Чаму вучыць прымаўка
Аурэл Скобіаалэ
Выдавец: Юнацтва
Памер: 95с.
Мінск 1993
— Памаўчы, памаўчы крышку. I яшчэ гаворыць стары арэх маладому, каб навучаў і цябе...— дзед перапыняецца, слухае.
— А чаму можа навучыць мяне дрэва? — здзіўлена пытаецца хлопчык.
— Шмат чаму, Стэнікэ, шмат чаму,— адказвае дзед і паволі накіроўваецца да дома, абапіраючыся адной рукой на посах, другой — на плячо ўнука.— У першую чаргу дабрыні і шчодрасці. Ану, скажы: ці ёсць такое дрэва, каб пладаносіла толькі для сябе?
— Я не ведаю такога.
— Вось бачыш.
Дзед прысеў на парог. А Стан бегма кінуўся ў агарод. Стары арэх заўважыў яго здалёк, пачаў шалясцець веццем. Хлопчык падышоў да дрэва, прыклаў далонь да вуха, нахіліўся да камля і пачаў слухаць.
I У ДРЭВА ВУЧЫСЯ БЫЦЬ ЧАЛАВЕКАМ.
I
КАЛІ ДЗІЦЁ
ВЫЦЕЛА ПАЛЕЦ
Стан упаў з дрэва і выцеў палец. Ен мог бы тут жа ўстаць — хіба гэта першы раз. Але позна ўжо: мама і дзядуля бачылі, як ён гракнуўся, і бягуць да яго, аж ногі ломяцца. А Стан ліхаманкава думае: калі сказаць, што нічога не баліць, то абавязкова атрымае
30
пару аплявух. А калі скажа, што баліць, мама яго пашкадуе, прылашчыць — на тым і скончыцца.
Стэнікэ пачынае стагнаць.
— Што з табой, галубок? Дзе баліць? Хаця рукіногі цэлыя?..
Стэнікэ стогне і паказвае палец, які нават не пачырванеў.
Маці садзіцца на траву і аж вочы заплюшчвае ад жаху. Кажа:
— Божухна, ледзьве сэрца не разарвалася...
Але праз хвіліну апамятваецца, ускоквае, хапае Стэнікэ з зямлі і пляскае некалькі разоў туды, куды трэба. Ажно пыл са штонікаў курыць.
— Вось табе, во так! Будзеш ведаць другі раз, як лазіць па дрэвах.
Маці пайшла, а Стэнікэ румзае. Так, дзеля прыліку. Ен застаўся з дзедам. Стэнікэ перастаў плакаць. Некаторы час абодва маўчаць, пасля моўчкі ідуць услед за маці.
— Дзедка, а чаму мама сказала, што ў яе магло парвацца сэрца? He яна ж упала з дрэва!
— Ды так яно спакон веку, унучак,— адказвае дзед.— Дзіця палец вытне, а ў маці сэрца баліць.
МАТКА КРЭПКА ЗАМАХНЕ; А ПАМАЛЕНЕЧКУ ВЫТНЕ.
ДОБРАЕ ДЗІЦЯ ДУМКІ БАЦЬКОУ ЗГАДВАЕ.
УЗЯЦЦА
HE ТРУДНА...
Чым даўжэй Дэнуц працуе, тым часцей пачынае азірацца.
— Стэнікэ,— звяртаецца ён да сябра,— а наша дзялянка, відаць, большая за дзедаву. Вунь колькі працуем, а яна не меншыцца, а быццам расце.
Стэнікэ таксама азіраецца. I праўда, шмат паразбівалі грудак на загоне, а да мяжы ой як далёка. Але ж і расці яна не можа.
— Гэта так здаецца,— супакойвае ён сябра.— Вунь і калкі ўсе на месцы.
Дэнуц падступае бліжэй да Стэнікэ і шэпча яму на вуха:
— А можа, іх пераставіць? Мы дзеда пакрыўдзілі: сабе адмералі большую дзялянку, чым яму.
Стэнікэ ў нерашучасці. Заплюшчвае вочы, думае. I раптам бачыць перад сабой засланы стол, а на ім — смажаніна, смятана. Пасярэдзіне паруе мамалыжка, а вакол стала пасела ўся сям’я і здзіўляецца: «Няўжо ўсё, што тут ёсць, дзеці напрацавалі?!»
— Калкі бліжэй перастаўляць не будзем,— гаворыць Стэнікэ.— He так многа той працы і засталося, як здаецца. Паразбіваем грудкі, трошкі перадыхнём. А сеяць — гэта ўжо няцяжка.
Дэнуц з неахвотай бярэ граблі, якія з кожным разам як падняць. А сам сабе думае, што можна бы
ло б перадыхнуць і цяпер, калі сеяць будзе не так ужо і цяжка, як кажа Стэнікэ.
Дзядуля тым часам працуе без перапынку. I прытвараецца, што быццам не разумее, пра што шэпчуцца хлопцы.
