• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дапаможнік па гісторыі Беларусі для паступаючых у вышэйшыя навучальныя ўстановы

    Дапаможнік па гісторыі Беларусі для паступаючых у вышэйшыя навучальныя ўстановы


    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 311с.
    Мінск 1995
    418.27 МБ
    ·есяткі.
       У 1219 г. манголататары ўварваліся ў Сярэднюю Азію, Паўночны Іран і Закаўказзе. У 1223 г. яны нанеслі пара38
    
    
    жэнне рускім князям на р.Калка ў прычарнаморскіх стэпах. У гэтай бітве разам з іншымі загінушымі рускімі князямі летапіс называе і нясвіжскага князя Юрыя.
       Зімой 1237/38 г. татарскія орды на чале з ханам Батыем свой галоўны ўдар накіравалі на паўночнаўсходнюю Русь. Адзін за другім былі захоплены, разграблены і амаль дашчэнту знішчаны гарады Разань, Суздаль, Уладзімір, Расгоў, Цвер, Яраслаўль і інш. Вясной 1238 г. манголататары пагражалі беларускім землям з усходу. Але гераічная барацьба насельніцтва Смаленскага княства і паражэнне войскаў чужаземцаў паблізу Смаленска папярэдзілі іх прасоўванне на захад. Відаць, у гэты час адзін з татарскіх атрадаў быў разгромлены і ў бітве пад Крычавам. Восенню 1239 г. татары рушылі на поўдзень Русі, захапілі і знішчылі Глухаў, Чарнігаў, напалі на Гомель. Археалагічньія раскопкі і знаходкі татарскіх стрэл сведчаць, што гандлёвы пасад Гомеля загінуў, але сам дзяцінец, цэнтр абароны, устаяў.
       Упартае супраціўленне манголататарам аказвалі жыхарьі беларускіх гарадоў, калі яны, спусташаючы Русь, рушьыі ў 1240 1242 гг. на захад. Флангавыя атрады хана Батыя на чале з Гуюнам і Кайданам прайшлі праз паўднёвую частку тэрыторыі Беларусі, зруйнавалі і разрабавалі Мазыр, Тураў, Пінск. У Іпацьеўскім летапісе пад 1240 г. ёсць сведчанне пра бітву, відаць, з татарамі каля Брэста: ”Даннловн же (галіцкавалынскі князь) co братом прншедшу ко Берестью, н не можаіце проехатн в град, рада смрада велнкого убненных множества в поле лежатнх”. ”Хто ляжаў у полі, — на думку гісторыка М.А.Ткачова, — зразумела. Хрысціяне ніколі не пакідалі на ратным полі сваіх забітых. У любым выпадку іх прыносілі на шчыце дамоў і хавалі на роднай зямлі. Значыць, летапіс гаворыць, што палегла татарская раць. Яна не змагла перамагчы войска, якое закрыла ёй праход на тэрыторыю сённяшніх Брэсцкай і Гродзенскай абласцей”.
        Летапісы і іншыя крыніцы данеслі да нас некалькі паданняў пра жорсткія бітвы з манголататарамі ў нізоўях Прыпяці, ”за Мазыром на рацэ Акунеўцы”, каля^Кругагор’я, дзе былі разгромлены атрады цемніка Кайдана. 3 таго часу Крутагор ’е быццам бы ў адзнаку за разгром войск Кайдана сталі называць Койданавам (сучасны Дзяржынск). У сярэдзіне — другой палове XIII ст. манголауіатары неаднаразова ажыццяўлялі паходы на беларускія і літоўскія землі. ’’Того же лета (1258 г.), — гаворыцца ў летапісе, — взяша татарове всю землю Лнтовскую, м co многнм палоном н багатством вдоша в своясн”. Ман
    
    39
    
    гольскія нашэсці на беларускія і літоўскія землі мелі месца ў 1275, 1277, 1287, 1315, 1325, 1338 гг. ’’Татарове же, — чытаем у летапісе, — велнко зло м велнку пакость н досаду сьтворнша хрлстнаном, лдуте на Ллтву... по волостем, по селам дворы грабяше, конл л скоты л менле отьемлюіце”, а таксама захапіўшы шмат палонных, вярталіся ў Арду.
        Такім чынам, не балоты і лясы, хоць і гэтага адмаўляць нелыа, а гераічная барацьба рускага народа, што ў значнай ступені аслабіла і абяскровіла сілы манголататарскіх заваёўнікаў, а таксама ўпартае і працяглае супраціўленне насельніцтва Беларусі і Літвы спрычыніліся да таго, што яны захавалі сваю незалежнасць і не зведалі манголататарскага ярма. :
    
    
                5. Сацыяльнаэканамічнае развіццё ў IX — XIII стст.
    
