Дом без гаспадара  Генрых Бёль

Дом без гаспадара

Генрых Бёль

Выдавец: Беларусь
Памер: 285с.
Мінск 1996
64.15 МБ
гарадкі кіламетраў за дваццаць. Парушаюцца ўсе законы і пастановы, бо дывізія гатова да адпраўкі ў невядомасць, а непазбежнае павінна здзейсніцца яшчэ хоць раз, іначай казармы ў 1961 годзе будуць пуставаць; вось так зачыналі першакласнікаў 1947 года — худзенькіх, нізкарослых хлапчукоў, першым грамадзянскім дзеяннем якіх будзе крадзеж вугалю. Гэтыя хлапчукі выдатна былі прыстасаваны для крадзяжу — шчупленькія, вёрткія, яны мерзлі і ведалі кошт рэчам, не раздумваючы ўскоквалі яны на платформу і скідвалі колькі маглі. Ах вы, малалетнія зладзюжкі, вы яшчэ будзеце малайцамі, вы ўжо і так малайцы, дзеці, якія былі зачатыя на канапах і на драўляных лаўках, на казарменных нарах або ў памяшканні пад нумарам 56, дзе была раскватаравана рота палкавой артылерыі: дзеці, зачатыя ў канюшні на свежай саломе, на халоднай зямлі ў лесе, у сянях, у задніх пакоях піўных, дзе спагадлівы гаспадар на многія гадзіны ператвараў сваё жытло ў месца спатканняў для сямейнікаў: чаго саромецца, усе мы людзі! Цыгарэт, Луіджы, і яшчэ крыху ліманаду, яшчэ халаднейшага, калі магчыма, яшчэ болей гаркоты з зялёнай бутэлечкі.
Мой першакласнік 1947 года таксама быў зачаты ў тым халодным студзені, але ке ў заднім пакоі піўной і нават не ў танных нумарах. Нам пашэнціла, мы знайшлі цудоўны домік, дзе праводзіў нядзельныя дні якісь прамыславік, які не знайшоў на гэты раз часу наведаць сваіх сябровак: ён пакінуў іх паміраць ад маркоты, пакуль сам гандляваў пушкамі. Невялікі дамок сярод густых елак на зялёным лужку, дзве спагадлівыя дзяўчыны,— яны леглі ў адным пакоі і прапанавалі нам другі. Мядова-жоўтыя дарожкі, мяловыя шпалеры, мядовая мэбля, на сцяне Курбэ («Арыгінал?»)—«А вы як думаеце?»), мядовы тэлефон і сняданак разам з дзвюма прыгожымі дзяўчынамі, якія ўмелі выдатна сервіраваць стол. Падсмажаныя лустачкі хлеба, яйкі, чай і фруктовы сок, і ўсё — уключаючы сурвэткі — такога мядовага колеру, што здавалася, нават пахне мёдам.
I раптам святло замільгала — хлоп, стужка абарва-г лася, цёмна-шэры экран, пасярэдзіне — светла-жоўтая пляма, яшчэ мяккае гудзенне ў будцы механіка, але тут далі поўнае святло, у глядзельнай зале чуецца свіст, ды гэта ні к чаму: карціна скончылася пасля
першай часткі, хоць фільм быў адзняты цалкам.
Яна агледзелася навокал, уздыхнула і закурыла, як заўсёды, выходзячы з кіно. Ліманад, што прынёс Луіджы, зрабіўся цёплым, алкагольная горыч вытыхлася, і ён зрабіўся нясмачным, як моцна разведзены вермут. Значыцца, вось якім фільмам замянілі ранейшы. Стракаты певень наверсе — яе рука цяпер у зялёным промні ад пеўневай спіяы — певень зусім такі ж, як і быў, толькі фарбы крыху ярчэйшыя, і іншы чалавек за стойкай, але марожанага па-ранейшаму сто сорак чатыры гатункі, а героем фільма стаў той, хто быў зачаты ў мядовым доміку. I хіба яна зараз не пазнаёмілася з чалавекам, з-за якога абарвалася стужка фільма?
Ці не занадта ты малады, каб імя тваё ўвайшло ў малітвы маёй маці аб помсце? Яна адсунула шклянку, паднялася, прайшла міма Луіджы і толькі каля дзвярэй успомніла, што яна павінна яшчэ разлічыцца з Луіджы і ўсміхнуцца яму. Ён прыняў і тое і другое з самотнай удзячнасцю, і яна выйшла з кафэ. Здаралася, што яе раптоўна ахоплівала страшэнная туга па сыне, хоць часам яна на цэлыя дні забывалася пра яго. Добра было б цяпер пачуць яго голас, прыціснуцца да яго шчакой, проста ведаць, што ён тут, дакрануцца да ягонай лёгкай рукі, злавіць яго лёгкае дыханне і ў чарговы раз упэўніцца, што ён жыве на свеце.
