Дом без гаспадара  Генрых Бёль

Дом без гаспадара

Генрых Бёль

Выдавец: Беларусь
Памер: 285с.
Мінск 1996
64.15 МБ
ная каплічка, справа за лаўкай прычасця вялікая рашотка, пакрытая чорным лакам, за ёй сіняя занавеска, што аддзяляе капліцу ад царквы, і за гэтай змрочнай падвойнай агароджай спяваюць манашкі, толькі галасы ў іх болып прыемныя, тыя ж харалы, якія, як уяўлялася Больдзе, няблага пяе і яна сама. Чатыры дні на тыдзень Больда прыбірае ў цэрквах, і чатыры дні лунае яна — худы чорны анёл з бялюткім зморшчаным тварам — у пакрытых пенай, аселых на падлогу царквы аблоках. Калі Марцін зрэдчас заходзіў да яе, яму здавалася, што яе швабра — гэта вясло, а сіняя спадніца — ветразь, з іх дапамогай яна хоча закінуць зноў на нябёсы воблака, якое ўпала на зямлю, але воблака, прыляпілася да падлогі і паўзе ад увахода да лаўкі прычасця і пасля, яшчэ больш пабялеўшы ад пены, якая яго пакрывае, з паважнай павольнасцю прапаўзае вакол алтара.
У пакоі ў Больды вельмі ўтульна, хоць усё тут прапахла мыльнай пенай, разваранай рэпай і пошлым булёнам. А ад яе кушэткі, як казала маці, нясе манастырскай чакальняй; у гэтых словах заключаўся вельмі зразумелы яму намёк, намёк на мінулае Больды, калі яна была манашкай. Яе ложак — гэта таксама словы маці — нагадвае ложа Тарзана ў джунглях. Але зараз святло газавых ліхтароў пранікала з вуліцы ў пакой Больды, фарбавала ўсё ў зялёна-жоўты колер, і калі ён з’еў булён і два хлябцы, яна высунула нейкую скрынку і дастала нязменны пачастунак, які ён з усмешкай прымаў толькі дзеля яе самой,— пазліпаныя ў ком соладавыя ледзянцы.
Ён прылёг на Больдзіну кушэтку, засунуў у рот ледзянец, крыху прыкрыў вочы і пачаў глядзець на зялёна-жоўтае святло вулічнага ліхтара. Больда не запальвала святла, калі ён прыходзіў да яе. Яна сядзела пры акне каля маленечкай кніжнай паліцы, на якой былі два віды літаратуры: малітоўнікі і кінапраграмы. Кожны раз, калі Больда хадзіла ў кіно, яна абавязкова купляла праграму, прыносіла яе дадому, разглядвала малюнкі і пераказвала Марціну змест, дакладна ўспамінаючы ўсе падрабязнасці. Каб лепш сабрацца з думкамі, яна заплюшчвала вочы і адкрывала іх толькі тады, калі хацела паглядзець на малюнкі і асвяжыць у памяці нейкі эпізод; яна пераказвала яму цэлыя фільмы, сцэну за сцэнай, злёгку перарабляючы іх на
свой густ. Калі ў ходзе падзей Больда закранала галоўных дзеючых асоб, яна тыцкала ў іх пальцам, і ўсё ў яе атрымлівалася цёмным, рэзкім, жахлівым, як у крывавай баладзе,— подласць, бязбожжа, распуста; але разам з тым у яе роспаведах фігуравалі высакароднасць і нявіннасць: асляпляльна прыгожыя мужчыны, якіх абманвалі асляпляльна прыгожыя жанчыны; асляпляльна прыгожыя жанчыны, якіх абманвалі асляпляльна прыгожыя мужчыны; і тут жа святы Павел, якога на шляху ў Дамаск забіла маланка гасподняя. Так, вось ён сам, святы Павел, барадаты, ахоплены полымем, на старонцы праграмкі. I святая Марыя Гарэці, подла забітая пажадлівай свіннёй,— цікава, што гэта — «пажадлівая свіння»? Яна, мусіць, мае нейкае дачыненне да распусты і бессаромнасці.. Але часцей за ўсё гаворка ішла пра фільмы з дзівосна прыгожымі жанчынамі, якія станавіліся манашкамі, такіх фільмаў пра манашак было вельмі многа, і ніводнага з іх ён не бачыў, таму што на афішы з намаляванымі манашкамі ніколі не наклейвалі белую палоску: «Дзецям уваход дазваляецца».
