Дом без гаспадара
Генрых Бёль
Выдавец: Беларусь
Памер: 285с.
Мінск 1996
Генрыху споўнілася тады пяць з паловай гадоў, і ён пямала зрабіў, каб пракарміць сябе і маці, выконваючы на чорным рынку ўсялякія даручэнні шматлікіх насельнікаў дома. Прыгожанькі хлапчук, падобны на бацьку, кожны дзень у дванаццаць ішоў з дому, узброены грашамі і выдатнай памяццю, і здабываў тое,
што можна было раздабыць,— хлеб, табаку, цыгарэты, каву, салодкія ласункі, а часам нават такія раскошныя рэчы, як маргарын, масла, электрычныя лямпачкі. Калі была патрэба рабіць вялікія пакупкі, ён быў для суседзяў правадніком, таму што ведаў, хто чым гандлюе на чорным рынку, і ўвогуле ведаў там кожнага сабаку. Сярод спекулянтаў ён карыстаўся недатыкальнасцю, і кожны, каго выкрывалі ў спробе падмануць малога, падпадаў пад бязлітасны байкот і вымушаны быў пачынаць гандаль недзе ў іншым месцы.
He па гадах кемлівы, хлапчук набываў на рынку не толькі хлеб надзённы, ён набыў і фенаменальную здольнасць да вуснага ліку. Здольнасць гэтая выручала яго ў школе колькі гадоў запар. Толькі ў трэцім класе яны пачалі праходзіць прыклады, якія ён рашаў на практыцы задоўга да школы.
Колькі каштуюць дзве васьмушкі кавы, калі вядома, што кілаграм каштуе трыццаць дзве маркі?
Рашэння такіх задач патрабавала ад яго само жыццё, таму што выпадалі вельмі кепскія месяцы, калі ён купляў хлеб па пяцьдзесят або па сто грамаў, табаку — яшчэ меншымі дозамі, каву на лоты — маленечкія порцыі, а гэта патрабуе немалога спрыту ў абыходжанні з дробамі, калі не хочаш, каб цябе абдурылі.
Герт знік раптоўна. А ягоныя пахі засталіся ў памяці— вільготны алебастр, «Віргінія», смажаная на маргарыне бульба з цыбуляй; а яшчэ ў спадчыну ад Герта засталося слова дзярмо, якое назаўсёды ўвайшло ў лексікон маці, і, нарэшце, адна каштоўная рэч — мужчынскі наручны гадзіннік. Пасля раптоўнага знікнення Герта маці плакала, чаго не было пасля расстання з Эрыхам, а хутка аб’явіўся новы дзядзька з імем Карл. Карл пачаў патрабаваць, каб яго звалі татам, хоць ён не меў на гэта аніякага права. Карл служыў у магістратуры і хадзіў не ў старым кіцелі, як Герт, а ў сапраўдным гарнітуры, і Карл абвясціў гучным голасам пачатак «новага жыцця».
«Карл — новае жыццё» — так і запомніўся ён Генрыху, таму што гэтыя словы Карл паўтараў па дваццаць разоў на дзень. Пахам Карла быў пах супоў, якія адпускаліся служачым магістратуры на льготных падставах; супы, як бы яны ні называліся, тлустыя яны былі або салодкія, без розніцы, ад усіх супоў пахла тэрмасам і дастаткам. Карл штодня прыносіў у старым
салдацкім бачку палову сваёй порцыі, бывала, і болып, калі падыходзіла яго чарга атрымліваць дадатковую порцыю. Зразумець прычыну гэтай ільготы Генрых так і не змог. 3 чым бы ні быў суп згатаваны — з салодкімі клёцкамі або з бычыным хвастом,— усё роўна ён патыхаў тэрмасам, і ўсё роўна ён быў цудоўны. Для бачка пашылі брызентавы чахольчык, a ручку абвязалі суровымі ніткамі, Карл не мог вазіць бачок у партфелі, таму што ў трамваі заўсёды вельмі піхаліся, суп расплёхваўся і запэцкваў партфель. Карл быў дабрадушны і непатрабавальны, але яго з’яўленне мела і непрыемныя наступствы, таму што хоць ён і быў непатрабавальны, аднак строгі і катэгарычна забараніў Генрыху ўсялякія паходы на чорны рынак. «Як дзяржаўны служачы я не магу дазволіць... не кажучы ўжо, што гэта падрывае маральныя ўстоі і народную гаспадарку». Строгасць Карла прыпадала на цяжкі 1947 год. Мізэрныя пайкі, калі іх толькі можна было ўвогуле назваць пайкамі,— і Карлавы супы ніякім чынам не параўнаць было з колішнімі заробкамі Генрыха. Генрых спаў у адным пакоі з маці і Карлам — гэтак жа, як спаў ён у адным пакоі з маці і дзядзькам Гертам, з маці і дзядзькам Эрыхам.
