Дапаможнік па гісторыі Беларусі для паступаючых у вышэйшыя навучальныя ўстановы
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 311с.
Мінск 1995
асці ў парэччы Прыпяці мела форму dregnva. Пасля змешвання славян з балтамі і асіміляцыі апошніх у назве новай суполь насці, якая сфарміравалася, захавалася ранейшая балцкая аснова, да якой было дададзена славянскае ”ічы”. Іак узнікла новая назва дрыгавічы, якая з’явілася славянізаванай формай ранейшай балцкай назвь'
Такога ж змешанага славяна балп^'га паходжання былі і радзімічы, якія сфарміраваліся ў Пасожжы і займалі гэтую тэрыторыю ў пазнейшы час. Мова радзімічаў была славянскай. Славянскімі па паходжанню ў культуры радзімічаў былі таксама сяміпрамянёвыя кольцы, бразготкі, кераміка. Разам з тым у культуры радзімічаў мелі месца і элементы балцкага паходжання. Да іх адносіліся бранзалеты са змяінымі галовамі на канцах, бронзавыя спіралькі, касцяныя прывескі ў выглядзе качак, зоркападобныя спражкі. Назва ’’радзімічы”, верагодна, таксама змешанага славянабалцкага паходжання. Самымі блізкімі да гэтай назвы з’яўляюцца балцкія (літоўскія) словы radimas (знаходжанне), radimviete (месцазнаходжанне). У славянскай і балцкай назвах агульная аснова (радзім), адрозніваюцца толькі канчаткі. Назва ўсходнеславянскай супольнасці заканчваецца на славянскае ”ічы”.
Змешанага славянабалцкага паходжання была і самая вялікая ўсходнеславянская супольнасць таго часу — крывічы, што сфарміравалася на тэрыторыі, размешчанай на поўнач ад дрыгавічоў і радзімічаў. Крывічы рассяляліся вельмі шырока. Паўночная мяжа крывічоў дасягнула вярхоўяў Волгі. Арэал іх рассялення, апрача Падзвіння, уключаў таксама і Верхняе Падняпроўе. Як адзначаецца ў старажытным летапісе, ”крнвнчн нже седять на верх Волгн, н на верх Двнны, н на верх Днепра”. Мова крывічоў была славянскай. Славянскімі па паходжанню элементамі куль туры крывічоў з’яўляліся бранзалетападобныя скроневыя кольцы з завязанымі канцамі, крывіцкія бранзалеты, кераміка. Адначасова ў культуры крывічоў ёсць і элементы балцкага паходжання. Да іх адносіліся бранзалеты са змяінымі галовамі, шыйныя грыўні балцкагатыпу, галаўны вянок і інш. Змешанага славянабалцкага паходжання, магчыма, і сама назва гэтай супольнасці.~ Верагодна, яна адлюстроўвае своеасаблівасць той значнай часткі іх тэрыторыі на Міншчыне і Смаленшчыне, дзе шмат узгоркаў і мясцовасць як бы крывая. Высокія мясціны чаргуюць з
17
больш нізкімі. Такі характар мясцовасці асабліва тыповы для поўдня і ўсходу іх тэрыторыі. У адрозненне ад першапачатковай балоцістай мясцовасці дрыгавічоў яе маглі назваць крывой. Шмат слоў са значэннем крвівізны ёсць не толькі ў славянскіх, але і ў балцкіх мовах, напрыклад літоўскай (kreivas — крывы, kreivinti — крывіць, kreivis, kreivimas — крывізна, kreivuzas — крывая рэч). Паколькі першапачаткова на тэрыторыі крывічоў жылі не славяне, a балты, то можна меркаваць, што словам з першапачатковай асновай ’’крыў” (kreiv) тут называлі балцкае насельніцтва. Лінгвіст Ю.Хабургаеў лічыць, што гэты тэрмін першапачаткова меў форму kreuva, krieva, якая пасля змешвання славян з балтамі і фарміравання новай супольнасці некалькі змянілася, але захавала ранейшую аснову, да якой ^ь,л® Д^Д^Дзена славянскае ”ічы”. Так магла з’явіцца назва адной з усходнеславянскіх супольнасцей крывічы. У балцкіх мовах пасля гэтага па ранейшаму захавалася некалькі змененая балцкая форма, якой балты называлі славянскіх суседзяў наўсходзе, — kreivs, krievai. Да цяперашняга часу яна захавалася ў латышскай мове для абазначэння велікарусаў (рускіх); krievs рускі, Kreivja Расія.
