• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дапаможнік па гісторыі Беларусі для паступаючых у вышэйшыя навучальныя ўстановы

    Дапаможнік па гісторыі Беларусі для паступаючых у вышэйшыя навучальныя ўстановы


    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 311с.
    Мінск 1995
    418.27 МБ
     тым, што знакаміты балгарскі асветнік Кірыла Салунскі прыдумаў азбукугла■ голіцу ў 60я гады IX ст., якая зусім не падобная на існуючую. Яго вучні, у тым ліку архіепіскап Ахрыдскі Клімент, адаптавалі сучасныя ім грэчаскія літары пад славянскую фанетыку. Ў такім выглядзе і трапілі да нас з Балгарыі першыя перакладныя кнігі і кніжнае пісьмо.
        Першыя пабытовыя надпісы таксама з явіліся на этнічных крывіцкіх землях. Падчас раскопак курганоў пад Смаленскам знойдзены вялікі гаршчоккарчага з надпісам ’’гараўшна”  гарчыца.
        У XII ст. хрысціянская культура і пісьменнасць паступова ахапілі амаль усе слаі тагачаснага грамадства. Пісьмом пачалі карыстацца не толькі царкоўнікі і князі, але і просгыя людзі. Археолагі знайшлі берасцяныя граматы ў Мсціславе і Віцебску, а таксама ў Ноўгарадзе і Смаленску, якія належалі палачанам. Ёсць узоры пісьма ’’полацкай вытворчасці” на сценах Сафійскага сабора ў Кіеве. Найвыдатнейшым узорам старажытнай эпіграфікі з’яўляецца надпіс на крыжы, які ў 1161 г. зрабіў полацкі майстар Лазар Богша па заказу Еф: расінні Полацкай. У гэтым надпісе пералічваецца, колькі матэрыялу пайшло на выраб крыжа, колькі было выплачана
    
    майстру за работу, а таксама страшэннае закляццезагавор супраць магчымых рабаўнікоў. У 30  40я гады XX ст. гэты крыж знік і пакуль яшчэ не знойдзены. Выдатнымі помнікамі пісьменнасці з’яўляюцца так званыя ’’Барысавы” і ’’Рагвалодавы” камяні. Гэта былі язычніцкія культавыя камяні, наякіх полацкія князі загадвалі выбіваць надпісы хрысціянскага зместу. Такім чынам яны дамагаліся пакланення язычнікаў хрысціянскім святыням, а таксама ўвекавечвалі свае імёны.
        Нарэшце, кніжная культура дасягнула сваіх вышынь у творчасці Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Аўрамія Смаленскага, Кліма Смаляціча, невядомагааўтара ’’Слова пра паход Ігаравы”.
        Найбольш знакамітым сярод іх быў Кірыла Тураўскі, якогаяшчэ пры жыцці празвалі Златавустам. Гэты чалавек, які паходзіў з заможнай гарадской сям’і, добраахвотна стаў манахам. Ен карыстаўся такой павагай сярод сучаснікаў. што яны самі прасілі Кірылу стаць епіскапам тураўскім. Добра ведаючы шматлікія мовы і чытаючы кнігі ў арыгіналах, Кірыла сам быў выдатным прамоўцаю і пісьменнікам. Захавалісянекалькі яго філасофскіх прыт чаў, восем слоў, 30 малітваў, два каноны. Гэтыя творы Кірылы Тураўскага разпораз перавыдаюцца і зараз.
        He менш багатай была і пабытовая культура. Старажытныя беларусы выдатма валодалі шматлікімі рамёствамі. Апошніх у XII —XIII стст. налічвалася каля 60. Аднак майстрырамеснікі не проста выраблялі, напрыклад, прылады працы, але імкнуліся ўпрыгожыць іх. Яны выкарыстоўвалі шматлікія арнаментальныя матывы. Многія з іх — Сонцакола, зсрачка, ромб, трохкутнікі, што бяруць пачатак у далёкім язычніцтве, жывуць і сёння. Арнаменты былі вельмі пашыраны ў адзенні. Нават абутак, тады яшчэ мяккі, без абцасаў, часта цалкам вышывалі каляровымі ніткамі. Славіліся полацкія залатары. Акрамя Лазара Богшы працавалі многія іншыя. У Полацку, напрыклад, археолагі знайшлі чатыры ювелірныя майстэрні X — XII стст. Полацкія майстры выраблялі ўпрыгожанні з бронзы (бранзалеты, пярсцёнкі, розныя прывескі, грабеньчыкі), з косці (накладкі на пасы і кнігі, двухбаковыя грабеньчыкі), з бурштыну (пацеркі і пярсцёнкі). Вядома, працавалі і з каштоўным металам, але гэта былі рэчы выключна заказныя для князёў і духоўных іерархаў.
       Такім чынам, культура старажытнай Беларусі вызначалася вельмі багатай гамай фарбаў, форм, гукаў (вырабляліся музычныя інструменты і пісалася мгчзыка).
    48
    
    РАЗДЗЕЛ 4
    
    
    БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў СЯРЭДЗІНЕ XIII — СЯРЭДЗІНЕ XVII ст.
    
