Дом без гаспадара  Генрых Бёль

Дом без гаспадара

Генрых Бёль

Выдавец: Беларусь
Памер: 285с.
Мінск 1996
64.15 МБ
Мінулае і сучаснае круціліся, перамяшчаючыся, быццам дыскі, што адшукваюць адзіны цэнтр: адзін круціўся раўнамерна, вось яго праходзіла якраз пасярэдзіне, і гэта было мінулае, якое, як яму здавалася, ён бачыць з гранічнай яснасцю, але цяперашняе круцілася значна хутчэй,чым мінулае, як быццам вакол іншага цэнтра, і з гэтым нічога нельга было зрабіць, нягледзячы на твар хлопчыка, на дыханне хлопчыка, якое ён адчуваў на сваёй руцэ, нягледзячы на добры круглы твар Глума. Нічога нельга было зрабіць, хай сабе нават мінулыя дваццаць гадоў пакінулі невыводныя сляды на твары Нэлы, і ён бачыў іх, ясна бачыў: зморшчынкі каля вачэй, і складка тлушчу на распаўнелай з узростам шыі, і вусны, якія парэпаліся ад безупыннага курэння, і жорсткія зморшчыны на твары — усё роўна з гэтым нічога не зробіш. Ён паддаўся на яе ўсмешку, на аўтаматычна раздадзеныя чары, якія распускалі час, ператваралі ў здань дзіця, што спала ў ягоным ложку, і паміж цяперашнім і, здавалася, такім роўным, такім раўнамерным вярчэннем мінулага раптоўна ўклініўся ярка-жоўты дыск: час, які ніколі не існаваў, жыццё, якое ніхто не пражыў, мара Нэлы. Яна ўцягнула яго ў сваю мару, хай ненадоўга, на тыя кароткія імгненні, калі ноччу на кухні
яна гатавала каву і рыхтавала бутэрброды, якія зачарсцвеюць на талерцы. Кафейнік, бутэрброды, усмешка і шэрае малочнае ранішняе святло за акном — усё гэта служыла рэквізітам і кулісамі для пакутлівай мары Нэлы, мары пражыць жыццё, якое не было пражытае і ніколі не будзе пражыта, мары пра жыццё з Раймундам.
— Ах,— прамармытаў ён,— ты звядзеш мяне з глузду.
Ён заплюшчыў вочы, каб не бачыць галавакружнага вярчэння: шалёнага мільгацення трох дыскаў, якія ніколі не сумясцяцца; забойчая несумяшчальнасць, у якой няма ні імгнення спакою.
Кава, якую ніхто не вып’е, бутэрброды, якія ніхто не з’есць,— рэквізіт крывавай драмы, куды яго ўцягнулі як адзінага і неабходнага статыста,— але яго ўсё ж суцяшала, што Больда падагрэе сабе гэтую каву, што Глум загорне гэтыя бутэрброды і возьме іх з сабой на працу.
— Можаш ісці,— стомлена вымавіла Нэла, накрываючы кафейнік зялёнай крышкай.
Ён адмоўна хітнуў галавой.
— Чаму б нам не паспрабаваць неяк спрасціць жыццё? — сказаў ён.
— Што ж нам, ажаніцца, ці што? — адказала яна.— Мяркуеш, гэта нешта спросціць?
— Чаму б і не?
— Ідзі лепш спаць. Я не хачу цябе мучыць.
Ён выйшаў, не гаворачы ні слова. Ціха прайшоў праз пярэднюю ў ванны пакой. Там запаліў газ, пусціў ваду і паклаў шланг гнуткага душа так, каб вада бясшумна напаўняла ванну.
Ён доўга стаяў нерухома і тупа глядзеў на ваду, што паднімалася лёгкімі блакітнаватымі струменьчыкамі з дна ванны, і напружана лавіў гукі, якія даносіліся звонку; ён чуў, як Нэла прайшла да сябе, затым як яна заплакала. Яна пакінула адчыненымі дзверы ў свой пакой, хай ён пачуе яе плач. У доме было ціха, прахалодна. Ужо світала. Заняты сваімі думкамі, ён кінуў у ванну недакурак і, ледзь не падаючы ад стомы, назіраў, як размакае недакурак, як асядае на дно цёмна-шэры пыл — гэта зацвярдзелы попел, а светлажоўтыя крупкі табакі спачатку ідуць густой палосай, затым расплываюцца па паверхні вады, і вакол кож-
най крупкі жаўтавае воблачка; цыгарэта пацямнела, і на ёй выразна праступіў надпіс: «Тамагаўк». Калі ён курыў цыгарэты, то для зручнасці выбіраў бабулін гатунак, каб заўсёды быць гатовым да яе набегаў. Жаўтавае воблачка разраслося ўжо да памераў грыба, але вада, што біла з душа на дне ванны, выпіхвала наверх разлезлае, бляклае воблачка, не давала яму апусціцна, а ўнізе, на чыстым сінім дне ванны, круціліся чорныя зацвярдзелыя часцінкі попелу і невядомая сіла павольна цягнула іх да стоку.
