Дапаможнік па гісторыі Беларусі для паступаючых у вышэйшыя навучальныя ўстановы
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 311с.
Мінск 1995
ДАПАМОЖНІК
ПА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ мя ПАСТУПАЮЧЫХ У ВЫШЭЙШЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ ЎСТАНОВЫ
ДАПАМОЖНІК
ПА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ
дая ПАСТУПАЮЧЫХ У ВЫШЭЙШЫЯ НАВУЧААЬНЫЯ ЎСТАНОВЫ
Пад рэдакцыяй А.Г.Каханоўскага, Ю.Л.Казакова, У.А.Сосны, П.А.Лойкі, В.І.Менькоўскага
Мінск
НКФ ’’Экаперспектыва”
1995
ББК 63.3(4 Бел)я 729
Д 19
УДК 947.6 (075.4)
Аўтары: А.Л. Абецэдарская, П.І.Брыгадзін, Л.А.Жылуновіч, П.І.Зялінскі, У.П.Емельянчык, А.П.Ігнаценка, Т.П.Казакова, Ю.Л.Казакоў, А.Г.Каханоўскі, П.А.Лойка, В.І.Менькоўскі, Я.Ю.Несцяровіч, С.В.Палуцкая. М.Ф.Піліпенка, |В.Р.Рудкін„ Г.М.Сагановіч, У.А.Сосна, С.Я.СяльвестраваКуль, С.В.Тарасаў, С.М.Ходзін, В.А.Цяплова
Дапаможнік па гісторыі Беларусі для паступаю Д 19чых у вышэйшыя навучальныя ўстановьь/А.Л. Абецэдарская, П.І.Брыгадзін, Л. А.Жылуновіч і інш.; Пад рэд. А.Г.Каханоўскага, ІО.Л.Казакова, У.А.Сосны, П.А.Лойкі, В.І.Менькоўскага. Мн.:”Экаперспектыва”, 1995. 311 с.
ISBN 9856102111.
Дапаможнік уяўляе сабой кароткі нарыс гісторыі Беларусі, у якім у храналагічнай паслядоўнасці асвятляюцца факты і падзеі са старажытных часоў да нашых дзён, аналізуецца эканамічнае, палітычнае, культурнае развіццё кожнай гістарычнай эпохі. Разглядаюцца важнейшыя пытанні ўнутранай і знешняй палітыкі, сацыяльнай барацьбы і грамадскага руху. Дапаможнік складзены з улікам праграмы па гісторыі Беларусі для паступаючых у вышэйшыя наву чальныя ўстановы рэспублікі.
Разлічаны на настаўнікаў, вучняў сярэдніх школ, абітурыентаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй роднага края.
д ББК б₃ ₃₍₄ Б₍?л₎я ₇₂₉
ISBN 985 —6102 —11 — 1 © Калектыў аўтараў, 1995
АД АУТАРАУ
Ва ўмовах рэалізацыі курсу на незалежнасць Рэспублікі Беларусь, ажыццяўлення працэсаў нацыянальнакультурнага адраджэння беларускага народа асабліва ўзрастае роля вывучэння гісторыі Беларусі. Справа не толькі у тым, што пашыраецца кола асоб, якія жадаюць задаволіць цікавасць да гісторыі, а і па вялічваецца патрэбнасць у асэнсаванні гістарычнага шляху, пройдзенага Беларуссю.
У дадзеным дапаможніку асвятляюцца асноўныя пстарычныя падзеі ў жыцці краіны са старажытных часоў да нашых дзён. У ім аналізуецца эканамічнае, сацыяльнае, палітычнае і культурнае развіццё кожнай гістарычнай эпохі, разглядаюцца^ важнейшыя пытанні ўнутранай і знешняй палітыкі, сацыяльнай барацьбы 1 грамадскага руху.
Дапаможнік не замяняе ьучэбнай літаратуры па курсу псторьгі Беларусі. Яго мэтазгодна выкарыстоўваць, працуючы з дзеючымі цяпер школьнымі падручнікамі. Значную дапамогу ў засваенні матэрыялу даюць карты і розныя даведачныя публікацьп: слоўнікі, энцыклапедыі, дапаможнікі ў форме пытанмяў і адказаў, успаміны ўдзельнікаў знамянальных падзей, хрэстаматыі з падборам дакументаў, мастацкая гістарычная літаратура.
Пры падрыхтоўцы да ўступных экзаменаў неабходна карыстацца праграмай, якая публікуецца ў даведніку для паступаючых у вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь.
