Чаму вучыць прымаўка
Аурэл Скобіаалэ
Выдавец: Юнацтва
Памер: 95с.
Мінск 1993
У ВЕРАСНІ АГОНЬ У ПОЛІ I У ХАЦЕ.
ЖУРАУЛІ ЛЯЦЯЦЬ ВЫСОКА — ЗІМА ЯШЧЭ ДАЛЕКА.
КАСТРЫЧНІК (Актомбрые)
Світанак выдаўся золкі. Мо таму бурачнае поле прачнулася раней як звычайна. I — о дзіва! Прыбранае, быццам вэлюмам маладой.
— Што гэта? — здзівіўся адзін таўсматы і надта нецярплівы бурак, што лабатай галавой вытыркаў з зямлі.— Хто гэта пасыпаў нас цукрам? Нам ад яго j так млява, бо напоўнены ад карэньчыка да самай макаўкі. А можа, гэта пудра? Тады трэба хоць трохі працерці свой замурзаны твар.
— Ой! — адразу схамянуўся ён.— Дык гэтая пудра халодная. Няўжо прыйшла зіма, а нас у полі забылі?!
— He хвалюйся, брацік,— супакоіў яго сусед.— Гэта Кастрычнік прыйшоў. Ноччу ён і прыпудрыў нас інеем. Бо сёння мы павінны пайсці на завод на экскурсію.
ВОСЕНЬ НА РАБЫМ КАНІ ЕЗДЗІЦЬ.
КАСТРЫЧНІК УКРЫВАЕ ЗЯМЛЮ ДЗЕ ЛІСЦЕМ, ДЗЕ СНЯЖКОМ.
ЛІСТАПАД (Наембрые)
Застаўшыся за апошняга асенняга гаспадара, Лістапад ні на мінуту не прысядзе: назапашвае вільгаць пад будучы ўраджай, цягае ўгнаенні, арэ, дзе засталося... Трактары кашляюць, едучы на гару, чмыхаюць, з’язджаючы з гары, а каб пастаяць, то няма часу.
«Цяжкавата ім даводзіцца — зямля размокла,— спачувае Лістапад.— Трэба падсобіць ім марозікам».
I застываюць дарогі, застываюць палі... Трактары перастаюць кашляць, перастаюць чхаць і працуюць спраўна, аж дымком папыхкваюць.
Выпадкова Лістапад азірнуўся і ўбачыў, што з сяла да возера беглі хлопчыкі. Занепакоіўся.
«Вось табе і на,— пачаў разважаць ён,— у адным месцы залапіш, у другім ірвецца. Іх трэба неяк вярнуць назад, бо калі пушчу на тонкі лядок, будзе бяда».
— Гэй, хлопцы! — гукае Лістапад.
Хлопчыкі спыніліся.
— Ану, скажыце мне, ці ведаеце вы такую калядку, каб яе ўсё сяло спявала?
Для хлопчыкаў такое пытанне нечаканае. Да Новага года ўга як далёка, а гэты шызы дзед пра калядную песеньку пытае.
А дзед не адстае:
— Справа ў тым, што думаю вывесці дванаццаць трактароў і наладзіць свята плугароў — Плугушор. Каб вестка пра яго разнеслася па ўсім краі. He сягоннязаўтра павінен з’явіцца мой малодшы брат Снежань, а я пайду калядаваць. Думаў і вас узяць з сабой, але калі вы не хочаце...
Хлопчыкі аж раты паразяўлялі ад здзіўлення: чаму гэта яны не хочуць калядаваць?!
— Ну, калі згода,— гаворыць дзед,— тады бяжыце назад. I пакуль я буду заняты Плугушорам, каб вывучылі вялікую калядку, як... як...
— Як ваш плуг! — хорам падказваюць хлопчыкі і наперагонкі імчаць назад у сяло.
ДАЙ ЗЯМЛІД ЯНА ТАБЕ ДАСЦЬ.
БЕЗ ПРАЦЫ HE БУДЗЕ ШЧАСЦЯ.
56
СНЕЖАНЬ (Дэчэмбрые)
Дзядуля Снежань вельмі любіць казкі. I слухаць, і сам расказваць. Падумаўшы, то і праўда: што яму рабіць? Пасевы не тонуць у пустазеллі, збожжа ў полі не асыпаецца... Калі ўжо на тое пайшло, ён сам сабе можа прыдумаць казку.
Апоўначы, пасля таго як праводзіў свайго старэйшага брата Лістапада, дзед Снежань узяў ды прыбраў зямлю так, што нават Сонца, калі раніцай прачнулася, не пазнала яе. Лес быў повен сярэбраных замкаў, розных загадкавых цудаў. А зверху ўсё ішоў ды ішоў снег.
Маладзенькія елачкі працягвалі свае лапкі, каб на ляту пераняць кожную сняжынку. Відаць, так яны хацелі схавацца ад злой Сякеры, што прывалачэцца па іх пад Новы год.
— He бойцеся, маленькія,— супакойвае іх стары Снежань,— ведайце, што з заўтрашняга дня выходзіць новы закон, які забараняе злой Сякеры нават дакранацца да вас. Таму на Новы год сюды прыйдуць дзеці, каб упрыгожыць вас цацкамі.
Елачкі ледзьве не пачалі падскокваць ад радасці, але дзед Снежань спыніў іх:
— Ша! Пакуль стойце ціха, каб з вас снег не абсыпаўся. А да заўтрашняга дня засталася ўсяго адна ноч.
Елачкі спакойна паснулі. Усю ноч ім сніліся навагоднія цацкі.
У СНЕЖНІ ГОД КАНЧАЕЦЦА, A ЗІМА ПАЧЫНАЕЦЦА.
ЗІМОВАЯ НОЧКА — ДЗЕТКАМ САРОЧКА.
ЦВІСЦІ I жыцы
Вось і абышлі вакол Сонца ўсе дванаццаць месяцаў. Замкнуўся гадавы круг. А круг, як вядома, не мае ні канца, ні пачатку.
Новы год — заўсёды новы — Робіць на зямлі абновы.
Плуг картуз змакрэлы зняў, Баразну ізноў заняў I павёў, каб спелі нівы, Каб усе былі шчаслівы.
Яшчэ гучаць апошнія словы пажаданняў Снежня, а з другога боку разам з першымі промнямі Сонца з’яўляюцца сейбіты Просінца — Студзеня.
Вы жывіце, Вы цвіціце, Як ніва да жніва Ў сярэдзіне лета. Багатага квету На многія леты.
60
КРУЧОК
Пытальнік чапляецца да кожнага слова.
— Як гэта чапляюся? Да якога слова? Хто гэта сказаў? Чулі? Вось так кожны раз.
Кручок, спытаўшы, заўсёды ўладкоўваецца ў канцы сказа. Схіляе галоўку, каб усё добра чуць. Але не думайце, што ён можа доўга заставацца на месцы. Кручок не такі. Варта пачуць штонебудзь цікавае або незразумелае, ён бяжыць і перапытвае: «Што? Дзе? Калі?»
Так вось распытваючы, Кручок зафанабэрыўся і вырашыў, што ён — самы галоўны знак прыпынку. Для большай гарантыі вырашыў усё ж папытацца і ў іншых знакаў. Што яны скажуць?
ЦВІЧОК
Клічнік, як толькі пачуў, пра што пытае Кручок, адразу ж і катэгарычна запратэставаў: «Не! He! Не!»
Сказаў як адрэзаў. Цвічок не любіць гаварыць доўга. Тлумачыць таксама. Слова скажа, быццам цвік уваб’е. За гэта яго і празвалі Цвічком.
Кручок нават пачырванеў, але нічога не адказаў. Бо ведаў, што Цвічок прывык да сваіх загадных сказаў і больш нічога не дадасць і не ўбавіць.
61
КОСКА,
якая ніколі не дагаворвала да канца, пацвердзіла гэта і цяпер:
— На маю думку, калі ты хочаш ведаць, то я сказала б...
Кручок падумаў, што ён не вытрывае і закрычыць:
«Ну, чаго ты спынілася? Хоць раз ты можаш давесці пачатае да канца?» Але спахапіўся: «Большага ад яе, відаць, і не патрабуецца. Можа, яе абавязак выстраіць усё ў ланцужок, а канец сказа вызначыць Кропка?»
Але Кропка, як назло, з адказам марудзіла.
62
ВОЧКІ,
так называюць Двукроп’е. Вочкі ўсё бачаць, усё ведаюць і падсумоўваюць. Вось і цяпер яны пачалі пералічваць:
— Папершае, Кручок не можа быць галоўным знакам прыпынку, бо ён адзін, як сагнуты палец. Падругое, ён нічога не ведае сам, а ўсё ва ўсіх перапытвае. I ў рэшце рэшт, пакуль мы яго не прадставім, ні ён нікога не можа спытаць, ні іншыя яму не могуць адказаць.
«Ты паглядзі, куды яны горнуць, гэтыя Вочкі? — у думках абурыўся Кручок.— Але што з іх возьмеш. А калі іх праўда?»
— Мы,— працягвалі Вочкі далей,— калектыў. А прыказка ж сцвярджае, што адна галава добра, a дзве лепш. Трэба яшчэ разабрацца, хто тут самы галоўны.
ДУЖКІ
— Мы — таксама калектыў,— у два галасы азваліся Дужкі.— Значыць, маем усе падставы спадзявацца на...
— He спадзявайцеся ні на што,— сказала як адрэзала Коска.— Вочкі заўсёды гавораць праўду. А вы толькі шэпчаце на вуха розныя тлумачэнні, дапаўненні, удакладненні...
Дужкі нічога ўдакладняць не сталі. Змоўклі, нібы вады ў рот набралі. (А самі думалі пра тое, як бы адпомсціць Косцы.)
ДВУКОССЕ
— Пра нас, спадзяемся, ніхто благога слова не скажа,— пачало Двукоссе.— Мы не ходзім з падказкамі. А да тых слоў, што паўтараем, наўрад ці хто прычэпіцца. Бо паўтараем мы мудрыя думкі, выказ
ванні разумных людзей. Такім чынам, з’яўляючыся мудрым калектывам, мы...
Але тут умяшалася Шматкроп’е і не дало Двукоссю дагаварыць.
ШМАІКРОП Е
64
— Не прыпісвайце сабе чужой мудрасці. А што датычыць калектыву, то большага за наш няма. Нездарма мы і завемся ШМАТкроп’е...
— Няхай вам не здаецца, што вас так многа,— зноў падала голас Коска.— Усяго тры. I нічога іншага вы не робіце, як пакідаеце няскончанай думку. Там, дзе вам уздумаецца.
— Такая наша служба,— адказала Шматкроп’е.— Палову сказа скажам, а другую сам дадумвай. Вось як тут:
— Галоўным знакам прыпынку з’яўляецца... Ну!..
АПОСТРАФ
Уважліва слухаў усіх выступоўцаў, а думаў пра сваё. Калі гаварыла Коска, ён ганарыўся, што як дзве кроплі вады падобны на яе. У Коскі, праўда, хвосцік уніз, а ў яго ўгору. Нават на Кропку падобны, калі падціснуць той жа хвосцік.
Раптам Апостраф пачуў, што яго клічуць.
— Ідзі сюды, пабудзь, калі ласка, паміж намі,— прасілі цвёрдая зычная і галосная літары.— Згубілася недзе змякчальная галосная, і тут тваё месца.
Апостраф быў паслухмяны — адгукнуўся на просьбу, пайшоў.
«Нічога, мой хвосцік таксама не з апошніх,— думаў ён.— I займаем мы не чыё, а сваё месца».
65
66
— Праца твая важная, ніхто не пярэчыць,— здалёку пачаў вельмі далікатны ў размовах Злучок,— і спадзявацца на першынства трэба. Дарэчы, у нечым падобную ролю выконваю і я. Таму нас іншы раз і блытаюць. I я вельмі шкадую пра гэта. Вядома кожнаму, што ты замяняеш змякчальную галосную ў слове і трымаеш яго, каб не распалася. А я трымаю два словы, іншы раз і болей. Акрамя гэтага злучаю імёны, гарады, нават мацерыкі і цэлыя планеты.
Тым не менш, я не спадзяюся стаць самымсамым галоўным знакам прыпынку. .
ПРАЦЯЖНІК
— Мы падобныя, як браты,— сказаў Злучку Працяжнік.— Але я старэйшы і таму ў два разы даўжэйшы за цябе. Мне падабаецца твая манера
трымацца. Але асабіста я не жадаю лічыць сябе менш важным, чым, скажам, Пытальнік або іншыя знакі прыпынку. Усе ведаюць, што ніводзін з іх нічога не можа сказаць, пакуль я не пакажу простую мову. Я даю ўсім слова. Значыць, я — пачатак. А пачатак заўсёды быў і застаецца...
— Быў і застаецца цяжкай справай,— перахапіла яго словы Коска.— Як, скажам, і канец. Але галоўнае ў тым, што...
Коска, як заўсёды, не змагла давесці думку да канца. I тады на дапамогу ёй прыйшла нарэшце Кропка.
КРОПКА
наслухалася, як выхваляюцца адзін перад адным знакі прыпынку, не вытрымала і кашлянула ў кулак.
— Кропка просіць слова! — абвясціў КлічнікЦвічок.
— Галоўнае ў тым...— пачала Кропка і прымоўкла, даючы ўсім супакоіцца.
«Каго ж яна назаве галоўным знакам прыпынку?» — падумаў ПытальнікКручок, і сэрца яго нібы спынілася.
— Галоўнае ў тым,— паўтарыла Кропка яшчэ раз,— што кожны з вас павінен знаходзіцца на сваім месцы і сумленна выконваць ускладзеныя абавязкі.