Нэла не пераставала плакаць, дзверы заставаліся расчыненымі, ён выключыў раптам газ, закруціў кран, выцягнуў за нікеліраваны ланцужок корак з ванны і прасачыў, як жаўтавае табачнае воблачка знікла ў водавароце.
Ён патушыў святло і накіраваўся да Нэлы. Яна курыла і плакала. Ён спыніўся ў дзвярах і суровым голасам, які здзівіў яго самога, крыкнуў:
— Чаго ты, уласна, хочаш?
— Зайдзі, прысядзь,— адказала яна. Усмешка ў яе не адразу атрымалася, і гэта кранула яго; не часта такое з ёю здаралася. Ён сеў, узяў цыгарэту з пачка, які яяа падала яму, а яна зноў усміхнулася, і цяпер ужо шырока; здавалася, што нехта націснуў патаемную спружынку; як фатограф карыстаецца лямпайуспышкай, так і яна карысталася сваёй усмешкай,— яна славілася ёю, але цяпер гэтая ўсмешка стамляла яго, як стамляў і выгляд яе пяшчотных белых рук, праслаўленых не менш, чым яе ўсмешка: яна не пагрэбавала і самай таннай хітрасцю: паклала нагу на нагу і крыху адкінулася назад, каб лепш бачнымі былі яе прыгожыя грудзі.
У ваннай забулькалі рэшткі вады: кароткі ўсхліп, і ўжо не чутно болей супакойваючага шуму.
— Замуж,— ціха прамовіла яна,— я не хачу болып. На гэта я болып не пайду. Калі хочаш, я зараз жа зраблюся тваёй палюбоўніцай, ты гэта ведаеш, і буду табе больш вернай, чым жонка, але замуж я болып ніколі не пайду. 3 той пары, як я па-сапраўднаму зразумела, што Рая больш няма, я часта думала, што лепш было б мне ўвогуле не выходзіць замуж: дзеля чаго ўвесь гэты маскарад, гэтае крыўлянне, гэтая жахлівая сур’ёзнасць у шлюбе — і боязь удаўства? Грамадзянская рэгістрацыя, вянчанне ў царкве, а за-
тым з’яўляецца нейкая нікчэмнасць і пасылае твайго мужа на верную смерць. Тры мільёны, чатыры мільёны ўрачыстых саюзаў разбураны вайной: удовы, удовы — у мяне няма аніякага жадання быць удавой, і нічыёй жонкай я таксама не хачу быць, і дзяцей я не хачу болып мець — вось мае ўмовы.
— А мае ты ведаеш,— сказаў ён.
— Зразумела,— спакойна сказала яна.— Табе трэба ажаніцца і ўсынавіць хлопчыка, і потым ты, відаць, захочаш уласных дзяцей.
— Дабранач,— сказаў ён і хацеў было ўстаць.
— He, не пакідай мяне,— сказала яна роўным голасам,— зараз, калі робіцца крыху весялей, ты хочаш збегчы. Дзеля чаго трэба так карэктна, так педантычна, так строга прытрымлівацца агульнапрынятай маралі: я гэтага проста не разумею.
— Дзеля хлопчыка. Усе твае мары нічога не вартыя ў параўнанні з ім. I потым табе ўжо амаль сорак.
— Пры Раі ўсё было б добра, і я была б вернай яму, і ў нас нарадзіліся б яшчэ дзеці, але смерць яго мяне зламала, як ты любіш выказвацца, і мне больш не хочацца быць нічыёй жонкай. Ты ж і так Марціну заместа бацькі. Табе гэтага мала?
— Баюся,— сказаў ён,— што ты выйдзеш за некага іншага, і хлопчык дастанецца яму.
— Значыцца, ты любіш хлопчыка болып, чым мяне?
— He,— сказаў ён ціха,— яго я люблю, а цябе — не. Тут не можа быць болып альбо менш. Я занадта добра цябе ведаю, каб закахацца ў цябе, але ты даволі прыгожая, і мне было б прыемна жыць з табой,— але зараз я так не магу. Я вельмі часта думаю пра Рая, дый хлопчык увесь час каля мяне. Вось у чым справа.
— А,— сказала яна,— цяпер я ведаю, чаму я за цябе не пайду: проста таму, што ты мяне не кахаеш.
— Затое ты з нейкай пары ўгаварыла сябе, што ты мяне кахаеш. Гэта супадае з тваімі марамі.
— He,— адказала яна,— я сябе не ўгаворваю і ведаю, што гэта не так. Але ў мяне з табой атрымліваецца, як у цябе са мной. Раней гэта называлася пагаварыць адкрыта, але вось адкрытасці у нас якраз і не хапае. Гавары адкрыта, калі табе гэта па душы.
Альберт хацеў устаць, прайсціся па пакоі або падысці да акна, але яму часта здаралася бачыць у кіна-
фільмах, як мужчыны падчас шчырай гаворкі з жанчынай ходзяць па пакоі. Ён застаўся сядзець у нязрўчным крэсле і ўзяў цыгарэту, якую прапанавала яму Нэла.
