• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дапаможнік па гісторыі Беларусі для паступаючых у вышэйшыя навучальныя ўстановы

    Дапаможнік па гісторыі Беларусі для паступаючых у вышэйшыя навучальныя ўстановы


    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 311с.
    Мінск 1995
    418.27 МБ
    »ава (сучаснае Заслаўе). Ад Рагнеды Уладзімір меў чатырох сыноў — Ізяслава, Яраслава (Мудры), Мсціслава (чарнігаўскі князь) і Усевалада (князь уладзіміравалынскі) і дзвюх дачок — Прадславу (замужам за чэшскім князем Баляславам III Рудым) і Прэміславу (замужам за вугорскім прынцам Ласла Сара Лысым). У канцы жыцця Рагнеда пастрыглася ў манашкі пад імем Анастасіі. Памерла ў 1000 г.
        Князь Ізяслаў памёр у 1001 г., але з яго зарадзілася полацкая княжацкая дынастыя. Пераемнікам стаў князь Брачыслаў Ізяславіч (1001 — 1044). Пры ім пачала складвацца другая полацкая дзяржава, росквіт якой прыпаў на сярэдзіну  другую палову XI ст. У часы Брачыслава
    
    25
    
    пашыраюцца межы Полацкай зямлі, у першую чаргу на захад і поўнач Паўстаюць новыя гарады і сярод іх Брачыслаўль (названы так у гонар князя — сучасны Браслаў) і гарады па сярэдняму рэчышчу Заходняй Дзвіны — Кукенойс, Герсіка(зараз натчрыторыі Латвіі). Палачане цалкам кантралююць гандлёвы шлях па Дзвіне аж да Варажскага (Балтыйскага) мора, збіраюць даніну з балтыйскіх плямён.
        Разам з тым абвастраліся адносіны паміж Полацкам і Ноўгарадам. Гэта было выклікана, верагодна, барацьбой за прыярытэтнае права кантролю над скандынаўскавізантыйскім экспартамімпартам па шляху ”з варагаў у грэкі”. Два буйнейшыя адгалінаванні гэтага шляху праходзілі праз Полацк і Ноўгарад. У першай палове XI ст. актыўнасць на гэтым шляху рэзка зменшылася, адпаведна і колькасць тавараў і дабрабыт дзяржаўсаперніц. Да таго ж узніклі тэрытарыяльныя спрэчкі на памежжы, спрэчкі за кантроль над Кіевам. Адпаведна крыніцам, да 1026 г. Брачыслаў полацкі і Яраслаў наўгародскі кіравалі Кіевам праз сваіх намеснікаў. Магчыма, Брачыслаў адзін час быў таксама і князем кіёўскім. Напружанасць адносін паміж суседзямі дапаўнялася традыцыямі звычаёвага права, па якому Ноўгарад быў кроўным ворагам Полацка пасля забойства Рагвалода і зняволення Рагнеды.
        У 1021 г. Брачыслаў полацкі нападае на Ноўгарад і захоплівае яго. Тады ж паміж Брачыславам і Яраславам адбылася бітва на р. Судамір. У выніку была заключана мірная дамова паміж князямі як паміж братамі і Полацкай зямлі вернуты гарады Віцебск і Усвяты. У 1026 г. Яраслаў стаў кіеўскім князем і мірная дамова была парушана. Пасля 1036 г. на тэрыторыі Усходняй Еўропы засталіся толькі два княжацкія радаводы: Яраславічы і Рагвалодавічы. Абодва па жаночай лініі вялі пачатак ад Рагнеды полацкай.
        Пасля смерці Брачыслава на яго месца заступіў сын Усяслаў, празваны Чарадзеем (каля 1029 — 1101), бо, па паданню, быў народжаны ад чарадзейства. Да 60х гадоў XI ст. уся дзейнасць полацкага князя была скіравана на ўладкаванне сваёй дзяржавы. 3 35 гарадоў на тэрыторыі Беларусі, якія існавалі ў IX — XIII стст., да Полацкай зямлі ў XI ст. належаць Віцебск, Заслаўе, Друцк, Браслаў, Менск, Орша, Лагойск, Лукомль і згаданыя вышэй Кукенойс і Герсіка. Растуць плошчы гарадоў, часам нават адбываецца іх перанос на новыя месцы. Уласна Полацк займае ў гэтыя часы больш за 20 га з насельніцтвам 10 —15 tj>ic. чалавек. Тут хутка развіваецца гандаль і рамяство.
    
