• Часопісы
  • Дом без гаспадара  Генрых Бёль

    Дом без гаспадара

    Генрых Бёль

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 285с.
    Мінск 1996
    64.15 МБ
    чэнні старых каштарысаў. Але адрас страхара так і не быў знойдзены, хоць па яе патрабаванні ёй перацягалі з архіваў фабрыкі ўсе паперы. Падшыўку за падшыўкай, падабраныя па гадах, прывозілі на маленькім чырвоным аўтамабілі, пакуль не завалілі папкамі ўвесь яе пакой. Супакоілася яна толькі тады, калі дабралася да самага першага года зацвілых каштарысных кніг 1913 года.
    Тады яна паклікала Марціна да сябе, і ён павінен быў гадзінамі слухаць і спасцігаць тайны араматычных мармеладаў, якія прыдумаў і прадаваў па ўсім свеце ягоны дзядуля. Першая сусветная вайна выклікала небывалы росквіт маладога прадпрыемства, і сваю лекцыю бабуля закончыла дэманстрацыяй дыяграм і табліц. Акуратна вычарчаныя тушшу лініі, падобныя на папярочныя разрэзы гары, сведчылі пра тое, што галодныя гады спрыяльныя для мармеладных фабрык. Год 1917. «У гэтым годзе, дарагі, нарадзілася твая мамачка». 1917 год — адзінокая вяршыня на дыяграме, вышыня, якая да самага 1941 года заставалася недасягальнай. Але хлопчыку, якога прымусілі вывучаць усе гэтыя табліцы, кінулася ў вочы, што круты ўздым пачаўся ўжо з 1933 года. Ён спытаўся ў бабулі, у чым справа, таму што пабойваўся яе і хацеў зрабіць выгляд, быццам яму ўсё гэта цікава. У адказ бабуля распачала доўгую і палымяную прамову; яна гаварыла пра летнія лагеры, пра мнагалюдныя зборышчы, партайтагі і ў канцы ўрачыста торкнула доўгім жаўтавым указальным пальцам у год 1939, дзе адзначаўся новы ўзлёт.
    — Усе войны, якія вяла Германія, звязаны з ростам вытворчасці мармеладных фабрык,— заключыла яна.
    Калі скрозь тоўшчу папер яна дабралася да 1913 ro­fla і растлумачыла хлопчыку «самае неабходнае», яна пазваніла ў праўленне завода, чырвоны аўтамабільчык зрабіў некалькі рэйсаў, і ўсе сорак гадоў былі ўсталёваны на ранейшым месцы.
    А пра страхара тым часам зусім забыліся, цынкавыя ванны так і засталіся на гарышчы, і кожны дождж ператвараўся ў выдатны, хоць крыху і аднастайны канцэрт. Але аконныя рамы таксама патрабавалі рамонту, а ў падвале месяцамі стаяла вада, таму што сапсаваўся насос. Калі Больда распачынала вялікае мыццё бялізны, вада з вузкай цэментаванай трубы
    залівала кацельню, мыла і бруд пакрывалі цэментавую падлогу слізкай, падобнай на цвіль, скарынкай. Адусюль несла гніллю, а пах бульбы, якая захоўвалася ў рашотчатых скрынях і дружна прарастала, прыцягваў пацукоў.
    Альберт пра гэта нават і не ведаў. Пацукоў ён выявіў толькі тады, калі пасля доўгага перапынку зайшоў у падвал. Пасля жорсткай сутычкі з Нэлай ён вырашыў адшукаць у вялікай скрынцы лісты, якія Рай пісаў яму ў Лондан: ён хацеў даказаць, што вярнуўся з Лондана не па просьбе Рая, а па просьбе Нэлы. Альберт звычайна ў падвал не заглядваў і спужаўся, калі ўбачыў, як там брудна: паўсюль стаялі пакрытыя пылам скрыні, па кутках валяліся нейкія анучы, а каля ўвахода ў пральню стаяла паўмяха гнілой мукі, і калі Альберт запаліў святло, з меха саскочыла некалькі пацукоў. 3 той пары як Альберт пабыў у ваеннай турме пад Адэсай, пацукі выклікалі ў яго страх, яго заванітавала, калі ён бачыў чорныя цені, што пранесліся па падвале. Ён кінуў ім услед некалькі кавалкаў коксу і, перасіліўшы сябе, павольна падышоў да вялікай рудой скрыні, што стаяла пад газавым лічыльнікам.
