Дакумент па-беларуску
Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка.
Алесь Каўрус
Выдавец: Беларусь
Памер: 160с.
Мінск 1994
тыс. руб., які падзелены на акцый. 3 іх
______________ з’яўляюцца прывілейнымі. (колькасць)
Намінальная вартасць адной акцыі руб.
Заснавальнікі з’яўляюцца трымальнікамі _____________ акці.ій,
(колькаспь)
у тым ліку: (найменне заснавальніка) (колькасць акцый, у тым ліку
прывілейных)
(найменне заснавальніка) (колькасць акцый, у тым ліку
прывілейных)
У лік сваёй долі заснавальнікі ўносяць
(склад маёмасці, якая ўносіцца заснавальнікамі ў натуры)
Падпіска на акцыі праводзіцца з «__________ » 199 г.
да «_____»199 г. па адрасе________________________________________
тэл.______________________
Правядзенне ўстаноўчай канферэнцыі плануецца на_______________ (дата)
Заснавальнікі акцыянернага таварыства
(назва)
54
Універсальная біржа ў г.
ПАСВЕДЧАННЕ ад «____»199 г. №
На падставе Устаноўчага дагавору № ад ________199 г.
аб стварэнні і дзейнасці Універсалыіай біржы ў г. выдадзена гэтае пасведчаннс ў тым, што
з’яўляецца Заснавальнікам Універсальнай біржы ў г__ .
Устаноўчы ўзнос у памеры (тыс. руб.), (пропісам)
што складае% ад Статутнага фонду.
Заснавальнік_________________________________________
Біржа валодае колькасцю галасоў
Гэтае пасведчанне дае права Заснавальніку ўваходзіць у склад Біржавога камітэта, ажыццяўляць біржавыя аперацыі, у першачарговым парадку карыстацца ўсімі паслугамі Біржы, адкрываць на Біржы брокерскую фірму, атрымліваць частку прыбытку ад дзейнаспі Біржы, атрымліваць інфармацыю, што датычыць дзейнасці Біржы, стану яе маёмасці. даходаў і выдаткаў, валодаць іншымі правамі, прадугледжанымі Статутам Біржы.
Прэзідэнт
Універсальнай біржы ў г.
М. П.
ПРАТАКОЛ
Пратакол — дакумент, які фіксуе ход абмеркавання пытанняў і прыняцце пастаноў на сходах, нарадах, канферэнцыях, паседжаннях калегіяльных органаў.
Датай пратакола з’яўляецца дзень паседжання, a нумарам пратакола — парадкавы нумар паседжання калегіяльнага органа. Паказваецца від калегіяльнай дзейнасці — паседжанне, сход, нарада — і назва самога калегіяльнага органа ў родным склонс: Пратакол паседжання экспертнай камісіі.
У тэксце пратакола вылучаюцца дзвс часткі. Першая змяшчае строга пэўную інфармацыю, якая ідзе заўсёды ў аднолькавым парадку:
Старшыня — прозвішча, ініцыялы.
Сакратар — прозвішча, ініцыялы.
55
Прысутнічалі — пералічвасцца склад прысутных сталадзейнага калегіяльнага органа. Прозвішчы падаюцца ў алфавітным парадку. Потым называюцца пасады (і ўстановы) і прозвішчы запрошаных. На вялікіх і пашыраных паседжаннях і сходах паказваецца толькі колькасць прысутных, а спіс прозвішчаў дадаецца да пратакола.
У парадку дня падаюцца пытанні, што прапаноўваюцца на абмсркаванне, кожнае з новага радка.
Другая частка пратакола з’яўляецца асноўнай. У ёй запісваюцца ўсе выступленні. Складаецца яна з раздзелаў адпаведна паслядоўнасці абмеркавання пытанняў парадку дня. Кожны раздзел мае тры часткі — слухалі, выступілі, пастанавілі, якія і пачынаюцца з гэтых слоў вялікімі літарамі. Пасля іх ставіцца двукроп’с і на наступным радку з абзаца пішуцца прозвінгча і ініцыялы дакладчьгка. Калі тэкст або тэзісы падрыхтаваны загадзя, выступленне асноўнага дакладчыка не запісваецца, а дадаецца да пратакола.