    46
    
       Але з 1065 г. аднаўляецца зацятая барацьба з Ноўгарадам і Кіевам. Яна абумоўлена тым, што пасля смерці Яраслава Мудрага ў 1054 г. землі ўласна Кіеўскай Русі былі падзелены паміж усімі яго сынамі (іх было сем), але з цягам часу ўлада апынулася ў руках траіх: Ізяслава, Святаслава і Усевалада. Гэтыя браты Яраславічы пачалі прыбіраць да рук землі малодшых князёў — траюрадных пляменнікаў, парушаючы тым самым запавет бацькі. Мелі яны намеры захапіць і Полацкую зямлю. У такіх абставінах Полацк выступаў гарантам спадчыннага права і захавання справядлівасці.
       У перыяд з 1065 па 1078 г. адбываюцца бітвы паміж Усяславам Чарадзеем і Яраславічамі за Пскоў, Ноўгарад, Менск, Смаленск. У 1067 г. полацкі князь трапляе ў палон і 14 месяцаў сядзіць у кіеўскай турмепорубе разам з двума сынамі. У выніку паўстання кіяўлян 15 верасня 1068 г. ён становіцца вялікім князем кіеўскім, але ў хуткім часе вяртаецца да сябе ў Полацк. Усведамляючы праўду за Усяславам, на яго баку выступаюць такія вядомыя дзеячы XI ст., як кіеўскі ігумен Антоні Пячэрскі і Нікан Летапісец. Апошні раз Усяслаў заступаецца ў 1078 г. за князёўвыгнаннікаў Барыса смаленскага, Расціслава наўгародскага і Алега чарнігаўскага. Пасля гэтага аж да смерці ў 1101 г. ён знікае са старонак летапісаў.
       Тым часам у канцы XI — пачатку XII ст. адбываюцца знакамітыя з’езды князёў у Любечы, Увецічах, каля Долабскага возера. На з’ездах вырашаецца пытанне аб падзеле зямель Кіеўскай Русі: ”Хай кожны трымае вотчыну сваю”. Полацкіх князёў на гэтых з’ездах небыло. Яшчэ пры жыцці Усяслаў размеркаваў асобныя княствы Полацкай зямлі паміж сямю сынамі (Давідам, Рагвалодам, Барысам, Глебам, Раманам, Расціславам, Святаславам (Юрыем)). Найбольш буйное княства — Полацкае — дасталася Рагвалоду, Менскае — Глебу. Асабліва актыўную палітыку па ўмацаванню свайго княства нраводзіў Глеб менскі. Гэта выклікала незадаволенасць Кіева, бо Менскае княства ў асноўным размяшчалася на этнічных дрыгавіцкіх землях. Частка ж гэтых зямель падпарадкоўвалася Кіеву. Войны Кіева і Менска скончыліся палонам Глеба і яго смерцю, відавочна, прымусовай, у Кіеве ў 1119 г.
       Нягледзячы на раздробленасць Полацкай зямлі, якая часам прыводзіла да спрэчак і крывавых боек паміж самімі полацкаменскімі князямі Усяславічамі, на Полацкую зямлю звонку паглядалі як на ранейшую цэласную дзяржаву. Роля і аўтарытэт полацкіх валадароў не давалі спакою 27
    
