• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чаму вучыць прымаўка  Аурэл Скобіаалэ

    Чаму вучыць прымаўка

    Аурэл Скобіаалэ

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 95с.
    Мінск 1993
    73.7 МБ
       — Малайчына Кропка! — усклікнуў Клічнік.
       А Апостраф падумаў сам сабе: «Глядзі ты, як яна ўмее расставіць усе кропкі над «і». Калі б у яе быў яшчэ і хвосцік, яна была б — выліты я».
    
    
    
    
    
    
       Аднойчы на ўскраіне нашага горада спынілася многа дзікіх звяроў і птушак. Прыехалі паглядзець, як мы жывём. Але ў сувязі з тым, што яны дрэнна ведалі правілы вулічнага руху, іх папрасілі спакойна сядзець у сваіх клетках, а паказацца ім людзі прыйдуць самі.
       Пайшлі і мы з мамай і татам.
    
    
    
                70
    
    
    
            ЛЕЎ
    
    
       Леў з доўгай грывай стаяў нерухома, як статуя, і пазіраў некуды паверх нашых галоў. Калі мы падышлі да яго клеткі, ён, нават не зірнуўшы на нас, нешта прарыкаў на незразумелай мове і ляснуў хвастом, нібы пастух пугай. Мабыць, хацеў, каб мы зразумелі, што ў яго, галоўнага звера, няма ні жадання, ні часу важдацца з намі.
    
       Хаця праз імгненне мы заўважылі, што ў беднага Льва не было і магчымасці нас заўважыць — ён не мог адарваць позірку ад наглядчыка, які нёс яму ладны кус мяса.
    
    
    
    
    
    
    
                    слон
    
    
    
    
    
       Слон пазіраў на нас добрымі, як у дзеда, вачыма і ўсё ківаў галавой, быццам адказваючы на прывітанні. Зрэдку ён узнімаў нагу і, як пнеўматычным молатам, утрамбоўваў вакол сябе зямлю. Мабыць, баяўся праваліцца — такі ён быў вялікі. Затым, прытаміўшыся, выціраў морду вушамі, бо ў яго не было насоўкі.
       Я падаў Слану цукерку. Ён узяў хобатам і падзя
    
    каваў — кіўнуў галавой.
    
    71
    
    
            ГІПАПАТАМ
    
    
       Гіпапатам быў заняты па горла: выцягнуўся, разявіўшы рот велічынёй з коўш экскаватара, і не мог адсапціся. Стараўся злавіць кожную морквіну, якія ледзьве паспяваў шуфляваць яму чалавек з лапатай.
    
    
    
            ЖЫРАФА
    
    
       Жырафа рабіла выгляд, што не заўважае нас. Мабыць, палічыла людзей занадта малымі, дробнымі для сябе. А можа, ёй цяжка было сагнуць шыю? Увесь час яна пазірала на пад’ёмны кран за плотам. Хто ведае, можа, у яе маленькай галаве круцілася неадчэпная думка: «Вось хто мне да пары!»
    
    
       Я ўяўляю, як бы здзівілася Жырафа, калі б заўважыла наверсе ў маленечкай кабіне яшчэ меншага чалавека. Такога, як і мы. Ен там працуе і, як хоча, круціць шыяй пад’ёмнага крана.
    
    
    
            КЕНГУРУ
    
    
       Мацікенгурыха мела такое малое дзіцяня, што ў руках не было чаго трымаць. Таму, заткнуўшы за пояс край фартуха, яна зрабіла сабе нешта накшталт сумкі. Кенгураняці сумка была якраз.
       Але як толькі малое заўважыла мяне, тут жа жвава спусцілася і некалькі разоў праскакала вакол маці. Відаць, хацела паказаць, што і яно можа хадзіць, калі захоча.
    
       Мабыць, жэўжыку надышла пара спаць, і Мацікенгурыха лёгенька падштурхнула яго, каб зноў залазіў у сумку. Ен залез сам, а маці горда паглядзела
    
    73
    
    на нас, нібы гаворачы: хлопчык!»
    
    
    «Вось які ўжо вялікі мой
    
    
            СТРАУС
    
    
       У шырокім вальеры была ўсяго пара Страусаў. Няспешнымі крокамі яны ўвесь час вымервалі свой дом. Зрэдку прыпыняліся абмяняцца думкамі.
       — Гэта не Афрыка,— казаў Страус.— Няма дзе прабегчыся, няма дзе схаваць галаву ў пясок.
       — Якраз тут нядрэнна,— адказвала яму Страусіха, склёўваючы вінаград, што вісеў на прутах вальера.— Маем свой двор з вінаграднікам і зялёнай травой. Куды табе бегчы і ад каго хаваць галаву ў пясок?!
       — У Афрыцы ўсё адно лепш, бо там — дома,— уздыхаў Страус і зноў пачынаў мераць вальер.
    
