Дапаможнік па гісторыі Беларусі для паступаючых у вышэйшыя навучальныя ўстановы
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 311с.
Мінск 1995
ага князя Уладзіміра Рагнедзе належаў "горад” (замак) Ізяслаўль (сучаснае Заслаўе). Акадэмік Б.Д.Грэкаў называе яго першым феадальным уладаннем ва Усходняй Еўропе. У дакументах XI ст. сярод "валасцей” тураўскага князя Яраполка названа Невельская воласць на Прыпяці (каля Пінска). У сярэдзіне XII ст. менскі князь Глеб завяшчаў сваёй жонцы пяць ’’вёсак з чэляддзю”. У 1128 г. упамінаецца ’’Сяльцо”, што каля Полацка, якое належала мясцоваму епіскапу Ільі. Грамата князя Расціслава 1136 г. сведчыць, што княжацкае і царкоўнае землеўладанне існавала і ў Смаленскім княстве, у склад якога ўваходзіла ўсходняя частка беларускіх зямель.
3 цягам часу феадальная ўласнасць на зямлю пашыралася: сёламі валодалі як князі, так і баяры і княжацкія дружыннікі, якія, паводле Наўгародскага летапісу, перасталі харчавацца ’’воюя другня страны”, а пачалі збіраць ’’много нмення” і абкладваць насельніцтва сваёй зямлі цяжкімі ’’внрамн” і "продажамн”, г. зн. штрафамі.
На працягу XI XIII стст. на Беларусі развівалася не толькі свецкае, а і царкоўнае землеўладанне. Росту царкоўных уладанняў садзейнічала, папершае, іх неадчужальнасць, а падругое, тое, што яны ў адрозненне ад княжацкіх і баярскіх уладанняў не раздрабляліся на часткі, паколькі ў спадчыну не перадаваліся.
Сялянеабшчыннікі траплялі ў феадальную залежнасць_ рознымі іпляхамі. Значная частка сялян разаралася ад уплаты цяжкіх княжацкіх данін, ад частых войн, у час якіх іх гаспадарка рабілася аб’ектам рабаўніцтва. Разаралі сялян таксама судовыя штрафы і ’’кормы”, якія яны павінны былі даваць прадстаўнікам велікакняжацкай улады на месцах. Разораныя сялянеабшчыннікі, трапляючы ў кабалу, трацілі свабоду і зямлю. У некаторых выпадках сялянеабшчыннікі, ратуючыся ад штодзённага гвалту і ўціску з боку многіх феадалаў, самі вымушаны былі аддаваць сябе пад уладу аднаго з іх, Персідскі гісторык XI ст. Гардзізі паведамляў, што ’’многія славяне прыходзяць да русаў і
служаць ім, каб службай здабыць сабе бяспеку”. Відаць, смерды, паступаючы на службу да феадалаў, імкнуліся ’’здабыць сабе бяспеку” ад памкненняў на іх асобу іншых феадалаў. У выніку абшчынныя сялянскія землі пераходзілі да феадалаў, а землі, якія не былі імі захоплены, станавіліся ўласнасцю дзяржавы.
He толькі сялянеабшчыннікі, але і жыхары гарадоў траплялі ў феадальную залежнасць і выконвалі на карысць землеўладальнікаў розныя павіннасці. Так, сярод рамесных вырабаў, якія археолагі знаходзяць у час раскопак, нярэдка сустракаюцца клеймаваныя прадметы. На гарадзішчы ў Ваўкавыску, напрыклад, былі знойдзены цагліны з княжацкімі і царкоўнымі клеймамі. Значыць, адна частка рамеснікаў працавала на князя, другая на царкву.
Сялянскі надзел і гаспадарка, якая на ім вялася, былі крыніцай для атрымання феадаламі і феадальнай дзяржавай прыбавачнага прадукту. На карысць дзяржавы сяляне плацілі перш за ўсё даніну — розныя футры (сабаліныя, гарнастаевыя, пясцовыя, куніцавыя, бабровыя), а таксама мёд, воск і іншыя прадукты лясной гаспадаркі. Трэба падкрэсліць, што раней гэту даніну збіралі варагі: "ймяху дань верязн нзь заморья на чюдн н на словенах, н на мерн н на всехь крнвнчех”, — запісаў летапісец пад 859 г. На радзімічаў варажская даніна не распаўсюджвалася: там яе ’’козарн нмяхн”. Плата даніны была звязана з такімі павіннасцямі, як палюддзе, павоз і інш. Палюддзем называліся тыя паборы, якія дадаткова браліся з насельніцтва пры зборы даніны, павозам павіннасць, звязаная з дастаўкай даніны ў пэўныя месцы.
