Дапаможнік па гісторыі Беларусі для паступаючых у вышэйшыя навучальныя ўстановы
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 311с.
Мінск 1995
Œ факты, на якія абапіраюцца гэтыя погляды. Ці з’яўляюцца назвы некаторых беларускіх рэчак фінскага паходжання доказам таго, што продкамі беларусаў былі і фінамоўныя групы насельніцтва? Можна ўпэўнена сказаць, што не з’яўляюцца. Фінамоўнае насельшцтва на тэрыторыі Беларусі жыло"у глыбокай старажытнасці, у канцы камен 'нага веку, і было асімілявана тут не славянамі, а стара жытнымі балтамі, якія рассяляліся ў Панямонні, Падзвінні і Верхнім Падняпроўі ў бронзавым веку. Фіны на тэрыторыі Беларусі былі субстратам (падасновай) не беларусаў, а старажытных балтаў. Фінскія назвы рэчак і азёр у нашым краі спачатку былі ўспрынягы балтамі, a потым ад балтаў перайшлі ў лексіку славянскага на? сельніцтва, якое з’явілася ў Панямонні, Падзвінні і Верхнім Падняпроўі пасля балтаў. Шмат спрэчнага і ў доказах ’’балйкай” канцэпцыі. Факты, на якія спасыла юцца яе прыхільнікі, характэрны не толькі для балтаў і беларусаў. Цвёрды ”р", напрыклад, апрача балтаў і беларусаў уласцівы таксама мове ўкраінцаў, балгараў, сербаў, чэхаў, славакаў, на якіх балты не зрабілі культур нага ўплыву. Жаночы галаўны ўбор намітка быў пашыраны не толькі ў балтаў і беларусаў, але і ў іншых славянскіх народаў, у прыватнасці ўкраінцаў, балгараў, палякаў. А такая з’ява, як культ вужа, была распаўсюджана яшчэ шырэй. Яна ўласцівая рэлігіі не толькі балтаў і славян, але і грэкаў, албанцаў. Назвы беларускіх рэчак і азёр балцкага паходжання нельга лічыць доказам балцкага субстрату (падасновы) беларусаў. Яны сведчаць толькі аб тым, што ў мінулым пасля фінаў на тэрыторыі
21
Беларусі жылі старажытныя балты. У выніку шырокага рассялення славян на тэрыторыі нашаг'а краю і змешвання іх з усходнімі балтамі ўтварыліся не бёларусы, a першасныя ўсходнеславянскія этнічныя супольнасці — крывічы, дрыгавічы і радзімічы. Пашыраны да гэтага часу погляд, што дрыгавічы, крывічы і радзімічы зсамага пачатку былі чыста славянскімі этнічнымі супольнасцямі, а не змешанага паходжання, не мае грунтоўных доказаў. Значна больш аргументйў на карысць погляду, што дрыгавічы, крывічы і радзімічы сфарміраваліся на тэрыторыі Беларусі. Частка славян была толькі адной з груп про дкаў кожнай этнічнай супольнасці, а другой групай про дкаў гэтых этнічных супольнасцей была частка балтаў. У параўнанні са старажытным фінамоўным і балтамоўным насельніцтвам гістарычна бліжэй да беларусаў усходнеславянскія этнічныя супольчасці крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў. Але і ў арпментацыі погляду, што непасрэднымі продкамі беларускага народа з’яўляюцца крывічы, дрыгавічы і радзімічы, ёсць спрэчныя моманты. Тыя элементы культуры і мовы беларусаў (розныя тыпы сахі — палеская і з перакладной паліцай, асаблівасці гаворак асобных рэгіёнаў "аканне”, дыфтонгі fo, Іе^ якія лічацца састаўнымі элементамі культуры і мовы дрыгавічоў ці крывічоў, узніклі пазней, чым існавалі крывічы, дрыгавічы і радзімічы, не раней XII ст., і займалі болыд шырокія арэалы, чым тэрыторыі дры гавічоў, крывічоў і радзімічаў. Шмат схематычнага ва ўяўленнях "старажытнарускай” канцэпцыі паходжання беларусаў. Спрэчна лічыць старажытную Русь агудьцдй калыскай беларускай, украінскай і велікарускай суполь насцей, таму піто яна распалася, знікла раней, чым утварыліся беларускі і велікарускі народы. Рэгіянальныя асаблівасці культуры і мовы ўсходніх славян як ранняй, так і познян пары не адпавядаюць усходнеславянскім этнасам — беларусам, украінцам і велікарусам. Заходняя частка тэрыторыі ўсходніх славян, якая стала арэалам фарміравання беларускага этнасу, у час існавання старажытнай Русі не вылучалася ў асобную лінгвісгычнаэтнаграфічную зону. Уяўленне аб тым, што старажытная Русь з яўляецца калыскай трох усходнеславянскіх этнічных супольнасцей, дэманструе спрошчаны падыход да складанага гістарычнага працэсу.