    Рай толькі зрэдку пісаў яму, ён атрымаў ад яго не болып дзесятка лістоў, і Альберт памятаў, што перавязаў іх шпагатам і схаваў у гэтай скрыні. Скрутак з Нэлінымі пісьмамі быў значна болыпым, а пісьмы Лін ледзь змесціліся ў двух карабках з-пад абутку. Чорны пыл і мышыны памёт пакрылі паперы. У падвале было цёмна, ён баяўся пацукоў. У нямецкай ваеннай турме пад Адэсай яны ноччу шмыгалі па ягоным твары, і, адчуваючы, як мяккае валасатае пузка датыкаецца да яго твару, ён пужаўся ўласнага крыку. Ён выцягнуў са скрыні запэцканыя стосы папер, праклінаючы безгаспадарчасць Нэлы і бабулі.
    3 маленькай каморкі ў куце падвала, дзе стаялі пустыя скрынкі і бляшанкі з-пад павідла, раптам пачулася нейкая валтузня і грукат бляхі. Ён падышоў туды, адчыніў рашотчатыя дзверы і, не помнячы сябе ад злосці, пачаў кідаць у цёмны кут усё, што ні трапляла яму пад руку: дзяржанне ад мятлы, разбіты гаршчок з-пад кветак, палазы ад старых санак Марціна, і калі змоўк узняты ім грукат, у каморцы таксама заціхла.
    У скрыні аказаліся яго ўласныя лісты, якія ён пісаў Нэлі да вайны і ў час вайны, і цяпер, упершыню за дзесяць гадоў перабіраючы іх, Альберт вырашыў некалі абавязкова ўсё перачытаць. Тут, магчыма, захаваліся і вершы Рая, і лісты Авесалома Біліга, і тое, што ён хацеў бы знайсці перш за ўсё — пісьмы Шурбігеля, несумненна з каментарыямі Рая, лісты за 1940 год, калі Шурбігель апяваў перамогу над Францыяй і ў газетных артыкулах заклікаў нямецкую моладзь пакончыць з гальскім дэкадансам. Павінны тут быць і сякіятакія рэчы Рая ў прозе, і шмат ягоных пісем даваеннай пары.
    Зараз ён узяў толькі невялічкі стосік лістоў Рая, узяў лісты Нэлы і раптам застыў, убачыўшы на дне скрыні вялікі карабок з-пад мыла з чырвона-рудым надпісам ^Санлайт— Сонечнае святло». Ён выцягнуў яго, пабіў аб сцяну, каб вытрасці пыл, прыхапіў пачкі з пісьмамі і падняўся наверх. Нэла сядзела ў сваім пакоі і плакала. Яна не зачыніла дзверы, каб бачыць, калі ён вылезе з падвала, але ён прайшоў па калідоры паўз адкрытыя дзверы. Ён саромеўся бессэнсоўнай сваркі, якую яны вось ужо шмат гадоў — перыядычна — узнаўлялі, прыводзячы адны і тыя ж доказы і заканчваючы кожны раз прымірэннем.
    Ён занёс карабок «Санлайт» у свой пакой, паклаў на яго абодва стосы лістоў і пайшоў у ванную, каб грунтоўна абчысціцца. Думка пра тое, што ўнізе, у падвале, валтузяцца пацукі, абурала яго, і, ахоплены раптоўнай гідлівасцю, ён вырашыў памяняць бялізну.
    Калі ён вяртаўся з ваннай, дзверы ў Нэлін пакой былі па-ранейшаму адчынены.
    — Будзеш піць каву? — аклікнула яна.
    — Зараз,— адазваўся ён.
    Ён выпісаў з тэлефоннай кнігі нумары муляра, страхара, манцёра і труцільшчыка пацукоў, пазваніў усім чатыром і папрасіў іх прыйсці. На ўсё гэта пайшло роўна восем хвілін, пасля чаго ён накіраваўся да Нэлы і сеў у крэсла насупраць яе.
    — Ты ведала, што ў нас у падвале пацукі?
    Яна паціснула плячамі.
    — Так, Больда неяк скардзілася.
    — Бульба прарастае,— абурана працягваў ён,— паўсюль валяюцца гнілыя прадукты, каля ўвахода ў пральню стаіць паўмеха цвілой мукі. Уся гэта мярзо-
    та гніе ў падвале, а бляшанкі з рэшткамі павідла не памытыя, у іх раскашуюць пацукі. Проста чорт ведае што!
    Нэла наморшчыла лоб і прамаўчала.
    — 3 той хвіліны як я трапіў у гэтую праклятую сям’ю, я толькі і раблю, што змагаюся з брудам і безгаспадарчасцю, але, пасля таго як памёр твой бацька, я адзін не магу з вамі суладаць. Хутка ў падвал нельга будзе ўвайсці без пісталета, і ты магла б там унізе накруціць уласны экзістэнцыяналістычны фільм — і амаль без затрат...