, Даніна збіралася з насельніцтва шляхамтіерыядычнага аб’езду князем і яго дружынай падуладных яму зямель. Пра тое, як гэта адбывалася, сведчыць сучаснік вялікага кіеўскага князя Ігара візантыйскі імператар Канстанцін Багранародны: ’’Зімні і жорсткі вобраз жыцця гэтых самых русаў такі. Калі наступае лістапад месяц, князі іх адразу ж выходзяць з усімі русамі з Кіева і накіроўваюцца ў палюддзе, г.зн. кругавы аб’езд і менавіта ў славянскія землі: драўлян, дрыгавічоў, севяран і астатніх славян, якія плацяць даніну русам. Харчуючыся так на працягу ўсёй зімы, яны ў красавіку месяцы, калі растае лёд на рацэ Дняпры, зноў вяртаюцца ў Кіеў”. Памеры даніны не былі вызначаны, што вяло да злоўжыванняў. Нечарговы ваяж Ігара да драўлян скончыўся для яго трагічна. У 945 г. яго забілі пастаўшыя драўляне. У 984 г. радзімічы адмовіліся плаціць 44
даніну кіеўскаму князю, але былі разбіты на р. Пяшчана каля Прапойска (сучасны Слаўгарад) ваяводам вялікага кіеўскага князя Уладзіміра Святаслгвіча Воўчым Хвастом, паСля чаго зноў былі вымушаны плаціць даніну.
Далейшае развіццё феадальных адносін павялічвала сацыяльную процілегласць паміж нізамі і пануючым класам, абвастрала супярэчнасці ўнутры тагачаснага грамадства. ”Руская праўда”, напрыклад, у старажытнай сваёй частцы вызначала штраф (віру) за забойства "огнншчаннна і княжа тавуна” ў 80 грыўняў, а за забойства смерда, радовіча і халопа 5 грыўняў. Штрафы за забойства феадала былі, такім чынам, у 16 разоў_ оолыпыя, чым за забойства простага селяніна. Рэзкае процістаўленне свабоднага чалавека несвабоднаму можна знайсці і ў іншых дакументах. Напрыклад, у дагаворы Смаленска, Віцебска і Полацка (1229) сказана,што забойства свабоднага чалавека аплачваецца віраю ў 10 грыўняў серабра, а забойства халопа — у 1 грыўню.
6. Рэлігія і культура
У цеснай сувязі з дзяржаваўтваральнымі працэсамі на Беларусі ў IX XIII стст. ішло развіццё культуры. Найбольш яскравым праяўленнем гэтага боку грамадскага жыцця стала прыняцце і распаўсюджанне хрьтсціянства.
Першыя славянскія плямёны, якія рассяліліся на Беларусі, — крывічы, дрыгавічы і радзімічы — вызнавалі язычніцкую рэлігію. ^эта збліжала іх з аўтахтонным насельніцтвам — балтамі і, верагодна, стала адной з прычын прадзяржаўных утварэнняў з поліэтнічным насельніцтвам Полацкага і Тураўскага княстваў.
Сапраўды, прынцыповай розніцы паміж язычнікамі ва ўсім свейс не існуе, Усе яны пакланяліся і пакланяюцца праявам навакольнга асяроддзя — сонцу, месяцу, агню, вадзе і інш. У нашых продкаў яны атаясамліваліся з багамі: Сварогам, Сварожычам, Жыжалем, Макошай (Цёцяй), Перуном і інш.
Аднак на мяжы Старога і Новага часу паўсюдна монатэістычныя вераванні паступова змяняюць язычніцкія. Сярод іх найбольш магутным было хрысціянства. Еўропа перажыла два этапы хрысціянізацыі. Першы вызначаецца ад узнікнення хрысціянства да VII —VIII стст. калі была ахрышчана РымаВізантыйская імперыя, Імперыя франкаў і брытанскія каралеўствы. На другім этапе — IX — X стст. Хрыстову веру прынялі славянскія дзяржавы і Сканды
навія. Паўсюдна прыняцце хрысціянства супадала з утварэннем самастойных монаэтнічных дзяржаў.
