Дыянетыка
сучасная навука душэўнага здароўя
Л. Рон Хабард
Памер: 645с.
1999
тыраксін: гармон, які рэгулюе рост і развіццё цела. (Кніга другая, раздзел пяты, № 15)
тыяпентал натрыю: прэпарат жаўтавата-белага колеру, які прымяняюць унутрывенна як анестэтычны сродак агульнага дзеяння і як снатворны сродак. (Кніга другая, раздзел сёмы, № 5) Тэда Бара: сцэнічны псеўданім Тэадосіі Гудмэн (1890 1955), амерыканскай актрысы, якая іграла ролі жанчын-ліхадзеек у сарака фільмах, знятых з 1915 па 1919 год. (Кніга трэцяя, раздзел чацвёрты, № 4)
тэлепатыя: зносіны аднаго розуму з другім без выкарыстання мовы, пісьма, жэстаў і г.д. (Кніга другая, раздзел чацвёрты, № 7)
тэорыя “боль кіруе ўсім”: тэорыя, сутнасць якой у тым, што боль, нягоды ці іншае непрыемнае наступства, якое перажывае, альбо пад якое пападае арганізм, што рэагуе няправільна ў канкрэтных умовах, усталёувае, пры дапамозе пазбягання, пажаданы ўзор выхавання альбо паводзін. (Кніга першая, раздзел трэці, № 33)
“тэра інкогніта”: невядомая зямля, рэгіён альбо прадмет, пра які невядома нічога. (“Як чытаць гэтую кнігу”, № 1)
тэстастэрон: мужчынскі палавы гармон. (Кніга другая, раздзел пяты, № 13)
тэхніка рэпітэру: паўтарэнне слова ці фразы, каб выклікаць рух па траку часу ў той інцыдэнт, дзе ўтрымліваецца гэтае слова ці фраза. Пасля таго, як одытар увёў пацыента ў рэверы, калі ён даведваецца, што пацыент, напрыклад, “не можа нікуды пайсці”, одытар кажа, каб пацыент паўтарыў гэтую фразу. Паўтарэнне яе зноў і зноў зацягвае пацыента назад па траку часу і прыводзіць яго
ў кантакт з інграмаю, што ўтрымлівае яе. (Кніга трэцяя, раздзел чацвёрты, № 15)
у адключцы: у непрытомным стане. (Кніга трэцяя, раздзел сёмы, № 19)
узурпіруе: несправядліва прысвойвае сабе (права, прэрагатыву і г.д.). (Кніга трэцяя, раздзел сёмы, № 10)
Уільям Гарвей: (1578 1657) англійскі ўрач і анатам, першаадкрывальнік механікі цыркуляцыі крыві. (Кніга другая, раздзел сёмы, № 9)
уключыць: зрабіць актыўнай. Уключэнне гэта момант, калі асяроддзе навокал чалавека, які ў прытомнасці, але стомлены ці прыгнечаны, само па сабе падобнае да дрымотнай (неактыўнай) інграмы. У гэты момант інграма становіцца актыўнай. (Кніга другая, раздзел другі, № 26)
ураўненні Лорэнца-Фіцджэральда-Энштэйна: матэматычныя ўраўненні, распрацаваныя Хендрыкам Лорэнцам і Джорджам Фрэнсісам Фіцджэральдам, цесна звязаныя з працаю Эйнштэйна. Гэтыя ўраўненні, вядомыя таксама як скарачэнне ЛорэнцаФіцджэральда, утрымліваюць гіпотэзу, што цела, якое рухаецца, скарачаецца у напрамку руху, калі яго хуткасць блізкая да хуткасці святла. (“Як чытаць гэтую кнігу”, № 7)
успамін: усё, што падшыта пасля ўспрымання ў стандартныя банкі памяці і даступна для рыколу аналітычнага розума.
успрыманне: любы пачуццёвы сігнал, напрыклад, від, гук, пах і г.д.
усюдыісны: прысутны паўсюль адначасова. (Кніга трэцяя, раздзел сёмы, № 18)
утапічны: той, што належыць утопіі, ці той, што нагадвае ўтопію (любое ідэалізаванае месца, стан ці ідэальная сітуацыя). (Кніга другая, раздзел восьмы, № 8)
фабрыка хлусні: у тэхнічным сэнсе фраза, якая ўтрымліваецца ў інграме і патрабуе, каб чалавек казаў няпраўду. Першапачаткова называлася фабрыкатар.
