Дакумент па-беларуску
Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка.
Алесь Каўрус
Выдавец: Беларусь
Памер: 160с.
Мінск 1994
Подпіс асобы, якая атрымала даручэнне, сведчым
Кіраўнік прадпрыемства
(арганізацыі, установы)
Галоўны бухгалтар
М.П.
40
Подпісы кліента Праведзена банкам
Паступ. у банк плац. ПЛАЦЕЖНАЕ ДАРУЧЭННЕ №______ 0401002
41
ЗАГАД
Загад — прававы акт, што выдаешіа органам улады, кіраўніком установы, прадпрыемства, арганізацыі і пад. з мэтай вырашэння асноўных і аператыўных задач. Залежна ад зместу адрозніваюцца загады: па агульных пытаннях і па асабовым складзе. Загады па агульных пытаннях могуць выдавацца ў якасці інійыятыўнмх і «для выканання». Тэкст загаду, як правіла, складаецца з дзвюх частак: канстатавальнай і рэзалютыўнай (распарадчай). Загад уступае ў сілу з моманту яго падпісання.
ЗАГАД
міністра абарош.і Рэспублікі Беларусь
«Аб звалыіенні ў запас ваеннаслужачых і ваенных будаўнікоў, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны тэрміновай ваеннай службы, і прызывс грамадзян на тэрміповую ваенную службу ў кастрычніку — снежні 1992 года»
У мэтах выканаіпія пастановы Савета Міпістраў Рэспублікі Беларусь ад 2 кастрычніка 1992 года № 601 «Аб звальненпі ў запас ваеннаслужачых, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы, і аб чарговым прызыве грамадзян на ваенную службу ў кастрычніку—снежні 1992 года»
ЗАГАДВАЮ:
1. Звольніць у кастрычніку—снежні 1992 года з радоў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у запас ваепнаслужачых тэрмііювай службы і ваенных будаўнікоў, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміпы ваеннай службы.
2. Прызваць у кастрычніку—снежні 1992 года на тэрміновую ваенную службу і накіраваць ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь, пагранічныя, унутраныя, чыгуначныя войскі і іншыя воінскія фарміраванні рэспублікі грамадзян мужчынскага полу. якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян старэйшых прызыўных узростаў, якія страцілі права на адтэрміноўку ад прызыву.
3. Загад аб’явіць ва ўсіх ротах, батарэях і эскадрыллях.
Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генералпал крўні к П. КАЗЛОУСКІ
2 кастрычніка 1992 г.
г. Міпск
42
(назва прадпрыемствазаснавалыііка)
ЗАГАД (РАШЭННЕ) № Аб стварэнні малога дзяржаўііага (кааператыўнага, арэвднага ці іншага) прадпрыемства
На падставе______________________________________________ (назва дакуменга і органа ўладм, які прыняў яго)
з мэтай______________________________________________________
ЗАГАДВАЮ:
1. Стварыць (паказаць, на базе якога падраздзялення прадпрыемства ці як новае)
малое дзяржаўнае (кааператыўнае, арэнднае або іншае) прадпрыемства.
2. Статуг малога прадпрыемства (МП) запвердзіць.
3. Накіраваць у выканкам________________Савета народпых
(назва)
дэпутатаў ліст аб рэгістрацыі МП; у аддзяленне банка ліст аб адкрыцці разліковага рахунку для МП; у РАУС ліст аб выдачы дазволу на выраб пячаткі і іптампаў.
4. Устаноўчы дагавор з МП зацвердзіць.
5. Ускласці каніроль за выкананнем гэтага рашэння і даручыць курыраванне пытанняў узаемалзсяння з МП на__________
(назнапь службовую асобу ці структурнае падраздзяленне заснавальшка)
Кіраўнік прадпрыемства
М.П.
Узоры фармулёвак загаду па асабовым складзе (прыём на працу, перавод на іншую працу, звальненне)
1. Прыняць
1.1. Сакольчыка Івана Сцяпанавіча — з 23.04.93 на пасаду старшага інспектара ў аддзел кадраў з аклалам 15 000 руб. у месяц.
Падстава: заява Сакольчыка I. С. ад 16.04.93.
