Дыянетыка
сучасная навука душэўнага здароўя
Л. Рон Хабард
Памер: 645с.
1999
логіка Арыстоцеля: лагічны метад Арыстоцеля, для якога характэрны сілагізм, аргумент ці форма разважання, у якім робяцца два сцвярджэнні, ці пасылкі, і з іх выводзіцца лагічная выснова. Прыклад: усе млекакормячыя цеплакроўныя жывёлы (вялікая пасылка), кіты млекакормячыя (малая пасылка); такім чынам, кіты цеплакроўныя жывёлы (выснова). (Кніга трэцяя, раздзел сёмы, № 27)
лок: аналітычны момант, у які ўспрыманні падобныя да ўспрыманняў у інграме, і такім чынам рэстымулюць інграму, інакш кажучы, прыводзяць яе ў дзеянне. Пры гэтым успрыманні цяперашняга часу памылкова тлумачацца рэактыўным розумам, азначаючы, што зараз мае месца тая ж самая сітуацыя, якая аднойчы ў мінулым выклікала фізічны боль. (Кніга другая, раздзел другі, № 31)
Лок: Джон Лок (1632 1704), англійскі філосаф. які выступаў супраць веры ў тое, што людзі нараджаюцца ўжо з пэўнымі ідэямі ў розуме. Ён заяўляў, што, насупраць, розум гэта tabula rasa (чыстае месца) да таго моманту, калі вопыт не пачне “пісаць” па ім. (Кніга другая, раздзел чацвёрты, № 4)
Лукрэцый: (98? 55 да н.э.) рымскі паэт, аўтар нескончанай працы “Аб прыродзе рэчаў”, дыдактычнай (вучэбнай) паэмы ў шасці кнігах, у якой прадстаўлена апісанне ўсёй навукі аб сусвеце. Мэтаю працы было давесці, даследуючы прыроду света, ў якім жыве чалавек, што ўсе рэчы, і чалавек ў тым ліку, дзейнічаюць па сваіх ўласных законах і на іх зусім не уплываюць звышнатуральныя сілы. (Кніга першая, раздзел трэці, № 15)
мазахістскі: тэрмін адносіцца да атрымання сексуальнай асалоды ад таго, што партнёр папіхае табою, дрэнна абыходзіцца з табою ці прычыняе табе фізічны боль. (Кніга трэцяя, раздзел восьмы, № 5)
Мазда і Арыман: багі ў зораастрызме, рэлігіі персаў да іх звяртання ў іслам. Мазда дух сусветнага дабра, а Арыман яго галоўны праціўнік, дух зла. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 32)
Макбет: персанаж з аднайменнай п’есы Шэкспіра, што пакутаваў ад пачуцця віны за забойствы, якія ён учыніў на шляху да ўлады ў Шатландыі. (Кніга трэцяя, раздзел восьмы, № 7)
маментальны адказ: першае, што прыходзіць чалавеку ў галаву, калі яму задалі пытанне. (Кніга трэцяя. раздзел дзевяты, частка першая, № 2)
манапалізаваць: атрымаць выключнае права вырабляць, прадаваць нешта, а таксама карыстацца нечым. (Кніга трэцяя, раздзел першы, № 6)
маніякальна-дэпрэсіўны: (псіхіятрыя) той, што мае душэўнае расстройства, пры якім стан чалавека мяняецца з крайнасці ў крайнасць: ад ўзбуджанасці да дэпрэсіі. (Кніга другая, раздзел другі, № 12)
маніякальны: той, для якога характэрны ўзбуджальнасць звыш нормы, перабольшанае пачуццё здароўя, палёт думкі, празмерная актыўнасць і г.д. (Кніга другая, раздзел пяты, № 20)
маньяк: чалавек, які пакутуе ад адной навязлівай ідэі альбо навязлівага інтарэсу. (Кніга трэцяя, раздзел сёмы, № 12)
Марскі Дзядок: персанаж з казкі “Сіндбад-мараход”, змешчанай у кнізе “Арабскія ночы”. Гэты дзядок, які здаваўся бяскрыўдным. залез на плечы паслужлівага Сіндбада і адмовіўся злезці. Ён сядзеў там многа дзён і начэй, пакуль Сіндбад не збег ад яго, напаіўшы яго дап’яна. (Кніга другая, раздзел восьмы, № 12)
марфін: прэпарат, што вырабляюць з опіуму і выкарыстоўваюць для аблягчэння болю. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 49)
марыхуана: высушанае лісце і кветкі канапель, што ўжываюцца ў форме цыгарэт як наркотык ці галюцынаген. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 57)
