Дом без гаспадара
Генрых Бёль
Выдавец: Беларусь
Памер: 285с.
Мінск 1996
Ен і вырас у цырульні на ўскраіне. «Выключна таленавітага хлопчыка» хутка заўважылі і пачалі ўсяляк прасоўваць. Маленькі тоўсты хлапчук на ўсё жыццё запомніў меланхалічнае абаянне бруднаватай і цес-
най бацькавай цырульні: мільгаценне нажніц — бляск сталі ў цемнаватым пакоі, роўнае гудзенне электрычнай машынкі для валасоў, нетаропкая гутарка, пах розных гатункаў мыла і духоў, звяканне манет у касе, крадком пададзеныя пакецікі, палоскі паперы, на якой павольна высыхалі ў мыльнай пене бялявыя, чорныя, рыжыя валасы,— здавалася, што яны трапілі ў застылы цукровы мус; дзве цёплыя і напаўцёмныя драўляныя кабінкі, дзе свяшчэннадзейнічала маці: штучнае асвятленне, струменьчыкі дыму ад цыгарэт, і раптам пачынаюцца надрыўныя выліванні пачуццяў з прычыны ўсялякіх амурных спраў. Калі ў цырульні нікога не было, ласкавы, заўсёды меланхалічна настроены бацька ішоў у задні пакой, выкурваў цыгарэту і ганяў яго па склонах,— тут вуха Шурбігеля зрабілася адчувальным, а дух — самотным. Бацька так ніколі і не навучыўся правільна ставіць націскі ў лацінскіх словах, і ўпарта гаварыў genus замест genus1, ancilla замест ancilld2, а калі сын без падрыхтоўкі спрагаў fifh ет^, на вуснах бацькі з’яўлялася дурнаватая ўсмешка, бо асацыяцыі і думкі былі ў яго заўсёды самымі нізкімі.
Цяпер Шурбігель націраў сваіх слухачоў загадкавай маззю і з пашанай масіраваў ім вушы, ілбы і шчокі, затым ён хуткім узмахам зняў з іх прасцінку, злёгку пакланіўся, сабраў свае запісы і з лагоднай усмешкай сышоў з трыбуны. Яго праводзілі адзінадушнымі і доўгімі, хоць і не надта гучнымі апладысментамі,— якраз так, як любіў Шурбігель: яму не падабалася, калі пляскаюць занадта гучна. Правую руку ён засунуў у кішэню і пачаў гуляць з бляшаначкай, у якой было поўна вітамінізаванага дражэ; ціхі гук ад перакочвання цукерачак супакойваў, і Шурбігель з усмешкай падаў руку патэру Віліброрду, які паспеў шапнуць: «Выдатна, выдатна!» Шурбігель развітаўся — ён мусіў яшчэ паспець на адкрыццё выставы «Паўднёвабаварскіх вераадступнікаў», яго лічылі спецыялістам па сучасным жывапісе, сучаснай музыцы, сучаснай лірыцы. Ён аддаваў перавагу самым складаным тэмам, яны давалі магчымасць выказваць найсмялейшыя думкі, ствараць самыя рызы-
' Род (лац.).
2 Служанка (лац.).
3 Я кладу (грэч.).
коўныя канцэпцыі. Смеласць Шурбігеля можна было параўнаць хіба толькі з яго добразычлівасцю, ён найболып ахвотна ўсхваляў тых, каго лічыў сваімі ворагамі, і найболып ахвотна вышукваў недахопы ў тых, каго лічыў сваімі сябрамі. Хваліў ён сяброў вельмі рэдка і гэтым здабыў сабе славу непадкупнага. Шурбігель быў непадкупны, і хоць у яго меліся ворагі, сам ён нічыім ворагам не быў.
Пасля вайны Шурбігель (тут неаднаразова прыводзіўся прыклад з апосталам Паўлам) зведаў бязмежную абаяльнасць рэлігіі. На вялікае здзіўленне сваіх сяброў, ён стаў хрысціянінам і першаадкрывальнікам хрысціянскіх талентаў; на шчасце Шурбігеля, ён меў адну вялікую, праўда ўжо дзесяцігадовай даўніны, заслугу: ён адкрыў Раймунда Баха, якога яшчэ дзесяць гадоў таму назваў «найвялікшым літаратарам нашага пакалення». Будучы рэдактарам вялікай нацысцкай газеты, ён адкрыў Баха, пачаў яго друкаваць, і гэта давала яму права — тут ужо зласліўцам заставалася толькі маўчаць — пачынаць кожны рэферат пра сучасную лірыку са слоў: «Калі ў 1935 годзе я першы надрукаваў верш паэта Баха, які загінуў потым у Расіі, я ўжо ведаў, што пачынаецца новая эра ў лірычнай паэзіі».