Але сёння, мяркуючы па ўсім, Больда не мела аніякага жадання расказваць пра чарговы фільм. У зялёна-жоўтым святле ліхтара яна прысела на акно і корпалася ў стосе малітоўнікаў, пакуль не знайшла патрэбны ёй. На шчасце, ён быў без нот, калі б ён быў з нотамі, Больда цэлую гадзіну спявала б; а калі яна не спявае — слухаць, як яна мармыча словы малітвы, прыемна; худая, чорнавалосая, яна са спіны вельмі нагадвала маці Брылаха.
Сцямнела, зелянкавае святло з вуліцы зрабілася гусцейшым, і ўсе рэчы ў Больдзіным пакоі заззялі, як панцыры паўзучых жукоў, і раптам — значна раней, чым можна было чакаць,— ён пачуў унізе голас маці, пачуў, як пад’язджаюць да дому аўтамабілі, пачуў смех маці і нечы чужы смех, і нянавісць да гэтых рагочучых чужакоў ахапіла яго, перш чым ён убачыў іх; ён ужо ненавідзеў шакалад, які яны прынясуць, пакункі з падарункамі, якія яны пачнуць разгортваць, словы, якія яны скажуць, пытанні, якія яны пачнуць яму ставіць. I ён шапнуў Больдзе:
— Скажы, што мяне пакуль няма, і не запальвай святла.
Больда перапыніла малітву.
— Маці спужаецца, калі пабачыць, што цябе яшчэ няма.
— А мы маглі і не пачуць, што яна прыйшла.
— He трэба лгаць, сынок.
— Але яшчэ хоць на чвэрць гадзінкі можна застацца?
— Ну добра, але ні хвіліны болып.
Калі б маці вярнулася адна, ён бы пабег да яе, рызыкуючы нават, што адразу ж пачнецца прадстаўленне—«кроў у мачы». Але ён ненавідзеў людзей, якія прыходзілі да маці, асабліва таго тоўстага, які заўсёды гаварыў пра бацьку. Мяккія рукі і «найвыдатныя ласункі». Яшчэ больш густым зрабілася зялёнае святло, сама Больда — чарнейшай, а яе валасы — чарнейшымі, чым яна сама,— густая, чарнільная цемень валасоў, і на іх адзін толькі блік — слабы водблеск зялёнага святла; і мармытанне Больды, і, як заўсёды, у цемені выплываюць словы — Гезелер, і распуста, і бессаромна, і тое слова, якое маці Брылаха сказала кандытару, і члены катэхізіса, яны таксама выскокваюць з цемры: «Навошта прыйшлі мы ў свет гэты?»
Амаль усё на свеце распуснае, вельмі многае — бессаромнае, а ў Брылаха няма грошай, і ён цэлымі гадзінамі разлічвае, на чым бы зэканоміць.
Па-ранейшаму мармыча каля акна Больда, цёмная, як індыянка, і пакой напоўнены гульнёй ^оленаватажоўтага святла; будзільнік на палічцы на^ ложкам Больды; ціха, павольна цікае будзільнік, а унізе шум робіцца мацнейшым, няўмольны, апустапіальны шум; хіхіканне жанчын, смех мужчын, крокі маці, рыпіць дрэнна змазаны кафейны млынок — «Можа, вы аддаяце перавагу чаю?» — і раптам зверху даносіцца дзікі крык: «У мяне кроў у мачы! Кроў!»
Напружаная цішыня ўнізе, сёння ён цешыцца бабуліным уварваннем. Больда закрыла малітоўнік, павярнулася да яго, паціснула плячамі, ад усёй душы рассмяялася і шапнула:
— Лоўка яна гэта зрабіла! Бачыў бы ты яе раней, не, не такая яна ўжо і дурная. Кроў у мачы!
Госці маці, відаць, яшчэ не ведалі гэтай гульні, і яна на нейкі момант змусіла іх здранцвець, а затым унізе зноў пачалася прыглушаная гаворка. Ён пачуў голас маці ў пакоі Альберта,— яна званіла ўрачу,
і бабуля маўчала: цяпер, калі выклікалі ўрача, яна пэўна ведала, што атрымае жаданае — шпрыц. Дзіўны таемны прыбор з нікелю і шкла, маленькі і чысты, занадта нават чысты звярок з дзюбкай калібры — празрыстага калібры, які насмокчацца да адвалу са шкляной трубачкі і пасля ўвап’ецца ў бабуліну руку. Голас бабулі, нізкі і гучны, як арган, даносіўся ўжо з пакоя маці. Бабуля гутарыла з гасцямі.
