• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дыянетыка сучасная навука душэўнага здароўя Л. Рон Хабард

    Дыянетыка

    сучасная навука душэўнага здароўя
    Л. Рон Хабард

    Памер: 645с.
    1999
    166.88 МБ
    одытьінг: прымяненне одытарам да чалавека працэсаў і працэдур Дыянетыкі. Адытаваць азначае слухаць і разлічваць.
    опіум: прэпарат, які робяць з соку пэўных сартоў маку, яго кураць ці жуюць як стымулятар ці наркотык, а таксама выкарыстоўваюць у медыцыне як заспакаяльнае. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 48)
    оргіі: шкодныя альбо амаральныя заняткі дзеля атрымання здавальнення. (Кніга першая. раздзел трэці. № 10)
    пад перакрыжаваным агнём: пад агнём з некалькіх стрэльбаў ці гармат адначасова. (Кніга трэцяя, раздзел трэці, № 3)
    пажынаць: набываць; збіраць. (Кніга трэцяя, раздзел трэці, № 4)
    панацэя: сродак ад любых захворванняў ці непрыемнасцяў. (Кніга трэцяя, раздзел восьмы, № 6)
    пансіянеры: людзі, якія рэгулярна харчуюцца, ці жывуць і харчуюцца ў чужым доме за плату. (Кніга трэцяя, раздзел сёмы, № 20) паранаідальная шызафрэнія: (псіхіятрыя) душэўны стан, падобны да параноі (тыпу псіхозу, калі чалавек уяўляе сабе, што яго пераследуюць, ці што ён вельмі вялікая і значная персона), Для яго, аднак, характэрны таксама аўтыстычныя паводзіны
    (аўтызм стан розуму, што характарызуецца летуценнасцю, галюцынацыямі і занядбаннем знешняй рэальнасці) і паступовы распад асобы. (Кніга другая, раздзел другі, № 17)
    паратырэоідны гармон: гармон, які адыгрывае важную ролю ў падтрыманні кальцыева-фасфатнага балансу цела. (Кніга другая, раздзел пяты, № 16)
    парчьізі: гандлёвы знак для настольнай гульні, у якой рухі фішак на дошцы вызначаюцца пры дапамозе кідання кубіка. (Кніга трэцяя, раздзел шосты, № 8)
    парэз: захворванне мозгу сіфілітычнага паходжання, для якога характэрныя дэградацыя розуму, парушэнні мовы і мускульная слабасць, што паступова павялічваецца. Гл. таксама сіфіліс у гласарыі. (Кніга трэцяя, раздзел чацвёрты, № 23)
    пастулаты: тое, што прынята за ісціну, асабліва ў якасці асновы для разважанняў. (“Як чытаць гэтую кнігу”, № 11)
    Пастэр: Луі Пастэр (1822 1895), французскі хімік і біёлаг, які даказаў, што распад і гніенне выклікаюцца бактэрыямі, і распрацаваў сыраваткі і вакцыны супраць такіх хвароб, як халера і шаленства. (Кніга першая, раздзел першы, № 26)
    паталагічна: шляхам, выкліканым хваробаю альбо зв’язаным з ёю. Гл. таксама паталогія ў гласарыі. (Кніга першая. раздзел першы, № 22)
    паталогія: навука пра паходжанне, прыроду і цячэнне захворванняў, ці вывучэнне гэтых з’яў. (Кніга другая, раздзел пяты, № 3)
    патэр: спецыяльны лексікон, які належыць пэўнай сферы дзейнасці. (Кніга трэцяя, раздзел чацвёрты, № 1)
    Паўлаў: Іван Пятровіч Паўлаў (1849 1936), рускі фізіёлаг, вядомы па сваіх эксперыментах па вывучэнню паводзінаў сабак. (Кніга другая, раздзел дзевяты, № 2)
    педантызм: непатрэбны націск на нязначныя альбо трывіяльныя моманты ведаў; праява шкалярскага недахопу здаровага сэнсу
    альбо недахопу пачуцця суразмернасці. (“Як чытаць гэтую кнігу”, №5)
    пеніцылін: вельмі магутны антыбактэрыяльны прэпарат. (Кніга другая, раздзел восьмы, № 2)
    перанясенне: (псіхааналіз) працэс, у якім і пры дапамозе якога пачуцці, думкі і пажаданні чалавека пераносяцца ад аднаго чалавека да іншага; асабліва ў псіхааналізе, калі гэты працэс накіраваны на псіхааналітыка. (Кніга трэцяя, раздзел пяты, № 7) перцэпты: адчуванні ці ўражанні, якія чалавек можа распазнаць, і якія атрыманы розумам праз органы пачуццяў. (Кніга другая, раздзел першы, Ks 2)
    пігмей: (перан.) вельмі маленькі чалавек (Кніга другая, раздзел восьмы, № 9)
    Пітсбург: горад на паўднёвым захадзе Пенсільваніі. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 41)
    планктон: маленькія арганізмы з ліку раслін і жывёл, якія плаваюць альбо дрэйфуюць у вадзе, асабліва на паверхні ці блізка ад яе. Планктон з’яўляецца важнай крыніцай ежы для буйнейшых жывёл, такіх, як рыбы. (Кніга першая, раздзел трэці, № 22)
    пластычны: той, які раптоўна і часта перамяшчаецца ад адной ідэі, інтарэсу, пачуцця і г.д., да чагосьці іншага; зменлівы. (Кніга трэцяя, раздзел сёмы, № 8)
    плод: у чалавека дзіця ва ўлонні маці ад канца другога месяца цяжарнасці да нараджэння. (Кніга другая, раздзел сёмы, № 12)
    пра: (ад англ. “pro-” той, што дапамагае, спрыяе): спрыяльны (Кніга другая, раздзел другі, № 22).