— Госпадзі,— сказаў ён,— гаварыць пра любоў ужо проста смешна. Хіба мы з табой не рассмяяліся б, калі б аднойчы я заявіў: «Я кахаю цябе!»
— Так, відаць.
— I потым гэта розныя рэчы — жыць з удавой свайго сябра або ажаніцца з ёй,— а вось ажаніцца з жанчынай, якая жыве марамі, быццам абпіўшыся морфіем, на гэта я пайшоў бы толькі дзеля Марціна, але якраз цяпер я пачынаю разумець, што ні з адной нельга жаніцца толькі дзеля яе дзіцяці.
Нэла заплакала, і ён усё ж падняўся з крэсла і захадзіў па пакоі, узрушаны і збянтэжаны, хоць ён столькі разоў бачыў усё гэта ў кінафільмах.
— Усё ж аднаго я ад цябе чакаю — я і ўсе мы: каб ты стала хоць крыху абачлівай дзеля хлопчыка.
— Ты памыляешся, і ўсе вы памыляецеся: вы лічыце мяне ледзь не прастытуткай, але пасля смерці Рая я не ведала ніводнага мужчыны.
— Тым горш,— сказаў ён,— ты іх усіх узвінчваеш сваёй усмешкай, як дзеці завадных пеўнікаў. He, нягледзячы ні на што, нам трэба было б пажаніцца, мы маглі б ціха і спакойна жыць з хлопчыкам і не валтузіцца з усялякімі ідыётамі, якія бессаромна крадуць у нас час, мы маглі б вырвацца з гэтай д’ябальскай мітусні, паехаць у іншую краіну, і, хто ведае, магчыма, аднойчы на нас сышло б, як нечаканы дождж, як навальніца, тое, што да гэтага часу называлася каханнем,— Рай жа мёртвы,— і ён паўтарыў яшчэ больш сурова і жорстка: — Мёртвы.
— Гэта гучыць так, быццам ты гэтаму рады,— сказала яна.
— Ты выдатна ведаеш, што, хоць і па-іншаму, мне было ніколькі не лягчэй страціць яго — чым табе. Мне здаецца, што значна больш жанчын, з якімі можна было б ажаніцца, чым мужчын, з якімі можна сябраваць. А жанчынам, з якімі можна пераспаць, увогуле няма ліку. Так ці іначай, а Рай загінуў... I магчымасцей у цябе не так і шмат: быць удавой або стаць жонкай іншага чалавека; ты ж спрабуеш заняць нейкае трэцяе, прамежкавае становішча, а такога не існуе.
— Але яно можа ўзнікнуць,— перабіла яна,— становішча, якому няма вызначэння, але час дасць яму імя. О, як я вас усіх ненавіджу за тое, што вам здаецца, быццам жыццё ідзе сваёй чарадой. Пасыпаць смерць попелам забыцця, як лёд пасыпаюць попелам. Дзеля дзяцей, ах, дзеля дзяцей: гэта цудоўна гучыць і служыць цудоўным апраўданнем; напоўніць свет новымі ўдовамі, новымі мужамі, якім наканавана загінуць і зрабіць сваіх жонак удовамі. Заключаць новыя шлюбы... Мізэрныя вы нікчэмнасці. Няўжо вы нічога лепшага не прыдумаеце? Так, я ведаю, ведаю.— Яна ўстала, перасела ў другое крэсла і глянула на партрэт Рая над сваім ложкам.— Я ведаю,— са злосцю паўтарыла яна, падрабляючы голас патэра Віліброрда: — «Свята ахоўвайце дзіця і справу вашага мужа. Шлюб ёсць таемнасць. Шлюбы заключаюцца на нябёсах». I яны ўсміхаюцца, як аўгуры, і моляцца ў сваіх цэрквах, каб храбрыя мужчыны, здаровыя і цэлыя, бадзёра, весела крочылі на вайну, каб безупынку працавалі фабрыкі ўдоў. Дастаткова паштальёнаў, каб данесці гэтую вестку, і папоў таксама дастаткова, каб асцярожненька падрыхтаваць вас да гэтай весткі. Ужо калі і ёсць чалавек, які ўсведамляе, што Рая няма сярод жывых, дык гэта я. Гэта я ведаю, што яго няма са мной, што яго няма і ніколі болып не будзе на гэтым свеце, ведаю абсалютна дакладна — і я пачынаю ненавідзець цябе за тое, што ты ўсур’ёз збіраешся паўторна ператварыць мяне ў патэнцыяльную ўдаву. Калі пачаць paHeft, з шаснаццаці, як я, напрыклад, то да благаснага скону можна выдатна паспець пяць, а то і шэсць разоў пабыць удавой і ўсё ж застацца маладой, як я. Урачыстыя клятвы, урачыстыя саюзы, і з лагоднай усмешачкай табе падносяць тайну: шлюбы заключаюцца на нябёсах. Няхай сабе, але тады пусціце мяне на неба, дзе мой шлюб сапраўды будзе заключаны. Ці не хочаш ты мне сказаць, што я не ў стане знішчыць смерць, мусіць жа, хочаш?