• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дакумент па-беларуску Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка. Алесь Каўрус

    Дакумент па-беларуску

    Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка.
    Алесь Каўрус

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 160с.
    Мінск 1994
    183.9 МБ
       Замацоўвалася бсларуская тэрміналогія і ў кнізе Сяргея Серады «Дзелавод. Узоры афіцыяльных папер,
    
    16
    
    слоўнік тэхнічнаканцылярскіх выразаў і іншыя патрэбныя ў дзелаводстве веды. Пад рэд. М. Красінскага» (Мн., 1926). Вось нскалькі прыкладаў: даручэнне йа атрыманне грошай, запіс аб нараджэнні, пасведчанне асабовае, просьба пра дазвол насіць зброю, загад аб выстаўленні на ўвагу і нагонцы (параўн. сучаснае: паставіць на від, даць вымову), запросіны на ўрачысты сход, адноснік сельсавета да сельсавета, заява, разрахунак.
       Асновы сучаснай бухгалтарскай тэрміналогіі вызначаны таксама ў 20ыя гадьі. Інстытутам беларускае культуры быў распрацаваны і апублікаваны ў 1928 годзе «Слоўнік бухгалтарскае тэрміналогіі», у якім змешчаны 1642 рускія тэрміны і адпаведная колькасць бсларускіх. I хоць гэта бьтў праект, беларускія тэрміны рэкамендаваліся як абавязковыя «для рахункаводаў і аўтараў бухгалтарскіх падручнікаў» і, такім чынам, адразу ўкараняліся ў практыку.
       Якія крыніцы бухгалтарскай тэрміналогіі, на якіх прынцыпах яна распрацоўвалася? Як адзначана ў прадмове да «Слоўніка», у «бухгалтарскую тэрміналогію ўвайшлі ўсе тьія тэрміны і паняцці ўрадавай, гандлёвай і прамысловай гаспадаркі, з якімі кожны бухгалтар ці ^ахункавод спатыкаецца ў сваёй штодзённай працы». ругая істотная асаблівасць: «пераважная частка слоў у гэтай тэрміналогіі — інтэрнацыянальная, бо большасць іх настолькі пашырана цяпср сярод рахункаводаў у канцылярыях, што няма кансчнае патрэбы перакладаць іх пабеларуску або тварыць неалагізмы».
       На апошняе сцверджанне звсрнем асаблівую ўвагу. Дзесяцігоддзямі, каб падарваць аўтарытэт грунтоўнай працы Інстытута беларускае культуры ў падрыхтоўцы навуковай тэрміналогіі з розных галін, перашкодзіць усталяванню гэтых тэрмінаў у літаратурнай мове, нядобразычліўцы пускалі сярод недасведчаных плёткі пра штучнасць, надуманасць, нежыццёвасць беларускіх тэрмінаў. Звычайна гэта рабілася так. 3 рэестра галіновага зборніка вырывалі паасобныя словы (часам такіх слоў у ім не было, яны прыдумляліся), крытыкавалі іх, і такім чынам дыскрэдытавалася велізарная плённая праца патрыётаў Беларусі.
       Дык вось, у «Слоўніку» шмат тэрмінаў ці іх кампанентаў іншамоўнага паходжання, інтэрнацыянальных (прыклады прыведзены ў сучаснай арфаграфіі): абанент, аванс, ажыятаж, акрэдытыў, акорд, арбітр, банк, банкір, бюджэт, валюта, вэксаль, дата, датацыя, дэбет, дэпанент, інвентар, канверсія, тавар, талон і шмат іншых пазычаных лексічных адзінак.
    