Калі Карл і маці, патушыўшы святло, падсаджваліся да радыёпрыёмніка, Генрых паварочваўся да іх спінай і глядзеў на здымак бацькі. Бацька быў зняты ў форме фельдфебеля танкавых войск незадоўга перад смерцю. У доме гаспадарылі розныя дзядзькі, але фотаздымак бацькі працягваў вісець на сцяне. I ўсё ж, нават адвярнуўшыся, ён чуў шэпт Карла, хоць і не разбіраў асобных слоў, і чуў хіхіканне маці. 3-за гэтага хіхікання ён часам ненавідзеў маці.
А пасля ў маці з Карлам была сварка з-за нейкай малазразумелай справы, якая называлася «ён*. «Мне ён ні да чаго»,— увесь час гаварыла маці. «А мне да чаго»,— гаварыў Карл. Толькі пасля Генрых зразумеў, што азначала «ён». У хуткім часе маці трапіла ў бальніцу, і Карл быў вельмі засмучаны і сярдзіты, але абмежаваўся тым, што сказаў яму: «Ты тут ні пры чым».
Прапахлыя супам бальнічныя калідоры, мноства жанчын у вялікай зале, маці,жаўтавата-бледная, але з усмешкай, хоць-ёй былб «так б4люча> так балюча».
Карл змрочна стаяў каля яе ложка: «Між намі ўсё скончана, калі ты «яго» ...»
Загадкавы «ён»! I Карл пайшоў яшчэ да таго, як маці выпісалася з бальніцы. Генрых заставаўся пяць дзён пад наглядам суседкі, якая адразу ж зноў пачала адпраўляць яго на чорны рынак. Паўсюль былі ўжо новыя людзі і новыя цэны, і нікога болып не цікавіла, абдурваюць Генрыха ці не. Бількхагер, у якога ён заўсёды купляў хлеб, сядзеў у турме, сівы татуля, які гандляваў табакай і ласункамі, таксама трапіў у турму, яго схапілі на месцы злачынства, калі ён спрабаваў забіць каня на ўласным двары. Усё памянялася, стала даражэйшым і горшым. I Генрых узрадаваўся, калі з бальніцы вярнулася мама, таму што суседка з ранку да вечара расказвала яму пра тое, як яна схуднела і якая яна раней была пышная, або расказвала пра ўсялякае смакоцце. Казачныя ўспаміны пра шакалад і мяса, пра пудынгі і смятанку ўшчэнт збівалі з панталыку, бо ён не меў аніякага ўяўлення пра гэтыя ласункі.
Маці зрабілася ціхай, задумлівай, але значна болып ласкавай, чым раней. Яна паступіла на працу на кухню, дзе гатаваліся супы для служачых магістратуры. Цяпер яны штодзень атрымлівалі па тры літры супу, а тое, што не з’ядалі самі, выменьвалі на хлеб або табаку. Вечарамі маці сядзела каля радыёпрыёмніка разам з ім, ціхая, задумлівая, курыла, ад яе толькі і можна было пачуць: «Усе мужчыны — баязліўцы».
Памерла суседка — змрочная, кашчавая, заўсёды галодная істота. Яна бясконца расказвала, што перад вайной важыла амаль сем пудоў. «Вось паглядзі на мяне, добра паглядзі і ўяві сабе, што я важыла да вайны болып сямі пудоў, ува мне было роўна дзвесце трыццаць чатыры фунты . А паглядзі на мяне зараз — ува мне засталося толькі сто сорак чатыры». Колькі гэта пудоў? Сем пудоў выклікаюць уяўленне мяшкоў з бульбай, мукой, брыкетамі вугалю; сем пудоў уваходзіла ў маленькую тачку, якую ён часта браў, калі ішоў красці брыкеты на пуцях,— халодныя ночы, свіст таго, хто пільнаваў,— ён узбіраўся на семафорную мачту, каб падаць сігнал, калі з’явіцца паліцэй-
1 Нямецкі фунт роўны пяцістам грамам.
скі. Тачка атрымлівалася вельмі цяжкай, калі яе нагружалі даверху, а суседка, выходзіць, важыла яшчэ болып.
