• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чаму вучыць прымаўка  Аурэл Скобіаалэ

    Чаму вучыць прымаўка

    Аурэл Скобіаалэ

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 95с.
    Мінск 1993
    73.7 МБ
       — Бумбумбум...
    
         Ліса падхоплівалася як апараная. Але заўважыўшы нас, рабіла выгляд, што гэта яна ўстала на шпацыр, а заечыя забаўкі яе ніколькі не турбуюць. У думках жа Ліса рвала Зайца на часткі, ажно поўсць ляцела. «Тваё шчасце, Касы, што ў нас столькі гасцей, і пры іх непрыстойна сварыцца,— думала яна.— Нічога, я дачакаюся, калі ўсе разыдуцца...»
         А Зайцу хоць бы што. Нават калі госці і пойдуць, фанерная сценка ж застанецца.
    
    85
    
         Спачатку я заўважыў доўгі хвост з вачыма. Зразумеў, што гэта Змяя. Вось яна падняла ўгору кончык з вачыма, паглядзела на мяне, затым свіснула другому хвасту, што расцягнуўся побач. Пасля таго як і другі з цікаўнасцю абгледзеў мяне, узяў ды завязаў вузельчык каля самага кончыка.
         Думаю, што ён зрабіў знак, каб не забыцца, што і я прыходзіў у заапарк.
    
    
    
    
    
                    вожык
    
    
    
    
    
         Спачатку я падумаў, што ён круглы, як балабушка. А калі прыгледзеўся, заўважыў, што Вожык востры з ног да галавы. Самі іголкі, мордачка, вусы, нават галасок — усёўсё. Як яго толькі трымала мама на руках, калі Вожык быў маленькі?!
    
    
    ХАМЕЛЕОН
    
          Я вельмі доўга шукаў яго вачыма, пакуль не заўважыў на лісце. Ен быў зялёны — пад колер ліста. Калі ж я намерыўся разгледзець яго лепш, раптам Хамелеон знік. 3 цяжкасцю адшукаў зноў. Цяпер Хамелеон быў жоўты, як сцяна, да якой прымацаваўся. He шанцуе — зноў згубіў! Ага, вось ён. Цяпер
    
    
      Хамелеон гайдаўся на чырвонай стужцы. Толькі па руху стужкі я зразумеў, што ён там. Пасля і разгледзеў.
    Як жа ён выглядае ў сапраўднасці? Але хіба пра тое хто скажа?! У Хамелеона ж няма свайго колеру.
    
    
            ПАПУГАЙ
    
    
       Папугай увесь час круціў галавой, спрабаваў злавіць хоць адно разборлівае слова, каб паўтарыць. Але навокал стаяў такі гармідар, што Папугай як ачмурэў — нічога нельга было разабраць. Ашаломлены Папугай маўчаў і думаў, што няблага было б, каб кожны чалавек меў свой голас, свае словы. I каб ведаў, калі і дзе іх гаварыць.
    
    
    
    
    
    
    
    
            АРОЛ
    
    
       Арол здзіўлена пазіраў на нас. Зверху, калі ён лётаў на волі, мы яму здаваліся дробненькімі, як мурашкі. I толькі цяпер Арол убачыў, што мы большыя за яго.
    
    88
    
    БУСЛЫ
    
       Гэтым летам Буслы жылі на даху дзедавага дома. Калі захаладала, паляцелі ў вырай. Я думаў, што яны даўно ўжо ў цёплых краях. Аж трапілі ў заапарк!
       Я пачаў прасіць наглядчыка:
       — Дзядзя, пакажы іх людзям яшчэ трошкі, а затым адпусці на волю. Мой дзед не раскідаў іх буслянкі, яна іх чакае. I я чакаю.
    
    СЯБРА ЗВЯРОЎ
    
       ...Вярнуўшыся дамоў, я расказаў дзецям з нашага двара, што бачыў у заапарку.
       А ноччу прыснілася: быццам іду я адзін у вялікім густым лесе. Іду і ніколечкі не баюся. I нібыта вый
    
    шаў я на паляну, на якой сабраліся ўсе звяры і птушкі. Там, на паляне, не было ніякіх клетак. Але звяры не кінуліся на мяне — не хацелі палохаць. Яны спакойна сядзелі і чакалі, што я скажу.
       — Я прыйшоў у госці ў вашу краіну,— сказаў я.
       — А хто ты такі? — напышліва спытаў Паўлін.— У цябе нават прыстойнага хваста няма.
       — Хвост — гэта не так ужо важна,— пачаў гаварыць Алень,— вось калі б у яго выраслі рогі, ён зрабіўся б моцным і прыгожым.
       Слон, будучы добра выхаваным, узняў хобат, затрубіў, просячы цішыні, а калі ўсе сціхлі, сказаў:
       — Вы хіба не пазнаяце яго? I не ведаеце, што яму не патрэбны галінастыя рогі і пушысты хвост? Яму не патрэбен нават хобат, таму што ён — чалавек!
       — Ааа, чалавек!..— у адзін голас загаварылі жыхары лесу.— Чалавек — наш сябра!
       Потым усю ноч да самай раніцы мы гулялі разам у дзівосным лесе.
    
