Дапаможнік па гісторыі Беларусі для паступаючых у вышэйшыя навучальныя ўстановы
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 311с.
Мінск 1995
¡вятаполк быў сынам Уладзіміра Святаславіча ад грачанкі — былойжонкі Яраполка^Як паведамляе летапіс, калі Уладзімір забіў свайго брата Яраполка, грачанка была ўжо цяжарнай. Верагодна, Святаполк не быў упэўнены ў бацькоўстве Уладзіміра, што праявілася ў далейшым у яго імкненні да незалежнасці Тураўшчыны ад Кіева. Ён зрабіў гэту спробу яшчэ ў 1012 г. пры жыцці Уладзіміра, узяўшы напярэдадні шлюб з дачкой польскага караля Баляслава Харобрага і запрасіўшы да сябе каталіцкага епіскапа Рэйнберна. Менавіта апошн'ім, можна меркаваць, выклікана такое страшэннае непрыняцце асобы Святаполка кіеўскімі летапісамі.
Аднак у барацьбе Святаполка за самастойнасць Тураўскай зямлі былі падставы геапалітычнага плана. Справа ў тым, што Тураўшчына знаходзілася ў выгадным геаграфічным становішчы. Яна ляжала на шляху з Польшчы ў Кіеў. Акрамя таго, праз Тураў праходзіла адно з адгалінаванняў знакамітага шляху ”з варагаў у грэкі”. Да таго ж тут былі надзвычай ураджайныя і багатыя ворныя землі.
Пасля смерці Уладзіміра Святаславіча ў 1015 г. менавіта Святаполк тураўскі становіцца кіеўскім князем, але пакідае за сабой і Тураўскую зямлю. 3 гэтым не пагадзіўся Яраслаў Мудры і распачаў супраць Святаполка вайну. Пасля бітвы на р.Альце ў 1019 г. па дарозе ў Польшчу ён гіне.
Напрыканцы свайго жыцця Яраслаў Мудры — князь кіеўскі — аддаў Тураўшчыну свайму еыну Ізяславу. Верагодна, гэта адбылося да смерці вялікага князя ў 1054 г. і сведчыць пра ўстойлівасць дзяржаўнакняжацкай традыцыі ў Тураве, гэтаксама як і пра пастаянства тэрыторыі гэтай дзяржавы. Пасля смерці Яраслава Ізяслаў становіцца вялікім князем кіеўскім, але пакідае за сабой і Тураў. Два сыны Ізяслава — Яраполк і Святаполк — трымалі за сабой Тураў. Але ў 1113 г. са смерцю Святаполка ўлада Ізяславічаў у Тураве скончылася і горад з зямлёй перайшоў да роду Манамахавічаў. Яны трымалі княства ў якасці дадатку да сваіх асноўных уладанняў — Кіева, Пераяс лаўля і іншых зямель. Але гэта было права сілы, а не вынік прыналежнасці Тураўскай зямлі да Кіеўшчыны.
У сярэдзіне XII ст. паміж паўднёварускімі князямі адбывалася зацятая барацьба за валоданне Кіевам. Разам з Кіевам з рук у рукі пераходзіў і Тураў — то да суздальскіх, то да валынскіх князёў. Але ў 50х гадах XII ст. на
30
тураўскім троне апынуўся князь Юрый Яраславіч, які вярнуў зямлю ва ўладанне дынастыі Ізяславічаў. 3 гэтым не жадалі змірыцца кіеўскія князі. Аб’яднаўшыся ў 1158 г., яны зрабілі паход на Тураў, каб адабраць яго ў Юрыя. Відавочна, што Юрый Яраславіч быў не толькі ўдалым военачальнікам, але карыстаўся павагай тураўцаў, іх поўнай падтрымкай. Ён клапаціўся ў першую чаргу пра жыхароў зямлі, разглядаючы княства як сваю законную спадчыну. Толькі гэтым і моцнай фартыфікацыяй горада можна растлумачыць, што дзесяцідзённая аблога была паспяхова вытрымана. Гэтаксама быў адбіты напад на Іураў валынскіх князёў у 1160 г. На гэты раз варожыя войскі прастаялі пад сценамі горада тры тыдні.
Праз цяжкую барацьбу Тураўскае княства аднавіла сваю самастойнасць і пезалежнасць. На Тураўшчыне ад навілася самастойная княжацкая дынастыя — неабходная ўмова дзяржаўнага існавання. У наступныя дзесяцігоддзі зямлёй кіруюць сыны Юрыя: Святаполак (1189), Іван (1170), Глеб(1196), Яраслаў (1183), Яраполак(1190). Былі ў Юрыя і дзве дачкі — Ганна і Малфрыд. У гэты час Тураўская зямля падзялілася на ўдзельныя княствы: Ту раўскае, Пінскае, Клецкае, Слуцкае, Дубровіцкае. У кожным з іх кіравалі сыны Юрыя Яраславіча. Аднак некаторыя землі трапілі ў залежнасць ад кіеўскіх і галіцкавалынскіх князёў. Але, нягледзячы на ўдзельную раздробленасць, можна меркаваць, што Тураўская зямля і ў XII ст. успрымалася цэласнай дзяржаўнапалітычнай адзінкай. У лф тапісах згадваюцна ”з Турава Святаполчычы”(1204) і ’’князі Тураўскія” (1274). Маецца на ўвазе дынастыя Святаполка Юр’евіча і ўвогуле ўсе ўнукі Юрыя Яраславіча. Тураў паранейшаму разглядаецца як цэнтр усёй зямлі.