    прабірка: трубка з тонкага, празрыстага шкла, закрытая з аднаго канца, якая ўжываецца ў хімічных эксперыментах і г.д. Тут гэтае слова выкарыстоўваецца ў пераносным сэнсе. (Кніга першая, раздзел першы, № 17)
    прадбачанне: веданне здарэнняў ці дзеянняў да таго, як яны здарацца. (Кніга другая, раздзел чацвёрты, № 8)
    празорлівасць: здольнасць да ўспрымання рэчаў, якія не знаходзяцца ў полі зроку, ці якія бачыць нельга. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 44)
    праказа: хранічная інфекцыйная хвароба, выкліканая бактэрыямі, што пашкоджваюць скуру, мяккія тканкі, нервы і г.д.; для яе характэрны язвы, белыя лускаватыя струпы, дэфармацыя і знясіленне частак цела. (Кніга другая, раздзел восьмы, № 3)
    прыродазнаўчая гісторыя: састарэлая назва апісальных навук пра прыроду (батаніка, заалогія, мінералогія). (Кніга трэцяя, раздзел сёмы, № 28)
    прытворства апосума: прытворства, што ты мёртвы, фокус, які выкарыстоўваюць апосумы (дробныя начныя звяры, што жывуць на дрэвах), каб абараніцца ад драпежнікаў. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 42)
    прэклір: ад “прэ-клір”, чалавек, які яшчэ не клір; у шырокім сэнсе чалавек, які атрымлівае одытынг і таму знаходзіцца на шляху да кліра; чалавек, які праз дыянетычны одытынг даведваецца больш пра сябе і пра жыццё. (Кніга другая, раздзел пяты, № 27) прэнатальны: той што існуе ці адбываецца да нараджэння. (Кніга другая, раздзел сёмы, № 1)
    прэрэліз: індывідуўм, які пачаў і зараз праходзіць дыянетычную тэрапію.
    прэфрантальная лобатамія: (псіхіятрыя) аперацыя, пры якой пераразаюць белыя валокны, што злучаюць прэфрантальныя і лобныя долі мозгу з яго ўнутранымі часткамі. (Кніга другая, раздзел пяты, № 23)
    прэфрантальныя долі: частка мозгу непасрэдна за лбом. (Кніга другая, раздзел першы, № 1)
    псеўда-: прыстаўка, што азначае “блізка ці зманліва падобны да (нечага пэўнага)”, як у словах “псеўдамедсястра”, “псеўдамаці”, “псеўдабацьксГ. (Кніга другая, раздзел шосты, № 8)
    псіхаметрьія: вымярэнне псіхалагічных пераменных, такіх як інтэлект, здольнасці і эмацыянальная неўраўнаважанасць. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка першая, № 12)
    псіхасаматычны: “псіха” адносіцца да розуму, а “саматычны” да цела; тэрмін “псіхасаматычны” азначае розум, які робіць цела хворым, іншымі словамі, хваробы, якія былі фізічна створаны ў целе разумовым адхіленнем. (Кніга першая, раздзел першы, № 23) псіхічны: які належыць да чалавечай душы ці розуму; душэўны (супрацьлегласць фізічнаму). (Кніга першая, раздзел другі, № 4) псіхозы: цяжкія формы душэўнага нездароўя; вар’яцтвы. (Кніга першая, раздзел першы, № 18)
    птушка джаб-джаб: выдуманая істота з верша “Бармаглот” Льюіса Кэрала. (Кніга трэцяя, раздзел чацвёрты, № 20)
    “П’яніца”: п’еса, напісаная Уільямам X. Смітам і “Адным джэнтльменам” у канцы дзевятнаццатага стагоддзя, драма на бытавую і маральную тэму з амерыканскага жыцця. (Кніга трэцяя, раздзел чацвёрты, № 6)
