Дакумент па-беларуску
Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка.
Алесь Каўрус
Выдавец: Беларусь
Памер: 160с.
Мінск 1994
Аўтар дакумента. Аўтарам службовага дакумента выступаюць установа, арганізацыя, прадпрыемства. Іх назвы даюцца ў назоўным склоне ў строгай адпаведнасці з найменнямі, устаноўленымі адпаведнымі прававымі актамі.
Адрас арганізацыі. Гэты рэквізіт мае на ўвазе перапіску (адказ). Ён уключае: індэкс прадпрыемства сувязі, паштовы і тэлеграфны адрас, нумар тэлетайпа (абаненцкага тэлеграфа), нумар тэлефона; у частцы тыражу лістоў, прызначаных для выканання разліковаграшовых апсрацый, паказваецца нумар рахунку ў банку.
Паштовы і тэлеграфны адрасы афармляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі паштовых правілаў, г. зн. паказваюцца паштовы індэкс, горад, вуліца, нумар дома. Напрыклад, адрас Беларускага нацыянальнага цэнтра стандартызацыі і метралогіі (Белстандарта) такі: 220053, Мінск, Старавіленскі тракт, 93. Далей у гэтым рэквізіце даецца нумар тэлефона прыёмнай (375501) або аддзела інфармацыі (371697).
Дата дакумента. Дата ставіцца пры завяршэнні афармлсння дакумснта; яна павінна з’яўляцца адначасова датай яго падпісання і адпраўкі. Дата афармляецца арабскімі лічбамі. На яе адводзіцца восем знакаў, напрыклад: 14.04.93. Калі лічба адна, перад ёю абавязкова ставіцца 0. Напрыклад: 07.05.93. Апрача даты, што ставіцца на бланку, датуюцца таксама ўсе стадыі афармлення і апрацоўкі дакумента: узгадненне, візіраванне, зацверджанне, накладанне рэзалюцыі, атрьтманне даку
7
мента, выкананне. Таму дата ўваходзіць састаўной часткай у шэраг іншых рэквізітаў.
Адраеаванне дакументаў. Адрасаванне, г. зн. паказ атрымальніка, каму прызначаецца дакументавая інфармацыя, робіцца на дакументах, якія адпраўляюцца ў іншыя арганізацыі або прыватным асобам, падаюййа кіраўніцтву (заявы, дакладныя і тлумачальныя запіскі) і перадаюцца ў структурныя падраздзяленні (распараджэнні, указы).
Адрасат — складаны рэквізіт, у яго могуць уваходзіць часткі:
назва ўстановы, арганізацыі (у назоўным скл.);
назва структурнага падраздзялення (у назоўным скл.);
назва пасады атрымальніка (у давальным скл,);
прозвішча і ініцыялы (у давальным скл.);
пайітовы адрас.
Склад рэквізіта «адрасат» мяняецца ў залежнасці ад адрасата і віду дакумснта, што складаецца. Так, для ўнутраных дакументаў паказваецца толькі назва структурнага падраздзялення або кіраўнік, якому падаецца дакумент. У гэтым выпадку назва арганізацыі або структурнага падраздзялення ўваходзіць у назву пасады. Напрыклад, рэктару ГДУ Бадакову A. В.
Адрасуючы дакладную запіску кіраўніку структурнага падраздзялення, пакажам:
Дэкану філалагічнага факультэта Тамаіпэвічу Т. I.
Пры адрасаванні ў арганізацыю назвы арганізацыі і структурнага падраздзялення падаюцца ў назоўным склоне, таму прыназоўнік у не пішацца. Напрыклад:
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Аддзел кадраў
Пасада атрымальніка і яго прозвішча паказваюцца толькі ўтым разе, калі вядома, хто канкрэтна займаецца гэтым пытаннем. Напрьгклад:
Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут
Факультэт беларускай філалогіі і культуры
Загадчыку кафедры гісторыі і тэорыі кулі.туры дац. Рагулю А. У.
8
У адказах на звароты прыватных асоб, на прапановы і заявы прайоўных спачатку пішацца паштовы адрас, a потым прозвішча і ініцыялы. Напрыклад:
220119, Мінск,
вул. Цікоцкага, д. 48, кв. 117 Янушэўскаму Т. Ф.
