Дапаможнік па гісторыі Беларусі для паступаючых у вышэйшыя навучальныя ўстановы
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 311с.
Мінск 1995
° болып за 500 паселішчаў, якія адносяцца да розных перыядаў эпохі не; аліту. Невялікія паселішчы з наземнымі паўзямлянкавымі жытламі размяшчаліся найчасцей на рачных тэрасах малых рэк, на берагах старыц і пясчаных дзюнах. Існуе меркаванне, што да канца эпохі неаліту на тэрыторыі Беларусі пражывала каля 5 — 6 тыс. чалавек.
Асноўнымі заняткамі насельніцтва ў гэты час былі паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва. Пад канец эпохі пашырыліся вытворчыя формы гаспадаркі — прымітыўнае земляробства і жывёлагадоўля.
Матэрыяльная культура неалітычных плямен не была аднароднай. Разам з агульнымі рысамі ў ёй ужо выяўляюцца і адрозненні. Асабліва гэта датычыцца форм глінянага посуду і яго арнаментацыі.
Археалагічныя даныя дазволілі высветліць, што на тэрыторыі Беларусі ў неалітычную эпоху жылі тры вялікія групы плямён. Паколькі сапраўдныя назвы гэтых плямён невядомы, іх культуры прынята называць паводле тыпу арнаментацыі на посудзе, а таксама па формах гаршкоў або па абласцях іх распаўсюджання.
На Беларускім Палессі і на тэрыторыі Украіны ў гэты час склалася культура грабеньчатанакольчатай керамікі. Асноўная вобласць яе распаўсюджання апрача Палесся ахоплівала тэрыторыю Украіны паміж Дняпром і Данцом. Таму і культура была названа днепраданецкай. Прадстаўнікі гэтай культуры выраблялі шыракагорлыя вастрадонныя гаршкі, упрыгожаныя адбіткамі грэбеня і наколамі, і мікралітычныя прылады працы — лістападобныя, пласцінчатыя наканечнікі стрэл, таксама серпападобныя' нажы, долаты, цёслы, невялікія трапецападобныя сякеры і інш.
Раскопкі паселішчаў кулыуры грабеньчатанакольчатай керамікі ажыццяўляліся паблізу вёсак Слабодка і Юравічы Калінкавіцкага раёна на ніжняй Прыпяці. Устаноўлена, што паселішчы складаліся з некалькіх невялікіх памяшканняў, размешчаных на беразе ракі або возера. Адно з такіх памяшканняў, па форме блізкае да авала
даўжынёй 4 м пры шырыні каля 3 м і паглыбленае ў зямлю на 0,8 м, было раскапана на беразе возера Ліцвін. Унутры яго захаваліся рэшткі ачага, выкладзенага каменем. На паселішчы, якое размяшчалася паблізу, выяўлены наземныя памяшканні як з ачагамі, выкладзенымі з каменя, так і без выкладак.
Прадстаўнікі днепраданецкіх плямён былі еўрапеоідамі — познімі краманьёнцамі, рослымі, шыракатварымі, з высокім чэрапам. Яны насілі адзенне з вырабленых скур жывёлы, каралі і падвескі з шліфаваных пласцшак, ракавін і клыкоў. Іх адзенне, галаўныя ўборы і нават абутак упрыгожваліся касцянымі пласцінкамі, зубамі аленя, дзіка, рыбы і г.д.
Другая група плямён засяляла вярхоўі Дняпра і Сажа. Для верхнедняпроўскай культуры характэрны посуд, арнаментаваны ямачнымі і ’’лапкавымі” адбіткамі. Наколы амаль адсутнічаюць^ 3 гэтай прычыны кераміку называюць граоеньчатаямачнай. Яна знойдзена на стаянках ля вёсак Весць Быхаўскага, Лучын і Хадосавічы Рагачоўскага, Стрэліца і Рудня Шлягінская Веткаўскага, Сябровічы Чачэрскага, Струмень Кармянскага раёнаў.
Трэцяя група нёалітычных плямён рассялялася ў вярхоўях Прьшяці, па Ясельдзе і ў басейне Нёмана. Плямёны неманскай культуры займаліся вырабам вастрадоннага таўстасценнага посуду, пад венцам якога наносіліся наколы, насечкі і перакрэсленыя рысы. Большая ж частка паверхі посуду не арнаментавалася.
Помнікі з падобнай керамікай выяўлены пры раскопках ля весак Лысая Гара Стаўбцоўскага, Добры Бор Баранавіцкага, Камень Пінскага, Русакова Слонімскага раёнаў 1 ў іншых месцах.