Друкаваннем вершаў Баха ён здабыў сабе права называць Нэлу «мая дарагая Нэла», і яна нічога не магла з гэтым зрабіць, хоць выдатна ведала, што Рай ненавідзеў Шурбігеля гэтак жа, як зараз ненавідзела Шурбігеля яна сама. Ён здабыў сабе права раз у тры месяцы заяўляцца да яе вечарам з цэлай плоймай неахайна апранутых юнакоў, піць у яе чай і віно — і мінімум раз у паўгода дзе-небудзь прыладкоўваць чарговы фотаздымак: «Удава паэта з чалавекам, які адкрыў яе мужа».
Нэла з палёгкай канстатавала, што ён кудысьці знік; яна ненавідзела яго, але адначасова ён забаўляў яе. Калі апладысменты змоўклі, яна стрэсла з сябе дрымоту і адчула, што позірк скіраваны цяпер не на яе патыліцу, а проста ў твар. Яна падняла вочы і ўбачыла таго, хто так упарта імкнуўся скарыць яе: ён набліжаўся да яе з патэрам Вілібрордам; ён быў яшчэ малады і насуперак модзе вельмі сціпла апрануты: цёмна-шэры гарнітур, акуратна завязаны гальштук, вельмі прыемны твар — такая разумная іронія бывае
на тварах рэдактараў, якія ад бягучай палітыкі перайшлі да фельетона. Для патэра Віліброрда якраз і было характэрна, што ён абсалютна ўсур’ёз прымаў такіх, як Шурбігель, і што ён прадстаўляў ёй суб’ектаў, падобных на незнаёмага, з якім ён зараз павольна набліжаўся да яе.
Незнаёмы аказаўся брунетам — гэта яна ўгадала, але ў астатнім ён ніяк не адпавядаў таму тыпу інтэлігентнага бабніка, пра які яна толькі што думала. Каб канчаткова збянтэжыць яго, яна зноў усміхнулася: ці паддаўся ён на гэтую гульню найдрабнейшых мускулаў яе твару? Зразумела, паддаўся. Калі ён схіліўся перад ёй, яна ўбачыла густыя чорныя валасы, раздзеленыя на роўны рад.
— Пан Гезелер,— усміхаючыся, сказаў патэр Віліброрд,— працуе над анталогіяй лірычнай паэзіі і вельмі хацеў бы параіцца з табой, дарагая Нэла, менавіта якія вершы Рая трэба змясціць.
— Як... як вас завуць? — перапытала яна і адразу ж заўважыла па яго твары, што ён палічыў яе спалох за ўдзячнасць.
Лета ў Расіі, акоп, маленькі лейтэнант пасылае Рая на немінучую смерць. Дык на гэтай вось смуглай, бездакорна паголенай шчацэ дзесяць гадоў таму гарэла аплявуха Альберта?
«...Я ўляпіў яму такую аплявуху, што на працягу нейкага моманту бачыў адбітак сваіх пяці пальцаў на ягонай смуглай шчацэ, а заплаціў я за гэту аплявуху шасцімесячным адбываннем у адэскай ваеннай турме». Уважлівыя, крыху спалоханыя вочы, выпрабавальны позірк. Нітка жыцця перарэзана — жыцця Рая, майго і хлопчыка — з-за нікчэмнай упартасці нейкага чарнявага лейтэнанта, што настойваў на выкананні свайго загаду; тры чвэрці цудоўнага фільма, які пачаўся ўжо, раптоўна абарвалі, кінулі ў кладоўку, і адтуль яна па частках выцягвае яго,— сны, якія так і не сталі явай. Выкінулі галоўнага героя, а ўсіх астатніх — яе, хлопчыка, Альберта — прымусілі круціць новую, так-сяк склееную стужку. Рэжысёр на гадзінкудругую ўвёў у карціну маленькага, але заўзятага начальніка, і той спаганіў увесь фінал. Прэч галоўнага героя! Яе знявечанае жыццё, жыццё Альберта, хлопчыка, бабулі на сумленні гэтай бездары, што ўпарта працягвае лічыць яе збянтэжанасць закаханасцю.
«Бездар, маленькі, прыгажунчык, інтэлігенцік з выпрабавальным позіркам, складальнік анталогіі, калі толькі гэта ты,— мне здаецца, ты занадта малады,— але калі гэта сапраўды ты, ты будзеш галоўным героем у трэцяй частцы з меладраматычным канцом — загадкавая фігура ў думках майго сына, чорны чалавек у памяці бабулі; дзесяць гадоў, поўныя нязгаснай нянавісці; о, у цябе яшчэ закруціцца ў галаве так, як круціцца ў мяне зараз».
