Хадзі, сонейка, да нас...
太阳,到这里来 Dear sun, please, come
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 183с.
Мінск 2019
“太阳,到这里来……”
» DEAR 龚ASE, COME TO US. J «ХАЛЗІСОНЕЙКА.
HA HAC...»
白俄罗斯国家科学院
白俄罗斯文化、语言和文学研究中心
孔德拉特•克拉披瓦艺术学、民族学和民间创作的研究所 白俄罗斯国立艺术学院
“太阳,到这里来……”
(来源于民间文化遗产)
明斯克
“白俄罗斯科学出版社”
2019
NATIONAL ACADEMY OF SCIENCES OF BELARUS
CENTRE FOR BELARUSIAN CULTURE, LANGUAGE AND LITERATURE Institute of Art Studies, Ethnography and Folklore Research Kandrat Krapiva
BELARUSIAN STATE ACADEMY OF ARTS
"DEAR SUN, PLEASE, COME TO US…〃
(folk heritage collection)
Minsk "Belaruskaya navuka" 2019
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЗМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ ЦЭНТР ДАСЛЕДАВАННЯЎ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ, МОВЫ IЛІТАРАТУРЫ Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ АКАДЭМІЯ МАСТАЦТВАЎ
«ХАДЗІ, СОНЕЙКА, ДА НАС...»
(з народнапаэтычнай спадчыны)
Мінск «Беларуская навука» 2019
УДК 398.6(=161.3)
ББК82.3(4Бен)
Х14
Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Аўтары ідэі, укл адал ьні кі:
A. I. Лакотка, Т. I. Кухаронак, А.「. Алфёрава
Пад агул ьнай рэдакцыяй акадэміка A. I. ГІакоткі
М астакі:
В. А. Багнюк, К. А. Вішнеўская, К. У. Гормаш, В. П. Гормаш-Дрэбезава, X. С. Іванцова, A. А. Кісляк, Ю. У. Мацура, Д. Ю. Петрусевіч-Кавальчук, Г. I. Сідарэнка, A. А. Стальмашонак
Рэцэнзенты:
доктар філалагічных навук, прафесар В. С. Новак, доктар мастацтвазнаўства, прафесар В. I. Жук
«Хадзі, сонейка, да нас...» = “太阳,到这里来 ” ="Dear sun, please, come
X14 to us...":(3 народнапаэтычнай спадчыны)/аўт. ідэі, уклад.: A. I. Лакотка, Т. I. Кухаронак, А. Г. Алфёрава ; пад агул. рэд. A. I. Лакоткі; пер. на кіт. Ван Цінфэна, A. В. Раманоўскай ; пер. на англ. мову A. В. Раманоўскай, Ю. М. Шукала, Л. Болтана-Сміта ; маст.: В. А. Багнюк [і інш.].——Мінск : Беларуская навука, 2019. — 183 с. : іл.
ISBN 978-985-08-2465-3.
У прапанаваную кнігу ўключаны калыханкі, забаўлянкі, песні, заклічкі, лічылкі, якія адрасаваны дзецям або бытуюць у дзіцячым асяродку. Даецца пераклад тэкстаў на кітайскую і англійскую мовы. Выданне багата ілюстравана арыгінальнымі малюнкамі жывапісу і графікі, выкананымі мастакамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца культура访 народаў свету.
УДК 398.6(=161.3) ББК 82.3(4Бен)
ISBN 978-985-08-2465-3
© Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы, 2019
© Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, 2019
© Афармленне. РУП «Выдавецкі дом «Беларуская навука», 2019
УВОДЗІНЫ
一; араджэнне і выхаванне дзяцей былі для беларускага народа наНтуральным і галоўным прызначэннем сям'і. У народнай культуры дзеці спрадвечна лічыліся Божым дарам, дабраславеннем сям'і, былі ўвасабленнем шчасця, з імі звязваліся надзеі на бессмяротнасць — прадаўжэнне роду. Дзеці — гэта дагледжаная старасць, апрацаваная зямля, вясёлы смех унукаў у дзедаўскай хаце.