Сярод гарадоў Тураўскага княства найбуйнейшымі былі Пінск і Бярэсце, меншымі — Кобрын, Камянец, Драгічын, Бельск, Мельнік, Мазыр, Рагачоў, Брагін. У крыніцах XII XIII стст. досыць часта згадваюцца першыя два. Недалёка ад Бярэсця прайшліся манголататары і на навакольных палях было ’’многа пабітых”. Аб зруйнаванні самога горада звестак няма, З’яўляючыся памежнымі, часта адбівалі гарады напады польскіх і літоўскіх дружын. Разам з галіцкавалынскімі князямі тураўцы і пінчукі хадзілі паходамі на Літву (1251 — 1252, 1275). Але неўзабаве, у канцы XIII пачатку XIV ст., Тураўская зямля была цалкам далучана да Вялікага Княства Літоўскага. Адбылося гэта падчас праўлення Віценя і Гедыміна.
31
3. Феадальная раздробленасць у XII — XIII стст.
У XII першай палове XIII ст. Полацкая, Тураўская землі і іншыя дзяржаўныя ўтварэнні на Беларусі перажывалі этап феадальнай раздробленасці. Гэта быў заканамерны і прагрэсіўны крок на шляху станаўлення і далейшага развіцця беларускай дзяржаўнасці. Аналагічныя працэсы адбываліся паўсюдна ў Еўропе. У Італіі, Францыі і Нямеччыне ў гэты час паўставалі самастойныя каралеўствы, дзе ўлада належала феадальным сеньёрам. Асобна ўзвышаліся гарадыполісы з зародкамі алігархічнадэмакратычнага кіравання. Сярод славянскіх зямель толькі Балгарыя і Сербія ў канцы XII ст. дзякуючы нацыянальнавызваленчай барацьбе з Візантыяй ішлі да кансалідацыі зямель. Астатнія — Харватыя, Чэхія, Польшча, Венгрыя — распадаліся на асобныя княствы, землі. Усюды паступова ўзмацняўся слой буйных феадалаў. Велікашы ў Харватыі, шляхта ў Чэхіі, можнаўладцы ў Польшчы пачыналі лічыць караля альбо вялікага князя толькі ’’першымсяродроўных”. Самастойнае развіццё зямель і княстваў спрыяла росгу гарадоў і ўнутраных рынкаў.
Аналагічныя працэсы адбываліся і на Беларусі. Полацкая зямля ў пачатку XII ст. была падзелена паміж сынамі Усяслава Чарадзея. Узніклі асобныя княствы з цэнтрамі ў Менску, Друцку, Віцебску, Лагойску, Заслаўі, Вільні, Кукенойсе, Герсіке і інш. Полацк паранейшаму лічыўся ’’старэйшым” горадам. Ён хутчэй духоўна, а не палітычна заставаўся носьбітам ідэі адзінадзяржаўя. Натуральна, што княствы падзяляліся не толькі па абшарах, але і па магутнасці, ступені незалежнасці. На першае месца ў пачатку XII ст. пачало вылучацца Менскае княствазямля, дзе кіраваў Глеб Усяславіч. Гэты князь уступіў у зацятую барацьбу з Уладзімірам Манамахам за самастойнасць паўночных дрыгавіцкіх зямель, імкнуўся падпарадкаваць сабе земгалаў. Менскае княства хутка набірае моц. У 1104 г. Глеб паспяхова адбівае напад кааліцыі паўднёварускіх князёў: войска Свягаполка Ізяславіча на чале з ваяводам Пуцятаю Вышацічам, войска Яраполка, сына Уладзіміра Манамаха, і Алега Святаславіча. Да гэтага паходу далучыўся і полацкі князь Давыд Усяславіч. Глеб менскі памірыўся са Святаполкам кіеўскім і больш за 10 гадоў умацоўваў сваю ’’отчыну”. Яго ўлада распаўсюдзілася аж да Дняпра — Друцкага княства і верхняга Нёмана. Але пасля ўвакняжання ў Кіеве Уладзіміра Манамаха (1103) адносіны Глеба з паўднёварускімі князямі пагаршаюцца. У 1116 г. ён нападае на Слуцк. У адказ Манамах з сынамі ідзе 32
паходам на Менск, па дарозе займае Оршу і Копысь. У сакавіку таго ж года Менск быў узяты ў аблогу. Убачыўшы перавагу праціўніка, Глеб здаўся. Яму ва ўладанне быў пакінуты толькі Менск. Але няўрымслівы князь не мог пагадзіцца са стратай сваіх зямель. У 1117 г. разам з палачанамі ён нападае на смаленскія і новагародскія землі, чым выклікае паўторны паход сына Манамаха Мсціслава на Менск. На гэты раз Глеб быў узяты ў палон і вывезены ў Кіеў, дзе ў 1119 г. памірае, хутчэй за ўсё ад атруты.