I. СЛУХАЛІ:
Іванюка М. I. — Тэкст даклада дадаецца.
ВЫСТУПІЛІ:
Пронька Я. М. — Кароткі запіс сутнасці выступлення. Юшкавец A. В. — Кароткі запіс сутнасці выступлення.
ПАСТАНАВІЛІ: 1.1. Ухваліць асноўныя напрамкі развіцця кафедры.
1.2. Прапанаваць выкладчыкам псрагледзець тэматыку дыпломных і курсавых прац да 20.04.93.
1.3. Лабарантам кафедры папоўніць кабінет новай літаратурай.
II. СЛУХАЛІ:........................... ВЫСТУПІЛІ:............................. ПАСТАНАВІЛІ:...........................
Калі пасля выступлення дакладчыка або ў ходзе абмеркавання будуць зададзены пытанні, іх трэба занатаваць разам з адказамі.
Пратакол падпісваюць старшыня і сакратар.
ВЫПІСКА 3 ПРАТАКОЛА № 3 паседжання праўлення калгаса «Маяк» ад 12 лютага 1993 г.
СЛУХАЛІ:
III. Інфармацыю старшыні рэвізійнай камісіі калгаса В. I. Прохарчыка пра вынікі праверкі стану захоўваііня таварнаматэрыяльных каштоўнасцяў на складзе № 2.
56
ПАСТАНАВІЛІ:
1. За дапушчаныя парушэнні правілаў захоўвання таварнаматэрыяльных каштоўнасцяў на складзе № 2 загадчыка склада М. I. Баброўку папярэдзіць.
2. Абавязаць М. I. Баброўку ў трохдзённы тэрмін (да 16.02.93) ліквідаваць выяўленыя рэвізійнай камісіяй недахопы на складзе і забяспечыць належны парадак у захоўванні таварнаматэрыяльных каштоўнасняў.
Арыгінал падпісалі:
Старшыня праўлення У. Хаііяновіч
Сакратар Н. Рудая
Выпіска дакладная:
Сакратар (подпіс) Н. Рудая
РАЗЛІК
кошту кватэры № дома №
па вул________________________
1. Год пабудовы дома 2. Балансавая (аднаўленчая) вартасць дома
руб.
3. Зпосдома % , што складае руб.
4. Сапраўдны кошт дома руб.
5. Аб’ём жылога дома м’.
6. Аб’ём убудаваных памяшканняў, якія не адносяцца да эксплуатацыі дома (магазіны. прадпрыемствы бытавога абслугоўвання і пад.) м³.
7. Удзсльная вага ўбудаваных памяшканняў у агульным аб’ёме будынка %.
8. Сапраўдны кошт жылога дома без убудаваных памяшканняў руб.
9. Агульная плошча кватэр жылога дома кв. м.
10. Агульная плошча часткі жылога дома, якая перадаепна ў выглядзе кватэры кв. м.
11. Копіт 1 кв. м. агульнай плошчы кватэры ў доме_руб.
12. Ацэначны кошт кватэры, якая перадаецца руб.
руб.
(сума пропісам)
Разлік зрабіў: ________________________
Правсрыў:_______________________________
«» 199 г.
57
РАСПІСКА
Распіска пацвярджае факт атрымання пэўнай асобай матэрыяльных каштоўнасцсй (грошай, рэчаў, кніг і г. д.) або важных дакументаў на часовае ці сталае карыстанне. Распіска з’яўляецца сродкам уліку матэрьіяльных каштоўнасцяў або сведчаннем таго, што дакумент (загад, распараджэнне і г. д.) уручаны па прызначэнні і ў тэрмін; у праве распіска — адзін з відаў пісьмовых доказаў.
Форма распіскі: 1) назва дакумента; 2) хто атрымаў; 3) ад каго атрымаў; 4) што атрымаў (пералік каштоўнасцяў, іх колькасць пішацца словамі і лічбамі); 5) для якой мэты; 6) дата, подпіс.
Распіска складаецца ў адным экземпляры і захоўваецца нароўні з каштоўнымі дакументамі.
