• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чаму вучыць прымаўка  Аурэл Скобіаалэ

    Чаму вучыць прымаўка

    Аурэл Скобіаалэ

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 95с.
    Мінск 1993
    73.7 МБ
       Стэнікэ сціплы хлопчык.
       А гэта — найперш.
    
    
    
    й<Ш**
    
    42
    
    (Януарые)
    
       Захутаны ў калматы снежны кажух Просінец — яшчэ і так называюць у Малдавіі Студзень — пахаджвае ўзадуперад па полі і думае пра злы лёс, што выпаў на яго долю між астатнімі братамімесяцамі. Толькі што праводзіў каляднікаў, якія пажадалі яму жыцьпажываць ды квітнецьрасцвітаць. Дзівакі! Ну як яму расцвітаць, калі трэба зусім іншым займацца? Шчасліўчыкі Чэрвень, Ліпень, Жнівень... Яны румяняць клубніцы, салодзяць чарэшні і яблыкі, спеляць збажыну... Эх, долечка! — свіснуў у роспачы Просінец і так хапіў шапкай вобзем, што аж сняжынкі ўзвіхурыліся.
       — Ой, выратуй нас, Просінец,— аднекуль знізу пачуў ён раптам нейчую просьбу.
       — Гэй, хто там, што здарылася? — пытае ён і стукае посахам у скамянелую зямлю.
       — Гэта мы — азіміна, рунь... Пячэ нас паўночнаўсходні вецер, сушыць мароз... Ратуй нас, Просінец...
       Просінец трошкі памарудзіў, абдумваючы, што яму рабіць, затым здагадаўся, чаго ад яго хочуць. Зняў з сябе неабдымны снежны кажух і з краю ў край акрыў ім усё поле.
    
    
      МНОГА СНЕГУ — МНОГА ХЛЕБА.
      СНЕЖНЫ СТУДЗЕНЬ — ПОУНЫЯ ЗАСЕКІ.
    
    
            люты
            (Фебруарые)
    
    
       Прыняўшы гаспадарку, Люты скрушліва пахітаў галавой:
       — Здаецца мне, цераз пенькалоду папрацаваў мой браток Студзень. Калі і я так пастараюся, то людзі на нас будуць паказваць пальцамі і зваць абібокамі. Зіма на зыходзе, а мы нічога не зрабілі.
       I такія Люты прыпусціў маразы, што ноччу ў лесе трашчалі дрэвы, а ў небе ў зораў выцінала слязу.
       — Ох жа і лютая натура ў гэтага другога месяца года,— скардзілася адна скала з патрэсканымі ад марозу губамі другой.— Калі б у яго было нават і каменнае сэрца, то і тады не быў бы такі люты.
       — А ў яго сэрца, пэўна, няма,— крактануў пастарэчы ўсівелы дуб.
       Пачуў гэтыя размовы Люты і падумаў услых:
       — Няўжо і сапраўды ў мяне сэрца няма зусім?!
       — Зусім, зусім, зусім! — жаласліва пацвердзіла берасцянка.
       — He такі я ўжо і бессардэчны, як вы думаеце. I мне крыўдна такое чуць. Калі ж так надакучыў, ма
    
    
    43
    
    гу і пайсці. Нават не дабыўшы тэрміну. Mae дватры дні няхай застаюцца брату Сакавіку.
      I пакрыўджаны Люты здаў вахту дачасна. Адтуль так і вядзецца: Люты дзе на два, дзе на тры дні карацейшы за астатнія месяцы.
    
      ПЫТАЕ ЛЮТЫ,ЦІ ДОБРА АБУТЫ.
      ЯКАЯ HI ХАЛОДНАЯ ЗІМА, А ТОЛЬКІ Б ЛЮТЫ МІНУУ.
      ЛЮТЫ НАРОБІЦЬ ПЛЮТЫ.
    
    
    
                44
    
    
    
                                    САКАВІК (Марціе)
    
    
       Сакавік наважыўся зрабіць сюрпрыз сваім сынам і дочкам — Ясным Дзянёчкам, наважыўся напярэдадні вясны падарыць кожнаму на шчасце па беласінім званочку сонтравы. Ужо і з Сонцам дамовіўся, што яно згоніць снег там, дзе званочкі павінны вырасці.
       Усё ішло належным чынам, а тут раптам з’яўляецца старэйшы брат Люты і пакідае яму некалькі сваіх дзён. Сакавік напачатку з радасцю іх прыняў,
    
    а разабраўшыся, што да чаго, спахмурнеў. Люты пайшоў, яго дні яму назад не вернеш.
       3 Сонцам дамоўлена, што вясна настане пасляпаслязаўтра. Але ж калі Люты перадаў яму, Сакавіку, свае апошнія дні, то, значыць, яна павінна пачацца заўтра. He, нават сёння апоўначы, і ён мае ў запасе толькі палову ночы. А што можна зрабіць за паўночы?
       Беднаму Сакавіку няма куды падзецца. Сонца расцвеціць званочкі сонтравы толькі пасляпаслязаўтра, а яны яму трэба нараніцу. Паўздыхаў Сакавік, што так атрымалася, ды сам сеў іх шыць. Усю ноч вачэй не сплюшчыў. Спяшаўся надта, таму шмат разоў укалоўся. На званочках тамсям засталіся крапліны крыві. I ўсё ж паспеў!
       Сынам і дочкам — Ясным Дзянёчкам — спадабаліся марцішоры — так раніцай яны назвалі кветкі сонтравы, пашытыя бацькам. Усе папрыколвалі званочкі сабе на грудзі ды так і хадзілі, аж пакуль не зацвілі дрэвы.
    
