Дом без гаспадара
Генрых Бёль
Выдавец: Беларусь
Памер: 285с.
Мінск 1996
— Гэта я якраз і збіраўся сказаць.
— А я нічога іншага і не чакала. Раскошны выраз, дарагі мой, можаш ганарыцца. Ці не хацеў ты мне яшчэ сказаць, што можна пачаць новае жыццё?
— Можа, і хацеў.
— Ды перастань ты, нельга забыць мінулае... а па-
чынаць новае жыццё... па-твойму, гэта новы шлюб... з табой...
— Ну і хопіць,— узарваўся ён,— не ўяўляй, калі ласка, што я толькі пра тое і думаю, як бы ажаніцца з табой, проста я лічу гэта адзіна разумным.
— Вельмі прыемна пачуць — выдатна сказана, ты мастак рабіць кампліменты.
— Прабач, калі ласка, я зусім не тое хацеў сказаць,— ён усміхнуўся,— я якраз не супраць ажаніцца з табой.
— Час ад часу не лягчэй. Ты хочаш сказаць, што не памёр бы ад гэтага.
— Глупства,— сказаў ён,— ты выдатна ведаеш, што ты падабаешся мне і што ты прыгожая.
— Аднак не зусім табе да густу, так?
— Лухта,— сказаў ён,— і я працягваю сцвярджаць, што пачаць новае жыццё можна і неабходна.
— А зараз ідзі,— сказала яна,— ідзі.
Ужо зусім развіднела. Ён устаў і зашмаргнуў зялёную штору.
— Добра,— сказаў ён,— пайду.
— У глыбіні душы ты, мусіць, думаеш, што ты мяне яшчэ ўламаеш і я выйду за цябе, але ты памыляешся.
— Табе ванна патрэбна?
— He, я памыюся на кухні, ідзі, калі ласка.
Ён прайшоў у ванную, адкруціў кран, запаліў газ, зноў паклаў шланг душа так, каб вада цякла бясшумна, а гадзіннік павесіў на цвіку, на якім звычайна вісеў шланг. Вярнуўся да Нэлы — яна чысціла зубы на кухні.
— Ты забываеш,— сказаў ён,— што мы ўжо спрабавалі аднойчы жыць менавіта так, як табе хочацца. Ты ўвогуле пра вельмі многае забываеш.
Яна прапаласкала рот, паставіла шклянку і бяздумна правяла пальцамі па кафлі.
— Так,— сказала яна,— тады я не хацела гэтага з-за хлопчыка — ён быў яшчэ зусім малюпасенькі — я проста не магла. Даруй, калі ласка, пра гэта я ніколі не ўспамінала...
Тады, адразу пасля вайны, ён вельмі жадаў яе. Яна была першай жанчынай, з якой ён жыў пад адным дахам пасля пятнаццацігадовага знаходжання сярод мужчын, і яна была прыгожай жанчынай. Праз не-
калькі дзён пасля вяртання ён неяк ноччу нацягнуў штаны, накінуў пінжак паўзверх начной кашулі і басанож накіраваўся да яе. У яе яшчэ гарэла святло, яна сядзела ў ложку і чытала ў накінутым на плечы вялікім чорным шалі, каля ложка ціха рудзела не зусім спраўная электрычная печка. Нэла ўсміхнулася, калі ён увайшоў, паглядзела на ягоныя неабутыя ногі і ўскрыкнула: «Ты здурэў, ты ж прастудзішся — садзіся сюды во». На вуліцы было холадна, і ў пакоі пахла бульбай, мяшкі даводзілася трымаць ва ўсіх адзежных шафах, таму што ў падвал ужо колькі разоў наведваліся зладзеі. Нэла закрыла кнігу, паказала на старую аўчыну, што ляжала каля яе ложка, пасля кінула яму пушыстую вязаную кофтачку: «Захутай ногі». Ен нічога не сказаў, сеў, укруціў ногі і ўзяў цыгарэту з пачка, што ляжаў на начным століку. Пасля ўсеўся зручней і адчуў дабрадзейнае цяпло напаленай печкі. Нэла не гаварыла і не ўсміхалася. Дзіця спала ў калысцы каля кніжнай шафы, яно было прастуджанае і роўна пасапвала. Без пудры і памады Нэла выглядала старэй, чым удзень, яна была бледная і стомленая, яе дыханне аддавала вінным перагарам, ён яўна гэта адчуваў. Збянтэжана ён утаропіўся яа кнігу, якую яна паклала на начны столік: Тэрэза Дэкейру. На ніжняй паліцы століка бязладна ляжала яе бялізна. Яму было вельмі няёмка, што ён так, раптоўна і без стуку, увайшоў да яе, і ён, пазбягаючы яе позірку, упарта глядзеў міма яе — на сцяну, дзе вісеў партрэт Рая, або проста перад сабой, але нават калі адводзіў вочы ад партрэта, ён з пакутлівай яснасцю бачыў твар Рая — неспакойны, сярдзіты твар чалавека, якога злуе гэта выпадковая, бессэнсоўная смерць.