I вось цяпер яна памерла: на магільны грудок паклалі астры, праспявалі Dies ігае, dies ilia , і калі родныя забралі мэблю, на прыступках засталася фотакартка — вялікая рудая фотакартка, на ёй суседка перад домам з надпісам: «Віла Элізабет». Ззаду — вінаграднік, грот з порыстага камешо, у якім фаянсавыя гномы коцяць цацачныя тачкі; наперадзе, бялявая і тоўстая, стаіць суседка, а з верхняга акна выглядвае мужчына з люлькаю ў роце, і праз увесь франтон — надпіс: «Віла Элізабет». Уласна, так і павінна быць — бо яе звалі Элізабет.
У вызвалены пакой уехаў мужчына, яго звалі Леа, ён быў кандуктарам у сіняй форменнай фуражцы з чырвоным кантам, на плячах мноства рамянёў, шмат рыпучай скуры і ўсё тое, што Леа называў сваёй «збруяй» — сумка для грошай і драўляная скрыначка, у якую ўстаўляліся катушкі з білетамі, губка ў алюмініевым футлярчыку і кампосцерныя шчыпцы. Непрыемным быў твар Леа — чырвоны, чыста ўмыты; непрыемным было ніколі не выключанае радыё і песні, якія ён высвістваў. Жанчыны ў кандуктарскай форме танцавалі і спявалі ў ягоным пакоі.
— За ваша здароўе! — толькі і чуваць было адтуль.
Жанчына, якая некалі важыла амаль сем пудоў і ад якой засталася фотакартка «Віла Элізабет», была ва ўсякім выпадку ціхая. А Леа быў шумным. Ён зрабіўся галоўным спажыўцом супу і разлічваўся за яго цыгарэтамі па тарыфе, які ён сам вызначыў; асабліва добра плаціў Леа за салодкія супы.
Аднойчы ўвечары, калі Леа прынёс табаку і атрымаў за гэта суп, ён раптам паставіў каструлю зноў на стол, з усмешкай паглядзеў на маці і сказаў:
— Хочаце паглядзець, як цяпер танцуюць? Вам, уласна, даводзілася танцаваць апошнім часам?
I Леа пусціўся ў нейкія неймаверныя скокі, ён высока падкідаў ногі, узмахваў рукамі і пры гэтым дзіка падвываў. Маці рассмяялася і адказала:
— He, я даўно ўжо не танцавала.
1 Дзень гневу, той дзень (лац.) — пачатак страфы каталіцкай памінальнай імшы.
— А трэба было б,— сказаў Леа.— Хадзіце сюды!
I, напяваючы нейкі матыўчык, ён узяў маці за руку, сцягнуў яе з крэсла і затанцаваў з ёй — і твар маці адразу змяніўся: яна раптам заўсміхалася, заўсміхалася і адразу зрабілася намнога маладзейшай.
— Ах,— сказала яна,— вось раней я часта хадзіла на танцы.
— Тады пойдзем са мной! — усклікнуў Леа.— У мяне абанемент у танцклубе. А вы проста выдатна танцуеце.
Маці і сапраўды пайшла ў клуб, і Леа стаў дзядзькам Леа, і зноў пачалася гаворка пра «яго». Генрых уважліва прыслухоўваўся і хутка зразумеў, што гэтым разам ролі памяняліся. Цяпер маці гаварыла тое, што тады казаў Карл:
— Я хачу, каб ён застаўся.
А Леа адказваў так, як тады адказвала маці:
— He, ты ад яго пазбавішся.
Генрых быў ужо ў другім класе і даўно зразумеў, што азначае «ён», таму што ведаў ад Марціна тое, пра што Марцін у сваю чаргу даведаўся ад дзядзькі Альберта: ад сужыцельства мужчын і жанчын з’яўляюцца дзеці, і было зразумела, што «ён» азначае проста дзіця і што дастаткова ўсюды замест «ён» падставіць «дзіця». «Я хачу дзіця»,— гаварыла маці. «Не, ты ад яго пазбавішся»,— гаварыў Леа. «Я не хачу дзіця»,— гаварыла маці Карлу. «А я хачу»,— гаварыў Карл.
Тое, што маці сужыцельствала з Карлам, было зразумела і тады, хоць тады Генрых меў на ўвазе не слова «сужыцельства», а зусім іншае слова, якое гучала не так прыстойна. Значыць, ад дзіцяці можна пазбавіцца. Ад таго дзіцяці, з-за якога Карл кінуў маці, яна пазбавілася. Атрымлівалася, што Карл зусім не самы горшы з усіх дзядзькаў.