• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дом без гаспадара  Генрых Бёль

    Дом без гаспадара

    Генрых Бёль

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 285с.
    Мінск 1996
    64.15 МБ
    Кандытар марыў знайсці прыстойную жанчыну, не прастытутку. 3 таго часу як жонка ўзненавідзела яго, а разам з тым і ўсіх іншых мужын, яму прыпадалі толькі тыя радасці, якія можна знайсці ў публічных дамах, а гэткія радасці здаваліся яму недастаткова ўзвышанымі, і, акрамя таго, марным заставалася яшчэ адно яго жаданне — мець дзяцей.
    Калі яна адпіхнула яго, назваўшы каханне брыдкім словам з лексікону Леа, ён проста спалохаўся, і тады яна зразумела, якая ў яго пяшчотная душа.
    Словы гэтыя вырваліся ў яе напалову проці яе волі, напалову наўмысна, з-за супярэчлівасці, якую выклікала ў ёй ягоная рахманасць: гэта былі словы Леа, ёй нашэптвалі і крычалі іх з дня ў дзень вось ужо на працягу многіх гадоў, яны віселі над ёй, як праклён. Гэтыя словы жылі ў ёй, і вось вырваліся на волю, яна шпурнула іх у самотны твар кандытара, і выклікала вялікае замяшанне ў ягонай душы.
    — He, не,— сказаў кандытар,— не гавары так.
    Леа скажа: «Што гэта з тваёй пашчай?», і ёй не хацелася ісці дадому, каб не чуць яго здзекаў і не бачыць асляпляльна белых зубоў.
    Яна вернецца дадому, пасля таго як Леа пойдзе на працу. 3 асцярогі яна аднесла малую да фрау Барусяк — гожанькая жанчына, гады на чатыры старэйшая за яе, з цудоўнымі бялюткімі зубамі — жанчына, якая спалучала дзве якасці: набожнасць і ветлівасць. Яна зайшла ў кафэ насупраць дома зубнога ўрача, села каля акна і дастала з кішэні пачак «Тамагаўка» — вельмі доўгія, вельмі белыя і вельмі моцныя цыгарэты. «Сонца Віргініі выпесціла гэты тытунь». Гартаць ілюстраваныя часопісы не хацелася; памешваючы лыжачкай каву, яна раптам падумала, што трэба папрасіць у кандытара аванс, раптам ён падкіне ёй марак сто: яна цвёрда вырашыла ніколі болып не ўжываць слова Леа, каб не крыўдзіць кандытара. Магчыма, яна пашкадуе яго: нязграбныя, шалёныя ласкі, на якія ёй прыйдзецца адказваць,— гэта і будзе яе платай,— проста сярод блях для пірожных і аблітых шакаладам парсючкоў будзе ён нашэптваць ёй свае гімны; сярод узгорачкаў какосавай мукі, сярод пасыпаных цукровай пудрай ромавых баб ён усміхнецца ёй, млеючы ад шчасця, і яна будзе прымаць трапяткія, слюнявыя пацалункі чалавека, які ненавідзіць пра-
    дажнае каханне, а задавальняцца ў шлюбе не можа з тае пары, як яго жонка ўзненавідзела мужчын; жонка — худая, коратка падстрыжаная прыгажуня з палаючым, суровым позіркам, пальцы ўвесь час на ручцы касавага апарата, як у капітана на штурвале; у яе цвёрдая, маленькая рука «са сціплым» упрыгожаннем — халодныя, зялёныя каменьчыкі, амаль празрыстыя і вельмі дарагія, яе рукі падобныя на рукі Леа. Стройная багіня з хлапечай фігурай, усяго дзесяць гадоў назад — стройная і ўладная — яна маршыравала на чале атрада дзяўчатак у рудых куртках і горда спявала высокім, прыгожым голасам: «На берэце лунае пер’е» і «Смелы барабаншчык». Яе бацька гаспадар «Чырвонага капелюша», а мой бацька па пятніцах прапіваў там палову сваёй палучкі. Цяпер яна падобна на амазонку: ногі ў яе як у шаснаццацігадовай, а па твары ёй дасі ўсе сорак, і яна намагаецца з усяе сілы здавацца не старэйшай за трыццаць чатыры, упартая і ветлівая парушальніца шлюбнага абавязку, гэта яна давяла шэрага і самотнага чалавека з падвала да гімнаў адчаю.
    Вільма паднесла кубачак да роту і, глянуўшы ў акно, убачыла на процілеглым баку вуліцы зубнога ўрача каля светла-жоўтай, падрапанай бормашыны; ён арудаваў борам, і паўзверх занавескі яна бачыла яго светлыя валасы, і цёмны цень на сцяне, і стомленую патыліцу чалавека, абцяжаранага пазыкамі. Піць каву было прыемна, і цыгарэты аказаліся выдатнымі.