файл-клерк: слова з жаргону дыянетычных одытараў, што азначае механізм розуму, які дзейнічае як наглядчык за інфармацыяй. Одытары могуць атрымліваць маментальныя адказы непасрэдна ад файл-клерка ў якасці дапамогі таму, каб увайсці ў кантакт з інцыдэнтамі. Файл-клерку можна даць тэхнічную назву “адзінкі нагляду за банкам”, але гэтая фраза занадта ўжо нязграбная. (Кніга трэцяя, раздзел пяты, № 1)
Фарагут: Дэвід Глазга Фарагут (1801 1870), амерыканскі адмірал, які ваяваў на баку Саюза паўночных штатаў у грамадзянскай вайне ЗША і выйграў бітвы пры Новым Арлеане і ў заліве Мабіл. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка першая, № 4) фенабарбітал: медыцынскі прэпарат, што ўжываецца для заспакаення нерваў, і каб выклікаць сон. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 46)
фенамін: таксама амфетамін, прэпарат, што выкарыстоўваецца як стымулятар. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 52)
фетышы: прадметы, ідэі і г.д., што выклікаюць безумоўную пачцівасць, павагу ці адданасць. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 39)
Філіп: Філіп II (382 336), цар Македоніі, бацька Аляксандра Вялікага. (Кніга трэцяя, раздзел сёмы, № 17)
фотасінтэз: працэс, у якім зялёныя расліны скарыстоўваюць сонечнае святло для пераўтварэння вуглякіслага газу (узятага з паветра) і вады ў складаныя рэчывы. (Кніга другая, раздзел дзесяты, № 7)
Франкенштэйн: персанаж фантастычнага рамана Мэры Шэлі “Франкенштэйн”, у якой швейцарскі студэнт стварыў пачвару ў чалавечым абліччы, а яна выйшла з-пад кантролю і знішчыла свайго стваральніка. (Кніга трэцяя, раздзел сёмы, № 2)
фрыгідны: хранічна няздольны да сексуальнага ўзбуджэння, ці той, якому паталагічна агідная сексуальная дзейнасць; ужываецца ў дачыненні да жанчыны. (Кніга трэцяя, раздзел восьмы, № 3)
фэн-тэн: кітайская азартная гульня, у якой кучку манет, фішак ці іншых прадметаў накрываюць кубкам, і гульцы робяць стаўкі на тое, колькі прадметаў застанецца, калі агульную іх колькасць падзеляць на чатыры. (Кніга другая, раздзел дзевяты, № 7)
хваёвы дзёгаць: густая, цёмная вадкасць, якую атрымліваюць сухой перагонкай (раскладаннем пры награванні ў адсутнасць паветра) хваёвай драўніны і выкарыстоўваюць для вырабу мазей, фарбаў на аснове дзёгцю і г.д. (Кніга першая, раздзел другі, № 14)
Хеопс: фараон старажытнага Егіпту, які валадарыў 23 гады (каля 2900 г. да н.э.). Хеопс вядомы як будаўнік піраміды Хеопса ў Егіпце, якая з’яўляецца адным з сямі цудаў свету. Егіпецкія піраміды будаваліся як усыпальні фараонаў; кожны манарх будаваў сваю піраміду. (Кніга другая, раздзел восьмы, № 5)
хінін: горкае лякарства, якое ўжываецца для лячэння малярыі і як дабаўка ў тонікі. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 2) хлараформ: бясколерная вадкасць з рэзкім саладкаватым пахам і смакам. Хлараформ хутка і лёгка выпарваецца. Калі чалавек удыхае яго пару, ён страчвае прытомнасць ці здольнасць адчуваць боль. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 50)
хларыд амонію: белае крышталічнае рэчыва. што атрымліваюць па рэакцыі аміяку з салянай кіслатою; ён ужываецца ў медыцыне, а таксама ў сухіх гальванічных элементах, фарбах і г.д. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 58)
“хлеба і відовішчаў”: спасылка на тое, што ў старажытным Рыме практыкавалі раздачу людзям ежы і арганізацыю для іх афіцыяльных публічных забаў (цыркавых прадстаўленняў на арэне) у намаганні прадухіліць хваляванні. (Кніга трэцяя, раздзел сёмы, № 7) холдэр: (ад англ. “to hold” трымаць) любая інграмная каманда, якая прымушае чалавека заставацца ў інграме, свядома ці несвядома. Холдэры гэта такія фразы, як “Заставайся тут”, “Пасядзі тут і падумай аб гэтым”, “Вярніся і сядзь”, “Я не магу ісці”, “Я не павінен ісці”, і г.д. (Кніга трэцяя, раздзел пяты, № 4)