    17
    
       А хіба не пра інтэрнацыяналісцкі характар лексікаграфічнай працы сведчаць асобныя факты псракладу славянскіх тэрмінаў словамі з лацінскай і заходнееўрапейскіх моваў: взносное обьявленйе — узносная дэклярацыя, вымышленный вексель — фіктыўны вэксаль, жалованье — пэнсія, завод — фабрыка, учёт — дысконт. Асобныя запазычанні перакладаліся бсларускімі словамі: колонка — слупок, цнркуляр — абежнік, цыркуляр, граціюнные дші — ільготныя дні.
       Да вялікай колькасці тэрмінаў, што грунтуюцца на лексіцы рускай мовы, падабраны ці ўтвораны беларускія адпаведнікі: адмйнйстратйвные расходы — адміністрацыйныя выдаткі, акцептацііонный срок — акцэптацыйны тэрмін, валовой доход — агуловы даход, валюта переменная — валюта зменная, валюта постоянная — валюта сталая, взысканйе — спагнанне, колйчественный учет — колькасны падлік, лйчный состав — асабовы склад, внешняя торговля — замежны гандаль, гарантййное пйсьмо — гарантыйны ліст, зачёт — залік, нсчйсленйе — вылічэнне, йтого — разам, казначей — скарбнік, наложенный платеж — накладная плата, неблагонадежный должннк — няпэўны даўжнік.
       Укладальнікі «Слоўніка» імкнуліся да таго, каб тэрміны не толькі ўтваральнай асновай, але і марфемнай структурай былі больш натуральныя для бсларускай мовы: депозйтарйй — дэпазітнік, браковіцнк — бракар, ймпортер — імпортар, группйровка документов — групаванне дакументаў, наём — наймо, квйтанцйя — квіт, погашенне долга — гасьба доўгу, растратчйк — растратнік, мерйло — мерыва, платеж — выплата, прожйточный мйнймум — пражытковы мінімум, абстрактное обязательство — абстрактная абавязнасць, амортйзацйонныіі фонд — амартызацыйны фонд, ассйгновка оборотная — асігноўка зваротная, аналйтйческйе кнйгй — аналітычныя кнігі, коммерческйй банк — камерцыйны банк, аннулйровать — ануляваць, датнровать — датаваць.
       Асобна варта сказаць пра пераклад аддзеяслоўных тэрмінаў з суфіксамі уш, ют, ем, нм. Да іх падбіраліся ўласна прыметнікі, назоўнікі ці такія дзеепрыметнікі, якія ўласцівыя беларускай мове: корреспондйруюіцйе счета — карэспандавальныя (суадпаведныя) рахункі, недостаюіцйе текуіцне купоны — недахватныя бягучыя купоны, обрабатываюіцая промышлешюсть — апрацовачная прамысловасць, последуюіцнй контроль — наступны кантроль, регулйруюіцйе статьй — рэгулявальныя артыкулы, оборачйваемость
    
    18
    
    капйтала — зваротлівасць капіталу, предполагаемая прнбыль — дапушчальны прыбытак, аккредйтйруюіцйй — акрэдытант. ГІараўн. сучаснас: падпісант (той, хто падпісаўся), кансалідант (той, хто кансалідус).
       Цікавы і перспектыўны спосаб перадачы некаторых рускіх складанаскарочаных слоў. Яны не калькуюцца, а перакладаюцца словазлучэннем: колдоговор — калектыўны дагавор, хозедшшца — гаспадарчая адзінка, хозрасчет — гаспадарскае ўтрыманне. Часткова такі падыход рэалізаваны ў «Рускабеларускім слоўніку» (1982): хоздоговор — гасдагавор, гаспадарчы дагавор, хозкоманда — гаскаманда, гаспадарчая каманда, хозрасчет — гасразлік, гаспадарчы разлік, хозчасть — гасчастка, гаспадарчая частка. Відавочная перавага двухслоўных тэрмінаў перад іх адпаведнікамі — нсмілагучнымі, двухсэнсавымі.
       Частка беларускіх тэрмінаў супадае з рускімі (пры пэўных фанетьвіных адрозненнях): укладчык — вкладчнк, выкуп — выкуп, дагавор — договор, задатак — задаток, накладная — накладная, няўстойка — неустойка, адпраўка — отправка, пераплата — переплата, збор — сбор.
       Як відаць нават з гэтых прыкладаў, шматлікія тэрміны, распрацаваныя Інстытутам беларускае культуры, замацаваліся ў літаратурнай мовс. На жаль, пераемнасць між тэрміналогіяй 20ых гадоў і сучаснай не ажьшцявілася з належнай паўнатою. Нскаторыя тэрміны, што былі знойдзены гіры моцнай апоры на жывую народную мову, сёння ў рэзсрве: сплаціць — возместнть, узаемаразрахунак — взайморасчет, завінавачанасць — задолженность, пазычковец — заемйрік, застава — заклад, сход тэрміну — нстечешіе срока, хрыбток — корешок, нарослыя працэнты — нароіценные проценты, зварот — оборот, абавязнасць — обязательство, ордэр выдатковы — ордер расходный, выплата — платеж, угода — сделка, рахаўнік — счетчйк (асоба).
    