    
    
                1. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
    
    
       Літва, княства Наваградскае, княства Літоўскэе і На ваградскаё, Вялікае Княства Літоўскае і Рускае, Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае і іншых зямель пад такімі назвамі паўставала ў гісторыі і ўпісвала сваю старонку ў еўрапейскую і сусветную псторьп адна з самых магутных краін сярэднявечча, пачаткі якой адносяцца да сярэдзіны ХШ ст.                          .
        У XIII ст. усходнеславянскія абшары оылі яшчэ пакры ты мноствам феадальных удзельных княстваў, валадарьі якіх з пераменным поспехам змагаліся за першынство у сваіх рэгіёнах. Прынамсі, на беларускіх землях такіх княстваў налічвалася каля 20.
        Стан на землях балцкіх у сярэдзіне ХЫ ст. можна вызначыць як пераддзяржаўны. Тут узнікаюць племянныя саюзы, вылучаюцца ’’старшыя” князі (кунігасы), якія ўмацоўваюць сваю ўладу. Як сведчыць псторыя, такі пераддзяржаўны стан мог праіснаваць даволі працяглы час. Алё пагражальная для самога выжывання балцкаславян скага насельніцтва знешняя небяспека вымушала суцішыць міжкняжацкія ўнутраныя разборкі і вылучала ідэю кансалідацыі, аб’яднання на першы план.Бо гэтым часам на суседніх паЎночных землях — тэрыторыях латышоў і эстау  ордэн мечаносцаўдалёка не прапаведніцкімі метадамі насаджаў хрысціянства. Рэальная пагроза ад нязваных хрысціцеляў паўставала для палачан, пскавічоу, Ноугарада Вялікага, Жмудзі і Літвы. Асаблівую небяспеку сталі ўяуляць ворагі з паўночнага захаду, калі у 1237 г. мечаносцы аб’ядналіся ў адзін ордэн з тэўтонамі, што знішчылі перад гэтым магутнае балцкае племя прусаў і марылі ао новых заваёвах на ўсходзе.
         He меншая пагроза навісла для нашых продкау у ся рэдзіне XIII ст. з паўднёвага ўсходу. Адно за друпм падпадалі пад манголататарскае ярмо ўсходнія і паўдневыя рускія княствы. Нават самыя магутныя з іх  тая ж ГаліцкаВалынская Русь — вымушаны былі сплачваць даніну ардынскім захопнікам.
         У такой сітуацыі дзеля абароны сваей незалежнасці, у
    49
    
    
    рэшце рэшт дзеля выжывання насельніцтва балцкаўсходнеславянскага памежжа павінна было аб’яднаць свае намаганні. Але спраўдзіць ідэю кансалідацыі. балцкаславянскіх зямель было не так проста, бо на лідэрства ў гэтым рэгіёне прэтэндавалі тры цэнтры: Наваградак, літоўскажмудзінскі асяродак і Полацк. Нелыа забываць і аб палітычных амбіцыях у гэтым рэгіёне галіцкіх князёў.
        Уяўляецца, што Полацкае княства, якое ў свой час першым вылучылася са складу Кіеўскай Русі і мела багатыя традыцыі незалежнага і самастойнага існавання, павінна было стаць тым цэнтрам, які б аб’яднаў вакол сябе змоглыя ад феадальных усобіц і іншаземных набегаў навакольныя землі. Аднак Полаччына ХШ ст. не была ўжо настолькі багатай і магутнай, як у папярэднія стагоддзі, бо страта выхаду да Балтыкі, цяжкая зацяглая барацьба з крыжацкай агрэсіяй падарвалі яе сілы. I ў сярэдзіне XIII ст. цэнтр палітычнага жыцця на беларускіх землях пераходзіць у Наваградак. Шматлікія пацверджанні таму даюць крыніцы.
        Летапісы, якія паведамлялі аб падзеях сярэдзіны XIII ст., змяшчалі шмат звестак аб Наваградку, аб Наваградскай зямлі. Археолагі, якія ў пасляваенны час пачалі праводзіць у Наваградку раскопкі, былі пастаўлены перад неабходнасцю тлумачэння такой з’явы, што ў XIII ст. гэты ў нядаўнім мінулым нічым не адметны рэгіянальны цэнтр "напоўнены імпартнымі вырабамі”. Горад па сваіх памерах адносіўся да невялікіх, аднак па знаходках прадметаў раскошы сапернічаў са знакамітымі старажытнарускімі гарадамі, а ў шэрагу выпадкаў з’яўляўся ўладальнікам унікальных рэчаў.
        Узвышэнне Наваградка ў сярэдзіне XIII ст. вынікае зяго геапалітычнага становішча у гэты час. Тое, што багаццс і раскоша пацяклі сюды, — натуральная з’ява, бо пацяклі яны ў самае бяспечнае месца, аднолькава аддаленае ад гарачых крывавых межаў, дзе сутыкаліся балты і славяне з крыжацкай і манголататарскай наваламі. Грошы і багацце давалі моц ўладу. I калі ў 30х гадах XIII ст. Наваградак знаходзіўся ў залежнасці ад ГаліцкаВалынскай Русі, то ў другой палове 40х гадоў наваградны праводзяць самастойную лінію ў складаных міждзяржаўных стасунках у гэтым рэгіёне.
        Менавітаў Верхнім Панямонні разгортваліся асноўныя падзеі, якія паклалі пачатак Літоўскай дзяржаве. Першым князем — прэтэндэнтам на ролю яе стваральніка — выступіў літоўскі князь Міндоўг. Трэба мець на ўвазе, што летапісная Літва размяшчалася на сучасных усходнелітоўскіх і паўночназаходніх беларускіх землях 50
    