    
    45
    
      У САКАВІКА ВОЧЫ ПАКОРЛІВЫЯ, АЛЕ СОНЦА ЗУБАСТАЕ.
    
    46
    
    
            КРАСАВІК
            (Апрыліе)
    
       Красавік мае дваццаць дзевяць дачушак і толькі аднаго сынка. Так урадзіліся яго дзеткі. Дачушкі — хваліць не перахваліць: і паслухмяныя, і ўвішныя, і гаспадынькі. Дзяўчаткі здатныя, адным словам. А сынок — што стрыгунок у чарадзе. Няцяжка ўявіць, які свавольнік расце, калі адзін сярод дваццаці дзевяці і яму ўсё дазволена.
       А яшчэ бацькава сляпая любоў. Бацька беражэ яго мудрэй як зрэнку вока. Ведама, наследнік, прадаўжальнік роду, носьбіт прозвішча і традыцый.
       Таму наследніку хваста толькі і не хапае. Ён дурэе, гаворыць абыякія словы, пад выглядам жартаў абдурвае ўсіх навокал... Людзі смяюцца з яго, як з блазна.
       Адзіны ў бацькі сынок і той спешчаны. А завуць яго — Дзень Першага Красавіка.
    
    
      КРАСАВІК — МАНЮКА.
      ВЯСНА КРАСНА НА ЎВЕСЬ СВЕТ.
    
    
            МАЙ
            (Май)
    
       Настаў Май.
       Ускрай поля, па суседству з Парасткам будучага пшанічнага каласка расла Кветка. Надвор’е стаяла сухаватае, і Парастку не вельмі добрылася.
       — Няшчасны,— спачувала Кветка,— ні постаці ў цябе, ні каласка адметнага... Чалавек на цябе ніякай увагі не зверне.
       Парастак маўчаў. Яму нельга было растрачваць сілы, бо іх заставалася мала.
       Аднаго разу прыйшоў Чалавек. Кветка нецярпліва затрапятала пялёсткамі, але Чалавек быццам і не заўважыў яе — засмучаны схіліўся над кволым Парасткам, пагладзіў яго і цяжка ўздыхнуў.
       Пакрыўджаная Кветка згарнула пялёсткі і здзіўлена паглядзела ўслед Чалавеку.
       Мінула, аднак, нямнога часу, і паліў дождж. Спакойны, спорны. Ен ішоў увесь дзень і ўсю ноч. Пшанічны Парастак увачавідкі акрыяў, набраўся сілы і выкінуў дужы колас. Кветка злёгку панікла і з горыччу падумала, што і на гэты раз Чалавек, які ўжо ішоў на поле, яе не заўважыць.
    
    
    47
    
      Але Чалавек яшчэ здалёк убачыў падужэлы Каласок, а калі параўняўся з Кветкай, нагнуўся і з любасцю пагладзіў яе.
      «Ніколі не зразумееш гэтых людзей»,— падумала Кветка, так і не разгадаўшы думак Чалавека і тых пачуццяў, якімі ён цяпер жыў.
    
      МАЙСКІ ДОЖДЖ НА УРАДЖАЙ.
      БУДЗЕ ДОЖДЖ ІСЦІ, БУДЗЕ ХЛЕБ
    РАСЦЕ
    
    
    
    
    (Юніе)
    
       У першую ж раніцу, як толькі ўзялося на золак, Чэрвень з’явіўся перад Сонцам.
       — Ваша светласць,— пачаў ён,— памажыце мне хутчэй пазнаходзіць усе чарэшні — ад малой да вялікай.
       Сонца здзіўлена ўзняло бровы, аднак нічога не адказала, а пачало старанна выконваць просьбу Чэрвеня.
       Натаміўшыся ад такой карпатлівай працы, Сонца ў абед схавалася за хмару перадыхнуць. Там і спытала ў Чэрвеня:
    
    
       — Скажы, калі ласка, чаму трэба так спяшацца, у цябе ж уперадзе яшчэ столькі дзён?
       — Дзён і праўда яшчэ хапае,— пачаў Чэрвень,— але зразумей і мяне. У дзяцей пачаліся канікулы, яны цэлы год старанна вучыліся. Чым жа мне пачаставаць іх за гэта як не чарэшняй?!
       Сонца згодна кіўнула галавой, хутка выйшла зза воблака і зноў разліло праменне па гарах і долах, раўнінах і пагорках. Каб нідзе не згубілася ніводная спелая ягада, а недаспелая каб налілася яго, сонечным, сокам.
    