На Беларусь хрысціянства пачало^іранікань у IX ст. Ужо Ў X ст. ісландская епіскапская ’’Сага аб хрышчэнні” распавядае а$ месіянеры Торвальдзе па прозвішчу Вандроўнік, які, прайшоўшы паломніцкі шлях у Палесціну, вярнуўся да сябе на радзіму праз Полаччыну. У Полацку, паводле звестак, ён заснаваў манастыр у гонар Іаана Прадцечы, дзе памёр і быў пахаваны. Пісьмовыя крыніцы XIV ст. сапраўды фіксуюць у Полацку такі манастыр. Можна спадзявацца, што ў хуткім часе будуць знойдзены і яго археалагічныя рэшткі. He выключана, што да часу афіцыйнага прыняцця новай рэлігіі з верай былі знаёмы і Рагвалод, і Рагнеда. Інакш цяжка вытлумачыць пастрыжэнне Рагнеды ў манашкі пад імем Анасгасіі і заснаванне ёю манастыра ў Заслаўі. Прыхільна ставіўся да хрысціянства сын Рагнеды князь Ізяслаў. Летапісьі згадваюць яго як першага князякніжніка, які ’’любіў і шанаваў манашы чын”.
Прамых звестак пра хрышчэнне Беларусі няма. Такія падзеі, як у Кіеве і Ноўгарадзе (знішчэнне язычніцкіх багоў, прымусовае прывядзенне кіяўлян на Дняпро і крывавая бойка Ў Ноўгарадзе), абмінулі нашы землі. Магчыма, гэтаму спрыяла тое, што беларускія князі праводзілі самастойную палітыку не толькі ў дзяржаўнай, але і ў духоўнай сферы. Есць меркаванне, што першыя епіскапы былі дасланы ў Кіеў, Ноўгарад і Полацк з балгарскай Ахрыдскай аўтакефальнай царквы. Яна была праваслаўнага накірунку ў статусе патрыярхату і роўнай візантыйскай Канстанцінопальскай царкве.
Уж° Ў.капцы IX ст. у Полацку была пабудавана першая царква ў імя Багародзіцы, якая прыгадваецца летапісамі пад 1007 і 1158 гг. У гэтую царкву ў XI ст. былі перанесены мошчы невядомых святых, што сведчыць аб наяўнасці ранніх мясцовых культур і самастойнасці полацкай царквы. У сярэдзіне XI ст. быў пабудаваны вялікі саборны храм — Сафія. Па духу і ўнутранаму зместу яна паўтарала храмы Ў Ахрыдз^ Канстанцінопалі. Полацкая Сафія была сястрой і ў пэўнай ступені саперніцай аналагічных храмаў у Кіеве і Ноўгарадзе. Як і там, яна з’яўлялася яскравым увасабленнем ідэі магутнасці і адзінства, непадлегласці. Гісторыя захавала імёны першых беларускіх муляраў — Давыда, Таўма, Мікулы і Капесы.
Ад першых храмаў у Полацку пачала развівацца сталая дойлідская традыцыя на Беларусі, якая мела шэраг адметных рысаў. Перш за ўсё яна вызначалася незвычайнай 46
узнёсласцю і стромкасцю цэркваў. Многія пабудовы менавіта полацкай дойлідскай школы мелі падоўжаны ў плане аб’ём па лініі захад — усход і змешчанасць на захад падкупальнай прасторы. Ў XII ст. у самім Полацку было восем храмаў, акрамя Сафіі і Багародзіцы, гры царквы ў Гародні, па адной у Віцебску, Менску, Наваградку, Ваўкавыску, Тураве і Пінску. Нельга забываць таксама этнічна і гістарычна звязаны з Беларуссю Смаленск, дзе ў гэты час было сем храмаў. Сярод дойлідаў XII ст. вядома імя Іаана, які кіраваў узвядзеннем царквы ў гонар Спаса Праабражэння Ефрасіннеўскага манастыра.
Разам з храмавым дойлідствам з’явілася хрысціянскае выяўленчае мастацтва. Жывапісцы распісвалі па сырой тынкоўцы сцены сабораў, пісалі абразы. Полацкую Спаскую царкву распісаў мастак Кузьма з памочнікамі. Імя яго жонкі — Кузьміная — захавалася сярод надпісаў на адной са сцен гэтага храма.
Надзвмчай рана з’явілася на Беларусі пісьменнасць. Першым датаваным надпісам на ўсёй тэрьпорыі Усходняй Ёўропы з’яўляецца надпіс на пячатцы полацкага князя Ізяслава. Імя князя перададзена так званымі кірылічнымі літарамГ, але ў грэчаскім гучанні — ’’Ізяславос”. I ў гэтым няма нічога дзіўнага. Справа ў