Традыцыйнае земляробчае грамадства на працягу многіх стагоддзяў выпрацавала аптымальную сістэму выхавання і навучання дзяцей, падлеткаў, моладзі — народную педагогіку. Адным з дзейсных сродкаў выхавання быў дзіцячы фальклор. Апрабаваная і ўзаконеная многімі пакаленнямі народная педагогіка павінна была забяспечыць перадачу жыццёва неабходных працоўных навыкаў, ведаў аб прыродзе, чалавеку, навакольным свеце. У народнай педагогіцы беларусаў перыяд дзяцінства і сталення падзяляўся на пяць узроставых ступеняў: 1) ранняе маленства ——ад нараджэння да 2-3 гадоў, што пазней у афіцыйнай педагогіцы атрымала назву «школа пеставання», або «мацярынская школа»; 2) маленства ад 2-3 да 6-8 гадоў, у афіцыйнай педагогіцы — «гульнёва-імітацыйны перыяд»; 3) дзяцінства, або пастухоўскі перыяд,——ад 6-8 да 12-14 гадоў, у афіцыйнай педагогіцы «перыяд падсобных работ»; 4) падпеткавы — ад 12-14 да 16-17 гадоў, «перыяд спецыялізаванай працы, рознабаковай падрыхтоўкі да жыцця»; 5) юнацтва —— ад 16-17 да 18-21 года, «чалавек, гатовы да жыцця, прадукцыйнай працоўнай дзейнасці, стварэння сям'і». Нашы продкі добра разумелі працэсы фізічнага, псіхалагічнага, эмацыянальнага, разумовага развіцця дзіцяці, асаблівасці кожнага з этапаў яго сталення. Пазней эмпірычныя народныя веды беларусаў былі пацверджаны афіцыйнай педагагічнай навукай. Так, ва ўяўленнях нашых продкаў адказным перыядам у развіцці дзіцяці лічылася ранняе маленства. Найбольш запатрабаванымі ў гэты час былі калыханкі і забаўлянкі, якія пазней даследчыкі-народазнаўцы назавуць «мацярынскім фальклорам», або фальклорам дарослых для дзяцей.
У традыцыйнай беларускай сям'і з першых дзён з'яўлення дзіцяці маці ці бабуля спявалі для яго калыханкі. Капыханка прызначалася не толькі для таго, каб заспакоіць дзіця і мякка ўвесці яго ў сон, яна была зыходнай формай далучэння дзіцяці да свету блізкіх людзей. Дзеці слухалі калыханкі, засвойвалі першапачатковы слоўнікавы запас, без якога немагчыма пазнанне навакольнага свету, развіццё мыслення. Капыханкі з'яўляліся той школай, праз якую дзіця спасцігала родную мову, яе паэтычныя і музычныя асаблівасці. Нашы продкі хацелі, каб дзеці адчувалі сябе ў атмасферы прыязнасці і пяшчоты, таму пераважная большасць беларускіх народных калыханак вызначаецца мяккасцю гучання, яны светлыя і ласкавыя. «Слухаючы такую песню, — пісаў народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч, — гэтую адвечную і неўміручую песню матчынай любові, міжволі думаеш: можа быць, менавіта адсюль, вось з такой калыханкі, з яе самай простай і самай геніяльнай на зямлі мелодыі і пачынаецца чапавек»1. Выяўлена, што на першым месяцы жыцця мелодыя калыханкі, яе асаблівы гарманічны гукавы лад супакойваюць немаўля і назаўсёды застаюцца ў падсвядомасці як увасабленне гармоніі, спакою, шчасця. Менавіта яна (ужо неўсвядомленая) часта ўтрымлівае чалавека ад адчаю ў цяжкіх абставінах, ахоўвае яго жыццё.
Энцыклапедычнае вызначэнне калыханкі наступнае — гэта «пераважна кароткія песенькі з ярка выражанай утылітарна-практычнай функцыяй — супакоіць дзіця, закалыхаць, угаварыць спаць, якія спявае маці ці нянька»2. Паўсядзённая патрэба ў калыханках прадвызначыла іх жыццёвасць, абумовіла і форму песні, перш за ўсё мелодыю і рытм, а таксама даступнасць зместу, прастату кампазіцыі, займальнасць. Капыханкі старажытныя па сваім паходжанні, пра што сведчаць замоўная форма некаторых з іх, міфічныя вобразы «варкоты», «дрымоты», якія ў іх сустракаюцца, прыпеў— «баю, бай, баюшкі» (ад старажытнарускага дзеяслова «баяць») і інш. У калыханках «варкота», «сон-дрымота» ўзгадваліся як адухоўленыя істоты, што маглі самі прыйсці да дзіцяці па просьбе нянькі, іх мог прывесці, прынесці ў кошыку кот і інш.
Плевіч, Н. С. Наша родная песня / Н. С. Гілевіч. — Мінск: Нар. асвета, 1968. — С. 173.
Барташэвіч, Г. А. Калыханкі / Г. А. Барташэвіч II Беларускі фальклор : энцыкл. :у2т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 2005. — Т. 1 : Акапэла — Куцця. — С. 620-621.
