• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дом без гаспадара  Генрых Бёль

    Дом без гаспадара

    Генрых Бёль

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 285с.
    Мінск 1996
    64.15 МБ
    Яна прапусціла трамвай і пайшла пехатою: яшчэ няма паловы першай, значыцца, Леа яшчэ не пайшоў. Мусіць, лепш расказаць яму, у чым справа. Усё роўна ён даведаецца, можа, яму дадуць пазыку, але ці ж мала на свеце маладых прыгожых жанчын з асляпляльна белымі, здаровымі, дагледжанымі, бясплатна падоранымі прыродай зубамі?
    Яна прайшла міма дома, дзе некалі жыў Вілі — сур’ёзны прыгожы хлопец, першы, хто яе пацалаваў,— блакіт неба і аддаленая музыка з рэстарана
    ў парку, успышка феерверку над горадам, залаты дождж сыплецца са званіц, няўмелы пацалунак Вілі. Пасля ён сказаў: «Не ведаю, ці гэта грэх,— думаю, што не, пацалунак не грэх, грэх зусім іншае».
    Іншае здарылася пазней, з Генрыхам — кусты ў pa­ce, вецце лезе ў твар; абвіты зеленню, бледны, жахліва сур’ёзны твар, а ўдалечыні абрысы горада — вежы цэркваў, заблытаныя ў аблоках, і чаканне, нясмелае шалёнае чаканне апетай усімі асалоды, якая так і не прыйшла: расчараванне на вільготным твары Генрыха сярод зялёнага вецця; адкінуты ўбок мундзір танкіста з запэцканым ружаватым кантам.
    Генрых згарэў паміж Запарожжам і Днепрапятроўскам; Вілі — сур’ёзнага, няўсмешлівага, бязгрэшнага расклейшчыка плакатаў, паглынула Чорнае мора паміж Адэсай і Севастопалем, яго абгрызены шкілет апусціўся на дно і ляжыць там сярод водарасцяў і ціны; Бамбергера спалілі ў газавай печы, і ён стаў попелам, попелам без залатых зубоў, а ў Бамбергера былі такія вялікія ззяючыя залатыя зубы.
    Берна яшчэ жывая; ёй пашчасціла, яна выйшла замуж за мясніка, які хварэў на тую ж хваробу, што і Эрых. Трэба было б параіць усім жанчынам выходзіць замуж за хворых, якіх не возьмуць у войска. Воцат, камфара, чай для астматыкаў заўсёды стаяць на начным століку Берны. Усюды палатняны бінт, цяжкае, шумнае дыханне мясніка, жаданне, заглушанае астмай. Берна ўмела не таўсцець: яна стаяла за прылаўкам і з абыякавай упэўненасцю наразала цялячы філей. На чырвоных шчоках Берны блакітныя прожылкі, але моцныя маленькія рукі спрытна ўпраўляюцца з тонкім нажом: пяшчотна-карычневыя адценні лівернай каўбасы, пяшчотна-ружовыя сакавітыя кумпякі. Раней, калі ім прыходзілася цяжка, Берна зрэдку совала ёй кавалак лою, велічынёю з пачак цыгарэт — маленькі прамаслены скрутак — гэта было ў тыя часы, калі ў доме гаспадарыў Карл і шлях на чорны рынак для іх быў перакрыты. Але даўно ўжо Берна перастала вітацца з ёю, а маці Віля заўсёды праходзіць міма яе моўчкі, як бы не заўважаючы, а калі прыязджае свякруха, яна выгаворвае тое, пра што іншыя маўчаць: «Як ты сябе паводзіш! Усяму ж ёсць мяжа».
    Леа ўжо пайшоў. Яна з палёгкай уздыхнула, заўважыўшы, што ў гардэробе няма ні фуражкі, ні яго збруі. Фрау Барусяк узнікла на парозе і з усмешкай прыклала да вуснаў палец: малая заснула ў іх на канапе. У сне яна здавалася вельмі прыгожанькай, каштанавыя валасы адлівалі золатам, роцік, заўсёды складзены ў плаксівую грымаску, усміхаўся. На стале ў фрау Барусяк стаяла шклянка з мёдам, каля яе ляжала лыжка. Толькі лобік у малой быў нейкі вуглаваты — як у Леа. Фрау Барусяк была вельмі мілая і добразычлівая жанчына, яна толькі зрэдку і вельмі ціха намякала, што добра было б неяк наладзіць жыццё. «Дарма вы ўпусцілі добрага мужа, вам трэба было б трымаць яго ў руках». Фрау Барусяк мела на ўвазе Карла, але ж ёй і самой Карл падабаўся менш за ўсіх астатніх — ягоны хрыплы, напышлівы голас, яго бясконцая балбатня пра «новае жыццё», яго вечная боязь парушыць знешнюю прыстойнасць, ягоны педантызм і набожнасць — усё гэта, на яе думку, не стасавалася з хцівай цэпкасцю ягоных рук, з нашаптанымі ў вуха пяшчотамі, у якіх таілася нешта брыдкае, што выклікала страх. Голас крывадушніка, які зараз узносіць свае маленні ў царкве: у дзень канфірмацыі Генрыха яна чула гэты голас з царкоўных хораў. Фрау Барусяк асцярожна перадала ёй загорнутую ў коўдрачку дзяўчынку, уздыхнула і раптам, набраўшыся смеласці, сказала:
    — Пара вам развязацца з гэтым малойчыкам.