Таксі хутка везла яе па цёмных вуліцах. Употай яна разглядвала твар шафёра — спакойны, сур’ёзны твар, прыцемнены казырком фуражкі.
— У вас ёсць жонка? — раптам спытала яна.
Шафёр кіўнуў, павярнуўся да яе на момант, і яна ўбачыла здзіўленую ўсмешку на сур’ёзным твары.
— А дзеці? — спытала яна.
— Ёсць,— адказаў шафёр, і яна пазайздросціла яму.
I раптам заплакала. Асветленая панарама за ветравым шклом расплылася перад яе вачыма.
— Божа,— сказаў шафёр,— што з вамі?
— Я ўспомніла пра мужа,— адказала яна,— ён загінуў дзесяць гадоў назад.
Шафёр збянтэжана глянуў на яе, затым хутка адвярнуўся і зноў пачаў глядзець на дарогу, але правую руку ён зняў з руля і злёгку пагладзіў яе па плячы. Ён
нічога не сказаў, і яна была гэтаму рада і загаварыла сама.
— Зараз нам трэба звярнуць направа, а пасля проста, па Ходлерштрасэ да канца.
Туманнай была панарама за шклом, а лічыльнік цікаў, і з лёгкім ляскатам выскоквалі новыя лічбы, пфеніг за пфенігам збіраў неўтаймоўны апарат. Яна выцерла слёзы і ўбачыла ў святле фар, што яны ўжо пад’язджаюць да царквы. Мільганула думка, што яе паклоннікі робяцца ўсё менш і менш падобнымі на Рая. Тупыя жывёліны з правільнымі тварамі, яны здольныя з поўнай сур’ёзнасцю вымаўляць такія словы, як «эканоміка», і нават без ценю іроніі такія, як «народ, аднаўленне, перспектывы». Мужчынскія рукі, што абхопліваюць горла бутэлькі — з вялікай будучыняй ці без яе,— цвёрдыя і бяздарныя рукі, і самі паклоннікі, начыненыя ўсялякай лухтой і пазбаўленыя гумару,— побач з імі любы дробны махляр, пакуль ён не трапіў у турму, здасца паэтам.
Шафёр злёгку дакрануўся да яе пляча, і з апошнім ударам лічыльнік выкінуў апошнюю адзіначку. Яна дала шафёру грошы, шмат грошай, ён усміхнуўся ёй, выскачыў з машыны, каб расчыніць перад ёй дзверцы, але яна ўжо вылезла сама і здзівілася, што ў доме цёмна: нават у Глума не свяцілася акно, і не падаў у сад, як заўсёды, жоўты сноп святла з акна маці. Запіску ў дзвярах яна змагла прачытаць толькі тады, як адчыніла дзверы і запаліла святло ў пярэдняй. «Мы ўсе пайшлі ў кіно». «Усе» было чатыры разы падкрэслена.
Яна патушыла святло і так і засталася сядзець у пярэдняй пад партрэтам Рая. Партрэт быў напісаны дваццаць гадоў назад і выяўляў усмешлівага хлапца, які рабіў накід верша на пачку з локшынамі; Авесалом Біліг выразна вывеў на пачку: «Хатнія локшыны Бамбергера», Рай смяяўся на гэтым партрэце, ён быў тут такі ж лёгкі, як і ў жыцці, а верш з пачка да гэтай пары захаваўся ў архівах патэра Віліброрда. Выцвіў лазурак, пабляклі яечна-жоўтыя лацінскія літары, задыхнуўся ў душагубцы Бамбергер, ён не паспеў уцячы з Германіі, а Рай усміхаўся, як і дваццаць гадоў назад. У паўзмроку ён выглядаў зусім як жывы, і яна пазнала суровую, амаль педантычную зморшчыну каля ягоных вуснаў, гэта быў педантызм, які змушаў яго
часам па тры разы на дзень паўтараць: «Парадак». Парадак ён меў на ўвазе і тады, калі не хацеў блізкасці з ёй, перш чым іх павянчаюць. Вырвалі згоду на шлюб у бацькі, прамармыталі словы вянчальнага абраду над сплеценымі рукамі ў паўзмроку францысканскай царквы з аляпаватай пазалотай, а ззаду два сведкі, Альберт і Авесалом.
Зазваніў тэлефон і вярнуў яе на глебу, на якую яна менш за ўсё любіла ступаць, вярнуў да так званай рэчаіснасці. Ён празвінеў другі, трэці, чацвёрты раз, пакуль яна нарэшце павольна ўстала і пайшла ў пакой Альберта. Яна пачула голас Гезелера, які нясмела спытаў:
— Хто каля тэлефона?