Больда ўключыла святло, і адразу знікла чароўнасць, зялёная і чорная чароўнасць, збегла шчасце, і нельга больш ляжаць на Больдзінай кушэтцы, якая пахне манастырскай чакальняй, і слухаць мармытанне Больды.
— Ну, сынок, нічога не зробіш, ідзі ўніз, можаш адразу легчы ў ложак, ды ты не бойся, табе, канешне, дазволяць спаць у дзядзькі Альберта.
Больда ўсміхнулася: яна знайшла правільнае, чароўнае слова — спаць у дзядзькі Альберта.
Марцін усміхнуўся Больдзе, яна ўсміхнулася ў адказ, і ён павольна спусціўся ўніз па лесвіцы. Быццам цень вялізнага, дзіўнага звера, стаяла бабуля ў дзвярах мамінага пакоя, ён пачуў, як яна пяшчотна гаворыць сваім нізкім, гучным, як арган, голасам:
— Панове, вы толькі падумайце, у мяне кроў у мачы.
I нейкі боўдзіла адказаў ёй:
— Васпані, урачу ўжо пра ўсё паведамілі.
Але тут бабуля пачула крокі Марціна, паспешна абярнулася, кінулася да сябе ў пакой, быццам каштоўную здабычу, вынесла адтуль бутэльку з мачой, і, таму што ён стаяў на трэцяй прыступцы, бутэлька аказалася перад самым ягоным носам.
— Ты толькі падумай, мой даражэнькі, зноў у мяне тое ж самае!
I ён сказаў тое, што трэба было сказаць у гэты ўрачысты момант:
— He так гэта ўжо і страшна, дарагая бабуля, хутка прыйдзе доктар.
Упэўніўшыся, што ён надаў цёмна-жоўтай вадкасці належную ўвагу, яна нетаропка адвяла ад яго носа бутэльку і сказала тое, што прывыкла гаварыць у такія імгненні.
— Ты ў мяне добры, шкадуеш сваю бабулю.
I яму зрабілася сорамна, таму што ён ні кроплі не шкадаваў сваёй бабулі.
Як каралева, падалася яна ў свой пакой. 3 кухні выскачыла маці, расцалавала яго, і па яе вачах ён убачыў, што яна не раз яшчэ паплача ў гэты вечар. Ён любіў маці, яна падабалася яму, валасы яе так хораша пахлі, але часам маці рабілася такой жа дурнаватай, як людзі, якіх яна прыводзіла з сабою ў дом.
— Шкада, што Альберт павінен быў пайсці, ён бы паабедаў з табой.
— Мяне Больда накарміла.
Маці паківала галавой і ўсміхнулася, як заўсёды, калі ён расказваў, што еў Больдзіны стравы. Другая жанчына, такая ж бялявая, як і маці, падвязаўшыся брудным Больдзіным фартухом, кружкамі наразала крутыя яйкі на кухонным стале; гэтая чужая жанчына злёгку ўсміхнулася яму, і маці сказала тое, што заўсёды гаварыла ў такіх выпадках, тое, з-за чаго ён проста ненавідзеў яе:
— Вы толькі падумайце, ён любіць грубую ежу — маргарын і да таго падобнае.
А жанчына адказала тое, што і трэба было чакаць, яна сказала:
— Гэта цудоўна!
— Цудоўна! — закрычалі і іншыя дурніцы, што з’явіліся ў дзвярах мамінага пакоя.
— Выдатна! — не пасаромеліся падхапіць гэты дурны крык два мужчыны.— Выдатна! — крычалі яны.
Усіх людзей, якія прыходзілі ўвечары да яго маці, ён лічыў вельмі дурнымі, і гэтыя два дурні вынайшлі мужчынскі варыянт слова «цудоўна». Яны закрычалі: «Выдатна!» — пацягнулі яго і пачалі карміць шакаладам, падарылі завадны аўтамабіль, а калі ён нарэшце вырваўся ад іх, яму яшчэ прыйшлося пачуць услед шэпт:
— Надзвычайнае дзіця!
Які цудоўны зялёны змрок у Больдзіным пакоі, і Больдзіна кушэтка, што пахне манастырскай чакальняй, які цудоўны пакой Глума з вялікай картай на сцяне.
Ён вярнуўся на кухню, дзе ўсё тая ж дурніца наразала кружкамі памідоры, і пачуў, што яна гаворыць: ♦Я абажаю імправізаваныя вячэры!» Маці адкаркоў-
3 Г. Бёль
65
вала бутэлькі, булькала вада ў чайніку, ружовыя кавалачкі вяндліны грувасціліся на стале і вараная курыца — белае мяса з крыху зеленаватым адлівам,— і чужая бялявая жанчына сказала: