Дом без гаспадара
Генрых Бёль
Выдавец: Беларусь
Памер: 285с.
Мінск 1996
це, які зусім не быў падобны на бацьку.
Ён качаваў па розных краінах і мармытаў сам сабе іх назвы: Францыя, Германія, Полыпча, Расія, Украіна, Калінаўка,— а пасля плакаў у цемры і горача марыў убачыць сон, які яму так і не прысніўся. Дзядзька Альберт быў разам з бацькам, калі той загінуў, часам ён расказваў пра гэта: пра Гезелера, пра тую вёску, пра вайну, якую ён называў бруднай вайной, але і ў такія ночы бацька прыходзіў да яго ў снах не такім, якім ён хацеў бы яго бачыць.
Зямлю, у якой ляжыць бацька, ён уяўляў сабе падобнай на валасы Больды. Чарнільная цемень, што паглынула цела бацькі, закавала яго, як свежы вязкі асфальт, скавала так, што ён нават у сне не можа вырвацца і прыйсці да свайго сына. Самае большае, чаго мог дасягнуць Марцін,— гэта ўявіць сабе бацьку плачучым, але нават плачучы бацька ў сне не прыходзіў да яго.
Толькі ў цемры ён мог уявіць сабе бацькаў твар, дый то толькі калі перад гэтым у бабуліным пакоі ў цішы будзе доўга глядзець на яго партрэт, але так бывала, калі толькі на сцэну выступала «кроў у мачы», калі званілі ўрачу і бабулі ўпырсквалі шчасце.
Ён прачытаў усе малітвы, якія толькі ведаў, і кожную заканчваў словамі: «Дай мне ў сне ўбачыць тату...»
Але калі ён, нарэшце, убачыў бацьку, той аказаўся зусім не такім, як яму хацелася: бацька сядзеў пад высокім дрэвам, закрыўшы твар рукамі, але Марцін адразу пазнаў бацьку, хоць ён і захінуў твар. Бацька быццам нечага чакаў, бясконца доўга чакаў; здавалася, што ён сядзіць так ужо мільёны гадоў і прыкрывае твар, таму што ён такі самотны, і калі бацька апускаў рукі, Марцін кожны раз палохаўся, хоць загадзя ведаў, што ўбачыць зараз. Аказвалася, што твару зусім няма і бацька быццам хоча сказаць яму: вось цяпер ты ўсё ведаеш. Магчыма, бацька чакаў новы твар пад гэтым дрэвам. Зямля была чорная, як валасы Больды, а бацька — зусім адзін і без твару, але нават без твару ён выглядаў бясконца самотным і стомленым, і, калі пачынаў гаварыць, Марцін заўсёды чакаў, што вось ён скажа: «Гезелер», але ніколі бацька не назваў гэтае імя, ві разу ні слова не сказаў пра Гезелера.
На нейкую дурніцу ў суседнім пакоі напаў прыступ
смеху, і гэта разбудзіла яго,— усю сваю злосць, усю нянавісць і расчараванне ён выплакаў у падушку, таму што так раптоўна абарваўся ягоны сон пра бацьку; а раптам бацька займеў бы твар і загаварыў з ім?
Ён плакаў доўга і моцна, пасля смех у суседнім пакоі пачаў заціхаць, ён гучаў усё цішэй і цішэй, і ў новым сне з’явілася бландзінка, якая валтузілася на кухні, але заместа памідораў і крутых яек яна зразала цяпер галоўкі агромністых ампул, шкляных балонаў, а доктар з усмешкай напаўняў вялізны шпрыц іх змесцівам.
На мыльным воблаку павольна праплыла Больда з белым як снег тварам і чорнымі як смоль валасамі, твар у яе быў гладкі-гладкі, як у бабулі пасля ўколу, і Больда спявала, цудоўна спявала, нават лепш, чым фрау Барусяк, так яна і ўзнеслася на неба, заціснуўшы ў зубах, як пропуск у рай, кінапраграму з выявай святой Марыі Гарэці.
Але бацька, якога ён чакаў нават у сне, так і не вярнуўся, яго назаўсёды спудзіў дурны смех у суседнім пакоі, а Больду ў небе змяніла бландзінка, што наразала крутыя яйкі,— яна плыла, рассякаючы паветра, як ваду, і крычала: «Цудоўна, цудоўна, цудоўна!», пакуль аднекуль здалёку не даляцеў нізкі, гучны, як арган, голас бабулі, яе дзікі крык: «Кроў у мачы!»