маторная стужка: сістэма кантролю розуму, якую ён ажыццяўляе праз рухальныя рычагі кіравання. 3 кожнага боку чэрапа ёсць па дзве панелі, адна над адной, і яны кантралююць супрацьлеглыя бакі цела. На адной з панеляў з кожнага боку рэгіструюцца думкі, а з другой панелі ажыццяўляецца кантроль мышцаў. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка першая, № 6)
Матэрхорн: гара на мяжы Швейцарыі і Італіі. (Кніга першая, раздзел трэці, № 29)
маўзер: марка армейскіх ці паляўнічых вінтовак. (Кніга другая, раздзел шосты, № 6)
маўклівае пагадненне: у выпадку, калі два прэкліры працуюць адзін з адным, па чарзе прымаючы на сябе ролю одытара, можа ўзнікнуць сітуацыя, калі кожны з іх не дае другому ўвайсці ў кантакт з пэўнымі інграмамі. Гэта “маўклівае пагадненне”. Можа здарыцца, што ў мужа і жонкі ёсць у мінулым агульны для іх перыяд, калі яны сварыліся і былі нешчаслівыя. Калі яны займаюцца кліраваннем адзін аднаго, яны пазбягаюць (не свядома,
а дзякуючы рэактыўнаму разліку) гэтага агульнага перыяду, пакідаючы такім чынам некранутымі інграмы балючых эмоцый.
медьіцына цырульнікаў: спасылка да хірургіі, якую ў ранейшыя стагоддзі практыкавалі цырульнікі. Паколькі яны звычайна не мелі медыцынскай падрыхтоўкі, іх “лячэнне” было вельмі балючым, выклікала сур’ёзныя інфекцыі і часта смерць у выніку антысанітарных умоў. (Кніга другая, раздзел пяты, № 25)
меладрама: любы чуллівы пісьмовы твор, размова ці дзеянне, надта скіраваныя на эмацыянальнае ўздзеянне. (Кніга трэцяя, раздзел чацвёрты, № 8)
меланхолія: змрочны душэўны стан, асабліва калі ён звычайны для чалавека ці калі ён зацягнуўся; прыгнечанасць. (Кніга другая, раздзел шосты, № 10)
ментары: мудрыя і вартыя даверу дарадцы ці настаўнікі. (Кніга другая, раздзел сёмы, № 11)
метафізіка: раздзел філасофіі, які мае справу з прыродай існавання, ісціны і ведаў. (Кніга першая, раздзел трэці, № 2)
механізм фаргетэра: (ад англ. “to forget” забываць) фразы накшталт “Выкінь гэта з галавы”, “Калі я ўспомню пра гэта, я звар’яцею”, “He магу ўспомніць”, і нават простае “Я не ведаю”, таксама як і галоўная з гэтага сямейства фраз, “Забудзь пра гэта!” Любая інграмная каманда, якая прымушае чалавека лічыць, што ён не можа ўспомніць. (Кніга трэцяя, раздзел пяты, № 6)
мігрэнь: разнавіднасць інтэнсіўнага галаўнога болю, што перыядычна вяртаецца. Звычайна гэты боль засяроджаны толькі ў адной частцы галавы; часта ён суправаджаецца пачуццём млоснасці, расстройствамі зроку і г.д. (Кніга другая, раздзел пяты, № 7)
міелінавае пакрыццё: тлусты слой тканак, што пакрывае нервы. (Кніга другая, раздзел сёмы, № 6)
місдырэктар: любая інграмная каманда, якая прымушае пацыента рухацца па траку такім чынам ці ў тым накірунку, што супраць-
леглы ўказанням одытара ці жаданням аналітычнага розуму прэкліра. (Кніга трэцяя, раздзел шосты, № 11)
містыцызм: веравання ці практыкі тых людзей, якія сцвярджаюць, што мелі перажыванні духоўнай прыроды, заснаваныя на інтуіцыі, медытацыі і г.д., праз якія яны спасцігнулі ісціны, невядомыя звычайным людзям. (Кніга першая, раздзел трэці, № 3)
міяпія: няздольнасць ясна бачыць тое, што знаходзіцца далёка, блізарукасць. (Кніга другая, раздзел другі, № 10)
Молах: у Бібліі старажытны бог фінікійцаў, якому яны прыносілі ў ахвяру дзяцей, спальваючы іх. Слова “Молах” стала азначаць усё, што патрабуе жудасных ахвяр. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 30)
мульты-: ад англ. “multy-“ многа. (Кніга трэцяя, раздзел чацвёрты, № 18)
мумба-юмба: бессэнсоўная ці прэтэнцыёзная мова, звычайна прызначаная, каб засланіць сутнасць, заблытаць слухача ці нешта накшталт гэтага. (Кніга трэцяя, раздзел пяты, № 2)
мыццё золата: аддзяленне (золата і інш.) ад залатаноснай пароды прамываннем яе ў латку. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка першая, № 11)
наменклатура: шэраг тэрмінаў, якія выкарыстоўваюцца для апісання рэчаў у межах пэўнага прадмета. (“Як чытаць гэтую кнігу”, № 4)
нанайцы: народ, спрадвеку паляўнічыя і рыбакі, якія насяляюць даліну ракі Амур у паўднёва-усходняй Сібіры і паўночна-ўсходняй Маньчжурыі (рэгіен і былая адміністратыўная адзінка на паўночным усходзе Кітая). (Кніга першая, раздзел першы, № 7)
Напалеон: Напалеон Банапарт (1769 1821), французскі ваеначальнік і імператар Францыі (1804 1815). Ён вёў бліскучую кампанію за панаванне Францыі ў Еўропе, але скончыў крахам, і апошнія гады жыцця правёў як вязень на самотным брытанскім востраве. (Кніга першая, раздзел чацвёрты, № 3)
наркасінтэз: практыка, у якой выклікаюць сон з дапамогаю наркотыкаў, а потым размаўляюць з пацыентам, каб адкрыць схаваныя думкі. (Кніга другая, раздзел сёмы, № 2)
неардынарньі: не сярэдні, не звычайны; выдатны; прыметны. (Кніга першая, раздзел другі, № 20)
нейроны: галоўныя адзінкі, што складаюць нервы. Яны складаюцца з целаў клетак з ніцепадобнымі часткамі, па якіх сігналы ідуць ад клетак і да іх. (Кніга другая, раздзел трэці, № 1)
неўралогія: навука аб нервах і нервовай сістэме, асабліва аб іх хваробах. (Кніга першая, раздзел другі, № 10)
неўрозы: эмацыянальныя станы, якія ўтрымліваюць канфлікты і эмацыянальную інфармацьпо, што падаўляе здольнасці індывідуўма і перашкаджае яго дабрабыту. (Кніга першая, раздзел першы, № 19) неўротык: чалавек, які не з’яўляецца душэўна здаровым, ці нармальным, у дачыненні да нейкага прадмета (як супрацьлегласць псіхотыку, які проста ненармальны наогул). (Кніга першая, раздзел другі, № 2)
німфаманка: жанчына, што пакутуе ад німфаманіі нездарова падвышанай сексуальнай узбуджальнасці. (Кніга трэцяя, раздзел восьмы, № 10)
Нінявія: сталіца старажытнай Асірыйскай імперыі, што размяшчалася на ўсходнім беразе ракі Тыгр, насупраць сучаснага горада Мосул у Іраку. У Нінявіі знаходзіліся дзіўныя палацы і ўзоры скульптуры, якія былі знойдзены пры археялагічньіх раскопках. (Кніга другая, раздзел восьмы, № 10)
нірвана: у буддызме найвышэйшы стан свядомасці, у якім душа вызвалена ад усіх жаданняў і прыхільнасцяў. (Кніга другая, раздзел пяты, № 11)
Ньютон: сэр Ісак Ньютон (1642 1727), англійскі матэматык і фізік. Будучы адным з найвялікшых геніяў, якіх ведаў свет, ён зрабіў тры навуковых адкрыцці фундаментальнай важнасці: папершае, метад змянення пераменных колькасцяў, што ўтварае
аснову сучаснага дыферэнцыяльнага і інтэгральнага вылічэння; па-другое, закон пра склад святла; па-трэцяе, закон сусветнага прыцягнення. (Кніга першая, раздзел першы, № 15)
Нэйшн, Кэрьі: (1846 1911) амерыканская жанчына-агітатар за цвярозасць, вядомая тым, што яна граміла шынкі сякераю. (Кніга трэцяя, раздзел чацвёрты, № 10)
нюхальны: які мае дачыненне да пачуцця паху. (Кніга першая, раздзел другі, №11)
одытар: чалавек, навучаны і кваліфікаваны для таго, каб прымяняць працэсы і працэдуры Дыянетыкі да людзей з мэтай зрабіць іх лепшымі; называецца одытарам, таму што гэтае слова азначае “той, хто слухае”. (Кніга трэцяя, раздзел першы, № 1)