Калыханкі знаёмілі дзіця з навакольным светам, расказвалі пра хатніх жывёл, птушак, розных звяроў, іх прыгоды і ўчынкі. Сустракаліся адны і тыя ж апаэтызаваныя персанажы, прадметы, з'явы прыроды. Самымі распаўсюджанымі вобразамі беларускіх калыханак з'яўляюцца кот, куры, галубы. Галоўны персанаж пераважнай большасці твораў — кот, адсюль «спяваць калыханку 二 спяваць ката». Існаваў нават звычай: перш чым пакласці ўпершыню немаўля ў калыску, класці туды ката, каб дзіцяці добра спалася. Кот быў амаль у кожнай сялянскай хаце. Гэта першая жывая істота, з якой знаёмілася дзіця. У калыханках кот — жаданы госць у хаце, ён памочнік жанчыны, яго клікалі закалыхаць, дапамагчы прыспаць малое. Падкрэсліваліся клапатлівыя адносіны ката да дзіцяці, якія праяўляліся не толькі ў закліканні сну для яго, але і ў выкананні розных іншых паслуг: кот бегаў на таржок «купіць Мані піражок» або на вулку «купіць Мані булку». У беларускіх калыханках кот удзельнічаў у хатняй рабоце, дапамагаў гаспадарам і прасці, і ткаць, і малаціць. Вельмі тактоўна, ненавязліва праз учынкі ката дзецям прывіваліся прасцейшыя навыкі паводзін.
Любімымі персанажамі ў калыханках былі птушкі — куры, галубы, або «гулі-вулі», яны выконвалі ролю апекуноў і даглядчыкаў дзіцяці. Прылятаючы, птушкі прыносілі розныя падарункі для дзяцей: ад «каня варанога» да «шчаслівай гадзінкі». Героямі калыханак з'яўляліся таксама бычок, заінька, волікі, шэранькі ваўчок, вобраз якога служыў для перасцярогі/запалохвання непаслухмянага дзіцяці. Аднак ні ў адной з беларускіх калыханак не знойдзецца ўзгадка пра якуюсьці пачварную істоту, што сапраўды магла б моцна напалохаць немаўля і тым самым пашкодзіць яго здароўю. Як і ў казках, у калыханках жывёлы і рэчы персаніфікаваныя, дзейнічаюць і размаўляюць, як людзі, уступаюць у розныя ўзаемаадносіны.
Форма і мастацкія асаблівасці калыханак абумоўлены іх прызначэннем — супакойваць дзіця манатонным напевам, размераным рытмам, які перадаваў пагойдванне калыскі. Часам сюжэт у іх толькі намячаўся, не было поўнага яго раскрыцця і завяршэння. Як і ў іншых творах для дзяцей, у калыханках выразна адчувалася апавядальнасць. Многія з іх неслі канкрэтную інфармацыю, неабходную і цікавую для дзіцяці. Адной з характэрных рыс калыханак з'яўляецца тонкая іронія, гумар. У дадзеных творах дзіцячага фальклору
часта сустракаецца парная рыфма. Надзвычайная напеўнасць, пяшчотнасць ствараюцца паўтарэннем асобных слоў, гукаў, ужываннем форм з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі. He апошняе месца ў калыханках належыць і гукаперайманню3.
У перыяд ранняга маленства — час павышанай рухавасці дзіцяці неабходна было стымуляваць яго псіхафізічнае развіццё. 3 гэтай мэтай нашы продкі ўжывалі разнастайныя забаўлянкі, якія спалучапіся з фізічнымі практыкаваннямі і своеасаблівым масажам. Па сваім прызначэнні забаўлянкі супрацьпастаўляліся калыханкам. Яны павінны былі весяліць, пацяшацьдзіця, узбуджаць яго, рабіць бадзёрым. Таму і форма забаўлянак адрозніваецца ад напеўных манатонных калыханак. Гэта не песні, а вершаваныя шматрадкоўі з хуткім рытмам, жартаўліва-гумарыстычным зместам. Яны не спяваюцца, а прыгаворваюцца, вымаўляюцца ў рытме пэўнага дзеяння, рухаў, якія пры гэтым выконваюцца. Акрамя таго, праз забаўлянкі падаваўся пазнавальны матэрыял, закладваліся асновы маральнасці і норм паводзін у будучым жыцці, адбывалася знаёмства з багаццем роднай мовы, што сведчыць пра глыбіню народных ведаў па педагогіцы і псіхалогіі дзіцячага ўзросту. 3 дапамогай забаўлянак вырашаліся тры асноўныя задачы выхавання: дзіця фізічна развівалася, вучылася вобразна мысліць, атрымлівала радасныя эмоцыі. Умоўна, згодна з функцыянальнай нагрузкай, забаўлянкі падзяляюцца на асобныя групы: тыя, што прамаўляюцца пры гульні з пальчыкамі і ручкамі дзіцяці; пры гульні з ножкамі; пры казытанні, пагладжванні, гушканні і г. д.4