6
He адразу зразумеў Генрых, што з ім: такое адчуванне бывае, калі ідзеш па лёдзе, па тонкім лёдзе, які толькі нядаўна пакрыў раку, і не ведаеш яе глыбіні. Лёд пад табой яшчэ не праламаўся, ды і патануць табе не дадуць; на абодвух берагах стаяць, усміхаючыся, людзі, якія гатовы кінуцца на дапамогу, калі ты толькі спатыкнешся, але гэта нічога не зменіць: лёд можа ў любы момант праламацца, а глыбіня застаецца невядомай. Першая трэшчына ўжо паказалася, невялікая пакуль — гэта калі ён прыкмеціў, як напалохала Марціна слова, якое ягоная маці сказала кандытару, брыдкае слова, што азначала сужыцельства мужчын і жанчын, але на яго, Генрыха, думку, сужыцельства — гэта ўвогуле занадта прыгожае слова для абазначэння не
вельмі ўжо прыгожай справы: барвова-чырвоныя твары, стогны. Даўно, калі Леа яшчэ не быў яго дзядзькам, ён застаў яго з нейкай кандуктаркай. Генрых хацеў аддаць яму суп і ўвайшоў без стуку. Прарэзлівы крык кандуктаркі і малпін твар Леа: «Зачыні дзверы, паршывец!» А на наступны дзень Леа балюча ўдарыў яго кампосцернымі шчыпцамі па галаве і сказаў: <Ну, дружа, я табе пакажу, што такое прыстойнасць. Ты што, не мог пастукацца?» Пасля ўжо Леа заўсёды запіраў дзверы, але калі маці перабралася да Леа, там, відаць, тварылася тое ж самае. He, сужыцельства — занадта прыгожае слова для гэтакай мярзоты. Магчыма, у людзей, якія маюць грошы, гэта робіцца неяк іначай? Магчыма. He, слова, якое прынёс з сабой Леа, брыдкае слова, але яно падыходзіць значна лепш.
Спалох Марціна яскрава паказаў, якая глыбокая вада пад лёдам. Бясконца глыбокая і халодная, і ніхто цябе не ўратуе, калі праломіцца лёд. Справа не толькі ў грашах і не толькі ў розніцы паміж тым, што заўсёды знойдзеш у халадзільніку ў Марціна, і тым, што кожны дзень купляеш сам, лічачы кожны пфеніг: хлеб, маргарын, бульба, яйка для скаціны Леа, зрэдку яйка для Вільмы, для сябе або для маці. Справа яшчэ ў адрозненні паміж дзядзькам Альбертам і Леа, паміж тым, як спужаўся Марцін, калі пачуў гэтае слова, і тым, як ён сам толькі злёгку ўздрыгнуў, калі яго пачуў,— яму проста зрабілася не па сабе ад таго, што гэтае слова ўвайшло ва ўжытак ягонай маці.
Розніца паміж яго маці і маці Марціна, уласна, не такая ўжо і вялікая, відаць, яна толькі ў грашах. I магчыма, магчыма, лёд так і не праломіцца?
I ў школе ён таксама хадзіў па лёдзе. Святар, напрыклад, ледзь не ўпаў з крэсла, калі Марцін на споведзі паўтарыў слова, якое маці сказала кандытару. Марцін павінен быў прачытаць пяць разоў «Ойча наш» і пяць разоў «Багародзіцэ Дзево, радуйся» толькі з-за таго, што пачуў гэтае слова; мяккі, прыветны голас святара расказваў пра бязгрэшнае зачацце, голас дзядзькі Вілі гаварыў пра святы Божы дар, пра сардэчную чысціню і нявіннасць душы; прыгожы голас і добры твар святара, ён дабіўся, каб маці Генрыха далі грошай на яго канфірмацыю, хоць маці і распусная. Ці хоць аднойчы бачыў святар чысты, вымыты, чырвоны, пахучы ад туалетнай вады малпін твар дзядзькі Леа,
хіба такія твары маюць нявінныя душы?
Ён ішоў па лёдзе праз раку, глыбіня якой выявіцца толькі тады, калі праломіцца лёд. I маці зрабілася іншай: яна вымавіла гэтае слова, але яшчэ раней яна зрабілася іншай — няласкавай: ён помніў яе мяккай, прыветнай, пакорлівай, калі яна ноччу цярпліва мяняла воцатныя кампрэсы на грудзях дзядзькі Эрыха, або ўсміхалася Герту, або размаўляла з Карлам перад тым, як пазбавілася ад «гэтага». Жорсткім зрабіўся яе твар пасля бальніцы.
Лёд ужо дзе-нідзе трэснуў па краях на мелкіх, бяспечных мясцінах, дзе ён яшчэ можа зноў падмерзнуць. Гісторыя з «начной патлівасцю» Віля, напрыклад, выклікала ў Генрыха толькі смех. Ён смяяўся, як смяяўся і з разважанняў Віля пра кнігі і кіно: бязладнае мармытанне, вадзяныя струменьчыкі, што бягуць з рота зачараванага духа, яны падымаюцца з глыбіні ракі і, пераліваючыся, іскрацца, як фантан у кафэ Генэля.