2. Зак. 53'"
РАЗДЗЕЛ 1
ПЕРШАБЫТНАЕ ГРАМАДСТВА НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ
1. Каменны і бронзавы вякі на беларускіх землях
Пачатак гісторыі Беларусі адносіцца, як вядома, да каменнага веку, які ахоплівае сотні тысяч гадоў. За гэты час чалавек, які жыў на яе тэрыторыі, авалодаў тэхнікай апрацоўкі каменя і косці, навучыўся будаваць жыллё. Галоўнымі сродкамі яго існавання былі паляванне і збіральніцтва.
Каменны век паклаў пачатак самай працяглай у гісторыі чалавецтва сацыяльнаэканамічнай фармацыі — первіабытнаабшчыннаму ладу. Яна сі:ладае эпоху ад паяўлення ча лавецтва (па апошніх даных, каля 3 млн гадоў назад) да станаўлення сацыяльнай няроўнасці і ўтварэння дзяржаў.
Распрацаваны дзве перыядызацыі першабытнага грамадства: сацыяльнагістарычная і археалагічная. У адпаведнасці з першай выдзяляюцца тры перыяды (этапы, ступені): 1) станаўленне старажытнага чалавечага грамадства (першабытны чалавечы статак); 2) родавая абшчына (матрыярхат); 3) разлажэнне першабытнаабшчыннага ладу і пераход да сацыяльнай няроўнасці (патрыярхат, суседская абшчына).
Паводле археалагічнай перыядызацыі, гісторыя першабытнага грамадства падраздзяляецца на вякі: каменны 3 млн гадоў таму назад — канец 3га тысячагоддзя да н.э.; оронзавы мяжа III —II — VIII — VII стст. дд н.э., жалезны — ад VII ст. да н.э. да VIII ст. н.э. Па тэхніцы апрацоўкі сыравіны каменны век падзяляецца на палеаліт (старажытнакаменны век), мезаліт (сярэднекаменны век) і неаліт (новакаменны век). У сваю чаргу палеаліт падзяляецца на ранні, ці ніжні, сярэдні і позні, ці верхні. Кожг" з гэтых перыядаў мае свае дзяленні на археалагічныя эпохх, ці культуры.
На тэрыторыі Беларусі людзі з’явіліся ў сярэднім палеаліце (прыкладна 100 — 35 тыс. гадоў таму назад), аб чым сведчаць грубаабабітыя прылады працы з крэменю, знойдзеныя каля вёсак Падлужжа (Чачэрскі раён), Кляевічы (Касцюковіцкі раён), Абідавічы на Дняпры (Быхаўскі раен ), Свяцілавічы на Бесядзі (Веткаўскі раён). Чалавек тут быў прадстаўлены неандэртальцамі (назву атрымалі ад
знаходак частак шкілета ў даліне Неандэрталь у Германіі ў 1956 г.), непасрэднымі папярэднікамі людзей сучаснага тыпу, якія захавалі і ў абліччы і ў паводзінах звярыныя рысы. Тэрыторыя Беларусі, такім чынам, уваходзіла ў зону, дзе адбываўся працэс антрапауенезу, г. зн. эвалюцыі з’яўлення першабытнага чалавека.
Перыяд першабытнага чалавечага статка характарызаваўся пераважна прысваеннем гатовых прадуктаў прыроды. Людзі ў пошуках ежы вандравалі невялікімі групамі, займаліся збіральніцтвам, рыбалоўствам, паляваннем. Аб’ектамі палявання з’яўляліся алені, быкі, коні, маманты, шарсцістыя насарогі. Палявалі першабытныя людзі калектыўна. Звычайна яны наладжвалі аблавы з выкарыстаннем агню, заганялі жывёлу на высокія абрывы, у багну, лоўчыя ямы і г.д. Зброяй, напэўна, былі дубінкі з цвёрдага дрэва з абпаленым канцом. Шырока ўжывалася і кідальная зброя з крамянёвымі наканечнікамі. Жыццё гэтых людзей было вельмі цяжкім і небяспечным. Большасць з іх не дажывалі да 20 гадоў: адны гінулі ў барацьбе з драпежнікамі, іншыя — ад хвароб і голаду.
Удасканаленне паляўнічай зброі і спосабаў здабычы матэрыяльных сродкаў спрыяла стварэнню запасаў ежы, працягламу знаходжанню паляўнічых калектываў на адным месцы.