Вось яны нарэшце з вялікім намаганнем дайшлі да мяжы, пападалі на зямлю каля дальняга калка і з цікавасцю разглядваюць свае далоні.
— Малайцы хлопцы,— задаволены імі дзед.— Ведайце, што:
УЗЯЦЦА HE ТРУДНА, ЗРАБІЦЬ ТРУДНЕЙ, і помніце:
КАНЕЦ — СПРАВЕ ВЯНЕЦ.
ДВА ЗЯРНЯЦІ,
ДЗВЕ ФАСОЛІНЫ
Дзед выносіць з пограба адну міску з фасоляй, другую — з вымачанымі зярнятамі кукурузы.
— Я патрымаў іх два дні ў вадзе, каб пусцілі расткі,— тлумачыць дзед.— Так яны хутчэй узыдуць.
— Памойму, хтосьці гаварыў,— пачынае падаросламу гаварыць Стэнікэ,— што мамалыга смачная са смажанінай, а не з фасоляй.
— Са смажанінай смачная і фасоля, пасадзім і фасолю. Тым больш што яны добра растуць разам з кукурузай — фасоля ўзбіраецца на сцябло кукурузы, і ніякай падпоркі не трэба,— тлумачыць дзед.— Але калі вам не хочацца, можаце садзіць адну кукурузу, дзялянка ж у вас свая.
— He, дзедка, калі фасоля добра расце разам з кукурузай,— гаворыць Дэнуц,— пасадзім і фасолю.
Дзед выкопвае некалькі ямак.
— Рабіце так, дзеткі: адзін капае ямкі, другі кідае ў іх па два зярняці кукурузы і па дзве фасоліны.
— А чаму па дзве? — цікавіцца Дэнуц.
33
34
— Каб пэўна было, што ўзыдуць,— адказвае дзед.— Можа трапіцца каторае зярнятка нягожае, пустое, пашкоджанае насякомым...
Праца закіпела.
— Цікава саджаць,— зазначае Дэнуц.— I лічыць лёгка: два зярняці, дзве фасоліны...
— He спяшайся! — накідваецца на яго Стэнікэ.— He сып усё ў адну ямку таму, што лёгка лічыць.
Дзед саджае побач на сваёй дзялянцы.
— Дзедка, мы зараз скончым і прыйдзем табе памагчы,— запэўнівае яго Стэнікэ.
Першую градку хлопчыкі засадзілі хутка. Другой, якую капае Дэнуц, здаецца, і канца не будзе. На трэцяй справы ідуць яшчэ марудней. Ну, а на чацвёртай дзеці не могуць зразумець: навошта ім столькі кукурузы і фасолі, калі будуць смажаніна і смятана?
Добра яшчэ, што дзед, не чакаючы, калі дзеці прыйдуць яму дапамагчы, управіўся на сваёй дзялянцы сам. А закон ёсць закон: хто раней упраўляецца, той ідзе на помач суседу.
Ого, з дзядулем працаваць — адна асалода: раздва — і ямка гатова. А побач Стэнікэ: раздва — і другая ямка выкапана. Дэнуц ледзьве паспявае лічыць за імі: два зярняці, дзве фасоліны, два зярняці, дзве фасоліны...
Калі нарэшце скончылі, то дзеці былі ажно мокрыя.
— Нічога, гэта няблага,— гаворыць дзед.
ХТО ПАЦЕЕ ЎЛЕТКУ, ТОЙ HE ГАЛАДАЕ
ЗІМОЙ.
ХТО ДБАЕ...
Ведаеце, што смачнейшае за ўсё на свеце?
He, не, самае смачнейшае на свеце — малады катах кукурузы, спечаны на вуголлі. Калі не верыце, спытайце ў Стэнікэ і Дэнуца. Бо яны паспелі ўжо з’есці па пары катахоў ледзьве не з храпкамі. А па трэцім ядуць ужо не спяшаючыся.
Дэнуц перакідвае з далоні на далонь румяны катах і гэтак старанна нюхае яго, што апякае кончык носа.
— Дзедка, я садзіў па два зярняткі, а чаму на катаху іх столькі многа?
— Падумайце і ты і Стэнікэ разам: па два зярняці зямля вярнула вам як доўг...
Дзеці вылузваюць па два зярняці і кідаюць іх У рот.
— Па дзесяць,— працягвае дзед,— за кроплі поту, калі вы разбівалі грудкі.
Хлопчыкі вылузваюць яшчэ па дзесяць зярнят і кідаюць іх у рот услед за тымі двума.
— Яшчэ па дзесяць — за мазалі, што намулялі на далонях, калі палолі грады і выдзіралі пустазелле.
36
— Пачакай, дзядуля, дай пажаваць,— мармыча Стэнікэ, бо ў яго повен рот.
Дзед паварушвае вуголле, пераварочвае катахі, каб яны роўна румяніліся. Гаворыць далей:
— I яшчэ па дзесяць за кроплі вады, якімі вы палілі кукурузу, калі цэлы тыдзень не было дажджу. Ну, колькі вы там налічылі?
