• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дапаможнік па гісторыі Беларусі для паступаючых у вышэйшыя навучальныя ўстановы

    Дапаможнік па гісторыі Беларусі для паступаючых у вышэйшыя навучальныя ўстановы


    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 311с.
    Мінск 1995
    418.27 МБ
     адтуль епіскапа Іаакіма і пасадніка Жыраслава Іванкавіча. Апошні, верагодна, быў сынам тураўскага тысяцкага Іванкі. Абодва належалі да вядомага баярскага роду. Унікальнасць з’явы ў тым, што адначасова князь і пасаднік існавалі акрамя Турава толькі ў Ноўгарадзе Вялікім.
        Разам з Полацкім і Тураўскім княствамі ў XII ст. актыўную ролю пачалі адыгрываць Гарадзенскае і Наваградскае княствы.
        Гарадзенскае княства, верагодна, зарадзілася ў XI ст. Пад 1116 г. летапісы апавядаюць, што князь гарадзенскі Усевалад Давыдавіч узяў шлюб з дачкой Уладзіміра Манамаха — Агафіяй. Гэты шлюб — сведчанне значнай ролі Гарадзенскага княства ў агульнапалітычных варунках Усходняй Еўропы. Княства да сярэдзіны XIII ст. праводзіла яўную пракіеўскую палітыку. Князь Усевалад у 1128 г. прымаў удзел у паходзе 34 '
    
    на Полацк, пасля разам з кіеўскімі князямі ў 1132 г. — на Літву. Яго сыны Барыс і Глеб у 1144 г. разам з кіяўлянамі ідуць на ГаліцкаВалынскае княства, удзельнічаюць у барацьбе за Кіеў на баку Ізяслава Мсціславіча ў 1150 і 1151 гг. Потым гарадзенскія князі ў 1174 г. падтрымліваюць Андрэя Багалюбскага. Неаднойчы гарадзенскія дружыны разам з іншымі хадзілі паходамі на полаўцаў. Так, у 1183 г. Мсціслаў Усеваладавіч гарадзенскі разам з Яраславам Юр’евічам пінскім і Глебам Юр’евічам дубровенскім, іншымі князямі на чале са Святаславам Усеваладавічам кіеўскім разбілі палавецкага хана Канчака на р. Эрэлі. Пад тым жа годам летапіс паведамляе, што ў Гародні быў пажар і згарэла ад маланкі каменная царква. Археолагам вядомы яшчэ дзве царквы гэтага часу ў Гародні, што сведчыць аб значнасці горада ў Беларускім Панямонні. 3 40х гадоў XIII ст. Гарадзенскае княства ўваходзіць у склад Вялікага Княства Літоўскага.
        Другім буйным беларускім княствам у Верхнім Панямонні было Наваградскае княства. У 1235 г. упершыню прыгадваецца наваградскі князь Ізяслаў, а ў 1252 г. тут адбываецца каранацыя князя Міндоўга. У наступным годзе ў летапісе прыгадваецца ’’зямля Новагародская , што сведчыць пра існаванне самастойнага княства. Гэта княства мела выгаднае геапалітычнае становішча і таму стала цэнтрам, вакол якога з цягам часу аб’ядноўваліся многія беларускія землі.
        Акрамя вышэйзгаданых самастойнымі дзяржаўнапалітычнымі ўтварэннямі былі Слонімскае і Ваўкавыскае княствы, вядомыя з 1252.г.
        Час феадальнай раздробленасці на Беларусі быў заканамерным • этапам пераходу ад пачатковай дзяржаўнасці Полацкай і Тураўскай зямель да больш высокага ўзроўню кансалідацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім.
    
    
                4.   Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і нашэсцем татар
    
    
        У першай палове XIII ст. палітычна раздробленыя і аслабленыя феадальнымі міжусобіцамі землі старажытнай Беларусі сталі аб’ектам агрэсіі нямецкіх крыжаносцаў з захаду і манголататар з поўдня.
        На самым пачатку XIII ст. нашы продкі жьілі, павярнуўшыся тварам да Балтыкі, адкуль пагражалі крыжакі. Шмат крыві пралілося ў той час на берагах Заходняй Дзвіны і Нёмана. Знікалі цэлыя народы. Няма сёння палабскіх славян, прусаў і яцвягаў, ад ліваў засталася толькі малёнькая                                             35 4. Зак. 5396.
    
