Дапаможнік па гісторыі Беларусі для паступаючых у вышэйшыя навучальныя ўстановы
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 311с.
Мінск 1995
½ у плямён, якія жылі на поўдні Беларусі па суседству са скіфасармацкімі плямёнамі, пачалося значна раней і мела больш інтэнсіўны характар, чым у цэнтры і на поўначы Беларусі. Вялікія абшчынныя дамы, якія адпавядалі таму часу, калі патрыярхальная сям’я з’яўлялася яшчэ адзіным калектывам, на поўдні зніклі не пазней трэцяй чвэрйі 1га тысячагоддзя да н.э. і ўступілі месца індывідуальнаму жыллю, якое прызначалася для індывідуальнай сям’і.
Археалагічныя помнікі сведчаць, што ў гэтых плямен
ужо ўзнікла маёмасная няроўнасць. У Чаплінскім могільніку (в. Чаплін Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці), напрыклад, знойдзены параўнальна багатыя пахаванні з мноствам розных рэчаў, у тым ліку са зброяй, і бедныя, дзе рэчаў амаль не было.
У I ~ II стст. II.э. на поўдні Беларусі насельніцтва пакінула ўмацаваныя гарадзішчы і пасялілася на адкрытых месцах —селішчах. Даследчыкі мяркуюць, што гэта адбы лося ў выніку ўзнікнення вялікіх племянных аб’яднанняў, у межах якіх для кожнай асобнай абшчыны адпала неабходнасць ва ўмацаваных паселішчах.
У выніку вывучэння археалагічных помнікаў устаноўлена, што ў перыяд жалезнага веку тэрыторыю Беларусі засялялі некалькі вялікіх племянных груп. Гэта былі даволі ўстойлівыя аб’яднанні, у склад якіх уваходзілі плямёны, што не пакідалі свайго жыхарства на працягу многіх стагоддзяў. Племянныя групы былі аб’яднаны агульнасцю тэрыторыі, аднолькавым характарам жылля і паселішчаў, тоеснасцю пахавальных абрадаў і г.д.
У раннім жалезным веку тэрыторыі сучасных Гомельскай, поўдзень Магілёўскай і Мінскай, паўднёвы ўсход Брэсцкай абласцей, а таксама значную частку паўночнай Украіны займалі плямёны мілаградскай культуры (ад назвы в. Мілаграды Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці). На поўначы мяжа іх рассялення даходзіла да Слуцка, Бабруйска, Рагачова, Крычава. Тут яны межавалі з плямёнамі штрыхаванай керамікі. На поўдні Украіны мілаградскія плямёны займалі прастору да р.Рось. дзе яны суседнічалі са скіфскімі плямёнамі. Усходнімі суседзямі плямён мілаградскай культуры былі плямёны юхноўскай культуры, якія жылі ў басейне Дзясны на тэрыторыі сучаснай Бранскай і суседніх з ёю абласцей. На захадзе з мілаградцамі суседнічалі плямёны лужыцкай і ўсходнепаморскай культур, якія жылі ў басейне Віслы.
Прадстаўнікі мілаградскай культуры жылі на ўмацаваных гарадзішчах і неўмацаваных паселішчах у паўзямлянках, а таксама ў невялікіх жытлах слупавой канстРУкЦыі Займаліся яны земляробствам, жывёлагадоўляй, паляваннем, рамёствамі, здабычай і апрацоўкай жалеза. Гэтай культуры ўласцівы своеасаблівыя рысы, якія вылучаюць яе сярод іншых культур ранняга жалезнага веку. Найбольш характэрная з іх кераміка. Пераважнай формай посуду былі кругладонныя гаршкі з рэзка адагнутым венцам. У верхняй частцы пасудзіна часта пакрывала12
ся арнаментам, які складаўся з круглых увагнутасцей на ўнутраным і знешнім баках сценак, а таксама з розных па форме і глыбіні ямак. Пахавальны абрад — трупаспаленне і трупапалажэнне на бескурганных і курганных могільніках. На думку адных археолагаў, мілаградская культура належала славянам. Але існуе і другая думка вучоных, якія адносяць яе да балцкай.
У канцы 1га тысячагоддзя да н.э. у Верхнім і Сярэднім Падняпроўі, дзе раней жылі плямёны мілаградскай культуры, склалася зарубінецкая культура(па назве сяла Зарубінцы ПераяслаўХмяльніцкага раёна Кіеўскай вобласці). Насельніцтва гэтых тэрьпорый займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, здабычай і апрацоўкай жалеза і рамёствамі. Прылады працы, зброя, упрыгожанні сталі ў параўнанні з рэчамі мілаградскай культуры больш разнастайнымі і дасканалымі. Прадстаўнікі зарубінецкай культуры падтрымлівалі сувязі з кельтамі, сарматамі, скіфамі, антычнымі гарадамі Паўночнага Прычарнамор’я, паўночнымі правінцыямі Рымскай імперыі, пра пгто сведчаць знаходкі рэчаў з эмаллю, бронзавага посуду, рымскіх манет і г.д.
