Дыянетыка
сучасная навука душэўнага здароўя
Л. Рон Хабард
Выдавец:
Памер: 645с.
1999
АЎТАР МІЖНАРОДНЫХ БЕСТСЕЛЕРАЎ
“Дыянетыка прывяла мяне да найвышэйшых дасягненняў. Я заўсёды быў здольны дасягаць некаторых поспехаў, але Дыянетыка вызваліла мяне да такой ступені, каб ў маім жыцці без усялякіх перашкод магло здарыцца нешта сапраўды вялікае”.
Джон Траволта
Акцёр
“Быць клірам значыць разумець свае мыслі і мэты. Бітва з маім рэактыўным розумам завершана. Больш няма ніякага “унутранага канфлікту”. Дзякуючы Дыянетыцы я дасягаю сваіх мэтаў”.
Чык Коры
Джазавы піяніст, 8-разовы лаўрэат прэміі Грэмі
“Дыянетыка пазбаўляе ад непадкантрольных думак, якія ўздзейнічалі на мяне на трэку. Зараз я магу ажыццявіць усё, што хачу. Я аднавіў велізарную частку свайго поўнага патэнцыялу, і гэта цудоўна!"
Кейт Код
Вядучы трэнер па мотакросу
“Мяркуючы па ўсім, яна (Дыянетыка)акажацца такой жа рэвалюцыйнай для чалавецтва, якім было адкрыццё і выкарыстанне агню першым пячорным чалавекам”.
Уолтэр Уінчэл
Газета New York Daily Mirror
Л. Рон Хабард
ДЫЯНЕТЫКА
СУЧАСНАЯ НАВУКА ДУШЭЎНАГА ЗДАРОЎЯ
НЬЮ ЭРА
Москва 1999
Нздательская группа НЬЮ ЭРА
129301 Москва
ул. Касаткшіа, д. 16, корп. 1 Россня
ISBN 5-7348-0035-Х
©1999 L. Ron Hubbard Library.
Усе правы захаваныя
Англійская версія © 1950,1999 L. Ron Hubbard Library.
Усе правы захаваныя
Мастацкае афармленне вокладкі: ©1999 L. Ron Hubbard Library Усе правы захаваныя
Рэгістрацыйны нумар у Бібліятэцы Кангрэса ЗША No. 73-184345
Гэтая кніга з’яўляецца часткай прац Л. Рона Хабарда, які распрацаваў Дыянетыку, тэхналогію духоўнага лячэшія, і Саенталогію, прыкладную рэлігійную філасофію. Яна прадстаўлена чытачу як запіс назіранняў і даследаванняў прыроды чалавечага розуму і духу, а не як сцвярджэнне прэтэнзій аўтара. Мэты Дыянетыкы і Саенталогіі і карысць ад іх могуць быць дасягнуты толькі ў выніку мэтанакіравапых намаганняў чытача.
Hubbard, Хабард, Scientology, Саенталогія, Dianetics, Дыянетыка, Clearsound, Цэнтр славутасцей, Flag, Флаг, Ачышчэнне, Рандаўн “Ачышчэнне" і эмблема Дыянетыкі з’яўляюцца гапдлёвымі знакамі і знакамі абслугоўвання, якімі валодае Цэнтр Рэлігійнай Тэхналогіі і якіе выкарыстоўваюцца з яго дазволу.
NEW ERA з’яўляецца гапдлёвым знакам і знакам абслугоўвання, які належыць выдавецтву NEW ERA Publications International.
Ніякая частка гэтай кнігі не можа быць перадрукавана ці скапіравана любым спосабам без дазволу ўладальніка аўтарскіх правоў.
ЛР №065049 от 07 марта 1997г.
Формат 84X108 7«. Печать офсетная. Обьем 20 п. л. Ткраж 11 000 экз. Заказ 4207. Отпечатано с готовых днапознтлвов АОЗТ «Різдательская группа Нью Эра» в ПФ «КРАСНЫЙ ПРОЛЕТАРМЙ». 103473. Москва. Краснопролетарская. 16. прн участлл ЗАО «СРІГНАЛЬ». Москва. 4-ая Тверская-Ямская. 26/8. стр. 1
Прысвячаецца
Уілу Дзюранту
Важная заўвага
Калі вы чытаеце гэту кнігу, будзьце цалкам упэўненыя ў тым, што вы ніколі не прапускаеце ніводнага слова, сэнс якога вам не зусім зразумелы.