    — Пі каву,— сказала яна.
    Ён падсунуў да сябе кубак, размяшаў малако.
    — Я адрамантую дах і столь, вычышчу склеп і адрамантую насос. Няўжо ты думаеш, што хлопчыку карысна бачыць усю гэтую брыдоту і прывыкаць да яе?
    — Я і не ведала, што ты такі змагар за парадак, што цябе можа ахапіць такое жаданне дзейнасці,— стомлена адказала яна.
    — Ты ўвогуле шмат чаго не ведаеш. Ты не ведаеш, напрыклад, што Рай на самай справе быў добрым паэтам, нягледзячы на брыдкую валтузню, якую яны цяпер узнімаюць вакол яго імя,— і я мяркую сёе-тое зрабіць, я знайду ў скрыні пісьмы Шурбігеля, перш чым пацукі зжаруць гэтыя неацэнныя дакументы.
    — Рай быў маім мужам,— сказала яна,—■■ і я любіла яго. Я любіла ў ім усё, але вершы яго я любіла менш за ўсё,— я не разумела іх. Я больш хацела б, каб ён не быў паэтам і жыў бы да гэтай пары. Знайшоў ты, нарэшце, пісьмы, якія шукаў?
    — Так,— адказаў ён,— я знайшоў іх, і мне вельмі шкада, што я ўлез у сварку з-за гэтай старой гісторыі, пра якую і ўвогуле няварта было ўспамінаць.
    — He, усё вельмі добра. Я хацела б прачытаць гэтыя пісьмы, хоць гэта зусім і не патрэбна,— я ж ведаю, ты маеш рацыю, што я вінаватая ў тваім вяртанні з Лондана, і ўсё ж я хацела б прачытаць гэтыя пісьмы. Мне гэта будзе толькі на карысць.
    — Можаш іх прачытаць і пакінуць сабе, па мне, дык можаш нават спаліць іх. Я зусім не імкнуся даказаць табе, што праўда за мной. Проста заўсёды здаецца, што было б лепш, калі б шмат гадоў назад ты зрабіў бы не так, а па-іншаму. Але ўсё гэта лухта.
    — Я яшчэ раз прачытаю пісьмы Рая. Перш за ўсё я хачу пераканацца, ці правільна я думаю, што ён сам хацеў памерці?
    — Калі будзеш чытаць, не выкідвай ніводнага, дзе гаворка ідзе пра Шурбігеля, і ніводнага з тых, што адрасаваны самому Раю.
    — Зразумела, не. Я нічога не буду выкідваць. Я проста хачу ведаць, што ж з ім было. Ты ж ведаеш, бацька мог усё так абставіць, каб яго не бралі ў армію. Я ўпэўнена, што ён мог нават ад вайны яго ўратаваць. Бацька меў дзелавыя сувязі ў самых высокіх колах, але Рай не захацеў. Ён не хацеў эмігрыраваць, не хацеў атрымаць вызвалення ад вайсковай службы, хоць болып за ўсё на свеце ненавідзеў армію. Часам мне здаецца, што ён проста хацеў памерці. Я часта думаю пра гэта, і гэта адна з прычын, чаму сваю нянавісць да Гезелера мне заўсёды даводзіцца падаграваць штучна.
    Альберт сустрэў яе дапытлівы позірк і спытаў:
    — Чаму ты раптам успомніла пра Гезелера?
    — Ды так, проста я падумала пра тое, што ты ж віколі не гаворыш пра Рая. Ты павінен быў бы ўсё ведаць, але ты ніколі ні пра што не гаворыш.
    Альберт маўчаў. У апошнія тыдні перад смерцю Рай абсалютна атупеў, ён ледзь валок ногі, і ўсё іх сяброўства зводзілася цяпер да таго, што яны дзяліліся цыгарэтамі і дапамагалі адзін аднаму ўладкоўвацца на прывалах і чысціць зброю. Рай стаміўся, як і большасць пехацінцаў, ад якіх ён амаль нічым не адрозніваўся. Але калі ён бачыў некаторых афіцэраў, ён загараўся нянавісцю.
    — Есць і яшчэ нешта, пра што ты ніколі не гаварыў,— сказала Нэла.
    Альберт глянуў на яе, падаў ёй пусты кубак, яна наліла яму кавы; пакуль ён размешваў малако і драбніў лыжачкай цукар у кубку, ён выгадваў час, каб усё абдумаць.
    — Многа тут не скажаш,— адказаў ён.— Рай стаміўся, ён быў вельмі падаўлены, і калі я не гаварыў табе пра гэта, то толькі таму, што і сам толкам нічога не ведаю. Няшмат ва ўсякім выпадку.