       Да з’яўлення ў Наваградку Міндоўг у летапісах упамінаецца сярод іншых князёўкунігасаў на балцкіх тэрыторыях. Фігураваў ён у асноўным у ролі наемніка. 1 ак, у 1219 г. Міндоўг даў абавязацельствьі галіцкавалынскім кня зям ваяваць супраць палякаў. У 1237 г. ён па жаданню Данілы Галіцкага выступае супраць Конрада Мазавецкаіа. Лднак у сярэдзіне 40х гадоў >1індоўг церпіць няўдачу у бітве з крыжакамі, і пазіцыі яго ў Літве значна слабеюць, Скарыстаўшы гэта, праціўнікікунігасы Міндоўга выганяюць яго з Літвы. Тады і з’яўляецца Міндоўг у Наваградку, дзе, паводле Густынскага легапісу, у 124fi J\ ”прня веру Хрнстову от Востока (г. зн. праваслаўную) co многнмн свонмм бояры .
        Як князь Наваградка Міндоўг выконваў волю і памкненні наваградскіх баяраў, якія, між іншым, супадалі з яго асабісгымі інтарэсамі. 3 дапамогай сілы Міндоўг напрыканцы 40 х пачатку 50х гадоў ХШ ст. адваёўвае для сябе Літву і далучае яе да Наваградка. Паводле Іпацьеўскага летапісу, Міндоўг ”Лнтву зане, понмана бе вся земля Лнговьская .
        Добра разумеючы, што гэты крок прыйдзецца недаспадобы магутным галіцкавалынскім князям, Міндоўг шукае падтрымку на Захадзе. Ён прымае каталіцтва і ў 1252 ці 12оЗ п карануецца ў Наваградку з блаславення папы рымскага Гнакенція XIV. Тым самым валадар Літвы мяркуе спыніць крыжацкі ўціск і здабыць саюзнікаў у супрацьстаянш з галічанамі. Але надзеі Міндоўга не спраўдзіліся. Трончы абрушвалася моц галіцкавалынскага войска на землі Наваградчаны, несучы з сабой смерць, рабаванне, гвалт.
         Няўдачы, што даймалі Міндоўга, выклікалі незадаволенасць ім у баярскім асяродку наваградчан. У хуткім часе на княжацкі пасад яны запрашаюць сына Міндоўга  Воншалка. Гэта быў таленавіты, дальнабачны, жорсткі палітыкваладар На пачатку сваёй кар’еры ў ролі князя наваградскага ен разыгрывае складанейшую палітычную камбінацыю, мэтай якой было захаванне незалежнасці Наваградка ад галіцкіх князёў. Войшалк аддае сваё наваградскае княжанне сыну Данілы Галіцкага Раману. Сам жа ўваходзіць у давер да магутнага паўднёварускага валадара. У зручны момант напрыканцы 50х гадоў XIII ст.  Войшалк забівае Рамана і вяртае страчаны пасад. У гэты час абвастраюцца адносіны паміж правадыром Літвы Міндоўгам і яго сынам князем Наваградка Войшалкам. Здаецца, пытанне аб лідэрстве у рэгіёне павінна вырашыцца паміж гэтымі асобамі.
          Але тут з’яўляецца трэцяя сіла  жмудскі князь Іраннята. Менавіта са жмудскага асяродка паўстае другая спро
    
    ба аб яднання балцкаўсходнеславянскіх зямель у адзіны палітычны арганізм. Увосень 1263 г., калі войска Міндоўга знаходзілася ў паходзе на Бранск, валадар Літвы і два яго малодшыя сыны былі забіты змоўшчыкамі, на чале якіх стаяў ІрайнятÐ