3 загадам азнаёмлены (подпіс)
22.04.93.
1.2. Пяіроўскага Юрыя Міхайлавіча — з 23.04.93 з выпрабавальным тэрмінам на 3 месяцы аператарам аўтаматычных і паўаўтаматычных ліній, станкоў і ўстановак 4 тарыфнага разраду ў цэх № 5 з тарыфнай стаўкай 31 000 руб.
Падстава: заява Пятроўскага Ю. М. ад 16.04.93.
3 загадам азнаёмлены (подпіс)
22.04.93.
43
1.3. Багінскага Тадэвуша Іосіфавіча, кандыдата тэхнічных навук — з 23.04.93 на пасаду начальніка аддзела аргпраектавання ў сувязі з выбраннем па конкурсе, з акладам 33 000 руб. у месяц.
Падстава: заява Багіпскага Т. I. ад 10.04.93, выпіска з рашэнпя копкурснай камісіі ад 17.04.93 № 4.
3 загадам азнаёмлены (полпіс)
22.04.93.
1.4. Дрозд Вольгу Аляксееўііу — часова з 23.04.93 на два месяцы інспектара.м аддзела кадраў з акладам 14 000 руб. у месяц.
Падстава: заява Дрозд В. А. ад 16.04.93, дакладная запіска старшага інспектара аддзела кадраў Котава М. А. ад 16.04.93.
3 загадам азнаёмлена (полчіс)
22.04.93.
2. Перавесці
2.1. Купрэвіч Таццяну Ціханаўну — з яе згоды часова з 3.05.93 з пасады інспсктара аддзсла працы і зарабопіай платы на пасаду старшага інспектара аддзела калраў з акладам 15 000 руб. у месяц.
Падстава: заява Купрэвіч Т. Ц. ад 29.04.93, дакладная запіска начальніка аддзела кадраў Афінагенава Я. К. ад 29.04.93.
3 загадам азнаёмлена (подпіс)
30.04.93.
2.2. Зайцава Канстанціна Ігнатавіча, старшага інспектара аддзела кадраў — на адзін месяц з 3.05.93 выканаўцам абавязкаў началыгіка гэтага аддзела на час знаходжашія начальніка аддзела Шырокага A. С. у водпуску, з вышіатай розніцы ў акладах.
Падстава: дакладная запіска началыгіка аддзела Шырокага A. С. ад 29.04.93.
3 загадам азнаёмлены (подпіс)
30.04.93.
2.3. Ламаку Пятра Антонавіча — з яго згоды з 3.05.93 на пасаду начальніка аддзела кадраў з акладам 21 000 руб. у месяц, вызваліўшы яго ад пасады старшага інспектара гэтага аддзела.
П а д с т а в а: заява Ламакі П. А. ад 29.04.93, прадстаўленне намесніка дырэктара аб’яднання па кадрах Скварцова I. А. ад 27.04.93.
3 загадам азнаёмлены (подпіс)
30.04.93.
44
3. Звольніць (вызваліць ад пасады)
3.1. Баразнёнак Таццяну Фёдараўну, фрэзероўшчыцу 3 paspa^ цэха № 2 — 10.05.93 па ўласным жаданні паводле арт. 31 КЗаП РБ.
П а д с т а в а: заява Баразнёнак Т. Ф. ад 6.05.93.
3 загадам азнаёмлена (подпіс)
7.05.93.
3.2. Мірончыка Івана Трафімавіча, старшага эканаміста фінансавага аддзела — 10.05.93 па ўласным жаданні ў сувязі з выхадам на пенсію па старасці паводле арт. 31 КЗаП РБ.
П а д с т а в а: заява Мірончыка I. Т. ад 3.05.93.
3 загадам азнаёмлены (подпіс)
7.05.93.
3.3. Чыкуна Мікалая Васілевіча, старшага інжынера тэхнічнага аддзела — 10.05.93 у сувязі са скарачэнпем кадраў са згоды прафкама (пратакол ад 4.05.93 № 7) паводле арт. 33 КЗаП РБ пункт 1 з выплатай выхадной дапамогі ў памеры сярэдняга месячнага заробку.
Падстава: штатны расклад са зменамі, зацверджапы 3.05.93.
3 загадам азнаёмлены (подпіс)
7.05.93.
3.4. Лук’янца Уладзіміра Сцяпанавіча, праграміста аддзела праектавання АСК — 10.05.93 за прагул без уважлівых прычын са згоды прафкама (пратакол ад 4.05.93 № 7) паводле арт. 33 КЗаП РБ пункт 4.
Падстава: дакладная запіска начальніка аддзела праектаваніія АСК ад 5.05.93.
3 загадам азнаёмлены (подпіс)
7.05.93.
3.5. Карпенку Алега Раманавіча, газазварпічыка цэха № 2 — 10.05.93 у сувязі з прызывам на вайсковую службу паводле арт. 29 КЗаП РБ пункт 3 з выплатай выхадной дапамогі ў памеры сярэдняга месячнага заробку.
П а д с т а в а: позва ваенкамата ад 6.05.93, заява Карпенкі A. Р. ад 6.05.93.
3 загадам азнаёмлены (подпіс)
7.05.93.
ЗАЯВА
Заява — гэта пісьмовая просьба адной асобы (ці групы асоб) ва ўстанову, арганізацыю альбо да службовай асобы.
45
У залежнасці ад таго, куды падаецца заява, аўтар яе можа выступаць як «студэнт», «грамадзянін», «жыхар», «выкладчык» і г. д.
Дамашні адрас не пішацца ў заяве, калі заяўнік адрасуе яе кіраўніку свасй установы (там яго адрас вядомы).
Прозвішча, імя, па бацьку асобы, да якой звернута заява, пісаць неабавязкова, бо не заўсёды можна мсць гэтыя звесткі, досыць толькі назваць пасаду.
Часам узнікае пытанне: як аформіць назву заяўніка (аўтара дакумента): у фop^fe роднага склону без прыназоўніка ці з прыназоўнікам (Стаінэўскага Э. Ф. ці ад Сташэўскага Э. ФД 3 пункту гледжання логікі і нормы літаратурнай мовы дагтушчальныя абедзве формы. У першым выпадку падкрэсліваецца прыналсжнасць дакумента і слова «заява» адказвае на пытанне чыя? (чыя заява? — Статэўскага Э. Д.). У другім выпадку падкрэсліваецца адрасавальны характар дакумента і пытанне накіравана як бы збоку з мэтай высветліць, ад каго дакумент (заява — ад к а г о? — ай Сташэўскага Э. Д.). Канцылярская традыцыя таксама дагтускас абодва варыянты, але ў цяперашні час перавага аддаецца першаму — бсз прыназоўніка.
Другое пытанне: як пісаць слова заява — з вялікай ці малой літары? I ці трэба пасля слова заява ставіць кррпку? Традышля прызнае і адзін, і другі варыянт. Ёсць мсркаванні на карысць кротткі: канец сказа. Аднак псраканальная аргументацыя і на карысць другога варыянта: слова заява вынссена ў асобную графу, у сярэдзіну радка, яно ўяўляе сабой назву дакумснта, своеасаблівую рубрыку. Рубрыкацыя ж, як вядома, абыходзіцца бсз знакаў прыпынку. Таму пасля слова заява (як і пасля назваў іншых дакумснтаў) можна і ставіць і не ставіць кропку. Але псравагу варта аддаваць другому варыянту — без кропкі, а слова заява — з вялікай літары.
Форма заявы можа мяняцца, мсць варыянты ў залежнасці ад зместу і памеру. Параўн., напрыклад, заяву на адпачынак і заяву на атрыманне матэрыяльнай дапамогі.
46
Генсральнаму дырэктару Мінскага вытворчага гарбарнага аб’яднання
Якубоўскай Галіны Адамаўны 220119, Мінск, вул. Карбышава, д. 7, кв. 141
ЗАЯВА
Праіпу залічынь мяне на пасаду інжынерахіміка з 1 сакавіка 1993 г.
4 лютага 1993 г.
Якубоўская
Дырэкгару Мінскага палітэхнікума Несняровічу У. П.
выкладчыка геаграфіі
Трохдзёнавай Анфісы Раманаўны
ЗАЯВА