    паўднёварускім князям. У 1129 г. кіеўскі князь Мсціслаў, аб’яднаўшы вялікія сілы, напаў на палачанаў. У выніку ўвесь радавод — князі Расціслаў, Святаслаў, Васіль, Іван, Давыд былі схоплены і разам з сем’ямі высланы ў Візантыю. Там яны ў якасці военачальнікаў змагаліся на тэрыторыі Малой Азіі з сарацынамі. Жывымі засталіся Васіль ды Іван, якія ў 1138 — 1139 гг. вярнуліся на радзіму.
        Ад пачатку XII ст. у грамадскапалітычным жыцці Полацкай зямлі пачалі адбывацца вялікія зрухі. Актывізавалася веча — агульны сход гараджан для вырашэння рознабаковых пытанняў. Веча выганяла і запрашала князёў, заключала мірныя дамовы і аб’яўляла войны, рэгулявала адносіны паміж рамеснікамі, заключала гандлёвыя ' дагаворы. Веча стала таксама і вышэйшай судовай інстанцыяй. Гэта было абумоўлена паглыбленнем і развіццём шматукладнай гаспадаркі ў грамадстве. Феадальны ўклад паступова перамагаў традыцыйную родаплемянную вытворчасць і рабаўладальніцкую эксплуатацыю. Паступова на першы план выступалі баяры і дружыннікі, якія праз пачатковае права збіраць даніну з дазволу князя падпарадкоўвалі сабе свабодных вытворцаў. Даніна змяняецца феадальнай рэнтай, з’яўляюцца вотчьіны і воласці, разбураецца патрыярхальны ўклад, у гарадах ствараюцца першыя цэхавыя арганізацыіпа ўзору ’’братчын”. Паміж старэйшымі” і”малодшымі” князямі ўсталёўваюцца васалітэтныя адносіны. Узрастае актыўнасць царквы як буйнога землеўладальніка. Але гэты час быў менавіта пераходным да феадалізму, бо захоўваліся і вольныя сялянеабшчыннікі, і вольныя рамеснікі, і рабы  ’’халопы”, ’’смерды . Рамяство яшчэ не аддзялілася канчаткова ад сельскай гаспадаркі. Разам з тым інтарэсы новых класаў, якія нараджаліся, і старых княжацка патрыярхальных інстытутаў усё часцей прыходзілі ў супярэчнасць.
        Ад пачатку XIII ст. новая небяспека пачала навісаць над Полацкай зямлёй — на поўначы і захадзе з’явіліся нямецкія рыцары крыжакі. У 1201 г. з неабачлівага дазволу полацкага князя Уладзіміра яны заснавалі ў вусці Заходняй Дзвіны горад Рыгу (назва ад беларускага ’’рыгво” месца, дзе рака выкідае воды ў мора). Пачалася паступовая і настойлівая акупацыя зямель балтаў, якія былі ў саюзніцкіх адносінах з палачанамі ці плацілі ім даніну, і ўласна полацкіх зямель. Ордэн мечаносцаў, які з 1237 г. ■ называўся Лівонскім, узяў пад свой кантроль землі латгалаў і ліваў па ніжняму цячэнню Заходняй Дзвіны, былі 28
    
    захоплены полацкія гарады Кукенойс (1208) і Герсіка (1209), у 1224 г. імі быў заняты эстонскі горад Тарту (Юр’еў). Крыжацкая пагроза прымушала ісці на вайсковы саюз Полацка з Ноўгарадам і Полацка з Літвою. Дачка полацкавіцебскага князя Брачыслава — Параскева стала жонкай Аляксандра Яраславіча наўгародскага (Неўскага) у 1239 г. Але пераможныя бітвы з крыжакамі на Няве ў 1240 г. і Чудскім возеры ў 1242 г. карэнным чынам сітуацыю не змянілі. Полацкая зямля паступова губляла сваю магутнасць і былую веліч. У такіх абставінах палачане і пайшлі на саюз з землямі Верхняга Панямоння, сталіцай якіх бьгў Наваградак, праз запрашэнне на сваё княжанне літоўскіх князёў. У канцы 50х — пачатку 60 х гадоў XIII ст. на полацкім княжанні з’яўляецца першы літоўскі князь Таўцівіл. Пачынаецца перыяд існавання Полаччыны ў саюзе з Літвою ў новай дзяржаве — Вялікім Княстве Літоўскім.
    
    
                2. Тураўскае княства
    
    
       Тураўскае княства ўтварылася ў межах рассялення дрыгавічоў — у Паўднёвай Беларусі, басейне Прыпяці. Сталіца княства горад Тураў прыгадваецца пад 980 г., калі на Беларусі з’яўляюцца князі, магчыма, браты Рагвалод і Тур. Ад апошняга, як паведамляе летапіс, ’’тураўцьі празваліся”. Першая звестка і падзеі 988 г., калі былі вызначаны межы Тураўскай зямлі, сведчаць аб^тым, што Тураўшчына ад пачатку развівалася як самастойная дзяржаўная адзінка з усімі адпавядаючымі гэтай пабудове інстытутамі. Галоўнай складанасцю ў фарміраванні гэтай дзяржавы было тое, што яна займала не ўсю этнічную тэрыторыю дрыгавічоў, а толькі землі лёвага берага Прыпяці з гарадамі Туравам, Пінскам, Слуцкам, пазней — Бярэсцем. На поўначы землі вакол Менска належалі Полацкай дзяржаве, на поўдні і ўсходзе Брагінская воласць належала Кіеўскаму княству, Рэчыцкая  Чарнігаўскаму, на захадзе частка зямель была ва уладанні ўладзіміравалынскіх князёў. Разам з тым крыніцы дазваляюць меркаваць, што да канца X ст. у Тураве кіравала ўласная дынастыя князёў, чый радавод быў спынены падчас утварэння ’’імперыі Уладзіміра Святаславіча".
    У 988 г. Уладзімір кіеўскі выдзеліў Тураўскую зямлю свайму трэцяму сыну Святаполку. Парадкавая лічба свед...............................................   29
    
    
    чыць аб вялікай значнасці і ролі гэтага княства. Акрамя таго, Ð