Поўны паштовы адрас паказваецца складальнікам дакумента ў выпадку яго накіравання разаваму карэспандэнту. Гэта дае палёгку экспедыцыі ўстановы пры апрацоўцы і адсылцы карэспандэнцыі. Напрыклад:
Галоўнаму рэдактару часопіса «Полымя» Законнікаву С. 1.
220005, Мінск, вул. Захарава, д. 19
Mae свае асаблівасці парадак адрасавання дакументаў замежным карэспандэнтам. Яны адрасуюцца ў арганізацыі або канкрэтнай асобе, звычайна без паказу пасады. Пры гэтым спачатку пішуцца прозвішча і ініцыялы, потым назва арганізацыі, далей яе адрас у такой паслядоўнасці: нумар паштовай скрыні, нумар дома, назва вуліцы, назва горада і краіны, паштовы індэкс. Напрыклад:
Josef Strasser, Ms. Magazine
Kogi 30, 4656 230 Park Avenue,
Kirchham, Austria SEVENTH Floor,
New York, 10169, USA
Ingrida Zace
24 Padomju Boulevard Riga, 226047
Miss K. White, 100, South Street Purley, Surrey CR 24 TW
Мова дакументаў. Для напісання дакументаў, заканадаўчых актаў выкарыстоўваецца адна з разнавіднасцяў літаратурнай мовы — афіцыйнасправавы стыль. Адзначым некаторыя яго рысы.
Калі ў мастацкім, публіцыстычным, навуковым тэксце рэалізуюцца такія тыпы мовы, як апавяданне, апісанне і разважанне, дык у афіцыйных дакументах выклад ідзе ў стылі прадпісання, канстатацыі, сцвёрджання. Прадпісальны характар дакументаў выяўляецца ў адметнасці выкарыстання моўных сродкаў. Шырока ўжываюцца дзеясловы ў неазначальнай форме, часта ў
9
спалучэнні са словамі неабходна, трэба, абавязаны, забараняецца, мець права і інш. Напрыклад: «Грамадзяне Рэспублікі Беларусь і іншыя асобы, якія пражываюць на яе тэрыторыі, абавязаны: берагчы і ахоўвайь прыроду, рацыянальна выкарыстоўваць яе багацці, выконваць патрабаванні прыродаахоўнага заканадаўства, павышаць экалагічную культуру, садзейнічаць экалагічнаму выхаванню падрастаючага пакалення, выконваць іншыя абавязкі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь» (Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ахове навакольнага асяроддзя»),
Прадпісальнае значэнне афіцыйньіх тэкстаў перадаецца таксама дзеясловамі цяперашняга часу. Прачытаем частку артыкула 20 закону «Аб акцыянерных таварыствах, таварыствах з абмежаванай адказнасцю і таварыствах з дадатковай адказнасцю»:
«Праўленне таварыства:
арганізуе выкананне рашэнняў сходу ўдзсльнікаў;
у вызначаным статутам таварыства парадку наймае дырэктара;
зацвярджае дагаворы на суму звьтш указанай у статуце таварыства;
прыцягвае аўдытараў для праверкі дзсйнасці таварыства».
Тут словы арганізуе, наймае, зацвярджае, прыцягвае абазначаюць не дзеянні, што адбываюцца ў момант гутаркі пра іх (такое значэнне цяперашняга часу), a сталыя дзеянні, якія неабходна выконваць названаму органу.
У пераважнай большасці дакументаў прававыя нормы, прадпісанні падаюцца не як выказаныя канкрэтным размоўцам, аўтарам, а ідуць ад асобы вельмі абагульненай, ад імя дзяржавы. Іншымі словамі, афіцыйнаму стылю ўласцівы нсасабовы характар выказвання. Таму ў справавым тэксце дзеясловы звычайна не ўжываюцца ў форме першай асобы, за выключэннем загадаў, заяў, дакладных, аўтабіяграфій.
Афіцыйнаму стылю супрацьпаказаны эмацыянальнасць, суб’ектыўная ацэначнасць і гугарковасць. Калі, напрыклад, у штодзённай размове натуральна і звьткла гучаць назоўнікі з ацэначнымі суфіксамі салдацік, старшынька, дачушка, дзеткі, госцейкі, то ў дакуменце, як правіла, ужываюцца стылістычна нейтральныя словы: салдат, старшыпя, дачка, дзеці, госці.