Верагодна, асноўнымі продкамі сучасных беларусаў былі групы насельніцтва, якія жылі на сучасных беларускіх 22
землях пасля таго, як зніклі крывічы, дрыгавічы і радзімічы. Імі сталі перш за ўсё насельнікі, якія займалі поўнач падзвінскадняпррўскага і папрыпяцкага рэгіёнаў. Пёршая супольнасць сфарміравэлася ў выніку трансфармацыі крывічоў, вяцічаў і паўночяай часткі радзімічаў, a другая дрыгавічоў, драўлян і паўднёвых радзімічаў. Абедзве мелі таксама агульную назву ”русіны", "рускія” (г. зн. усходнія славяне). Яны адрозніваліся ад крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў новымі рысамі культуры і мовы. У жыхароў падзвінскадняпроўскага рэгіёна былі пашыраны саха з перакладной паліцай, гумны прамавугольнайформы, світа прамога крою, зачынальная вясельная песня (стаўбавая), трансфармаваны валачобны абрад. У іх гаворцы ўзнікла ’’аканне” (вымаўленне галоснага гука ”о” не пад націскам як ”а”), а таксама ’’дзеканне” (зычны гук ”д” сталі вымаўляць больш мякка).
Характэрнымі элементамі культуры насельнікаў басейна Прыпяці з’яўляліся палеская саха, шматвугольныя гумны, развітая форма каравайнага абраду, зімовае навагодняе свята Каляды. У гаворцы старажытных палешукоў гукі ”р” і ”ч” пачалі вымаўляць цвёрда. У ёй узніклі дыфтонгі уо, іе.
Другім вельмі важным бокам беларускага этнагенезу была дыфузія (пашырэнне) культурных і моўных з’яў. Дыфузія зрабіла прыкметны ўплыў на ўтварэнне беларускай мовы, у прыватнасці яе фанетыкі. Фанетыка беларускай мовы ўзнікла шляхам злучэння некаторых рыс гутар^ ковай мовы папрыпяцкага насельніцтва, з аднаго боку, і падзвінскага з другога. Яно спачатку адбылося ў цэнтральным рэгіёне панёманскіх і падняпроўскіх землях, a потым праз цэнтральны рэгіён пашырылася далей у паўднёвыя і паўночныя часткі краю. 3 поўдня (Папрыпяцця) на поўнач (Падзвінне) шырока распаўсюджваўся цвёрды ”р” і цвёрды ”ч”, а з поўначы на поўдзень мяккі ”д” ("дзеканне”), а таксама ’’аканне”. Дыфузіі культурных і моўных з’яў садзейнічалі перасяленні як усходнеславянскіх, так і неўсходнеславянскіх груп, змешванне іх з мясцовымі жыхарамі і асіміляцыя ўсходнеславянскім насельніцтвам заходнеславянскага (польскага), балцкага, цюркскага(татарскага). Беларускі этнагенез цесна звязаны з палітычнай гісторыяй краю. Ён адбываўся як у час існаваннястаражытныхкнястваў — Полацкага, Тураўскага і іншых, так і ў перыяд утварэння новай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага, Рускаіа і Жамойцкага.
23
РАЗДЗЕЛ 3
БЕЛАРУСЬ У IX СЯРЭДЗІНЕ XIII СТ.
1. Полацкае княства
Полацкае княства было першай паўнавартаснай дзяржавай, якая сфарміравалася на беларускіх землях. Падчас яе ўтварэння вялікая роля належала геаграфічнаму, этнічнаму і сацыяльнаэканамічнаму фактарам.
Паўночнае Прыдзвінне, дзе ў VIII X стсг. ішлі дзяржаваўтваральныя працэсы і фарміравалася ядро Полацкай зямлі, мае шэраг геаграфічных асаблівасцей. У першую чаргу да іх адносяцца разгалінаваная рачная сетка, вялікая коль касць азёр і хваёвыя лясы. Ворныя землі на месцы апошніх былі асабліва ўрадлівымі. Акрамя таго, у гэтай зоне значна цяплей і больш вільготна, снежнае покрыва з’яўляецца пазней і, наадварот, на 15 — 20 дзён раней, чым на іншых беларускіх землях, сыходзіць снег і на 7 — 12 дзён раней пачынаюцца сельскагаспадарчыя работы.