У VII ст. да н.э. IV ст. н.э. басейны Нёмана, Заходняй Дзвіны і Верхняе Падняпроўе засяляла група індаеўрапейскіх плямён штрыхаванай керамікі, якія лічацца балцкімі. На поўдні і паўднёвым усходзе іх суседзямі былі іранамоўныя плямёны (скіфы, сарматы) і славяне, што жылі ў басейне Прыпяці, на поўначы і паўночным усходзе фіны, назахадзеі паўднёвым захадзе славяне (у басейне Віслы і ў Паўднёвай Прыбалтыцы) і германцы.
Паводле даных археалогіі і мовазнаўства, балты фарміраваліся ў эпоху позняга неаліту і бронзы (канец 3га 2е тысячагоддзе да н э.). У пісьмовых крыніцах балты ўпершыню ўпамінаюцца ў канцы I ст. н.э. (Тацыт); у скандынаўскіх хроніках IX ст. называюцца куршы, земгалы, прусы; у старажытнарускіх летапісах (XI ст.) — куршы, латгалы, прусы, яцвягі, пазней (XII ст.) — літва, жмудзь і інш.
На поўначы Беларусі і на суседняй з ёю тэрыторыі ў 1 м тысячагоддзі да н.э. і ў першай палове 1га тысячагоддзя н.э. жылі плямёны, культура якіх была падобна да культуры штрыхаванай керамікі. У археалогіі яна, як і іншыя культуры, не мела спецыяльнай назвы. У сувязі з тым што асноўная маса паселішчаў гэтай культуры размяшчалася ў басейнах Дняпра і Заходняй Дзвіны, умоўна яе назвалі днепрадзвінскай.
13
Плямёны днепрадзвінскай культуры засялялі даволі вялікую тэрыторыю. На поўдні яны межавалі з плямёнамі штрыхаванай керамікі, на паўднёвым усходзе і ка Смаленшчыне — з плямёнамі юхноўскай культуры, на ўсходзе, у заходняй частцы волгаокскага басейна — з плямёнамі дзякаўскай культуры, на поўначы, паўночным захадзе і захадзе — са старажытнымі плямёнамі Прыбалтыкі.
Асноўным тыпам паселішчаў плямён днепрадзвінскай культуры з’яўляліся ўмацаваныя гарадзішчы, што былі размешчаны галоўным чынам на берагах рэк і азёр, якія мелі заліўныя лугі і зручныя зямельныя ўгоддзі. У эканамічным жыцці гэтыя плямёны адставалі ад сваіх паўднёвых суседзяў. Жалезны век тут пачаўся на некалькі стагоддзяў пазней, а таму, паводле даных археалагічных раскопак, у гэтых плямён доўгі час асноўную ролю ў гаспадарцы адыгрывалі не земляробства, а жывёлагадоўля і паляванне. Толькі к канцу 1га тысячагоддзя да н.э. каменныя і касцяныя прылады тут саступаюць месца жалезным, у выніку чаго земляробства і жывёлагадоўля становяцца галоўнымі галінамі гаспадаркі.
Пытанне аб этнапрыналежнасці днепрадзвінскай культуры ў навуцы канчаткова не вырашана. Большасць даследчыкаў лічыць, што яе стварылі ўсходнебалцкія плямёны. На карысць гэтай думкі сведчыць той факт, што назвы рэк і азёр на тэрыторыі, дзе размяшчаліся паселішчы днепрадзвінскай культуры (Воп, Каспля, Лучоса, Обаль і інш.), паходзяць ад старажытных балцкіх моў.
РАЗДЗЕЛ 2
ПАХОДЖАННЕ БЕЛАРУСАЎ
Славяне шырока рассяляліся на тэрыторыі нашага краю ў раннім сярэднявеччы. У яго пачатку, у прыватнасці ў VIVIII стст. н.э., кампактна, суцэльным масівам яны жылі толькі ў самых паўднёвых раёнах сучаснай тэрыторыі Беларусі, у басейне р. Прыпяць, пераважна на поўдзень ад яе. Славянскімі з’яўляюцца археалагічныя помнікі гэтага часу Хатомель, Сямурадцы, Хільчыцы, Петрыкаў. Асноўным тыпам славянскіх пасяленняў былі селішчы (неўмацаваныя пасяленні). Звычайна яны размяшчаліся групамі (патры — чатырыўадной групе). Характэрны тып жытлаславян паўзямлянка. У адным з яе вуглоў, часцей за ўсё ў процілеглым ад уваходу, знаходзілася печ. Печы мелі прамавугольную або круглую форму. У кераміцы пераважалі слабапрафіляваныя гаршкі карычневага коле ру. На іх звычайна не было арнаменту. У славян панаваў абрад трупаспалення. Крэмацыя адбывалася паза межамі пахавання. Попел змяшчалі ў бескурганных магілах або ў невысокіх акруглай формы курганах, вакол якіх выкопвалі раўкі.