    
        Характар эканамічнага жыцця беларускіх зямель раннефеадальнага часу ў асноўным вызначала сельская гаспадарка. Гэта пацвярджаюць як археалагічныя, так і пісьмовыя крыніцы. Асноўныя прылады апрацоўкі глебы — шматзубыя і двухзубыя сохі. Такімі сохамі можна было толькі ўзрыхляць зямлю. Сохі з прыстасаваннем для адкідвання скібаў увайшлі ва ўжытак у больш позні час, прыблізна ў XIV — XV стст. Сеялі ўручную, баранавалі драўлянай бараной. Пры рабоце на агародах ужывалася матьіка з жалезнай акоўкай, так званым ’’рыльцам”, і драўляная лапатка з жалезнай рабочай часткай. Адлюстраванне гэтых прылад знаходзяць у старажытных мініяцюрах, а жалезныя наканечнікі матык і акоўкі лапат — пры археалагічных раскопках. Найбольш распаўсюджанымі збожжавымі культурамі былі проса, жыта і пшаніца, а таксама авёс, гарох, ячмень. Збожжа жалі жалезнымі сярпамі. Зерне малацілі на таку драўлянымі цапамі, ачышчалі пры дапамозе драўляных лапат і рашот і захоўвалі ў свірнах. Зерне размолвалі на ручных каменных жорнах, а крупы абдзіралі ў драўляных ступах. У Мінску, напрыклад, былі вядомы драўляныя ручныя і складаныя нажныя ступы. Адна нажная ступа знойдзена ў пласце XII ст., другая — XIII ст. Нажная ступа складалася з масіўнай драўлянай плахі з адтулінай для засыпання зерня з аднаго боку і ўмацаванага рычага з другога. У рычаг на ўзроўні ‘Wy’JH У пласе ўстаноўлены драўляны таўкач, які прыводзіўся ў рух шляхам перамяшчэння цяжару цела працуючага з адной нагі на другую.
    
    
    40
    
        Як сельскае, так і гарадское насельніцтва старажытнай Беларусі займалася агародніцтвам. Акрамя бабовых шырока былі распаўсюджаны агуркі, буракі, капуста, морква, рэпа і цыбуля. Трэба адзначыць, што бабы, знойдзеныя ў пластах XI  XII стст. у Менску, з’яўляюццасамай ранняй знаходкай гэтай культуры не толькі на тэрыторыі Бларусі, але і ва ўсёй Еўропе^ у той час як драбнаплодныя (конскія) бабы — звычайная знаходка.
        3 развіццём земляробства іншыя галіны сельскай гаспадаркі паляванне, рыбалоўства, бортніцтва  страчвалі ранейшае значэнне і ўсё больш набывалі характар падсобных заняткаў. Нездарма ў курганах IX  XII стст. слядоў палявання амаль не сустракаецца. Даніна, якую плацілі радзімічы па адной шкурцы з ’’дыма” (двара), таксама сведчыць аб мізэрных памерах паляўнічага промыслу.
        Рост прадукцыйных сіл у земляробстве суправаджаўся развіццём хатніх промыслаў і выдзяленнем рамяства. Многія сельскія рамеснікі, якія добра асвоілі адно якоенебудзь рамяство, выходзілі з сельскай абпічыны і сяліліся ў такіх мясцінах, дзе быў большы попыт на іх вырабы. Так узнікалі гарадьі, у якіх канцэнтравалася рамеснае і гандлёвае насельніцтва, якое ў той ці іншай ступені было адарвана ад земляробства і забяспечвала сваімі вырабамі ўжо не асобную абшчыну, а больш шырокую тэрыторыю.
        3 IX па XIV ст. пісьмовыя крыніцы называюць больш за 50 пасяленняў гарадскога тыпу на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Гэта Полацк (862), Тураў (980), Бярэсце (1019), Віцебск (1021) і іншыя, але археалагічныя матэрыялы сведчаць, іпто большасць з гэтых населеных пунктаў з’явілася задоўга да таго, як пра іх паведамілі летапісы.
        Працэс узнікнення старажытных гарадоў складаны і разнастайны. Можна меркаваць, што Полацк бярэ свон пачатак ад умацаванага паселішча крывічоў, культурныя слаі якога датуюцца VIII  IX стст. Аднак у аснове большасці беларускіх гарадоў былі княжацкія і феадальныя замкі. Так былі заснаваны Заслаўе (988), Браслаў (1065), Друцк (1078), Гародня (1127) і інш. 3 пачаткам феадальнай раздробленасці з’яўляюцца гарадыкрэпасці асобных княстваў. Такой крэпасцю быў Менскі замак — важнейшы фарпост Полацкай зямлі на яе паўднёвых рубяжах, пабудаваны ў другой палове XI ст. у сутоку Нямігі і Свіслачы (упершыню Менск упамінаецца ў 1067 г.).
    Гарады з’яўляліся не толькі цэнтрамі рамеснай вытвор часці (ужо ў IX  XI стст. v іх налічвалася звыш 40 41
    