    
    этнаграфічная група, якая жыве на Рыжскім узмор’і. Вядома, што прасоўванне нямецкіх феадалаў на ўсход пачалося яшчэ на рубяжы VIII — IX сгст. У X — XIII стст. ім удалося зняволіць і анямечыць заходніх(палабскіх) славян, якія жылі на ўсход ад р. Лаба (Эльба) і на захад ад р. Одэр. Пачатак планамернага заваявання Прыбалтыкі, якая была заселена эстамі, лівамі, літвою, жмуддзю і іншымі плямёнамі, звязаны з імем епіскапа Альберта, па загаду якога ў 1201_г. у вусці Заходняй Дзвіны была пабудавана крэпасць Рыга. Імкнучыся акаталічыць насельніцтва Прыбалтыкі, Альберт пры дапамозе рымскага папы ў 1202 г. стварыў рыцарскі ордэн мечаносча1. Адначасова з Палесціны ў Прусію перасяліўся Тэўтонскі ордэн. У 1237_г. гэтыя два ордэны аб’ядналіся і ўтварылі Прускі, ці Лівонскі, ордэн. Заваёўнікі разглядалі Прыбалтыку як зручны плацдарм для ’’націску на ўсход”. Грабежніцкія паходы прыкрываліся ідэяй распаўсюджання хрысціянства сярод язычнікаў Прыбалтыкі і ’’схізматыкаў” Русі. Вядомы беларускі гісторык У.М.Ігнатоўскі тсаў: ”У засені крыжа хаваліся палітычныя і эканамічныя інтарэсы ўдзельнікаў паходаў: рыцары шукалі для сябе новых феодаў, гандляры — новых рынкаў, сялянесервы — вольнага жыцця, духавенства — новых прыходаў, якія б плацілі яму дзесяціну, і г.д. Гэты натоўп з ланцугамі і інтарэсамі, далёкімі ад хрысціянства, прыйшоў з Заходняй Еўропы ў Лівонію і Літву для распаўсюджвання хрысціянскай рэлігіі”.
        Шматлікія прыбалтыйскія плямёны былі ў той час раз’яднаны. У іх адсутнічалі буйныя гарадскія цэнтры, свая ўласная дзяржаўная ўлада, вакол якой яны мелі б магчымасць аб’яднацца, а таму не маглі аказаць арганізаванага супраціўлення захопнікам. Зразумела, што гэтыя плямёны шукалі падтрымкі і абароны ў полацкіх князёў, улада якіх пашыралася тады на ўсё сярэдняе і ніжняе цячэнне Заходняй Дзвіны.
        У ’’Аповесці мінулых гадоў” у ліку іншых плямён, што плацілі даніну Русі, названы земгалы, корсь, нарома (латгалыХліб(ді₽ы), літва, г. зн. плямёны, што жылі ў Ніжнім Падзвінні аж да Балтыйскага мора. Нікому іншаму, відаць, акрамя палачан, якіх летапісец таксама адносіў да Русі, гэтыя плямёны не маглі падначальвацца. Таму Ніжняе Падзвінне з’яўлялася адной з крыніц матэрыяльнай і ваеннай магутнасці Полацка. З’яўленне тут нямецкіх крыжаносцаў пагражала полацкім князям стратай гэтых падуладных ім зямель, а пабудова Рыжскай крэпасці ставіла пад пагрозу гандлёвыя сувязі полацкіх, віцебскіх, смаленскіх і 36
    