Характэрная рыса справавой мовы — асаблівая афіцыйнасць афарбоўкі. Гэта якасць падкрэсліваецца ў
ю
прыватнасці тады, калі асоб жаночага полу абазначаюць па іх занятку, прафесіі назоўнікамі мужчынскага роду: дырэктар Галубоўская, прафесар Навіцкая, доктар Багадарава.
Дакумснт адпавядае свайму прызначэнню, калі ён дакладны, гэта значыць, калі ў ім выклад усіх фактаў адлюстроўвае сапраўдны стан рэчаў і не дапускае магчымасці іншага тлумачэння слоў і выразаў. Дакладнасць забяспечваецца ўжываннем спецыяльных тэрмінаў (адказчык, заяўнік, кватэранаймальнік, пастанова, статутны фонд, тарыфная стаўка, устаноўчы дагавор), a таксама адназначных і нявобразных слоў. Патрабаванне дакладнасці тэксту не дазваляе рабіць замену назоўніка займеннікам, таму ў справавой мове назоўнікі часта паўтараюцца.
Функйыя дакумента патрабуе таго, каб сн быў ясны, выкладзены лагічнай, нескладанай мовай. Дакументу аднолькава шкодзіць як недагаворанасць, так і шматслоўнасць, яго тэкст павінен быць сціслы. Поўная абгрунтаванасць дакумента і важкія доказы робяць яго пераканаўчым.
Непажадана ўжываць у дакуменце без патрэбы запазычаныя словы. He дапускаюцца дыялектызмы, жарганізмы, іншыя нелітаратурныя сродкі. Што да сінтаксісу, дык перавага аддасцца простым сказам.
Вялікае значэнне ў дакуменце мае правільнае напісанне дат і лікаў.
Правільна
22 студзеня 1992 г. 08.03.93 або 08.03.1993 (дапускаецца: 1993 03 08) красавік 1992 г.
I квартал 1991 г.
у II квартале 1992 г.
да 1 лютага 1993 г.
у 10дзённы тэрмін пункт 5 пастановы
200 000 000
8 тыс. рублёў
25 рабочых
7 аўтамашын
Няправільна
22/192 г.
8.3.93 або 8га сакавіка г.г.
красавік мц 1992 г.
I кв. 1991 г.
у ІІім квартале 1992 г.
у тэрмін да 1 лютага 1993 г.
у 10ці дзённы тэрмін
п . 5ы пастановы
200000000
8000 руб.
25 чалавек рабочмх
7 ппук аўтамашын
Дата ў школьных сшытках і на класнай дошцы запісваецйа і вымаўляецца так: Першага верасня. Дваццаць пятага сакавіка. Сёмага снежня.
Тэкет распарадчага дакумента найчасцей складаецца з узаемазвязаных дзвюх частак — канстатавальнай і распарадчай. Канстатавальная частка з’яўлясцца ўво
п
дзінамі ў сутнасць гпятання, якос разглядаецца, яна мас на мэце растлумачыць, чым выкліканы распараджэнні. У ёй могуць быць пералічаны факты, падзеі, дадзена ацэнка. Нярэдка у канстатавальнай частцы даецца пераказ акта вышэйшага органа, дзеля выканання якога выдаецца гэты распарадчы дакумент, часцей за ўсё загад. У такім разе паказваейца від акта, яго аўтар, поўная назва (загаловак), нумар і дата, гэта значыць прыводзяцца ўсе пошукавыя (спасылачныя) звесткі.
Асноўную нагрузку ў распарадчых дакументах нясе распарадчая частка. Залежна ад віду дакумента яна пачынаецца словамі: пастанаўляе — у пастанове, рашае (рашыў) — у рашэнні, прапаную — у распараджэнні, загадваю — у загадзе. Від распарадчага дакумента прадвызначае і характар выкладу яго тэксту.
Тэкст пастаноўчай часткі ідзс з абзаца. Да фармулёвак гэтай часткі ставяцца асабліва строгія патрабаванні. Яны павінны быць канкрэтныя, не супярэчьшь па сэнсу раней выдадзеным распарадчым дакументам, быць дакладнымі, яснымі. Трэба пазбягаць неканкрэтных выразаў тыпу: падйяць, павысіць, актывізаваць, прыняць меры, ужыць захады, дабіцца поспехаў і г. д.