    Яна разумела, што кандытар значна лепшы, чым Леа: ён добры, працавіты, у яго болып грошай, але парваць з Леа і застацца жыць з ім — гэта жахліва перш за ўсё для дзяцей, і пасля трэба будзе судзіцца з Леа з-за аліментаў на дзяўчынку, якія ён цяпер выплочвае ў Ведамства абароны дзяцінства, а яна атрымлівае іх адтуль і ўпотай зноў падсоўвае яму. ♦Хіба я гэтага хацеў? He ж, ты павінна чэсна прызнаць». У кандытара адзін пакой наверсе пусты, там раней жыў падручны, але ён некуды збег, і цяпер кандытар не хоча наймаць другога. «Ты заменіш мне падручнага».
    Боязна толькі з-за хлопчыка, вось ужо тры тыдні ён адносіцца да яе не так, як раней: у яго зусім іншыя вочы, калі ён глядзіць на яе, няма ранейшага адкрытага позірку. Яна ведала, іпто гэта пачалося з таго дня.
    калі Леа абвінаваціў яе ва ўтойванні грошай; прыгожанькі бялявы жэўжык ненавідзеў Леа, і Леа ненавідзеў яго. Лепш за ўсё было б застацца адной з дзецьмі: ёй даўно ўжо абрыдла блізкасць Леа, і яна ўпотай зайздросціла кандытарцы, якая магла сабе дазволіць так упарта ненавідзець мужчын. Яны з хлопчыкам так-сяк пераб’юцца. Яна часта палохалася, калі бачыла, які ён кемлівы: як ён дакладна лічыць, як ён разумна размяркоўвае ўсе расходы, і гаспадарку ён умее весці куды лепш, чым яна. Цвярозая галава, сарамлівы твар і позірк, які вось ужо тыдзень пазбягае яе позірку. А ў кандытара пусты пакой.
    Лепш за ўсё было б вярнуцца на макаронную фабрыку Бамбергера: жоўтыя, гэтакія акуратныя трубачкі макаронін, цёмна-сінія пачкі і вогненна-чырвоныя паштоўкі — масляна-жоўтыя валасы Зігфрыда, маргарынавыя валасы Крымгільды і вочы Гагена, чорныя, як мангольская бародка Атылы, чорныя, як туш для веек; круглы з ухмылкаю твар Атылы, жоўты, як свежая гарчыца, і нарэшце ружоваскуры Гізельгер і чалавек з лірай у руда-чырвоным убранні, Фолькер — такі прыгожы, прыгажэйшы, на яе думку, за самога Зігфрыда; і языкі агню ў палаючым замку — чырвонае і жоўтае перамяшалася, як кроў з маслам.
    Увечары — яркае ружовае святло ў кафэ Генэля. Жаўтавае бананавае марожанае — пятнаццаць пфенігаў за порцыю, яшчэ можна прайсціся з Генрыхам, апранутым у форму танкіста, да «Асы», дзе пануюць жоўтыя трубы: усмешлівы яфрэйтар, усмешлівы унтэрафіцэр, усмешлівы фельдфебель згарэў проста ў танку недзе паміж Запарожжам і Днепрапятроўскам, мумія — без салдацкай кніжкі, без гадзінніка, без заручальнага пярсцёнка, не вярнуўся з задання і не трапіў у палон.
    Смяяцца ўмеў толькі Герт: стройны, маленькі абліцоўшчык, ён мог смяяцца нават ноччу, у самыя інтымныя моманты. 3 вайны ён прывёз трафеі — семнаццаць пар ручных гадзіннікаў, і ўсё, што ён рабіў, ён рабіў смеючыся. Ён смяяўся, калі загладжваў гіпс пры абліцоўцы дома, і, калі ён абдымаў яе, яна бачыла ў цемры яго ўсмешлівы твар, што схіляўся над ёй: часам яго ўсмешка была самотнай, але ён усё роўна ўсміхаўся. Пасля Герт перакачаваў у Мюнхен: «Не магу так доўга сядзець на адным месцы». Ён быў
    лепшым сябрам Генрыха, адзіны чалавек, з кім часам, не саромеючыся, можна было пагаварыць пра мужа.