Зразумелай была цана на маргарын, якая, дарэчы, зноў паднялася, зразумелыя падлікі, што ён рабіў для маці,— маці зусім не ўмела лічыць, не ўмела эканоміць, разлічваць увесь дамашні бюджэт было яго абавязкам; зразумелым быў чыста паголены твар дзядзькі Леа, што казаў словы, у параўнанні з якімі «дзярмо», што засталося ў спадчыну ад Герта, здавалася пяшчотным і далікатным; зразумелым і блізкім быў фотаздымак бацькі, да якога ён паціхеньку дарастаў, зразумелы і блізкі твар маці, ён робіцца ўсё болып жорсткім, вусны — усё танчэйшымі, усё часцей зрываюцца з іх словы Леа, усё часцей хадзіла яна з Леа на танцы, спявала песні Леа, рабіла ўсё тое, што рабілі некаторыя жанчыны ў фільмах, тыя жанчыны, якіх малююць на афішах з чырвоным надпісам: «Дзецям да 16 гадоў...»
Лепш за ўсё ў кіно, утульна, цёпла. Ніхто на цябе не глядзіць, ніхто з табой не размаўляе, і ты можаш дазволіць сабе тое, чаго не дазволіш нідзе,— забыцца.
Словы настаўніка былі, як словы святара — яркія, ззяючыя, але чужыя; яны пераліваліся пад лёдам, на які ён ступіў, але да яго не даходзілі, ён быў глухі да іх. Падаражалі яйкі, цана на хлеб падскочыла на пяць пфенігаў, і свіння Леа скардзіцца на тое, што сняданак стаў горшым, што яйкі яму падаюць вельмі дробныя.
і абвінаваціў Генрыха ў крадзяжы грошай. Вось гэта хвалюе — нянавісць да гэтай малпы, да ўсяго яшчэ і дурной. Прыйшлося сунуць яму пад нос усе разлікі, каб ён сам мог пераканацца, але ж слова засталося: крадзеж. I маці — Генрых уважліва назіраў за ёю — на нейкі момант паверыла Леа, праўда, усяго толькі на момант, але і моманту дастаткова. Яму даводзілася эканоміць — таму што яны падоўгу бывалі на вуліцы, а Вільме не куплялі сукенак. Крадзеж, і нікому гэтага не раскажаш. Марцін — той бы зусім нічога не зразумеў, а з дзядзькам Альбертам ён пакуль саромеўся гаварыць. Калі-небудзь пасля ён гэта зробіць, бо дзядзька Альберт адзіны, хто можа зразумець, што для яго азначае такое абвінавачванне. Ёя адпомсціў проста і жорстка. Два тыдні ён не браўся за дамашнія справы, адмовіўся рабіць пакупкі: няхай маці сама купляе, хай Леа паклапоціцца пра гэта, хай сам пабачыць. He прайшло і тыдня, як уся гаспадарка пайшла да д’ябла, у доме не было чаго жэрці; маці раўла. Леа скрыгатаў зубамі, і, нарэшце, абое ў адзін голас пачалі ўпрошваць яго зноў заняцца гаспадаркай — і ён заняўся, але так і не забыў таго моманту, калі маці западозрыла яго.
Пра такія рэчы ў доме Марціна ён мог гаварыць толькі з дзядзькам Альбертам, але некалі потым, на канікулах, калі яны паедуць з Альбертам да яго маці, дзе Віль будзе наглядаць за Вільмай; там знойдзецца выпадак пагаварыць з Альбертам пра невыноснае слова «крадзеж». Дзівачка Больда — вельмі добрая жанчына, але з ёю таксама нельга гаварыць пра грошы, а маці Марціна адрозніваецца ад яго ўласнай маці толькі тым, што яна мае tpomM, праўда тут яшчэ і тое, што яна вельмі прыгожая, на свой лад прыгажэйшая нават за ягоную маму, такая, як жанчыны ў фільмах, але ў грашах яна мала разумее. Гаварыць пра грошы з бабуляй няёмка: яна зараз жа выцягне сваю чэкавую кніжку. Усе яны дарылі яму грошы — Альберт, бабуля, Віль, маці Марціна, але і ад грошай лёд не рабіўся мацнейшым і глыбіня вады заставалася такой жа невымернай. Зразумела, можна зрабіць маме нейкі падарунак — сумачку з чырвонай скуры і да яе чырвоныя скураныя пальчаткі, гэтакія, як ён бачыў у адной жанчыны ў кіно, можна нешта купіць і для Вільмы, можна пайсці ў кіно, з’есці марожанага, папоўніць