— Гезелер,— адказаў ён, усміхаючыся.
— Пан Гезелер вось ужо два тыдні вядзе аддзел літаратуры і мастацтва ў «Весніку». Нэла, дарагая, табе кепска?
— Так, мне кепска.
■— Вам трэба падсілкавацца. Дазвольце запрасіць вас на кубачак кавы.
— Калі ласка.
— Вы пойдзеце з намі, патэр?
— 3 задавальненнем.
Але ёй давялося яшчэ паціснуць руку Трымборну, раскланяцца з фрау Мезевіц, пачуць нейчы шэпт: «Hama мілая Нэла старэе» — і падумаць, ці не варта пазваніць Альберту і выклікаць яго сюды. Альберт пазнае яго і пазбавіць яе пакутлівага выпытвання. Яна амаль не сумнявалася, што гэта ён, хоць усё гаварыла супраць таго. Ён выглядаў гадоў на дваццаць пяць, ну ад сілы на дваццаць восем; значыць, тады яму было самае большае васемнаццаць.
— Я збіраўся пісаць вам,— сказаў ён, калі яны спускаліся па лесвіцы.
— Гэта было б бессэнсоўна,— сказала яна.
Ён глянуў на яе, і яго дурнавата-пакрыўджаны выгляд толькі падбухторыў яе.
— Я ўжо дзесяць гадоў не чытаю лістоў і выкідваю іх нераспячатанымі ў карзіну для папер.
У дзвярах яна прыпынілася, падала руку толькі патэру і сказала:
— He, я пайду дадому, мне нядобра... пазваніце мне, калі хочаце, але не называйцеся, калі падыдуць да тэлефона. Чуеце? He называйцеся.
— Што здарылася, дарагая Нэла? — спытаў патэр.
— Нічога,— сказала яна,— я проста вельмі стамілася.
— Мы былі б рады бачыць цябе ў нядзелю на на-
ступным тыдні ў Брэрніху, пан Гезелер выступіць там з дакладам.
— Пазваніце мне, калі ласка,— сказала яна і, не звяртаючы больш увагі на абодвух мужчын, хутка пайшла.
Нарэшце яна вырвалася з паласы яркага святла і павярнула ў цёмную вуліцу, дзе знаходзілася кафэ Луіджы.
Тут яна сотні разоў сядзела з Раймундам, гэта самае зручнае месца, тут зноў можна склейваць фільм з абрыўкаў, якія зрабіліся снамі, і пачаць круціць яго. Патушыць святло, націснуць кнопку, і сон, што так і не стаў яваю, успыхвае ў галаве.
Луіджы ўсміхнуўся ёй і адразу ж схапіў пласцінку, якую ставіў заўсёды, калі прыходзіла Нэла: дзікая, прымітыўна сентыментальная музыка вымотвала і хвалявала. Насцярожана чакала яна таго моманту, калі мелодыя абрываецца і з грукатам падае ў бездань,— і адначасова яна ўпарта пракручвала першую частку фільма — тую, якая не была сном.
Тут фільм пачынаўся, тут, дзе мала што з тае пары змянілася. Па-ранейшаму на франтоне над вітрынай быў урэзаны ў сцяну стракаты певень, выкладзены з рознакаляровых шкляных плітак: зялёных, як лужок, і чырвоных, як гранат, жоўтых, як сцяжкі на саставах з боепрыпасамі, і чорных, як вугаль, а вялікі транспарант, які певень трымаў у дзюбе, быў бялюткі, і на ім чырвоны надпіс: «Генэль. 144 гатункі марожанага». Певень кідаў стракатае святло на твары наведвальнікаў, на ўсю залу да самага апошняга куточка, на Нэлу, і рука яе, пафарбаваная мярцвянажоўтым святлом, ляжала на стале, як і тады, калі ішла першая частка фільма.
Нейкі малады чалавек падышоў да яе століка, цёмна-шэры цень упаў на яе руку, і перш чым яна ўзняла вочы, ён сказаў ёй:
— Скіньце гэтую карычневую куртку, яна вам зусім не да твару.
I вось ён ужо апынуўся за яе крэслам, спакойна падняў ён рукі і зняў з яе карычневую куртку «гітлерюгенд». Затым кінуў куртку на падлогу, адшпурнуў нагой у куток кафэ і сеў каля Нэлы.