    На яе мілавідным ружовым твары адлюстравалася рашучасць, ён пацямнеў, стаў амаль карычневым.
    — Гэта ж не каханне,— але болып яна нічога не сказала, зрабілася па-ранейшаму нясмелай і ціхай і шапнула: — He ўспрымайце мяне кепска, не крыўдуйце, але дзеці...
    Вільма не пакрыўдзілася, падзякавала, усміхнулася і аднесла дзяўчынку ўніз, да сябе ў пакой.
    Усмешлівы фельдфебель, чый партрэт вісіць паміж дзвярамі і люстэркам, маладзейшы за яе на дванаццаць гадоў. Думка пра тое, што яна некалі спала з ім, раптам выклікала дзіўнае адчуванне віны — быццам яна спакусіла дзіця. Такім, як ён на гэтым фотаздымку, быў па гадах падручны пекара, хлапчук-шалапут, з якім, як ёй здавалася, сорамна звязвацца. Генрых далёка, ён загінуў, і звальніцельную яму давалі вельмі
    ненадоўга: хапіла часу, каб зачаць дзіця, але не хапіла на тое, каб захаваць успаміны аб нармальным шлюбным жыцці. Пісьмы, нумары цягнікоў з адпускнікамі, паспешлівыя абдымкі на краі вучэбнага пляца: стэп, пясок, ахоўная афарбоўка баракаў, пах смалы і незразумелае, невытлумачальнае, страшнае, што «лунала ў паветры», у паветры і ў твары Генрыха, які схіляўся над ёй, бледны і сур’ёзны. Дзіўна, у жыцці ён зусім не так ужо часта смяяўся, затое на ўсіх здымках — усміхаецца, і ўсмешлівым захаваўся ён у яе памяці. 3 вялікага кафэ даносілася танцавальная музыка, удалечыні маршыравала рота салдат — «Мы да Рэйна крочым, крочым», пасля Генрых сказаў тое ж, што гаварыў заўсёды і Герт: «Дзярмо ўсё гэта!»
    А ўвечары — зноў абдымкі ў пакоі з вялікай прыгожай і стракатай карцінай на сцяне: пакорлівая Маці Божая лунае на воблаку ў небе, з дзіцем Ісусам на руках, справа Пётр, такі, якім і павінен быць Пётр: барадаты і ласкавы, сур’ёзны і пакорлівы, каля яго папская тыяра і штосьці няўлоўнае ва ўсёй карціне, неапісальнае, гаварыла кожнаму, што гэта апостал Пётр. Унізе — прыгожанькія анёлы падперлі галоўкі рукамі, крыльцы ў іх, як у кажанкоў, а ручкі такія тоўсценькія і круглыя. Пасля яна купіла такую ж карціну, толькі меншую — унізе надпіс Rafael ріпх', але карціна ператварылася ў попел, развеялася па ветры ў тую яоч, калі яна ў бамбасховішчы на запэцканых ваксай нарах варадзіла сына, зачатага пад выявай Маці Божай. Яна бачыла гэтую карціну каля твару Генрыха — сур’ёзнага твару унтэр-афіцэра, ён даўно ўжо забыўся пра першае расчараванне; далёка ззаду, над стэпам пратрубілі зару — свабода да раніцы, і тое, што «насілася ў паветры», ценем легла на твар Генрыха, які з нянавісцю слухаў, як грукацелі ноччу танкі. Абвугліўся, ператварыўся ў мумію недзе паміж Запарожжам і Днепрапятроўскам: пабеданосны танк, пабеданосная душагубка, што паглынула пана Бамбергера, і ні салдацкай кніжкі, ні заручальнага пярсцёнка, ні грошай, ні гадзіпніка, на якім набожная маці загадала выгравіраваць: «На памяць пра канфірмацыю». Усмешлівы на фота яфрэйтар, усмешлівы унтэр-афі-
    1	Шсаў Рафаэль (лац.).
    цэр, усмешлівы фельдфебель — а ў жыцці такі сур’ёзны.
    Свечы ў маленькай капліцы, і сухі самотны твар свякрухі: «Не заплям памяці майго сына».