хранометр: прыбор для дакладнага вымярэння часу; вельмі дакладны тып гадзінніка, напрыклад, для выкарыстання ў навуцы. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 22)
цьіяністы калій: вельмі атрутнае хімічнае рэчыва. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 56)
Цэзар: Юлій Цэзар (100? 44 да н.э.), рымскі генерал і дзяржаўны дзеяч. У працэсе сваіх захопніцкіх паходаў захапіў Брытанію ў 55 і 54 г. да н.э. Стаў дыктатарам Рыма ў 49 г. да н.э. (Кніга першая, раздзел чацвёрты, № 4)
цялеснае пакаранне: (права) фізічнае пакаранне, такое, напрыклад, як лупцоўка асуджанага бізуном; раней у гэтую катэгорыю ўключалася пакаранне смерцю, асуджэнне на некалькі гадоў і г.д. (Кніга другая, раздзел восьмы, № 6)
цяперашні час: час, які ёсць зараз, і становіцца мінулым па меры назірання. Гэта тэрмін, які ў шырокім сэнсе прымяняецца да асяроддзя, што зараз існуе. (Кніга першая, раздзел другі, № 13) часам выпадае сямёрка: спасылка на гульню ў косці (падкідванне кубікаў), у якой выйграе той, хто першым выкінуў сем ачкоў. (Кніга другая, раздзел пяты, № 21)
Чынгіс-хан: (1162 1227) мангольскі заваёўнік болыпай часткі Азіі і ўсходняй Еўропы. Ён і яго войскі былі абсалютна бязлітасныя ў сваіх дзеяннях і, па звестках, забілі звыш мільёна чалавек толькі ў адным горадзе. (Кніга трэцяя, раздзел сёмы, № 14) шаман: святар або лекар-вядзьмар сярод пэўных людзей, які сцвярджае, што ён адзін мае зносіны з багамі, і г.д. (Кніга першая, раздзел першы, № 4)
Шапенгаўэр: Артур Шапенгаўэр (1788 1860), нямецкі філосаф. Ён адстойваў пункт гледжання, што жаданні і пабуджальныя матывы людзей, а таксама сілы прыроды гэта праявы адзінай волі, а менавіта волі да жыцця, якая з’яўляецца сутнасцю свету. Шапенгаўэр настойваў, што паколькі дзеянне гэтай волі азначае пастаяннае імкненне без задавальнення, жыццё складаецца з пакутаў, і што толькі кантралюючы волю інтэлектам, падаўляю-
чы жаданне ствараць сабе падобных, можна паменшыць пакуты. (Кніга другая, раздзел пяты, № 37)
шахматы: гульня, якая патрабуе ўменняў. У яе гуляюць на клетчатай дошцы два чалавекі, у кожнага з іх па 16 фігур, у тым ліку фігура пад назваю “кароль”. Для кожнай фігуры існуюць індывідуальныя правілы руху. Гульцы робяць хады па чарзе, і кожны імкнецца напасці на караля праціўніка такім чынам, што нельга будзе ні збегчы, ні абараніцца ад нападу, і калі гэта ўдаецца, гульня заканчваецца. (Кніга трэцяя, раздзел другі, № 1)
шкала тонаў: шкала, якая паказвае эмацыянальныя тоны чалавека, якія, у парадку ад вышэйшага да ніжэйшага, выглядаюць наступным чынам: ціхамірнасць (найвышэйшы ўзровень), энтузіязм (на ступеньку ніжэй), кансерватызм, нуда, антаганізм, гнеў, схаваная варожасць, страх, гора, апатыя. (Кніга першая, раздзел трэці, № 7)
шматскладовы: (аб словах) той, які мае некалькі, асабліва чатыры ці больш, складоў. (“Як чытаць гэтую кнігу”, № 3)
шызафрэнік: (псіхіятрыя) чалавек, хворы на шызафрэнію, душэўнае захворванне, пры якім ён як быццам бы з’яўляецца двума людзьмі ўнутры самога сябе. Гэта тэрмін з псіхіятрычнай класіфікацыі і паходзіць ад лацінскага “schizo", што азначае “расшчэплены”, і грэчаскага “phren”, што азначае “розум”. (Кніга другая, раздзел другі, № 11)
эгацэнтрычньі: той. што разглядае ўсё ў адносінах да сябе; эгаістычны. (Кніга трэцяя, раздзел сёмы, № 21)