    спецыяльнасцей: кавалі, збройнікі, ювеліры, бондары, ткачы, шаўцы і інш.), але і гандлю, як унутранага, так і знешняга. У XII —„ XIII стст., відаць, склаўся абмен на ўнутраным рынку буйных гарадоў, таму шэраг пісьмовых крыніц указвае на аддзяленне горада ад вёскі, што не магло не выклікаць абмену паміж імі. Але гэты працэс толькі пачынаўся, таму што, паводле летапісаў, значная частка гарадскіх жыхароў яшчэ ’’делала ннвы своя”, г. зн. займалася земляробствам.
        Развіваўся і знешні гандаль, а таксама гандаль паміж асобнымі землямі і княствамі. Крыніцы сведчаць, што ў XII ст У Ноўгарад сістэматычна прыязджалі полацкія купцы, якія, як і смаленскія, павінны былі плаціць пошліны ”по две грнвнны кун от берковьска вотанаго”. Гэта плата была больш высокая, чым тая, якую плацілі мясцовыя купцы — жыхары Ноўгарада і Наўгародскай зямлі. Гэтым, трэба думаць, пагашалася канкурэнцыя. Шмат тавараў (жыта, пшаніца, агародніна, віны, фрукты, прыправы) дастаўляліся ў Ноўгарад праз Полацк і Віцебск транзітам. Вядомы выпадкі, калі іх наўмысная затрымка ставіла Ноўтарад у цяжкае становішча: у 1141 г., напрыклад, на працягу дзевяці месяцаў ”нн жнто к ннм не ндяіце нн откуда же”; у 1167 г. ’’сьложншася на Новьгородь Андрен сь смолняны н сь полоцяны, н путм заяша, н сьлы нзьнмаша новгородьскня вьсьде, вестн не даднте Кыеву...”
        Значным гандлёвым цэнтрам быў і старажытны Менск. Шлях па рэках Свіслачы, Бярэзіне і Дняпры звязваў яго з Кіевам. 3 паўночнага захаду блгзка да горада падыходзілі прытокі Віліі, якая ўпадаеў Нёман. Сашматлікімі гарадамі Менск злучалі сухапутныя дарогі. Невыпадкова тут у час раскопак пластоў XI — XIV стст. былі знойдзены ўпрыгожанні з бурштыну, што здабываўся на берагах Балтыкі, прасліцы з ружовага шыферу, вытворчасць якіх была сканцэнтравана ў ваколіцах Оўруча на Валыні, а таксама розныя вырабы кіеўскіх майстроў: флаконы і кубкі, шкляныя бранзалеты, пярсцёнкі, абломкі царкоўнага звана, некаторыя прадметы ўзбраення і інш.
        Купцы з беларускіх зямель падтрымлівалі шырокія гандлёвыя сувязі не толькі з суседнімі, але і з болып далёкімі краінамі. Праз Русь праходзіў, як вядома, вялікі водны шлях з вараг у грэкі (Балтыйскае мора — Нява — Ладажскае возера  Волхаў  возера Ільмень  Ловаць  Днепр ^Рнаемора). Вядомы арабскі географ XI ст. Ібн Хордадбег пісаў: ’’Русы — купцы, — а яны са славянскіх плямён, прыбываюць з вельмі далёкіх абласцей Склаба (краіны сла42
    
    вян) да Румскага мора, а таксама да Хазарскай сгаліцы Іціль, да Багдада і тут прадаюць скуры бабра, чорнай лісіцы, a таксама мячы”. На Русь прывозіліся дарагія самацветы, прадметы раскошы, перац, лаўровы ліст, фарбы і інш.
       3     узнікненнем прыватнай уласнасці на зямлю на тэрыторыі Беларусі ўмацоўвалася і пашыралася феадальнае землеўладанне.Першыя звесткі аб княжацкіх уладаннях натэрыторыі Беларусі адносяцца да X ст. Летапіс паведамляе, што дачцэ полацкага князя Рагвалода, а жонцы вялікага кіеўск