Яна назвалася, і тады ён сказаў:
— Я толькі хацеў даведацца, як вы пачуваецеся, мне вельмі шкада, што вам нездаровіцца.
— Лепш,— адказала яна.— Мне лепш. Я прыеду на даклад.
— Як добра! — сказаў ён.— Паедзем у маёй машыне. Прашу вас.
— Ну, добра,— сказала яна.
— Можна мне заехаць за вамі?
— He, не, лепш сустрэнемся дзе-небудзь у горадзе, вось толькі дзе?
— У пятніцу. У дванаццаць,— сказаў ён,— на плошчы перад Крэдытным банкам, там, дзе галоўная каса. Вы абавязкова прыйдзеце?
— Так,— сказала яна і падумала: «Я заб’ю цябе, скрышу, зрэжу цябе на кавалкі сваёй зброяй, і гэта страшная зброя — мая ўсмешка, якая мне нічога не каіптуе, просты рух мускулаў, механізм, які лёгка прывесці ў рух. Я маю болып боепрыпасаў, чым было ў тваіх кулямётаў, а каштуюць яны мне гэтак жа мала, як табе каштавалі твае».
— Так, я прыйду,— сказала яна і, павесіўшы трубку, вярнулася ў пярэднюю.
4
Дантыст адчыніў дзверы ў гасціную і сказаў: — Прысядзьце, калі ласка, фрау Брылах.
Хлопчык прыкладна адных гадоў з яе сынам, ся-
дзеў за раялем і нешта панура брынчаў.
— Выйдзі на хвілінку,— сказаў урач.
Хлопчык умомант знік, пакінуўшы на жаўтаватых клавішах раскрыты нотны сшытак. Яна стомлена глянула на загаловак і прачытала: «Эцюды. Оігус 54». Урач уздыхнуў, сеў за чорны пісьмовы стол з моранага дубу, пакорпаўся доўгімі пальцамі ў картатэцы, выцягнуў яе картку, перагартаў нейкія белыя паперкі, падколатыя да яе, і сказаў:
— He палохайцеся, калі ласка, я тут прыкінуў кошт.
Ён уздыхнуў і паглядзеў на яе, а яна глядзела на карціну, якая вісела за яго спінай на сцяне: «Ункель сонечным днём». Шмат пранізліва-жоўтай фарбы перавёў мастак, каб надаць Рэйну, вінаграднікам і маляўнічаму гарадку сонечны выгляд, але марна: Ункель выглядаў зусім не сонечна.
Урач выцягнуў са скрынкі стала пачак табакі, разарваў срэбраную абгортку і, усё яшчэ ўздыхаючы, пачаў нетаропка скручваць тоўстую цыгарэту. Ён падсунуў тытунь і паперу да яе, але яна пакруціла галавой і ціха сказала:
— Дзякуй, не хачу.
Яна ахвотна б закурыла, але ёй балеў увесь рот: урач нечым едкім памазаў ёй дзясны і выстукваў нікеліраваным малаточкам зубы, а затым, хітаючы галавой, пачаў рэзка і энергічна масіраваць дзясны сваімі тонкімі пальцамі і ўсё хітаў галавой. Ён расклаў паперкі перад сабой, зацягнуўся і раптам сказаў:
— He палохайцеся, калі ласка, але гэта будзе вам каштаваць тысячу дзвесце марак.
Яна перавяла вочы на «Ункель сонечным днём», яна залішне стамілася, каб спалохацца: яна разлічвала на пяцьсот, ну на шэсцьсот марак, але скажы ён цяпер дзве тысячы — гэта здалося б ёй ніколькі не горш, чым тысяча дзвесце. Пяцьдзесят марак — гэта вялікія, вельмі вялікія грошы, але ўсё, што болып за паўтараста, было для яе аднолькава недасягальнае,— усё роўна колькі — дзве сотні, дзве тысячы ці нават болей. Урач глыбока ўцягнуў дым: у яго быў моцны, свежы тытунь.
— Я мог бы зрабіць гэта і за восемсот, нават семсот, але тады я не дам гарантыі. А там я вам 40
ручаюся, што зубы будуць выглядаць, як сапраўдныя. Вы, канешне, бачылі зубы з таннай пластмасы, яны ж сіняватыя.
Так, яна іх бачыла і лічыла агіднымі, такія мела Люда, гаспадыня кандытарскага магазіна, і калі тая ўсміхалася, зубы яе адлівалі сінім, адразу было бачна, што яны штучныя.