    іншых купцоў з краінамі Заходняй Еўропы. Менавіта таму полацкім князям прыйшлося першымі ўступіцьу жорсткую барацьбу з небяспечным ворагам.
        У другой палове XII ст. у нізоўях Заходняй Дзвіны ўзніклі два залежныя ад Полацка княствыгарады Герцыке і Кукенойс. Герцыке (Герсіка) упершыню ўпамінаецца пад 1203 г. у ’’Хроніцы Лівоніі” нямецкага храніста Генрыха Латвійскага, які з 1205 г. жыў у Рызе, як багатая княжацкая рэзідэнцыя, цэнтр удзела, падпарадкаванага Полацку. У пачатку XIII ст. тут княжыў васал полацкага князя Уладзіміра(?  1216) Усевалад. Кукенойс (Кокнесе) упершыню ўпамінаецца ў той жа ’’Хроніцы” Г.Латвійскага пад 1205 г. Складаўся ён з замка, вакольнага горада і пасада. Крэпасць з’яўлялася рэзідэнцыяй другога васала полацкага .князя — Уладзіміра Вячкі, ці Вячаслава (? — 1224).
     Летам 1203 г. дружыны полацкага князя Уладзіміра ў саюзе з лівамі асадзілі нямецкія крэпасці Ікскюль, Гольм, што з’яўляліся ключом да Рыгі, а князь Герсікі Усевалад сумесна з літоўцамі ў тым жа 1203 г. напаў на Рыгу. Аднак гэтыя выступленні не прынеслі значных поспехаў.
        У 1206 г. прадстаўнікі ліваў прыбылі да полацкага князя Уладзіміра. У прамоведаполацкагаўладара, паводле Г.Латвійскага, ’’поўнай пракляццяў” захопнікам, яны "сцвярджалі, што епіскап рыжскі з яго прыхільнікамі для іх вялікі цяжар, а ярмо веры нясцерпнае”, і прасілі Уладзіміра дапамагчы выгнаць крыжаносцаў. Той згадзіўся. Але дзеянні саюзнікаў не былі ўзгоднены. Лівы выступілі першымі і пацярпелі паражэнне.
        Палачане 11 дзён асаджалі Гольм, аднак узяць крэпасць не змаглі. Адсутнасць адзінства паміж палачанамі, лівамі, латышамі і літоўцамі ў сумеснай барацьбе супраць крыжаносцаў дазволіла крыжакам ужо ў першым дзесяцігоддзі XIII ст. цадпарадкаваць Ніжняе Падзвінне. Храбры князь Кукенойса Вячка, не дачакаўшыся дапамогі ад полацкага князя Уладзіміра, быў вымушаны ў 1208 г. пасля непрацяглай барацьбы спаліць замак і са сваёй дружынай перайсці ў Ноўгарад. У 1224 г. падчас мужнай абароны разам з эстонцамі г. Юр’ева (Тарту) ад крыжакоў Вячка загінуў смерцю героя. У 1209 г. крыжаносцы захапілі і разрабавалі і Герсіку, князь якой — Усевалад — таксама не атрымаў дапамогі ад Уладзіміра.
    У 1210 г. паміж полацкім князем Уладзімірам і рыжскім епіскапам Альбертам была заключана мірная дамова, паводле якой Полацк захоўваў сваё права на атрыманне 37
    
    даніны ад ліваў, але праз пасрэдніцтва епіскапа. Гэта быў хітры манеўр. Рыцары хацелі выйграць час, канчаткова падначаліць насельніцтва Прыбалтыкі, сабраць новыя сілы, а потым захапіць і Полацкае княства. Уладзімір разумеў гэта, таму мір не мог быць трывалым.
       Крыжакі пагражалі не толькі Полацку, але і літоўцам і Ноўгараду. Таму ў 1216 г. полацкі князь Уладзімір падрыхтаваў сумесны паход палачан, наўгародцаў і літоўцаў супраць ррдэна, аднак у дзень выступлення ён нечакана памёр. Ёсць меркаванне, што полацкага князя атруцілі найміты крыжаносцаў.
       У пачатку 40х гадоў XIII ст., відаць, па агульнаму плану, узгодненаму з рымскім папам, шведскія і нямецкія захопнікі адначасова рушылі на паўночнаўсходнюю Русь: першыя — на Ноўгарад, другія — на Пскоў. Наўгародскім князем у той час оыў таленавіты палкаводзец і дальнабачны палітык Аляксандр Яраславіч. Каб процістаяць небяспецы, наўгародскі князь устанавіў трывалыя сувязі з УладзіміраСуздальскім княствам, а таксама з Полацкам і Віцебскам, што было замацавана яго шлюбам з дачкой полацкага князя Яраслава ў 1239 г.
       Раніцай 15 ліпеня 1240 г. Аляксандр Яраславіч з невялікім атрадам нечакана з’явіўся на берагах Нявы, дзе ў сваіх шатрах адпачывалі шведы, і разбіў іх. За гэту перамогу ён быў празваны Неўскім. У неўскай бітве разам з іншымі змагаліся і воіны Полацкай зямлі. Сярод ’’мужоў храбрых”, што вызначыліся ў бітве, быў Якаў Палачанін, які, паводле Наўгародскага летапісу, ’’наехав на полк з мечем н мужествовав крепко н похвалн его князь”. Гэта перамога ліквідавала пагрозу страціць узбярэжжа Фінскага заліва, палепшыла міжнароднае становішча Русі.
      .5 крдсавіка 1.242_Г Аляксандр Неўскі разграміў крыжакоў на лёдзе Чудскага возера. Лядовае пабоішча прыпыніла рух крыжаносцаў на ўсход. Паводле міру, які быў заклг?чаны ў 1243 г., крыжакі не толькі адмаўляліся ад заваянаных раней рускіх зямель, але і аддавалі Ноўгараду частку сваёй тэрыторыі (так званую Ляцьголу).
       У пачатку XIII ст. у Цэнтральнай Азіі ўтварылася мангольская дзяржава на чале з Чынгісханам. Уся грамадскадзяржаўная структура манголаў знаходзілася ў цеснай сувязі з арганізацыяй іх магутнага войска, якое дзялілася на цьмы (10 тыс.),. тысячы, сотні і дÐ