    АПІСАННЕ 1 ЎЗОРЫ ДАКУМЕНТАЎ
    
       Адны дакументы (стандартныя, тыпавыя) маюць сталую, абавязковую форму, другія (агульныя) дапускаюць пэўную варыянтнасць. Даючы апісаннс асноўных справавых папср і часам прыводзячы іх тэкст, мы ставім мэту выкласці найважнейшыя патрабаванні да іх зместу і формы, падаць моўнастылёвыя сродкі, што ўжываюцца ў розных відах дакументаў. Гэта павінна дапамаг
    
    
    19
    
    чы работнікам канцылярый, бухгалтэрьтй, устаноў гандлю, прадпрымальнікам весці працу на беларускай мове.
    
    
    АКТ
    
       Акт — дакумент, які складасцца некалькімі асобамі і пайвярджае ўстаноўлены факт, падзею, дзеянне. Часцей за ўсё акты складаюцца камісіямі як сталадзейнымі, так і назначанымі распарадчым дакументам вышэйшай арганізацыі або кіраўніка. У асобных выпадках акт можа быць складзены адной або некалькімі службовымі асобамі.
       Тэкст акта падзяляецца на тры часткі: уводзіны, канстатавальная частка і вывады. Ва ўводзінах паказваецца падстава складання акта, пералічваюцца асобы, якія складаюць акт. Пачынаецца гэта частка словам «Падстава», пасля якога падаецца назва распарадчага дакумента. Напрыклад:
       Падстава: загад дырэктара завода ад 17.05.93 № 72 «Аб правядзенні інвентарызацыі матэрыяльных каштоўнасцяў на складзе».
       3 новага радка адразу ад поля пішацца слова «Складзены» і далей называюцца прозвішчы з ініцыяламі складальнікаў акта або склад камісіі. Напрьгклад: Складзены:
    Старшыня__________________________________________________ (пасада, прозвішча, ініцыялы)
    Члены камісіі: 1._________________________________________ (пасадаТІірозтшчаТТПці^^
    2.________________________________________
                             (пасада, прозвішча, ініцыялы)
    Прысутнічалі: 1.__________________________________________ (пасада. прозвішча, ініцыялы)
    2._____________________________________ (пасада. прозвішча, ініцыялы)
    
       Канстатавальная частка пачынаецца з абзаца. У ёй выкладаюцца мэты, задачы і сутнасць працы, выкананай складальнікамі акта, яе вынікі. У заключнай частцы акта робяцца вывады або даюцца рэкамендацыі. Гэтая частка неабавязковая. Акт можа заканчвацца і канстатацыяй фактаў. Завяршаюць тэкст акта подпісы. Як і ў іншых дакументах, у акце перад тэкстам даецца загаловак. У практыцы складання актаў могуць быць нязначныя адхіленні ад прапанаванай формы.
    
    20
    
    АКТ апэнкі кошту кватэры
    
    
    Адрас: г. Мінск,
            вул. Карбышава,
            дом № 1, корпус № 2, кватэра № 9
    
    18 мая 1993 г.
    
        Ацэначная камісія, утвораная рашэннем РВК Періпамайскага раёна № 2 ад 26.01.93
    
    (паказайь нумар і дату рашэння выканкама, прадпрыемства, аб’яднання, арганізайыі)
    у складзе: старшыні           Новіка A. М.
    членаў:           Емяльянава В. I.
                                   Дасенкі С. I.
                                   Капілевіч С. Д.
                                   Мірановіч Ф. Л.
                                   Кір’янавай 3. М.
    
    правяла ацэнку кватэры, якая перадаецца ва ўласнасць грамадзяніна Канапелькі Лявона Іванавіча. Кватэра складаецца з 2 жылых пакояў, агульнай плошчай 30,9 кв. м.
       1.     Сапраўдны коіпт кватэры згодна з прыкладзеным раз
    лікам рублёў.
       2.     Каэфіцыент спажывецкіх якасцяў кватэры
       3.     Індэкс якасці жылога асяроддзя
    
       4.    Ацэначны копіт кватэры з улікам спажывецкіх якасцяў складае__________________рублёў.
    ______________________________________________ рублёў.
                       (пропісам)
    
    
    Старшыня камісіі: Новік A. М.
    Члены камісіі:  Емяльянаў В. I.
                     _________________Дасенка С. 1.