    
    МАЛПА
    
       Малпа лузгала семкі і шалупінне сплёўвала на падлогу. Гэтаму навучыў яе вялікі хлопчык, што даў семак, а цяпер стаяў каля клеткі і смяяўся з Малпы.
       Яна зразумела нарэшце, што робіць непрыгожа, сыпанула вялікаму хлопчыку яго семкі і адвярнулася спінай.
       Малайчына Малпа!
    
    
    
    
    МЕДЗВЕДЗЯНЯ
    
        Медзведзяня з неабрэзанымі кіпцямі ела непамытую моркву і вурчала ад задавальнення. Мацімядзведзіца была побач, але не ўшчувала малога. Мабыць, есці гэтак яны прывыклі ў сваім лесе.
    
    
    
            ВАВЁРКА
    
    
    76
    
       Дзве галіны ў розных кутках клеткі павінны былі нагадваць Вавёрцы лес, дзе яна нарадзілася. Была яшчэ і круцёлка. Калі Вавёрка бачыла, што вакол клеткі сабралася многа людзей, яна пачынала скакаць з кутка ў куток, з галіны на галіну. Распушвала хвост, расстаўляла лапкі. Так яна вучылася лётаць. Каб не дакаралі насельнікі лесу, што жыве на дрэвах, а лётаць не ўмее.
       Доўга скакала Вавёрка, пакуль не спалохалася: гэтак і хадзіць развучыцца! Тады пераскочыла на круцёлку. Тут трэба было перабіраць лапкамі хуткахутка, уяўляючы, што бяжыць з гары. Ажно дух займала. Няхай цяпер хто скажа, што яна ганьбіць тых, хто ходзіць.
       Наскакаўшыся, набегаўшыся, знайшла ў кутку арэх і прысела там. Пярэднімі лапкамі паднесла арэх да пыскі, нібы пытаючы: «А хто ў цераме жыве?!»
    
       Калі я яго ўбачыў, адразу ўспомніў татавы словы, якія ён сказаў аднойчы, спрабуючы ўбіць цвік у жалезабетонную сцяну. Тады ён сказаў: «Не ўвайсці гэтаму цвіку ў такую сцяну, як вярблюду не пралезці праз ігольнае вушка». I ўсё ж цвік тады ўбілі, перад тым дрэллю прасвідраваўшы, праўда, адтуліну ў сцяне.
       А што рабіць з Вярблюдам, каб ён пралез праз ігольнае вушка? Тым больш што на спіне ў яго — два гарбы, як два добрыя кратавінні на поплаве.
    
    77
    
    ТАРПАНЫ
    
       Загон нізка абгарадзілі жэрдкамі. Па крузе ў ім скакалі два невысокія конікі. На таблічцы было напісана, што завуць іх Тарпанамі, і яны — дзікія. Добра,
    
    што Тарпаны не ўмелі чытаць, іначай пакрыўдзіліся б.
       Побач з загонам спыніліся калёсы з травой. Траву прывезлі два Свойскія Кані. Тарпаны хутка наблізіліся да загароды і коратка заіржалі.
       — Дзікія яны, а бачыш, хапае розуму падзякаваць,— ціха фыркнуў адзін Свойскі Конь.— Разумеюць, мабыць, што мне надакучыла цэлы дзень вазіць ім траву. Яны выгульваюцца, а я важу.
       — Хопіць злаваць, яны ж — чужаземцы,— адказаў другі Свойскі Конь.— Калі мы будзем у іх у гасцях, яны нам прывязуць скошанай травы.
    
    
    
    
    
                    як
    
    
    
    
       Так коратка называецца гэта жывёліна. Яна як дзве кроплі вады падобна на нашага вала. Толькі Як апрануты ў доўгі і калматы кажух. Мабыць, у тых краях, адкуль ён прыйшоў, халадней, чым у нас.
    
    
    САРНА I НАСАРОГ
    
       Сарна здзіўлена азіралася па баках. Напэўна, яна трапіла сюды нядаўна. Відаць, з нашых лясоў, і дагэтуль не можа зразумець, куды трапіла. А тут звяроў паўнюсенька! Ды ў большасці не свае, заморскія, якіх яна раней не толькі не бачыла, а пра якіх і чуць не чула.
       Вось, напрыклад, у клетцы насупраць стаіць нейкі вырадак. He конь і не свіння. Сказаць, што гэта бык, таксама не скажаш. У быка рогі на галаве, а ў гэтага на носе. Можа, такая мода пайшла насіць рогі на носе?
       Тым часам Насарог — а гэта быў ён — спакойна пераступаў з нагі на нагу і паглядаў па баках, шукаючы, што б з’есці. У яго рогі на носе? Ну і што! Значыць, там яны і павінны быць. Іначай ён не зваўся б
    
    80
    
    
            ВОСЛІК
    
      Вослік, глыбока задумаўшыся, нешта жаваў. У гэты час ён, мабыць, перажываў зза ўбачанага, калі ехаў сюды. На лузе, міма якога імчаў цягнік, пасвіліся цяляткі і ягняты. «Трэба мне было гэта падарожжа?! — гараваў Вослік.— Лепш заставаўся б на пашы прыстойным вослікам і цяпер гарэзаваў бы, як хацеў...»
    