Да IX — X стст., калі цалкам сфарміраваліся вышэйназваныя супольнасці, яны, асабліва крывічы і дрыгавічы, ужо падняліся на ступень раннякласавага грамадства і стварылі першапачатковыя дзяржавы, якія можна назваць прадзяржавамі (протадзяржавамі). Аб гэтым сведчыць узровень развіцця іх гаспадаркі, у прыватнасці земляробсгва і рамёстваў. У земляробстве пачалі выкарыстоўвацца больш дасканалыя прылады для заворвання зямлі, у якіх з’явіліся жалезныя наканечнікі. У гэты ж час у крывічоў і дрьігавічоў шырока выкарыстоўваліся сярпы новага тыпу, якія вядуць сваё паходжанне ад аналагічных рымскіх прылад, былі ўдасканалены кавальскае і ганчарнае рамёствы. У кавальстве ўдасканальваюцца сырадутныя печы. У ганчарстве пачалі выкарыстоўвацца ганчарныя колы і спецыяльныя печы для абпальвання ганчарных вырабаў. Апрацоўка жалеза і гліны паступова становіцца прафесійным відам дзейнасці, асобным заняткам. Рамёствы пачынаюць аддзяляцца ад земляробства. Гэта стварае спрыяльныя ўмовы дляўзнікнення пастаяннага гандлю. У IX X стст. У КРЫВ*ЧОЎ ’ дрыгавічоў з’яўляецца ўстойлівае грашовае абарачэнне. На тэрыторыі крывічоў, у прыватнасці на Полаччыне, каля в.Козенкі, знойдзены клад гэтага часу, у якім было больш за 7500 манет.
18
У выніку такіх важных змен у гаспадарчых занятках крывічоў і дрыгавічоў узнікаюць першапачатковыя гарады (прагарады, протагарады). Натэрыторыі крывічоў у ІХ ст. узнікае Полацк, у X ст. Віцебск, а на тэрыторыі дрыгавічоў у X ст. з’яўляецца першапачатковы горад Іураў* У гэты час змяняецца і сацыяльны склад насельніцтва. Яно падзяляецца на знаць(князёў) і астатніх жыхароў. Першыя адрозніваліся сваімі функцыямі і становішчам, якое адлюстравана ў пахаваннях. На Полаччыне ў адным з курганоу каля в. Боркі знойдзена каля 200 упрыгожанняў.
У крывічоў і дрыгавічоў у адрозненне ад папярэдніх балцкіх супольнасцей усталявалася іншая сістэма кіравання. Родаплемянное кіраванне змянілася палітычным. Узніклі першапачатковыя дзяржавы, якія называліся княжаннямі. У полацкіх крывічоў і дрыгавічоў кіраванне ўзначальвалі князі, якія атрымлівалі гэтыя пасады па спадчыне. Старажытныя пісьмовыя крыніцы называюць нават імёны такіх князёў (Рагвалод у полацкіх крывічоў, Тур у дрыгавічоў). У княжаннях меуся першапачатковы дзяржаўны апарат для збірання дані. Усе гэтыя факты сведчаць аб тым, што памылкова называць крывічоў і дрыгавічоў, верагодна, і радзімічаў пляменамі, паколькі сярод іх ужо не было сацыяльнай роўнасці, ад нолькавага сацыяльнага становішча ўсіх членаў супольнасці. У крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў узнікла родаплемянное дзяленне і родаплемянное кіраванне. Намылкова называць гэтыя супольнасці і саюзамі плямен, таму што калі не было плямён, то не існавала падставы для іх саюза. Саюзамі плямён звычайна называюць, асабліва ў этнаграфічнай літаратуры, часовыя аб’яднанні, якія заснаваны на дагаворы, што мае пэўны тэрмін дзеяння. У саюзы аб’ядноўваюцца і няроднасныя плямёны, якія адрозніваюцца сваёй культурай, мовай. Такім чынам, саюзы плямён — гэта часовыя іх аб’яднанні, якія вызначаюць пэўныя адносіны паміж плямёнамі. Што датычыцца крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў, то ў адрозненне ад такіх саюзаў яны былі перш за ўсё культурнымі супольнасцямі, г зн устойлівымі аб’яднаннямі, якія ўзніклі не на аснове дагавору, а сфарміраваліся стыхійна. Яны не плямены і не саюзы плямён, а першапачатковыя народы (пранароды, протанароды) і адносяцца да новага тыпу этнічных супольнасцей, які адпавядае пачатку цывілізацыі больш высокай стадыі ў развіцці чалавецтва, чым плямены і саюзы плямён. Сапраўды, крывічы, дрыгавічы і радзімічы
праіснавалі да сярэдзіны XII ст. (апошняе ўпамінанне дрыгавічоў датуецца 1149 г., крывічоў як асобнай этнічнай супольнасці — 1162 г., радзімічаў —1169 г.) і стварылі вь,с9каразвітую культуру, яркім сімвалам якой з’яўляецца Сафійскі сабор у Полацку, пабудаваны ў XI ст. He толькі культура, у прыватнасці архітэктура, але і сацыяльны і палітычны лад крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў сведчыць аб тым, што яны дасягнулі стадыі цывілізацыі. Крывічы, дрьігавічы і радзімічы адыгралі велізарную ролю ў айчыннай гісторыі. Многія вучоныя (Я.Ф.Карскі, У.І.Пічэта і інш.) нават лічылі, што крывічы, дрыгавічы і радзімічы былі непасрэдна продкамі беларускай этнічнай супольнасці, беларускага народа. Аднак існуюць і іншыя погляды на гэта пытанне.