    
    
    90
    
    
              ЗМЕСТ
    
    
       СТЭНІКЭ — БЫВАЛЫ ЧАЛАВЕК
    
    
    Стэнікэ — Бывалы Чалавек4
    Дзве пары вачэй5
    Разумныя пчолы... 6
    Як Стэнікэ хоча быць працалюбівым — 7
    Хто гультай?— 8
    За двума зайцамі  9
    Калі не ведаеш, што сказаць...10
    Пра дасціпнасць12
    Калі двое сварацца...13
    У страху вочы вялікія14
    Смеласць16
    
    Палачкі17
    Ад спеху нарабіў смеху18
    Як Стэнікэ даспельваў абрыкосы19
    Што можна зрабіць сёння... —20
    Пра яду21
    Трэска 22
    Залатыя нарукаўнікі23
    Харошы дзень24
    Як аукнеш...25
    Дзедаў посах26
    Вучыся і ў дрэва...28
    Калі дзіцё выцела палец29
    Узяцца не трудна...31
    Два зярняці, дзве фасоліны 33 91
    Хто дбае...35
    Баразна на галаве37
    Карані39
    Бывалы Чалавек — разумны чалавек — 40
    
    
    
    
    
         АД СТУДЗЕНЯ ДА СНЕЖНЯ
    
    Студзень (Януарые)42
    Люты (Фебруарые)43
    
    Сакавік (Марціе)44
    Красавік (Апрыліе)46
    Май (Май) 47
    Чэрвень (Юніе) 48
    Ліпень (Юліе) — ■ — 49
    Жнівень (Аугуст)51
    Верасень (Септэмбрые)52
    Кастрычнік (Актомбрые)53
    Лістапад (Наембрые)54
    Снежань (Дэчэмбрые)56
    Цвісці і жыць!57
    
    
    
    
            ХТО САМЫ ГАЛОЎНЫ?
    
    Кручок  60
    Цвічок 61
    Коска61
    Вочкі62
    Дужкі63
    Двукоссе63
    Шматкроп’е64
    Апостраф65
    Злучок66
    Працяжнік66
    Кропка 67
    
              У ЗААПАРКУ
    
    
    
    
    Заапарк прыехаў...70
    Леў70
    Слон71
    Гіпапатам72
    Жырафа72
    Кенгуру73
    Страус74
    Малпа75
    Медзведзяня75
    Вавёрка 76
    Вярблюд77
    Тарпаны77
    Як78
    Сарна і Насарог79
    Вослік80
    Зебра80
    Алень81
    Бабры і Чарапаха81
    Пінгвіны82
    Рыбы 82
    Цюлень83
    Кракадзіл83
    Воўк84
    
    93
    
      Ліса і Заяц84
      Змеі85
      Вожык86
      Хамелеон86
      Папугай87
      Арол 87
      Буслы  88
      Чалавек — сябра звяроў88
    
    
    
    
           Лнтературнохудожественное нзданне
    СКОБНОАЛЭ Аурел Андреевнч ЧЕМУ УЧНТ ПОГОВОРКА Мнннатюры
    Мннск, нздательство «Юнацтва» На белорусском языке
              Літаратурнамастацкае выданне
    СКОБІААЛЭ Аурэл Андрэевіч ЧАМУ ВУЧЫЦЬ ПРЫМАЎКА Мініяцюры
    
    
    
    
    
                     Рэдактар У. М. Мазго
    Мастацкі рэдактар У. М. Жук Тэхнічны рэдактар Г. Ф. Дуброўская Карэктар Л. С. Мануленка
    
      Здадзена ў набор 05.08.91. Падпісана да друку 25.12.92. Фармат 70х84'/₁₆. Папера афсетная. Гарнітура Кудрашэўская энцыклапедычная. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 6,54. Ум. фарб.адб. 26,71. Ул.выд. арк. 3,50. Тыраж 6000 экз.
                            Зак. 1622.
      Выдавецтва «Юнацтва» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. 220600, Мінск, Машэрава, 11.
    Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.