    Удава ў дваццаць адзін год, якой годам пазней Эрых прапанаваў сваё сэрца, сваю астму і какаву; нясмелы, дабрадушны, маленькі нацы з хворымі бронхамі — камфара, воцат, парваныя на бінт палатняныя кашулі і працяжныя, глухія стогны па начах. Нічога не зробіш, трэба паглядзецца ў люстэрка, што вісіць каля партрэта Генрыха,— зубы яшчэ белыя і на выгляд здаюцца моцнымі, але калі датыкнешся да іх — злавеснае хістанне. Вусны яшчэ сакавітыя, не такія вузкія і вялыя, як у Берны,— яна ўсё яшчэ прыгожая, зграбная жонка ўсмешлівага на здымку фельдфебеля, лялька з доўгай і ганарыстай шыяй, якая ўзяла верх над больш маладымі кандуктаркамі; тысячу дзвесце марак за трынаццаць зубоў — а дзясны ўсё сохнуць, усё болып агаляюцца зубы, і гэтага ўжо не адновіш.
    Яна вырашыла паддацца маленням кандытара і саступіць Леа маладзенькім кандуктаркам. Леа з ягонай чыста паголенай фізіяноміяй, з вуглаватым ілбом, з чырвонымі — ад шчоткі — рукамі, з паліраванымі пазногцямі і з упэўненасцю сутэнёра ў вачах. Трэба прымусіць кандытара яшчэ крыху пачакаць, няхай крыху памучыцца — пануры, абрузглы твар. Ён, відаць, аддасць ёй пакой, будуць, магчыма, і грошы, а для хлопчыка месца вучня, калі праз тры гады ён скончыць школу.
    Яна старанна працерла твар ласьёнам, незразумела адкуль узніклы бруд застаўся на ватцы, злёгку напудрылася, падфарбавала вусны і сабрала рассыпаныя валасы. Да гэтага часу толькі два мужчыны звярнулі ўвагу на яе прыгожыя рукі: Генрых і кандытар. Нават Герт не заўважаў іх прыгажосці, хоць ён, як маленькае дзіця, часам гадзінамі прымушаў яе гладзіць яго па твары. А кандытар узгараўся жаданнем, варта яму было толькі зірнуць на яе рукі, закаханы без памяці дзівак, сярод бясконцых адценняў шэрага ў сваёй пякарні нашэптваючы ёй глупства за глупствам.
    Яна ўздрыгнула, калі ў дзвярах паказаўся хлопчык. У яго быў выліты бацькаў твар — твар усмешлівага яфрэйтара, усмешлівага унтэр-афіцэра, усмешлі-
    вага фельдфебеля, прыгожы, сур’ёзны твар, які быў у бацькі.
    — Ты яшчэ не пайшла, мама? — спытаў ён.
    — Зараз пайду,— адказала яна.— He бяды, калі я і спазнюся разок. Ты сёння зойдзеш за мной?
    Яна ўважліва сачыла за выразам яго твару, але і ценю не прамільгнула на ім.
    — Так,— адразу адказаў ён.
    — Падагрэй сабе суп,— сказала яна,— а тут вось апельсіны — адзін табе, другі — Вільме.
    — Добра,— сказаў ён,— дзякуй, а што сказаў урач?
    — Пасля раскажу, цяпер некалі. Значыцца, зойдзеш?
    — Але,— адказаў ён.
    Яна пацалавала яго, адчыніла дзверы, і ён крыкнуў ёй услед:
    — Зайду, абавязкова зайду.
    5
    Марцін спыніўся, расшпіліў каўнер і пачаў выцягваць з-за пазухі павешаны на шнурок ключ ад кватэры. Раніцай ключ быў халодны, боўтаўся недзе каля пупа і крыху драпаў, пасля ён нагрэўся, і калі зрабіўся зусім цёплым, Марцін перастаў яго адчуваць. У паўзмроку ён адразу разгледзеў белую паперку, прыколатую да дзвярэй, але не спяшаўся запальваць святло, каб даведацца, што ў ёй напісана. Ён сагнуўся і так раскалыхаў ключ, што той праляцеў міма левага вуха, вакол галавы і плюхнуўся на правую шчаку. Марцін патрымаў яго крыху ў такім становішчы, затым моцным штуршком зноў паслаў яго наперад. Левай рукой ён намацаў кнопку аўтаматычнага выключальніка, правай — знайшоў дзірку замка і, прыклаўшы да яе вуха, стаў напружана ўслухоўвацца: ён хацеў упэўніцца, што ў кватэры нікога няма. У запісцы пэўна сказана, што Альберту таксама спатрэбілася паехаць. Калі ён думаў: «Нікога няма», ён не лічыў бабулі, якая безумоўна сядзіць дома. Думаць: «Дома нікога няма» — азначае думаць: «Бабуля дома, а больш — нікога». «Больш» было тут вырашальным словам, гэтае слова ненавідзеў настаўнік, ён ненавідзеў і словы ўлас-