Да з яўлення ў Прыдзвінні славянкрывічоў тут жылі балцкія плямёны днепрадзвінскай і банцараўскай культур, якія займалі вялікія прасторы Паўночнай і Цэнтральнай Беларусі. Гэтыя плямёны пакінулі пасля сябе шматлікія гарадзішчы, курганы, тапанімічныя і гідранімічныя назвы.
Ужо Ў VI ст на Беларусь пранікаюць першыя славяне. Найбольш актыўна яны рассяляюцца ў VII VIII стст., займаючы вольныя плошчы, пакінутыя балтамі месцы, a часам і выцясняючы апошніх. Пачаўся працэс сумеснага пражывання розных этнасаў і паступовае іх змешванне — асіміляцыя. Крывічы, якія прыйшлі ў Прыдзвінне і Верхняе Падняпроўе, мелі больш высокі ўзровень сацыяльнай арганізацыі зародкі дзяржаўнасці. Іх культура стала дамінуючай. Крывічы прыгадваюцца ў летапісах пад 856, 862, 907, 944 і 980 гг. Іпацьеўскі летапіс згадвае іх нават пазней у 1128 г. і называе полацкіх князёў крывіцкімі ў 1140 і 1162 гг.
„ Ужо ў недатаванай частцы летапісу сустракаецца тэрмін палачане разам з крывічамі. Гэтым была вылучана тая частка крывічоў (у адрозненне ад пскоўскаізборскіх і смаленскіх), якія атабарыліся вакол Полацка. Сам Полацк упершыню згадваецца крыніцамі пад 862 г. Да з’яўлення крывічоў тут існавала гарадзішча днепрадзвінцаў, якія і далі гораду назву ад назвы ракі Палаты. У IX — X стст. ён уяўляў сабою
паселішча мысавага тыпу. Плошча ўмацаванага дзяцінца складала каля 1 га, навакольнага горадапрадграддзя — каля 7,5 га. У горадзе магло жыць на той час да 1 тыс. чалавек.
У другой палове X ст. летапісы згадваюць першага полацкага князя Рагвалода, які прыйшоў зза мора, ”трымаў, валадарыў і княжыў Полацкую зямлю”. Вызначэнне, якое далі храністы полацкаму князю, сведчыць аб завяршэнні першага этапу ва ўсталяванні полацкага гаспадарства: з’яўленне межаў, зацвярджэнне палітычнай сістэмы; упарадкаванне ўнутраных гаспадарчых адносін. Працэс утварэння першай полацкай дзяржавы Рагвалода супаў з усталяваннем многіх славянскіх еўрапейскіх гаспадарстваў: чэхаў і мараваў, харватаў і славенцаў, палякаў, a таксама першых цэнтралізаваных дзяржаў у Скандынавіі — Даніі, ІІІвецыі, Нарвегіі. На землях Усходняй Еўропы ўсталяваліся тры моцныя дзяржаўныя цэнтры. Сярод іх акрамя крывіцкага Полацка палянскі Кіеў і славенскі Ноўгарад. Апошні быў пад моцным уплывам скандынаваў.
Каля 970 — 980 гг. да полацкай князёўны Рагнеды — дачкі Рагвалода — пасваталіся два браты: Уладзімір наўгародскі і Яраполк кіеўскі. Рагнеда абрала Яраполка. Абражаны адмоваю Уладзімір робіць напад на Полацк і прымусам бярэ Рагнеду ў жонкі. Пасля ён забівае падманам свайго брата і становіцца валадаром Кіева. На перыяд каля 20 гадоў утвараецца ’’імперыя Рурыкавічаў” з цэнтрам у Кіеве, якая часам атаясамліваецца з Кіеўскай Руссю. Але гэтае штучнае ўтварэнне не мела надзейных унутраных мацуючых ніцяў і трымалася на даніне, якую выплачвалі Кіеву астатнія землі.
Пасля спробы забіць Уладзіміра полацкая княжна Рагнеда была выслана на бацькаўшчыну, дзе спец^іяльна для яе быў заснаваны новы горад Ізяслаўль — у гонар сына ІзясÐ