыкладвае да вуха далонь, услухоўваецца.
       — Ен нешта кажа, дзядуля? — пытаецца здзіўлены Стан.
       — Кажа, унучак,— ківае галавой дзед.— Як жа яму не казаць, калі ён — жывы.
       — А што ён гаворыць?
       — Наказвае малышу, каб не забываў пра чалавечае дзіцяня. Пра цябе, значыць.
       Ненадоўга дзед услухоўваецца зноў.
       — А цяпер што ён яму сказаў?
       — Сказаў, каб вучыўся любіць працу ў чалавечага дзіцяняці.
       Стэнікэ зардзеўся ад гордасці.
       — Я кожны дзень буду паліваць яго і пастаўлю яму апору...