Праблема паходжання беларускага народа вельмі складаная і недастаткова вывучаная. Складанасць яе абумоўлена тым, што яна даследуецца шляхам аналізу многіх, прытьім розных па характару, крыніц — пісьмовых помнікаў, даных этнаграфіі, археалогіі, антрапалогіі, лінгвістыкі і інш. Глыбока вывучыць усе гэтыя крыніцы, супаставіць інфармацыю, якая ў іх ёсць, даволі цяжка. Да таго ж этнагенез — вельмі багаты па зместу гістарычны працэс. Каб наблізіцца да ісціны, неабходна ахапіць усеяго бакі. Есць розніца і ў спосабах аналізу фактычнага матэрыялу даследчыкамі гэтай праблемы. Усё гэта і абумоўлівае існаванне розных поглядаў на паходжанне беларускага народа. Сярод іх можна вылучыць"фінскую’^”балцкую", крывіцкадрыгавшка радзіміцкую’, ’’старажытнарускую” канцэпцыі беларускага этнагенезу. Згодна з ’’фінскай” кан цэпцыяй (І.Ласкоў), продкамПбеларускага народа былі славяне і фіны. У якасці доказу ён спасылаецца на тое, што некаторыя назвы беларускіх рэчак і азёр, напрыклад Дзвіна, Мардва, Свір; фінскага паходжання. Прыхільнікі так званай ’’балцкай” канцэпцыі (В.Сядоў, Г.Штыхаў і інш.) лічаць, шго продкамі беларусаў з’яўляюцца славяне і балты. Яны спасылаюцца на назвы беларускіх рэчак і азёр балцкага паходжання (Арэса, Клёва, Рэста і інш.), сцвяр джаюць, што пра балтаў як продкаў беларусаў сведчаць некаторыя элементы традыцыйнай беларускай культуры і ”⁰®ы (кулы вужа, жаночы галаўны ўбор намітка, цвёрдн ”р” і інш.) Аўтары ’’крывіцкадрыгавіцкарадзіміцкай” канцэпцыі (Я.Карскі, М.ДоўнарЗапольскі, У.Пічэта і *”шлічьілі, што асноўнымі продкамі беларускага этнасу з’яўляюцца крывічы, дрыгавічы і радзімічы. Да ліку іх 20
аргументаў адносяцца пераемнасць матэрыяльнай культуры і моўныя запазычанні. Так, яны меркавалі, што саха з перакладной паліцай і "аканне” першапачаткова быт ха^ рактэрныя для крывічоў, а палеская саха і дыфтонгі ўо, іе на поўдні першапачаткова з’яўляліся элементамі культуры і мовы дрыгавічоў. Тыя, хто прытрымліваецца ’’старажытнарускай” канцэпцыі паходжання беларускага народа (Я.Карнейчык і інш.), сцвярджаюць, што продкамі беларусаў была адна з частак так званай старажытнарускай народнасці. Пры гэтым яны перакананы ў існаванні адзінай старажытнай дзяржавы — Русі, у якой існавала адзіная старажытнаруская мова і культура (напрыклад, быліны).
Каб вызначыць адносіны да розных канцэпцый, кеаб ходна спачатку высветліць, якое меспа ў этнічнай (культурнай) гісторыі краю займаюцÑ