       Зебра стаяла спінай да Восліка. Была вельмі злосная на яго. Бо колькі ні гаварыла, што прьшлыла сюды на караблі і пагэтаму ў яе матроская цяльняшка, Вослік усё роўна круціць галавой і ўпарта паўтарае:
    
       — He веру. Табе знарок зрабілі гэтыя палосы, каб адрознівацца ад мяне.
       Пасля такой заявы хіба ён сапраўды не... вослік?
    
       Насустрач з каронай рагоў незвычайнай прыгажосці выйшаў Алень. Да аднаго з адросткаў рагоў прыліплі два зялёныя лісточкі — Алень нядаўна пасвіўся ў кустах.
       — Паглядзіце, ён так засумаваў па лесе, што пачало лісце на рагах расці.
    
    81
    
    БАБРЫ I ЧАРАПАХА
    
       Бабры і Чарапаха купаліся ў вадаёме, які для іх зрабілі.
       — Зірніце на Чарапаху, яна прыйшла са сваім домам. А мы такую хатку пакінулі ў сябе на беразе возера...— жаласліва сказаў адзін з баброў.
    
       — He сумуй,— супакоіў яго другі.— Нас многа, калі разам узяцца, то і тут пабудуем хатку.
       Сказана — зроблена: хутка бабрыная хатка была гатова на беразе вадаёма ў заапарку. Пасля працы стомленыя бабры палеглі на беразе і загараюць.
       А Чарапаха топчацца на месцы. Ей таксама хочацца пазагараць, толькі вось як домік скінеш?
    
    82
    
    
            ПІНГВІНЫ
    
    
       Два Пінгвіны купаліся ў чорных душагрэйках і доўгіх, да пят, белых шараварах. Нягледзячы на гэта, холад прабіраў іх, відаць, да костак. Бо яны пінгвінілі хто каго перапінгвініць.
    
    Дробныя рыбкі, падобныя на пацеркі, мітусліва снавалі. А самыя буйныя нерухома стаялі за шклом
    
     акварыума. Імёны ў іх былі нішто сабе: Рыбамуляр, Рыбамолат, Рыбапіла... Нават Рыбашабля была. Першыя, відаць па ўсім, былі майстрамі, а тая, з шабляй, думаю, ахоўвала іх, калі яны працавалі.
        У кутку акварыума, не вытыркаючыся на святло, стаяла яшчэ адна рыба. Яе звалі, мабыць, Рыбайгультайкай. Але не напісалі, як яе завуць, каб не сарамаціць.
    
    ЦЮЛЕНЬ
    
    83
    
        Цюлень разпораз плёхаўся ў ваду. Затым выходзіў на бераг і загараў на^онцы. Думаў нябось: «Не чакаў, што так павернецца: кіраваў у заапарк, а трапіў на воды».
    
    
            КРАКАДЗІЛ
    
    
        Кракадзіл нагадваў шурпатую дошку. Здагадваюся, што ён сам ведаў пра гэта, бо ўвесь час ха
    
     ваўся пад вадой. Праўда, ноздры і вочы трымаў на паверхні, каб бачыць, куды плысці, каб дыхаць.
        Калі з берага яго аклікалі, Кракадзіл ускідваў вочы і дакорліва пазіраў: «Чаму мяне завуць Кракадзіл? Я нарадзіўся на рацэ Ніл, то хай бы звалі мяне Краканіл?!»
    
    ВОЎК
    
    84
    
       Страшны Воўк з бабіных казак здаваўся зусім бездапаможным і прыгнечаным. He адзін я, мабыць, падумаў: ніякавата яму па суседству з Львом, Сланом, Насарогам... Іншая справа, калі б сюды заблудзіла Авечка. Хоць бы тая, згледзеўшы яго іклы, спалохалася: Воўк усё ж!..
    
    Ліса і Заяц, як і заўсёды, і тут былі суседзі. Праўда, тут Касы нікуды не ўцякаў, каб аж пяткі мільгалі, а Ліса яго не даганяла. 3за гэтага, відаць, і дурыўся,
    
    не даваў спаць Кумцы. Як толькі здагадваўся, што тая кладзецца ў пасцельку, пачынаў грукаць у фа
    
    
    
    нерную сценку: