• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дакумент па-беларуску Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка. Алесь Каўрус

    Дакумент па-беларуску

    Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка.
    Алесь Каўрус

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 160с.
    Мінск 1994
    183.9 МБ
       Афіцыйны стыль вызначаецца вялікай колькасцю стандартных сродкаў — канцылярскіх штампаў, гэта значыць устойлівых зваротаў, якія паўтараюцца пры апісанні аднолькавых сітуацый, абазначэнні пашыраных паняццяў: перадаць у адпаведныя інстанцыі, прыцягнуць да адказнасці, узяць пад кантроль, за справаздачны перыяд, ставіць у віну і інш. Карыстаннс ўстойлівымі выразамі палягчае зносіны ў прававой і адміністрацыйнай сферах.
       Як вядома, беларуская мова функцыянуе не ізалявана ад рускай, пад уздзеятем апошняй ідзе складванне і развіццё афійыйнага стылю. У дапаможніках, прысвечаных рускамоўнаму справаводству, лічыцца заганай ужываць архаічныя і канцылярскія словы, звароты: настояіцая справка, настояіцйм предлагается, деііствйтельно прожйвает, no поводу вашей просьбы, дано cue... в том, предьявйтель сего, на предмет, в просьбе моей прошу не отказать і пад. Яшчэ больш нспажаданыя іх калькі (дадзеная даведка, сапраўды пражывае) для беларускай мовы, у якой няма гэткага, як у рускай, разыходжання паміж стылямі кніжнымі і гутарковым. Пры даслоўным перакладзе ўзнікае таўталогія, немілагучнасць: Дадзенае пасведчанне выдадзена... А нярэдка беларусы разумеюць слова настояіцйй у дакументах як сітраўдны і паводле такога разумення пісалі: Даведка
    
    12
    
    сапраўдная выдадзена... Гэта недакладнае ўжыванне: рускі прыметнік настояіцнй у тэксце дакумснта абазначае гэты. Новая форма даведкі (гл. ніжэй) дазваляе пазбегнуць адзначаных недахопаў.
       Калькуюцца (даслоўна перакладаюцца з рускай мовы) выразы, цэлыя сказы, што ўжываюцца ў аб’явах, паведамленнях, гандлёвай рэкламе і пад. Часта можна прачытаць, пачуць: звяртацца за даведкамі, запрашаем за пакупкамі, чарга за малаком... Найлегпп бьіло б знайсці натуральныя беларускія выразы. Скажам, як перадаць прйглашаем за покупкоіП А давайце паспрабуем гаварыць і пісаць бліжэй да жывой мовы: купіце ў нас, калі ласка, просім купіць у нас... Калі ж на першым часе лёгка не знаходзіцца беларускі адпаведнік, то варта хоць захоўваць граматычныя нормы пры калькаванні: звяртацца па даведкі, чарга па малако.
       Удасканальваць афармленне, мову, стыль дакумента, у прыватнасці пазбягаць моўных лішнотаў, трэба найперш дзеля павышэння яго эфектыўнасці, падругое, дзеля эканоміі матэрыяльных сродкаў. Цікавае меркаванне доктара эканамічных навук В. Цярэшчанкі: «Пра што папярэджваюць работніка, калі, напрыклад, прапануюць: «старанна праверыць», «глыбока прааналізаваць», «уважліва азнаёміцца»? Цяжка сказаць. Усе гэтыя «старанна», «глыбока», «уважліва» бескарысныя і ніколі не змусяць да большай «стараннасці» або «ўважлівасці». Калі б мы патрапілі вызваліць плошчу, якую займае такое слоўнае шалупінне ў мільярдах дакументаў, дык, напэўна, збсраглі б колькасць паперы, якой хапіла б для выдання вялікім тыражом поўнага збору твораў многіх нашых класікаў» (Лнт. газета. 10.04.1985).
       Сўчаснае беларускае справаводства — у стадыі станаўлення. Навідавоку дзве тэндэнцыі: перайманне ўзораў, выпрацаваных у рускай мове, і пошук уласных моўнастылёвых сродкаў (наватворы, вяртанне даўніх слоў і зваротаў). Адсюль у практыцы непазбежныя варыянты, сінонімы: аб’ява — абвестка, дагавор — дамова, умова, даручэнне — даверанасць, перагаворы — перамовы, тыраж — наклад, экземпляр — паасообнік, асобнік, фуш'штар — спонсар і інш. У пэўнай ступсні варыянтнасць знайшла адлюстраванне і ў гэтай кнізе.
       Некаторыя аспекты афіцыйнай мовы, шляхі і крыніцы яе ўдасканалення закранае намеснік загадчыка аддзела адміністрацыйных органаў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь А. Кісялёў: «Закон застанецца добрым пажаданнем, калі будзе напісаны цяжкадаступнай
    
    13
    
    спецыфічнай мовай. Да таго ж з прыняццем Закону аб мовах у Рэспубліцы Беларусь мы хутка абавязкова сутыкнёмся з праблсмай напісання законапраектаў на беларускай мове. Фармальны пераклад не ўратуе. Трэба беражліва аднаўляць грунтоўна забытыя традыцыі нацыянальнай заканатворчасці, вярнуцца да вытокаў юрыдычнай думкі ў Беларусі, адраджаць самабытную прававую тэрміналогію, удасканальваць логіку прававой мовы, яе асаблівасці і стыль» (Звязда. 16.10.1990).
       Тут самы раз даць крыху «гісторыі пытання».
       Беларуская мова была дзяржаўнай у Вялікім княстве Літоўскім на працягу нскалькіх стагоддзяў. На ёй створана багатая літаратура розных стыляў і жанраў. Сапраўднага росквіту дасягнула таксама беларускае справаводства і заканадаўства. Выдатнае месца сярод прававых актаў займае Літоўскі Статут (рэдакцыі 1529, 1566, 1588 гг.). Напэўна, усё гэта меў на ўвазе Янка Купала, калі пісаў, што даўней беларуская мова «свае правы чужым дыктавала».
       У афіцыйных дакумснтах Вялікага княства Літоўскага замацавалася тэрміналогія, устойлівыя юрыдычныя формулы, характэрныя для справавой мовы ўсходнеславянскага перыяду (грамота, мйрь, правда, посоль, договорь чйнйтіі, а се я, a прй том былй сведцн). Узніклі і новыя моўнастылёвыя сродкі, галоўным чынам на асновс жывой гаворкі народа: доводь, забойца, держава, врядннкь, прйгонь, прнгонные людн, властность, громада, податокь, звычай, позывный лйсть, помста, позыченье цы інш. Бсларуская мова папаўнялася тэрмінамі з польскай, лацінскай і іншых моваў: рада, скарга, дэкрзт, канстытуцыя, мандат, апеляцыя, аркуш, акт, рахунак і інш.¹
       Канец XVII—XIX стст. былі неспрыяльныя для беларускай мовы наогул і справаводства ў прыватнасці: яно было выцеснена спярша польскім, потым — рускім. Таму калі на пачатку XX ст. паўстала задача адраджэння беларускай мовы, то асноўная апора была на жывую гаворку народа і на ўзнаўленне занядбаных літаратурнапісьмовых традьшый. Значны ўклад у развіццё грамадскапалітычнай і афіцыйнасправавой лексікі і фразсалогіі зрабілі ўдзельнікі палітычных рухаў, культурнаасвстніцкіх, дабрачынных і іншых аб’яднанняў і суполак. Пра гэта сведчьшь, напрыклад, «Пратакол з езду беларускіх нацыянальных арганізацый у Мінску
    
    
    С дуШіо^нЛ" М Гісторыя бсларускай літаратурнай мовы. Мн., 1984.
    
    14
    
    25—27 марта 1917 г.» (Літаратура і мастацтва. 07.12.1990), у якім ужываюцца словы і звароты: арганізацыйная камісія, Беларускі камітэт помачы ахвярам вайны, грамадзянін, гурток, дэклярацыя, дэлегат, даклад, дакладчык, Мінская рада рабочых і салдацкіх дэпутатаў, па дакладзе прыняць рэзалюцыі, падымаць нацыянальнае пытате, пастанавілі стварыць камісію, пастанова, прамова, разгледзеўшы пытанне аб этнаграфічных межах Беларусі, сакратар, склікаць з’езд, старійыня, урад у складзе, установа.
       У 20ыя гады разгарнулася інтэнсіўная распрацоўка і ўпарадкаванне беларускай нацыянальнай тэрмшалогіі. Тэрміналагічная камісія Інстытута бсларускае культуры (пасля — Беларускай акадэміі навук) падрыхтавала і выдала 24 галіновыя выпускі (зборнікі). Тэрміналогія права падаецца ў X выттуску, грамадазнаўства — у XI. Наколькі грунтоўна рыхтаваліся тэрміны, паказвае невялічкая даведкапрадмова, змсшчаная ў зборніку «Беларуская навуковая тэрміналогія. Выпуск дзесяты» (Мн., 1926): «Апрацаваннс тэрміналогіі права Навуковатэрміналагічная камісія даручыла ў верасні 1921 года члену камісіі Міколу Гуткоўскаму; апрацаваны ім праект тэрміналогіі быў псршы раз разглсджаны і прыняты ў Тэрміналагічнай камісіі гуманітарнае секцыі Інстытута бсларускае культуры ў ліпсні 1924 года ў складзе членаў ІБК: Івана Луцэвіча (Янкі Купалы), Канстанціна Міцксвіча (Якуба Коласа), Язэпа Лёсіка, Сйяпана Некрашэвіча, Уладзіслава Чаржынскага і Міколы Гуткоўскага.
       Пасля рэарганізацыі Інстытута тэрміналогія права была друті раз перагледжана ў камісіі дзеля вывучэння савецкага будаўніцтва ў чэрвеніліпені 1925 года. У часе перагляду былі зроблены некаторыя папраўкі, у аснову якіх паклалі дослед удзельнікаў камісіі, практьгчных працаўнікоў у галіне савецкага будаўніцтва, які яны сабралі за часы свасй працы ў дзяржаўных установах Бсларусі. Разам з тым камісія імкнулася, каб тэрміналогія адпавядала жывой мове народа і была зразумелая ўсім куткам Беларусі (падкрэслена мною. — 4. К.).
       Пасля рэдакцыйнага псрагляду тэрміналогіі ў правапіснатэрміналагічнай камісіі Інстытута беларускае культуры тэрміналогія яшчэ раз была перагледжана праўнаю секцыяй ІБК, дапоўнсна новымі тэрмінамі, і гэтыя дапаўненні, а таксама спрэчныя пытанні былі канчаткова ўзгоднены з памянёнай правапіснатэрміналагічнай камісіяй».
    
    15
    
       Пераважная большасць тэрмінаў права і грамадазнаўства замацавалася ў моўнай практыйы. У прыватнасці, вытрымалі выпрабаванне часам словы, звароты, ужытыя ў назвах дзяржаўных устаноў, органаў улады. Напрыклад: ахова здароўя, шляхі зносін, выканаўчы камітэт, дзяржаўнае выдавецтва, замежныя справы, сацыялыіае выхаванне.
       У кантэксце цяперашняга беларускага адраджэння ўвагі заслугоўваюць словы рада, угода: Рада па справах вышэйшых школ, Вучоная медыцынская рада, Вышэйшая рада народнае гаспадаркі. Словам угода нашы папярэднікі перакладалі рускі тэрмін сделка.
       У 20ыя гады выйшлі з друку кнігі, спецыяльна лрысвечаныя справаводству. «Падручнік справаводства ссльскіх і местачковых саветаў. Выпуск першы» (Мн., 1926) складзены на аснове падручніка справаводства, «шырока ўжыванага ў РСФСР, а таксама на аснове матэрыялаў НКРСІ БССР па абследаванні сельскіх савстаў і матэрыялаў НКУС БССР». Аналагічна рыхтаваўся «Падручнік справаводства раённых выканаўчых камітэтаў. Вытгуск першы» (Мн., 1926). У гэтыя кнігі ўвайшлі агульнае справаводства, адміністрацыйнае, паштовас справаводства, узоры трафарэтаў («бланкаў з загадзя надрукаваным тэкстам»), штампаў і інш., паказаны парадак вядзення агульнага справаводства па адзінай сістэме, парадак «выдання дазваленняў, пасведчанняў і справак».
       Такім чынам, узоры папер, дакументаў, распрацаваныя ў рускім справаводстве, псраносіліся на беларускую глебу. Нацыянальная спецыфіка каннылярскіх папер выяўлялася галоўным чынам у іх лексічным напаўненні, у марфалогіі і сінтаксісе афіцыйных запісаў, тэкстаў. У гэтьш, відавочна, псрш за ўсё заслуга ўжо згаданага М. Гуткоўскага. Апрача агульных тэрмінаў справаводства, справавод, ужываюцца шматлікія больш прыватныя словы і выразы: уступныя і выходныя панеры, прыняцце, перадача і адасланне папер, паказанне сапраўднага адрасу, адрассіваць на ўстанову або на службовую асобу па яе пасадзе, адноска (спасылка) на папярэднюю перапіску, мы, ніжэйпадпісаныя, подпіс атрымаўцы, наведчык (наведвальнік), паштоўка або паштовая картка, ліст, квіток, квітковая кніжка, давераная асоба, давернік, хадайніцтва, выдаткі, прозвішча, імя, па бацьку, абвестка, загад, месца сталага пражывання, пачакальня і інш.