Каля 2000 г. да н.э. насельніцтва еўразійскага рэгіёна ўступіла ў перыяд, які ў археалогіі мае назву бронзавага
Выкарыстанне металу зрабіла глыбокі пераварот у развіцці прадукцыйных сіл, выклікала вялікія змены ў грамадскіх адносінах, аказала значны ўплыў на далейшы ход гістарычнага працэсу. У стэпавых і лесастэпавых раёнах назіраліся значныя перамяшчэнні жывёлагадоўчаземляробчых плямён, разгортваліся барацьба за пашу, заваёвы зямель, зліццё плямён. Працягвалася фарміраванне буйных этнічных і культурных супольнасцей.
На тэрыторыі Беларусі не знойдзена слядоў вырабу медных і бронзавых прадметаў. Гэта тлумачыцца тым, што
тут не сустракаецца выкапняў медзі. Медныя і бронзавыяГ прылады працы, якія знойдзены пераважна у могільніках (каля 80 бронзавых і некалькі медных рэчаў), сваімі формамі ўказваюць на паходжанне іх з іншых, сумежных, тэрыторый.
Сярод прылад працы мясцовага вырабу асабліва былі пашыраны сякера і матыка, што выкарыстоўваліся пры апрацоўцы зямлі, лук са стралою — пры паляванні, човен і сець — для лоўлі рыбы. Важнейшымі заняткамі людзей гэтага перыяду робяцца матычнае земляробства і жывёлагадоўля. Распачаўся пераход да вытворчай гаспадаркі, які надаў большае значэнне мужчынскай працы. Магчыма, толькі тады стала практыкавацца перасяленне жонкі ў род мужа. Гэта новая з’ява сведчыла пра пачатак разлажэння матрыярхату. Аднак роля жанчыны як захавальніцы старажытных звычаяў і абрадаў, прадказальніцы і знахаркі захоўвалася яшчэ працяглы час. Больш таго, занятак земляробствам, гадоўля буйной рагатай жывёлы, будаўніцтва дамоў, наяўнасць пласкадоннага посуду яскрава сведчаць, што тагачасныя плямёны вялі аселае жыццё. Іх паселішчы былі невялікімі, без ахоўных збудаванняў і размяшчаліся ля рэк і азёр. Рэшткі многіх такіх паселішчаў сустракаюцца па ўсёй тэрыторыі Беларусі, асабліва па берагах Дняпра, Сажа, Прыпяці, Нёмана.
2. Насельніцтва Беларусі ў раннім жалезным веку (VII ст. да н.э. — V ст. н. э.)
У VII — VI стст. да н.э. плямёны, што жылі на тэрыторыі Беларусі, як і іншыя плямёны Усходняй Еўропы, навучыліся здабываць жалеза і вырабляць з яго прылады працы, зброю, упрыгожанні. Адкрыццё жалеза азначала пераварот у гісторыі чалавецтва. Вырабы з жалеза далі магчымасць чалавеку ажыццяўляць земляробства на вялікіх плошчах, расчышчаць пад ворыва шырокія масівы, узводзіць больш трывалыя жылыя і гаспадарчыя памяш канні, забяспечылі далейшае развіццё іншых галін хатняга рамяства апрацоўку дрэва, косці і інш.
Жалеза здабывалася з балотнай жалезнай руды, якой была багата тэрыторыя Беларусі. Для гэтага будавалі невялікія прымітыўныя плавільныя печы (’’домніцы”). Ля самага дна печы мелася адтуліна, куды ўстаўляліся гліняныя трубкі — соплы. У домніцу засыпалі пластамі 9
драўляны вугаль (часткова падпалены) і руду. Пры дапамозе мяхоў у печ нагняталі халоднае ’’сырое” паветра. Таму працэс, які адбываўся ў печы, даследчыкі называюць сырадутным, Выплаўленае жалеза затым некалькі разоў пракоўвалі ў кузні. На гарадзішчах каля вёсак Лабеншчына Мінскага, Свідна Лагойскага, Цербахунь Віцебскага раёнаў выяўлены амаль цэлыя печыдомніцы, а каля в.Урагва Верхнядзвінскага і в. Буракова Гарадоцкага раёнаў — майстэрні, у якіх апрацоўвалі жалеза.
Сырадутны спосаб здабычы жалеза патрабаваў ад старажытных людзей вялікіх намаганняў і ведаў.
Жалеза пачало ўжывацца для вырабу шматлікіх прылад працы, з якіх асабліва важнае значэнне мелі сякера і матыка. Ужыванне жалезнай сякеры дазволіла высякаць лясы пад пасевы на значнай тэрыторыі. Страціўшы свой першапачатковы ’’агародны” характар, земляробства стала больш прадукцыйным і ператварылася ў галоўны занятак насельніцтва, што жыло на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Па спосабу падрыхтоўкі глебы да пасеву сістэма земляробства атрымала назву ляднай, ці падсечнай. Палі апрацоўвалі наступным чынам. На месцы, выбраным для пасеву, высякалі лес. Ссечаныя дрэвы спальвалі, а попел выкарыстоўвалі ў якасці ўгнаення. Верхні пласт глебы разрыхлялі жалезнымі матыкамі, затым сеялі зерне і баранавалі поле драўлянай бараной — ’’сукаваткай”. Калі ўраджайнасць зніжалася, распрацаваныя дзялянкі пакідалі і пераходзілі на іншыя, папярэдне падрыхтаваныя такім жа чынам.
Аб развіцці ляднага земляробства на тэрыторыі Беларусі сведчаць выяўленыя пры раскопках жалезныя сякеры і матыкі, каменныя зерняцёркі, зярняты пшаніцы, гароху, бабоў і вікі. Рэшткі гэтых раслін у абвугленым выглядзе знойдзены пры раскопках Банцараўскага гарадзішча каля Мінска, зерне пшаніцы — на гарадзішчы Загорцы Гарадоцкага раёна і на Збаровіцкім гарадзішчы каля Заслаўя, a адбіткі зярнят пшаніцы на гліняных пасудзінах — на гарадзішчах Гарошкаў Рэчыцкага раёна і паблізу Чапліна Лоеўскага раёна. Ураджайзжыналі жалезнымі сярпамі. Ад сярпоў больш позняга часу яны адрозніваліся адсутнасцю насечкі на лязе, значна меншымі памерамі і невялікай выгнутасцю. Зерне расціралі на каменных зерняцёрках.
Разам з земляробствам развівалася і жывёлагадоўля, якая набывала ўсё большае значэнне ў гаспадарцы. Мяркуючы па рэштках касцей, знойдзеных на паселішчах, ю
тагачасныя жыхары раз&одзілі перш за ўсё буйную рагатую жывёлу. Дробная рагатая жывёла, а таксама коні, свінні адыгрывалі другарадную ролю. Паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва сталі падсобнымі заняткамі.
3 ужываннем жалезных прылад працы, з развіццём ляднага (падсечнага) земляробства і жывёлагадоўлі мужчына заняў у абшчыннай гаспадарцы роду пануючаестановішча. Праца жанчыны ў гаспадарцы страціла сваё ранейшае першынствуючае значэнне. У сувязі з гэтым нашчадкі па мужчынскай лініі заставаліся ў яго родзе, a паходжанне пачало лічыцца не па маці, а па бацьку. Так на змену мацярынскаму прыйшоў бацькоўскі (патрыярхальны) род.
У грамадскім ладзе плямён ужо ў самым пачатку жалезнага веку вызначыліся прыкметы разлажэння першабытнаабшчынных адносін. У выніку росту прадукцыйных сіл і шырокага распаўсюджання жалезных прылад працы з’явілася магчымасць назапашваць унутры роду больш матэрыяльных каштоўнасцей, жалезных прылад працы, зброі, збожжа, жывёлы, прадуктаў палявання і інш. А гэта прывяло да ўзнікнення супярэчнасцей паміж родамі і плямёнамі, да частых ваенных сутыкненняў паміж імі.
Працэс разлажэння першабытнаабшчыннага ладу знайшоў адлюстраванне і ў характары паселішчаў. Асноўным іх тыпам становяцца ўмацаваныя гарадзішчы. Першапачаткова такія паселішчы абгароджваліся толькі драўлянай сцяной, потым сталі выкопваць глыбокія равы, насыпаць валы, павялічваць стромкасць схілаў і інш. Наяўнасць матэрыяльных каштоўнасцей у сем’яў і родаў выклікала імкненне ў суседзяў гвалтоўна захапіць іх. Зразумела, што здабычай пераможцаў станавіліся не толькі каштоўнасці, але і людзі, якіх ператваралі ў рабоў. Так узнікла патрыярхальнае рабства і зараджалася эксплуатацыя.
Трэба адзначыць, што разлажэнне першабытнаабшчынных адносіÐ