Да смерці ў 1125 г. Уладзімір Манамах імкнуўся навязваць сваю волю полацкім удзельным князям. Але як толькі ён памёр, палачане адмовіліся падпарадкавацца яго сыну Мсціславу. Тым самым яны выклікалі вялікі паход кааліцыі паўднёварускіх князёў ”на крывічы” ў 1128 г. 3 дзевяці розных накірункаў уварваліся варожыя войскі, нападаючы на Заслаўе, Лагойск, Барысаў, Друцк і Некалач. У выніку былі захоплены ў палон полацкія князі Усяславічы і разам з сынамі высланы ў Візантыю. У 30я гады XII ст. жывымі вярнуліся на бацькаўшчыну толькі два князі.
У сярэдзіне XII ст. паўсюдна ўзмацнілася роля веча ў кіраванні гарадамі і княствамі. Яскравы прыклад: у 1158 г. палачане выганяюць князя Расціслава Глебавіча і садзяць на прастол Рагвалода Барысавіча, а ў 1161 г. бяруць за князя Усяслава Васількавіча. Пры нестабільнасці знешнепалітычнай абстаноўкі веча станавілася гарантам абароны інтарэсаў жыхароў пэўнага горада і княства. 3 другога боку, веча выступала следствам паглыблення вытворчых адносін у гарадах. Менавіта XII ХЦІ стст. самыя багатыя на розныя праявы матэрыяльнай, пабытовай культуры. Аб актыўным развіцці рамяства і гандлю сведчаць шматгадовыя археалагічныя раскопкі беларускіх гарадоў. У другой палове XII ст. з’яўляецца большасць помнікаў мураванага дойлідства часоў развітога сярэднявечча. У гэты час узнікаюць прататы пы будучых цэхавых рамесных арганізацый XV — XVI стст. Рамеснікі, гандляры, баярыземлеўладальнікі, кроўна зацікаўленыя ў развіцці свайго народа ці княства, бяруць у рукі ўладу праз веча. He застаецца ўбаку і царква, якая па колькасці належачых ёй матэрыяльных каштоўнасцей і зя мель паступова вылучаецца на адно з першых месцаў.
КанецХІІ — пачатак XIII ст. вызначалісяпранікненнем ва Усходнюю Прыбалтыку рыцараўкрыжакоў. 3 часоў заснавання Рыгі ў 1201 г. пачынаўся перыяд змагання полацкіх княстваў за самастойнасць і ўплыў у ніжнім цячэнні Заходняй Дзвіны. Няўзгодненасць дзеянняў, 3. Зак. 5396. 33
міжусобная барацьба прыводзілі да знікнення саміх княстваў, як здарылася з Кукенойсам і Герсікай.
Раздробленасць перажывалі і іншыя беларускія землі. Тураўская зямля, якая стала самастойнай пры Юрыі Яраславічу, падзялілася на ўдзельныя княствы: Тураўскае, Пінскае, Клецкае, Слуцкае і інш. Па іэтых княсгвах сядзелі нашчадкі Юрыя. Сярод іншых вылучаецца Пінскае княства, дзе ў канцы XII ст. сядзяць князі Яраслаў і Яраполак, а ў 1204 г. прыгадваецца князь Уладзімір. Пасіупова княствы Тураўскай зямлі падпадаюць пад уплыў Кіева і ГаліцкаВалынскай Русі. У 1228 г. пінскі князь Расціслаў скардзіцца на паланенне сваіх сыноў у Чартарыйску, а ў 1229 г. Уладзімір пінскі абараняе Бярэсце ад яцвягаў, пакуль Данііл Галіцкі з Васількам Раманавічам хадзілі на дапамогу Конраду Мазавецкаму. Саюзам з галічанамі карысталіся пінскія князі ў барацьбе з Літвой, бо ў саміх сіл на гэта не хапала. Так, дапамаглі абараніць Пінск ад Літвы Данііл з Васількам у 1246 і 1247 гг. У гэты час княствам кіраваў Міхаіл Расціславіч. У 1275 г. тураўскія і пінскія князі разам з іншымі хадзілі на Літву на Тройдэна. Цікава, што шырокавядомы Іпацьеўскі летапіс завяршаецца артыкулам 1292 г., дзе апавядаецца пра смерць пінскага князя Юрыя Уладзіміравіча, які быў пакорлівым і справядлівым: ”1 плакала па яму княгіня, і сыны яго, і брат яго, Дзямідкнязь, і ўсе людзі плакалі за ім плачам вялікім”,
У Тураўскім княстве меліся ўнікальныя асаблівасці грамадскапалітычнага ладу. Пад 1146 г. той жа Іпацьеўскі летапіс апавядае аб наяўнасці ў горадзе і князяЦпасадніка. Кіеўскі князь Ізяслаў Мсціславіч, захапіўшы Тураў, вывеў