РАСПІСКА
Я, Герасімец Васіль Сяргеевіч. стараста 501 групы хімічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, атрымаў ад старшага выкладчыка кафедры фізічнага выхавання Абламейкі Алега Міхайлавіча дваццаць (20) пар лыжаў з чаравікамі.
Абавязваюся вярнуць лыжы да 12 лютага 1993 г.
25 студзеня 1993 г. Герасімец
Пастаўшчык РАХУНАК ФАКТУРА
і яго адрас №
Рахунак № у бапку ад__________199 г.
у г. вобл. да плацежнага патраба
вання №
Грузаадпраўнік Склад № апер. III ыфр
Стп. адпраўлення пакуп.
Распараджэнне на аплату
або адмову ад акцэпту
Плацельшчык і яго адрас
Рахунак № у банку ў гор. вобл.
Грузаатры мал ьн і к Стн. прызначэння Колькасць
месцаў Вага
58
Дагаворзаказ Дата адгрузкі Спосаб адпраўл.
№ ад 199 г. 199 г. і № квіт. накл.
Дадатак:
Найменне Адзінка Колькасць Цана Сума
ВЫМЯр.
СПРАВАВЫЯ ЛІСТЫ
Лісты, накіраваныя адной арганізацыяй (асобай) у другую з мэтай высветлінь пэўныя пытанні, называюцца справавымі. Яны могуць мець асабісты характар ці службовы. У апошнім разе ліст павінен бьгць засведчаны пячаткай або мець толькі штамп.
Суправаджальны ліст пасыласцца пры накіраванні адрасату дакументаў. Калі дакументы шлюцца на некалькі адрасоў, то і суправаджальных лістоў пішацца гэтулькі сама экземпляраў. Арыгінал суправаджальнага ліста падпісвае кіраўнік установы, а копіі — сакратар.
Форма суправаджальнага ліста: 1) назва адпраўніка; 2) яго адрас; 3) нумар ліста і адпраўлення; 4) назва і адрас арганізацыі і службовай асобыатрымальніка; 5) тэкст ліста; 6) пералік дадатку з абазначэннем колькасці аркушаў; 7) подпіс адпраўніка.
Форма лістазапыту: 1) назва адпраўніка; 2) яго адрас; 3) нумар і дата адпраўкі; 4) назва атрымальніка ліста і яго адрас; 5) змест ліста; 6) подпіс.
Форма лістаадказу: 1) назва адпраўніка; 2) яго адрас; 3) нумар і дата адпраўкі; 4) назва атрымальніка ліста і яго адрас; 5) спасылка на нумар і дату лістазапыту; 6) тэкст ліста; 7) подпіс службовай асобы.
Прыводзім тэкст ліста сельскіх жыхароў да кіраўніка дзяржавы, надрукаваны ў газсцс «Звязда» (27.01.93).
«С. Шушкевічу
Паважаны Станіслаў Станіслававіч!
3 вялікай павагай да Вас — жыхары Браніслаўскага сельсавета Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Жывём мы на беразе ракі Случ. Вельмі прыгожыя мясціны ў пойме гэтай ракі. Векавыя дубровы вакол нашых вёсак Вільча, Загацце, Града, Княжбор і Браніслаў.
59
Але ж вельмі цяжка глядзець на тое, як знікае гэтае, створанае прыродай, хараство. Вось і сёння зноў пачынаецца злачынпае знішчэнне пойменных дуброў Жыткавіцкім і Мікашэвіцкім леспрамгасамі. Нягледзячы на тое, што гэта тэрыторыя абвешчанага там заказніка «Нізоўе Случы». I што там жывуць птушкі, занесеныя ў Чырвоную кнігу, растуць рэдкія травы і кветкі.
Вельмі просім Вас, дапамажыце нам. Няўжо гэты лапік лесу, калі ён будзе зніпічаны, абагаціць вашы і нашы кватэры? Няўжо тыя, што будуць жынь пасля нас, убачаць гэтыя дубровы толькі на карцінах мастакоў?
Пакуль не позна, дапамажыце. Людзі будуць вельмі Вам удзячныя.