    “пятля”: літаральна кажучы, адрэзак кінастужкі ці магнітнай стужкі, канцы якога злучаны, такім чынам утвараючы бясконцую стужку, так што робіцца магчымым бясконцае паўтарэнне запісу (напрыклад, забяспечваючы з дапамогаю паўторных спробаў сінхранізацыю, неабходную для дублявання фільма на замежнай мове). Ужываецца ў пераносным сэнсе. (Кніга трэцяя, раздзел чацвёрты, № 13)
    рабочы ліст: поўны, безупынны запіс таго, што адбываецца ў сесіі, ад пачатку да канца. (Кніга трэцяя, раздзел чацвёрты, № 21) разлік на заступніка: не больш чым проста ідыёцкае меркаванне, што кожны, хто з’яўляецца сябрам, можна застацца ім, толькі ў тым выпадку, калі стварыць прыблізна такія ж умовы, у якіх
    ажыццявілася сяброўства. Гэта разлік на аснове таго, што можна адчуваць сябе ў бяспецы толькі побач з пэўнымі людзьмі, і што быць з імі побач можна, толькі будучы хворым, ненармальным, вартым жалю ці ўвогуле інвалідам. (Кніга другая, раздзел дзесяты. № 5)
    ранг: адрозненне ва ўзроўні прэстыжу чалавек у больш высокім рангу перадае перакананні чалавеку ў ніжэйшым рангу проста дзякуючы гэтай розніцы ў рангах. Одытар можа раптам знайсці, што ён не можа прыдбаць дастаткова высокага рангу ў вачах некаторых пацыентаў, каб праца з імі шла гладка. Для іншых жа ён можа мець настолькі высокі ранг, што яны вераць усяму, што б ён ні казаў. Калі ў яго надта нізкі ранг, яму не вераць; калі ж яго ранг надта высокі, яму празмерна вераць.
    ранішняя млоснасць: пачуццё млоснасці ў ранняй частцы дня, асабліва як характэрны сімптом першых месяцаў цяжарнасці. (Кніга другая, раздзел дзесяты, № 3)
    рацыяналізацыя: апраўдальнае мысленне выбачэнні чалавека, прызначаныя патлумачыць ягоныя нерацыянальныя паводзіны. (Кніга трэцяя, раздзел сёмы, № 33)
    Рональд Рос: (1857 1932) брытанскі ўрач. (Кніга другая, раздзел дзесяты, № 1)
    рыкол: узнаўленне ў памяці розных відаў адчуванняў з мінулага. Паходзіць ад англійскага слова recall, што значыць “выклікаць з мінулага”. (Кніга першая, раздзел другі, № 15)
    Рэактыўньі розум: тая частка розуму, якая збірае і захоўвае фізічны боль, балючыя эмоцыі, і імкнецца кіраваць арганізмам выключна на раздражняльна-адказнай аснове. Ен разважае толькі катэгорыямі тоеснасці. Называецца таксама рэактыўны банк і банк.
    рэастат: электрычны прыбор, што ўжываецца для кантролю току пры дапамозе змены супраціўлення. (Кніга трэцяя, раздзел сёмы, №5)
    рэверы: стан рэверы гэта на самой справе проста назва. Гэта этыкетка, уведзеная для таго, каб пацыент лічыў, што яго стан
    змяніўся і стаў такім, што яго памяць цяпер вельмі добрая, ці ён можа зараз рабіць нешта, чаго звычайна дагэтуль рабіць не мог. Праўда ж у тым, што ён так ці інакш быў здольны рабіць гэта заўсёды. Гэта не незвычайны стан. Чалавек зусім не спіць, але, калі яго папрасіць заплюшчыць вочы, у тэхнічным сэнсе ён знаходзіцца ў рэверы. (Кніга трэцяя, раздзел першы, № 2)
    рэкамбінацыя: злучэнне чагосьці зноў у адзінае цэлае. (Кніга першая, раздзел другі, № 16)
    рэлейная схема: электрычны ланцуг, у склад якога ўваходзіць рэле аўтаматычны прыбор, што замыкае ці размыкае ланцуг, рэагуючы на нейкую пэўную з’яву. (Кніга другая, раздзел пяты, № 18)