У VI VII стст. н.э, славяне пачынаюць пранікаць на поўнач у балцкі арэал. Пра гэта сведчаць славянскія культурныя элементы, якія знаходзяць у старажытнасцях тыпу Банцараўшчына — Калочын. У балцкім арэалеў гэты час з’яўляюцца паўзямлянкі з тыповым славянскім інтэр’ерам. Паўзямлянкі з печамікаменкамі ў адным з вуглоў выяўлены ў археалагічных помніках Шчаткава ў ніжнім цячэнні Бярэзіны, Тайманава ў Магілёўскім Падняпроўі, Гарадзішча, Дзядзілавічы, Рэвячкі на Міншчыне. У балтаў ачаг знаходзіўся ў цэнтры жытла. Да славянскіх культурных элементаў адносяцца і каменныя жорны, якія знойдзены ў археалагічных помніках Гарадзішча, Дзядзілавічы. Балцкае насельніцтва карысталася каменнымі зерняцёркамі.
Масавае рассяленне славян у балцкім арэале на тэрыторыі Беларусі адбываецца ў VIII — IX стст. н.э. Вялікімі групамі яны пасяляюцца спачатку ў раёнах, размешчаных на поўнач ад р. Прыпяць. На гэтыя землі славяне прыйшлі з паўднёвага боку басейна Прыпяці. Аб гэтым сведчаць аднолькавыя назвы рэк правабярэжнай і левабярэжнай частак Прыпяцкага Палесся і басейна Бярэзіны: Случ,
Грыўка, Стаў і інш. У VIII — IX стст. н.э. славяне пасяляюццаў Пасожжы. Гэтым часам датуюцца славянскія археалагічныя помнікі — круглыя курганы з пахаваннямі па абраду трупаспалення. У IX ст. н.э. славяне рассяліліся і ў Падзвінні. Ім належаць археалагічныя помнікі гэтага часу — круглыя (паўсферычныя) курганы. Яны размяшчаліся скучана, знаходзіліся непадалёку адзін ад аднаго. Вакол курганоў выкопвалі раўкі. К IX — X стст. н.э. славяне рассяліліся таксама ў Верхнім Панямонні. У гэты час тут з’явіліся акруглыя курганы.
Такім чынам, у VIII — IX ст;ст. н.э. адбыліся істотныя змены ў этнічным складзе і культуры насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Вялікія групы славян пасяліліся ва ўсіх яе рэгіёнах. Пачаліся цесныя кантакты славян з мясцовым балцкім насельніцтвам. Узаемадзеянне славян і балтаў істотна змяніла іх культуру. Балцкае насельніцтва было асімілявана. Ранейшая культура тыпу Банцараўшчына — Калочын у VIII ст. знікла. У выніку славянабалцкага сінтэзу к IX — X стст. н.э. сфарміраваліся новыя славянскія этнічныя супольнасці, што неаднаразова ўпамінаюцца ў сярэдневяковых гіісьмовых крыніцах, — дрыгавічы, крывічы і радзімічы. Яны займалі ў гэты час асноўную частку тэрыторыі Беларусі.
Дрыгавічы першапачаткова засялілі значную частку Папрыпяцця. Паўднёвая мяжа дрыгавічоў праходзіла за Прыпяццю, на поўдзень ад яе. Ад суседніх драўлян дры гавічоў аддзялялі балоцістыя мясцовасці. Потым дрыгавічы прасунуліся на поўнач, ачынуліся ў вярхоўях Нёмана. Асобныя групы дрыгавічоў, магчыма, рассяляліся і далей на поўнач. Мова дрыгавічоў была славянскай. Славянскімі па паходжанню былі і такія элементы іх культуры, як буйныя металічныя пацеркі, пакрытыя зерню, пярсцёнкападобныя скроневыя кольцы. Славянскімі былі сярпы, нажы, кераміка. Да элементаў балцкага паходжання ў культуры дрыгавічоў адносіліся спіральныя нярсцёнкі, змяінагаловыя бранзалеты, зоркападобныя спражкі. Аб змешаным славянабалцкім паходжанні дрыгавічоў, верагодна, сведчыць і сама назва гэтай супольнасці. Корань гэтай назвы, магчыма, балцкі. У літоўскай мове шмат слоў з такім коранем (drёgnas — сыры, вільготны, drёgme — сырасць, вільгогнасць і інш.). Словы з гэтым коранем адлюстроўваюць адну з асаблівасцей мясцовасці, на якой жыла вялікая група дрыгавічоў, менавіта вільготнасць, забалочанасць зямель у парэччы Поьшяііі. На думку вядо1б
мага лінгвіста Ю.Хабургаева, падобна назве суседняй балцкай супольнасці (lietuva), назва балцкай супольн