Найбольш добра захаваныя рэшткі жылля познапалеалетычнага чалавека выяўлены на стаянках паблізу вёсак Бердыж і Юравічы. На бердыжскім паселішчы знойдзены рэшткі чатырох паўзямлянак і пяці гаспадарчых ям. Паўзямлянкі авальнай, паўавальнай і прадаўгаватай формы былі заглыблены ў зямлю на 0,5 — 0,6 м. Фундамент складалі буйныя косці маманта, сцены — плоскія косці, пастаўленыя вертыкальна, і трубкаватыя косці, пакладзе ныя адна на адну гарызантальна ў выглядзе муроўкі. Падпоркамі для іх служылі чарапы маманта. У цэнтры двух жытлаў былі адкрыты вогнішчы, якія сведчаць аб тым, што жыхары былі знаёмы з агнём і ўмелі яго здабываць. Выкарыстанне агню мела велізарнае значэнне для развіцця першабытнага грамадства. Яно давала магчымасць рассяляцца на большай тэрыторыі і ўжываць у ежу новыя прадукты.
Даследаванні рэшткаў пастаяннага жылля дазволілі зрабіць вывад, што сацыяльнай ячэйкай эпохі верхняга палеаліту была ўжо парная сям’я. Некалькі парных, напачатку яшчэ няўстойлівых сем’яў аб’ядноўваліся ў абшчыну, 5
або род. Ён складаўся з нашчадкаў адной пэўнай родапачынальніцы — маці. У той час існавала экзагамія, г. зн. звычай, які забараняў шлюбныя сувязі ўнутры роду: муж, з аднаго боку, і жонка, з другога, павінны былі належаць да розных абшчын (родаў). Асновай абшчыны з’яўлялася група родзічаў па маці, г. зн. мацярынскі род. Ён і быў асноўным гаспадарчым і грамадскім ядром. Уся маёмасць, якая знаходзілася ў агульным карыстанні, і большасць сродкаў вядзення гаспадаркі належалі роду. Некалькі абшчын, звязаных экзагамнымі адносінамі, утваралі племя.
Аднак у хуткім часе прыродныя ўмовы пагоршыліся. Наступілі жорсткія халады, і людзі пакінулі тэрыторыю Беларусі амаль на 10 гыс. гадоў. Шматметровы пласт суглінкаў перакрыў колішнія стаянкі першабытных людзей і тым самым захаваў іх рэшткі да нашых дзён. Жыццё людзей працягвалася толькі на поўдні Беларусі — у басейне Дзясны(стаянкі Елісеевічы, Мезін, Юдзінава), насярэднім Дняпры, Днястры і Гарыні.
На працягу 12 — 10га тысячагоддзяў да н.э. ледавік адступае. Клімат становіцца больш цёплым і вільготным. Стварыліся спрыяльныя ўмовы для распаўсюджвання лясоў. Змянілася і фауна: буйныя млекакормячыя ледніковай эпохі — маманты і насарогі — вымерлі. Паўночны алень, пясец, прыстасаваныя да халоднага клімату, прасунуліся далёка на поўнач. Шырока распаўсюдзіліся тур, лось, кабан, мядзведзь, воўк, лісіца і інш. Рэкі і азёры напоўніліся рыбай.
У 6 — 2м тысячагоддзях да н.э. раслінны і жывёльны свет на тэрыторыі Беларусі ўжо мала адрозніваўся ад сучаснага. У гэты час насельніцтва, якое тут жыло, як і насельніцтва ўсёй Еўропы, зрабіла буйны крок у развіцці прадукцыйных сіл. Самым важным дасягненнем было пашырэнне шліфавання і свідравання каменных прылад, якія зрабілі працу людзей больш прадукцыйнай. У сувязі з новай тэхнікай апрацоўкі каменя гэты перыяд прынята называць новакаменным векам, або неалітам.
Пачаткам неаліту лічаць час вынаходства спосабу вырабу глінянага посуду, канцом з’яўленне металургіі.
Посуд ляпілі ўручную. 3 гліны і расліннай прымесі, a пазней прымесі пяску або тоўчанага каменя выцягваліся ленты. Яны налепліваліся на спіралі, утвараючы венца, тулава і донца посуду. Пасудзіна атрымлівалася вастрадонная, з прамымі сценкамі, іншы раз злёгку звужанымі ўверсе. Паверхня, асабліваўнутраная, часта загладжвалася 6
зубчастым штампам. Пасудзіна пакрывалася арнаментам, прасушвалася і абпальвалася на агні.
Авалоданне прыёмамі лепкі і абпалу посуду палепшыла спосабы прыгатавання ежы і дазволіла прадоўжыць тэрмін яе захавання. Гэта дасягненне садзейнічала пераходу да аселага спосабу жыцця.
На тэрыторыі Беларусі выяўленÐ