    Урач на тым баку вуліцы расчыніў акно, выглянуў на некалькі хвілін і выкурыў чарговую цыгарэту — тоўстую самакрутку. Трыста марак задатку — ды колькі яшчэ кожны месяц? Трэба будзе пагаварыць пра гэта з хлопчыкам — ён падлічыць і прыкіне. Сумеў жа ён неяк уціснуцца за кошт харчавання, зэканоміў на туфлі, панчохі, і сумачку, і хустку. Сто пяцьдзесят марак ён адклаў ад грошай на гаспадарку, і яму ўдалося наскрэбці іх так, што гэтага амаль не адчулі: ён эканоміў на бульбе, на маргарыне, на каве, на зніклым з рацыёну мясе.
    Ёй стала лягчэй, калі яна падумала пра хлопчыка: ён-то ўжо што-кольвечы прыдумае. Але тысяча дзвесце марак — гэта напалохае нават яго. «Табе трэба было раней глядзець за сваімі зубамі,— скажа Леа,— кожны дзень з’ядаць лімон і чысціць як след, вось так»,— тут ён прадэманструе ёй, як трэба чысціць зубы. «Маё здароўе — гэта ўсё, што я маю, таму я не магу не клапаціцца пра яго». Але макароннай фабрыкі Бамбергера болып і заваду няма, прайшло дванаццаць гадоў: Бамбергера знішчылі ў душагубцы, яго ператварылі ў зморшчаную, абгарэлую мумію, мумію без уласнай фабрыкі, без рахунку ў банку. Цёмна-сінія пачкі, ярка-жоўтыя макароны, вогненна-чырвоныя паштоўкі. Як звалі таго самавітага і вельмі сімпатычнага барадача з чырванавата-карычневым тварам, падобным на ледзянец? Дзітрых фон Берн. Наконт Вільмы, якая з дзесяці гадзін сядзіць у фрау Барусяк, хвалявацца няма чаго.
    Пра Эрыха яна ўзгадвала рэдка: вельмі ўжо шмат прайшло часу — цэлых восем гадоў. Сярод ночы раптоўны прыпадак — скажоны страхам твар, пальцы сударгава сціскаюць яе руку, налітыя крывёю вочы, форма штурмавіка ў шафе, нясмелая ласка і нясмелы адказ на яе, і як узнагарода за ласку какава, шакалад і страх, калі ён раптам ноччу прыйпіоў у яе пакой; штаны абы-як нацягнутыя паўзверх начной кашулі, босы, каб яго маці не пачула, напаўвар’яцкія вочы — яна зразумела, што зараз здарыцца тое, чаго яна не хоча. Толькі год прайшоў пасля смерці Генрыха. Яна не хацела гэтага, але нічога не сказала, і Эрых, які, відаць, пайшоў бы, калі б яна сказала хоць слова, не
    пайшоў: ён быў здзіўлены яе пакорнасцю, а яе не пакідала панурае пачуццё, што ўсё гэтае непазбежна. Эрых жа ўспрыняў здарэнне як каханне, якога — без усялякіх на тое падстаў — чакаў ад яе. Ён патушыў святло. Свісцячае дыханне, у цемры, на фоне бляклай сінечы начнога неба яна бачыла яго бездапаможную і няскладную паставу, калі ён, спыніўшыся перад ложкам, здымаў штаны. Яшчэ не позна было сказаць: «Ідзі прэч!» — і ён бы пайшоў — бо гэта быў Эрых, а не Леа. Але яна нічога не сказала, яе скавала адчуванне, што ўсё так і павінна здарыцца, чаму ж тады не з Эрыхам, які да яе добра ставіцца?
    Эрых быў такі ж добры, як і кандытар, і той светлай ноччу Эрых сказаў ёй: «Якая ты прыгожая!» — а сам так цяжка дыхаў.
    Ніколі ніхто не гаварыў ёй такіх слоў, акрамя кандытара, які не быў нават за тое ўзнагароджаны.
    Яна закурыла апошнюю цыгарэту. Кава была выпіта, зубны ўрач зачыніў акно і зноў пусціў у ход кола бормашыны: трыста марак задатку, цудоўныя, але вельмі дарагія ўколы, пасля якіх адчуваеш сябе такой маладой і бадзёрай. Гармоны — гэтае слова выкліча на твары Леа агідную ўсмешку.
    У кафэ было яшчэ пуста: нейкі дзядуля паіў унучака вяршкамі і чытаў газету. He адрываючыся ад газеты, ён запіхваў дзіцяці лыжку ў рот, і дзіця вылізвала яе.
    Яна разлічылася за каву, выйшла і купіла тры апельсіны на кішэнныя грошы, што ёй выдаў Генрых,— ён аддаваў ёй палову адкладзеных на хлеб грошай, бо ёй цяпер не трэба было яго купляць: хлеб ім даваў кандытар. Але чаму Генрых вось ужо цэлы тыдзень не паяўляецца ў пякарні, і ёй адной прыходзіцца цягаць цяжкую сумку?