— Хочаш выпіць? — спытала Нэла, і ён быў удзячны ёй за тое, што яна змагла пры тым усміхнуцца.
— Але, з задавальненнем,— адказаў ён.
Нэла вылавіла з-пад ложка шклянку і бутэльку з мутнай, рудой гарэлкай, наліла яму. Яна нічога не гаварыла, яна не падбадзёрвала яго і не расхалоджвала, яна крыху насцярожана чакала.
Тады ён сказаў: — Выпі са мной. I зноў яна згодна кіўнула, вылавіла з той жа шчыліны кафейны кубак, выплюхнула асадак проста цераз галаву на паркет і падставіла яму кубак. Ён наліў ёй, і
яны абое выпілі і закурылі, а печка за ягонай спінай гудзела, як вялікая ласкавая кошка. He паспелі яны дапіць, як ён патушыў святло і, застаючыся ў промні напаленай пячной спіралі, сказаў: «Калі не хочаш, скажы, і я пайду».— «Не»,— адказала яна і збянтэжана ўсміхнулася, ён так і не зразумеў, што азначала ў гэтае імгненне яе «Не»: «Так» або «Не». Ён выключыў печку, счакаў, пакуль пацямнее напаленая спіраль, і схіліўся над яе ложкам. Яна ў цемені абхапіла яго галаву рукамі, быццам пятлёй, пацалавала яго ў шчаку і шапнула: «Лепш бы ты пайшоў», і ён адчуў дзіўнае расчараванне: яго расчараваў рот Нэлы, вялікім і друзлым падаўся ён яму, расчараваў пацалунак Нэлы, не такіх ён чакаў ад яе. Ён зноў запаліў святло, уключыў печку і вырашыў, што ўсё на лепшае, што яму няма чаго саромецца, Нэла трымалася вельмі добра, і ён не адчуваў аніякага расчаравання ад таго, што яго жаданне не здзейснілася. Як толькі ўспыхнула святло, Нэла усміхнулася, зноў, бы пятлёй, абхапіла яго шыю рукой і пацалавала ў другую шчаку, і ён зноў адчуў расчараванне. Нэла сказала яму: «Мы не павінны гэтага рабіць», і ён вярнуўся ў свой пакой, і больш пра гэта гаворкі не было, і ён пра ўсё забыў, і толькі сёння ў ванным пакоі ўсё зноў успомнілася.
Нэла паставіла кубак на палічку і задумліва паглядзела на яго.
— Так, тады я не хацела з-за дзіцяці...
— А зараз,— сказаў ён,— я не магу, і таксама з-за хлопчыка.
— Як дзіўна,— усміхнулася яна,— што я пра гэта забылася.
— Многае забываецца,— сказаў ён, таксама усміхаючыся,— і нам пачынае здавацца, быццам ніколі нічога і не было. Спадзяюся, ты не пакрыўдзілася на мяне за тое, што я нагаварыў.
— Мы пастарэлі з тае пары на дзевяць гадоў,— сказала яна.— Дабранач.
Ён вярнуўся ў ванную і хутка пачуў, як Нэла пайшла да сябе і зачыніла за сабою дзверы. Ён распрануўся, сеў у ванну, цяпер яго ўжо злавала стомленасць, якая, канешне, авалодае ім гадзін да дзевяці. Ён любіў рана лажыцца, спаць моцна і доўга, раніцай рана ўставаць, снедаць разам з хлопчыкам і дапамагаць
яму збірацца ў школу, таму што добра разумеў, як цяжка дзіцяці, калі яно раніцай устае раней за ўсіх, снедае ў адзіноце і ідзе ў школу, ведаючы, што ўсе ў доме могуць яшчэ спакойна спаць. Бацькі Альберта, уладальнікі невялікага рэстаранчыка, раней трох-чатырох ніколі не лажыліся, і ўсе гады свайго дзяцінства ён равіцай праходзіў праз накураную залу ў вялікую і халодную кухню. Там пахла застылым тлушчам, пракіслымі салатамі, на палічцы ляжалі яго бутэрброды, а на газавай пліце стаяла ў алюмініевай каструлі кава. Шыпенне газу ў золкай халадэчы кухні з кепскім пахам, наспех праглынутая кава з нясвежым смакам, бутэрброды з вялікімі, наспех нарэзанымі кавалкамі мяса, якога ён не любіў. 3 той пары як Альберт пакінуў бацькоўскі дом, ён марыў пра тое, каб рана класціся і рана ўставаць, але лёс вечна зводзіў яго з людзьмі, якія рабілі нездзяйсняльным такі рытм жыцця. Ён стаў пад халодны душ, пасля абцёрся і ціха пайшоў на кухню. Глум ужо паспеў пабыць тут, пакуль ён сядзеў у ванне. Кафейнік Глума быў парожні, цёплы каўпак, што накрываў яго, ляжаў побач. Больда, мяркуючы па ўсім, таксама сышла. На стале валяліся крошкі кіслага чорнага хлеба.
Ён прайшоў да сябе і хацеў пабудзіць Марціна, але Марцін ужо не спаў і ўсміхнуўся яму. Хлопчык, несумненна, быў рады, што Альберт тут і будзе з ім снедаць.
— Прабач,— сказаў Альберт,— што ўчора вечарам, як ты прыйшоў са школы, мяне не было дома,— давялося пайсці. Мне пазванілі. Ну, пара ўставаць.
Калі хлопчык ускочыў з ложка, і ўстаў на ўвесь рост, Альберт спалохаўся: хлопчык вырас, а Нэла ўпарта не хацела гэтага заўважаць, як і шмат чаго іншага. Ён пакінуў хлопчыка і вярнуўся на кухню, каб зварыць яйкі і падрыхтаваць бутэрброды. У пакоі Нэлы было ціха, і на нейкі момант ён зразумеў яе: яго ж таксама палохала, што хлопчык так хутка вырас і, несумненна, жыве зусім у іншым свеце, чым яны.
8
Дом усё болып рабіўся непрыдатным, хоць грошай на тое, каб яго ўтрымліваць у парадку, хапіла б з ліш-
кам. Але нікому не было да гэтага аніякай справы. Дах падцякаў, і Глум часта скардзіўся, што пляма на столі ў ягоным пакоі ўсё расце. Калі ішоў моцны дождж, са столі проста капала, і тады, ахопленыя жаданнем дзейнічаць, яны паднімаліся на гарышча, каб падставіць таз пад дзірку на даху, і Глум меў невялікую перадышку. Тэрмін гэтай перадышкі залежаў ад памераў таза, а таксама ад інтэнсіўнасці і працягласці дажджу: калі таз быў неглыбокі, а дождж моцны і працяглы, перадышка заканчвалася вельмі хутка, вада ў тазе цякла праз край, і цёмная пляма на столі павялічвалася. Тады на гарышчы падстаўлялі глыбейшы таз. Хутка плямы пачалі паказвацца і на столі ў Больды, і ў вольным пакоі, дзе раней жыў дзядуля. А ў ваннай неяк адваліўся вялікі кавалак тынкоўкі. Больда падмяла смецце, а Глум падрыхтаваў дзіўную сумесь з вапны, пяску і крэйды і замазаў аголеныя дранічыны.
Нэла надзвычай ганарылася сваёй кемлівасцю: неяк раз яна з’ездзіла ў горад і прывезла дзесяць вялікіх цынкавых ваннаў, іх расставілі па ўсім гарышчы, і яны пакрылі амаль усю столь. «Цяпер не пацячэ»,— заявіла яна, патраціўшы на ванны столькі грошай, што на іх, відаць, можна было б зрабіць капітальны рамонт даху. Цяпер, калі ішоў дождж, яны слухалі перазвон кропляў, з глухім і грозным шумам падалі яны ў парожнія, гулкія ванны. Нягледзячы на ванны, Глуму ўсё часцей даводзілася замазваць столь сумессю з вапны, пяску і крэйды. Лесвіцы і гарнітур Глума ў такіх выпадках заўсёды былі запэцканыя, і Марцін, які дапамагаў яму, таксама быў перапэцканы з галавы да ног, яго касцюм здавалі тады ў хімчыстку.
Зрэдку на гарышча падымалася бабуля, каб агледзець пашкоджанні. Яна лавіравала сярод цынкавых ваннаў, яе цяжкія шаўковыя спадніцы чапляліся за краі ваннаў, і па гарышчы праносіўся тады вясёлы звонкі шоргат. Для такіх выпадкаў бабуля надзявала акуляры, і ўся яе постаць выпраменьвала распарадчасць і пачуццё абавязку. У ходзе аглядаў яна вырашала пакапацца ў старых запісах і знайсці адрас страхара, які раней выконваў такую работу ў доме. Затым яна некалькі дзён сядзела адна ў сваім пакоі, з усіх бакоў абкладвалася блакнотамі і папкамі, корпалася ў старых паперах і з галавой патанала ў выву-