Дзеці пазіраюць з непаразуменнем: яны неяк і не падумалі, каб лічыць. Спяшаючыся жуюць, а самі думаюць: што адказаць.
— Налічылі шмат,— аблізваючыся, кажа Дэнуц.— Але яшчэ болей зярнят застаецца на катаху. А яны за што?
Дзед зноў паварушвае вуголле.
— А за тое, дзеткі, зямля дае вам, каб не забывалі яе і ў наступным годзе. Бо
ЗЯМЛЯ ДЗЯКУЕ РУПЛІВЫМ, a
ХТО ДБАЕ, ТОЙ I MAE.
БАРАЗНА НА ГАЛАВЕ
Дзед разам з Дэнуцам і Стэнікэ ідзе рыхліць зямлю — пасля асенняга ворыва засталіся на полі вялікія глыжы.
Утрох яны пачынаюць працаваць.
— Эге,— гаворыць дзед,— шчаслівы той чалавек, які мае сваю зямліцу.
Стэнікэ разбівае некалькі грудак і абапіраецца на матыку.
— Дзядуля, а ты і нам выдзелі па градцы. Няхай і ў нас будзе свая зямля.
Дзед уважліва пазірае спачатку на Стэнікэ, затым на Дэнуца і гаворыць:
— ПІто ж, хай будзе павашаму. Ідзіце сюды. Калі вы захацелі зямлі, я дам вам яе па законах продкаў.
Ен высякае рыдлёўкай у дзёрне квадрат. Падрэзвае яго знізу, падымае і злёгку атрэсвае зямлю, кладзе сабе на галаву травою ўніз.
Дзеці стаілі дыханне.
А тым часам дзед ідзе ўперад з дзёрнам на галаве, адмервае дзесяць крокаў уздоўж мяжы і асцярож
37
38
на кладзе яго травою ўгару. Хлопчыкі з рыдлёўкамі прыйшлі за ім следам.
— Тут і будзе ваш межавы знак,— гаворыць дзед.— Так рабілі нашы прадзеды, калі дзялілі зямлю, і завядзёнка гэта называецца «з дзёрнам на галаве». Цяпер я вам перадаў дзёран, а разам з ім і ўсе клопаты пра выдзелены загончык.
Стэнікэ бярэ рыдлёўку.
— Давай, Дэнуц, прынясём яшчэ тры дзярніны і пакладзём іх па вуглах.
Але дзед перапыняе яго:
— Так нельга. Закон даўніны гаворыць, што дзёран трэба пераносіць толькі на сівых валасах.
Хлопчыкі зачаравана пазіраюць на яго срэбраную галаву. Дзедавы валасы перасыпаны зялёнымі былінкамі і крупінкамі зямлі. I раптам ім здаецца, што дзядуля сам падобны на гэту старажытную зямлю.
У РОДНАЙ ЗЯМЛІ МОЦ I СІЛА.
МАЛАДОМУ НАВУЧЫЦЦА, СТАРОМУ HE ЗАБЫЦЦА.
КАРАНІ
Узнімаецца вецер. Стану здаецца, што саджанец арэха, які ён нядаўна пасадзіў, вельмі нізка хіліцца долу.
— Хаця б не паламаўся,— гаворыць ён дзеду.
— А ты прыстаў падпорку. Пакуль ён малы, без падпоркі не абысціся.
Стэнікэ выбірае прут, глыбока ўтыкае яго каля дрэўца і прывязвае арэх.
— Вось і ўвесь клопат,— кажа дзед.— Хутка павінна прыняцца карэнне, тады ніякі вецер яго не паваліць.
Хлопчык пазірае на саджанец, на стары арэх, пра штосьці думае.
— Дзедка,— гаворыць ён,— а чаму ў мяне няма каранёў? Калі раптам здарыцца велізарная бура, то...
Дзед сам сабе пасміхаецца.
— Тады будзеш трымацца за мяне,— гаворыць ён.— I за маму. I за тату. I за ўвесь наш род. Таму што
ДРЭВА ТРЫМАЕЦЦА КАРАНЯМІ, А ЧАЛАВЕК СВАІМ РОДАМ.
39
БЫВАЛЫ ЧАЛАВЕК — РАЗУМНЫ ЧАЛАВЕК
Пачуў Стэнікэ такую прымаўку: «За аднаго бітага двух нябітых даюць» і задумаўся.
Эге, значыць, за мяне можна двух малойцаў выменяць. Я ж вунь у якія прыгоды трапляў. Нездарма Бывалым Чалавекам празвалі. А яшчэ кажуць: «За аднаго вучанага сем нявучаных даюць». Выходзіць, я яшчэ ў дадатак і самы разумны? Нее, тут штосьці не тое. Бо калі б было так, то людзі празвалі б мяне СтанРазумны, а не толькі СтанБывалы Чалавек.