       ВЯСНА КРАСНА КВЕТКАМІ, А ЛЕТА САДАВІНОЙ.
    
    
    (Юліе)
    
       He даў Чэрвень Сонцу перадыхнуць, як Ліпень перахапіў яго. Сонцу, праўда, і не прывыкаць. Нарадзілася яно ў вёсцы і, як усе хлебаробы, улетку не мае спачыну. Які спачын, калі ліпеньскія палі так і шалясцяць налітым калоссем? Трэба старацца не на жарт, каб усё як мае быць выспеліць. Таму Сонца працуе ад світанку да цямна. Толькі ноччу дазваляе сабе перадыхнуць, каб жабы ў возеры не папарыліся.
       Падзьмуў ветрык і паказытаў вусы каласоў.
    
    
       — Сонца ў зеніт, колас звініць! — заспяваў вецер і памчаўся, разгарачаны, на машынны двор паведаміць гэту вестку людзям.
       Там даўно напагатоў стаялі камбайны, чакалі каманды. Адзін за адным выязджаюць яны на дарогу. Уперадзе едзе новы камбайн, толькі з завода. Паблісквае яшчэ неспацелай фарбай. Таму ён і самы няўрымслівы — на першым жа полі апускае хедэр, каб жаць.
       — Ой, што ты робіш?! — захвалявалася поле яравой пшаніцы.— Mae зярняты яшчэ не зацвярдзелі, хіба іх можна на глум пускаць?! Паглядзі насупраць, там — азімая пшаніца, яна цябе чакае.
       Новы камбайн прыкра чмыхнуў. Сапраўды, як ён мог пераблытаць яравую пшаніцу з азімай. Праўду кажуць: паспяшыш — людзей насмяшыш.
    
    
    50
    
      ЛЕТНІ ДЗЕНЬ — ВОЗ ПШАНІЦЫ.
      ЛЕТА ПРАГУЛЯУШЫ, ВОСЕННЮ HE ЗБЯРЭШ.
    
    
            ЖНІВЕНЬ
            (Аугуст)
    
    
       Наглядзеўшыся вакол сябе на залатое багацце лета, Жнівень і ўзрадаваўся і занепакоіўся.
       — Пачакайце, братымесяцы, хіба можна так? — звярнуўся ён да мінулых месяцаў.— Я ж не абібок, які прыходзіць на ўсё гатовенькае.
       — He хвалюйся, Жнівень,— супакоіў яго Ліпень,— у цябе будзе столькі работы, што толькі б здароўя хапіла.
       Жнівень агледзеўся, паспакайнеў і самавіта закасаў рукавы. Падсаладзіў вінаград, ачысціў арэхі, сабраў яблыкі і грушы, выбіў з шапак сланечніка семкі... Многа розных работ было, а адна заўсёды побач з астатнімі стаяла — сяўба! Жнівень сеяў азімыя пад будучы ўраджай.
       Закончыў палявыя работы і ўзяўся дашываць дзецям у школу касцюмчыкі, ладаваць партфелі. Канікулы ж канчаліся, падступаў Дзень ведаў.
    
       У ЖНІЎНЯ ТРЫ КЛОПАТЫ: I КАСІЦЬ, I АРАЦЬ, I СЕЯЦЬ.
       РАБОТЫ СЛОВАМ HE ЗАМЕНІШ.
    
    51
    
    52
    
    
            ВЕРАСЕНЬ
            (Септэмбрые)
    
       У першы свой дзень Верасень ніколькі не здзівіўся, што ўсе дзеці папрачыналіся задоўга дазванка будзільніка. Хуценька памыліся, апрануліся ў новыя касцюмчыкі, узялі партфелі, ранцы, па букету кветак... А школьны званок усё маўчаў, быццам яму язык прывязалі. Хаця хто ведае, можа і такое нехта прыдумаць. Хуценька ў школу!
       Глядзяць, а званок на стале ў калідоры сам ледзьве не звініць ад нецярпення. Гадзіннік жа на сцяне адно шыкае на яго: маўчыш — маўчы, маўчыш — маўчы...
       — Чаму маўчаць, людцы добрыя, калі сёння — першае верасня?! — выгуквае нехта смялейшы. Схапіў званок і куляй вылецеў на ганак.
       Пачула ясны і гучны голас званка лісце на дрэвах. Пачало перашэптвацца: «Шпарка прыйшлі шаноўныя дзеці ў школу. Пара нам парашутыраваць, кружыць і апускацца на зямлю. Можа, у гербарыі патрапім, бо хутка падзе іней...»
       Некаторы час Верасень з замілаваннем слухае
    
    
    прызыўны голас званка. Пасля нешта ўспомніў і рашуча заявіў:
       — 3 сённяшняга дня каб я не чуў, што мяне называюць месяцам насмарку. Хай усе ведаюць: з гэтай мінуты я — Месяц Званка!