Адзіная прычына таго, што чалавек адмаўляецца ад вучобы альбо адчувае збянтэжанасць ці няздольнасці да вучобы, заключаецца у тым, што ён прапусціў слова, якое не зразумеў.
Збянтэжанасць ці няздольнасць ухопліваць сэнс ці вучыцца прыходзяць ПАСЛЯ слова, якое чалавек не вызначыў і не зразумеў.
Ці здаралася з вамі калі-небудзь, што вы дачытвалі старонку да канца і адчувалі, што не ведаеце, пра што вы толькі-толькі чыталі? Гэта значыць, што недзе вышэй на гэтай старонцы вы прапусцілі слова, на якое ў вас не было азначэння ці было няправільнае азначэнне.
Вось вам прыклад: “Пасля дажджу на мокрым асфальце мы заўважылі рабакоў”. Бачыце, што адбываецца? Вам здаецца, што вы не здольныя анічога зразумець, але ваша няздольнасць узнікае толькі ад адзінага слова, якое вы не здолелі вызначыць, слова “рабак”, што абазначае “чарвяк” на адным з дыялектаў нашай мовы.
Вам, магчыма, давядзецца глядзець у слоўніку не толькі новыя і нязвычныя словы. Некаторыя звычайныя словы таксама могуць быць няправільна зразуметы і тым самым выклікаць замяшанне.
Гэты факт што не трэба праходзіць міма невызначанага слова з’яўляецца найбольш важным ва ўсім навучанні. Кожны прадмет, за які вы браліся і які потым кідалі, змяшчаў словы, якія вы не вызначылі.
Вось чаму, вывучаючы гэтую кнігу, будзьце вельмі, вельмі ўпэўненыя ў тым, што выніколі не праходзіце міма слова, якое вы не зусім разумееце. Калі матэрыял становіцца заблытаным, ці здаецца, што вы няздольныя ўхапіць яго сэнс, у такім выпадку непасрэдна перад ім будзе слова, якое вы не зразумелі. He ідзіце далей, a вярніцеся назад, да месца ПЕРАД тым, дзе пачаліся цяжкасці, знайдзіте тое незразуметае слова і вызначце яго.
Зноскі і азначэнні
Дзеля дапамогі чытачу словы, якія з найбольшай верагоднасцю могуць быць зразуметы няправільна, вызначаюцца ў зносках пры першым іх з’яўленні ў тэксце. Кожнае такое слова мае невялікі нумар справа ад яго, і азначэнне даецца ўнізе старонкі пад адпаведным нумарам.
Часам словы маюць некалькі значэнняў. Дэфініцыі ў зносках даюць толькі тое значэнне, якое падразумяваецца ў тэксце. Іншыя азначэнні слова можна знайсці ў слоўніку.
У канцы гэтай кнігі ёсць гласарый, які змяшчае ўсе гэтыя зноскі. а таксама іншыя тэрміны, якія вызначаны ў тэксце. Пад кожным азначэннем у гласарыі вы знойдзеце нумар раздзела, у якім яно даецца, і нумар адпаведнай зноскі, так што вы можаце звярнуцца да яе зноў пры жаданні.
Змест
Як чытаць гэтую кнігу 1
Кніга першая:
Мэта чалавека
Раздзел першы
Сфера дзейнасці Дыянетыкі
9
Раздзел другі
Клір
16
Раздзел трэці
Мэта чалавека
30
Раздзел чацвёрты
Чатыры дынамікі
48
Раздзел пяты
Высновы
54
Кніга другая:
Адзіная крыніца
ўсіх неарганічных душэўных і арганічных псіхасаматычных захворванняў
Раздзел першы Аналітычны розум і стандартныя банкі памяці
63
Раздзел другі
Рэактыўны розум
71
Раздзел трэці
Клетка і арганізм 96
Раздзел чацвёрты
“Дэманы” 114
Раздзел пяты
Псіхасаматычныя захворванні 124
Раздзел шосты
Эмоцьія і дынамікі 149
Раздзел сёмы
Прэнатальны вопыт і нараджэнне 165
Раздзел восьмы
Заразнасць аберацыі 180
Раздзел дзевяты
Уключэнне інграмы 189
Раздзел дзесяты
Прафілактычная Дыянетыка 203
Кніга трэцяя:
Тэрапія
Раздзел першы
Ахова розуму 219
Раздзел другі
Рэліз ці клір? 225
Раздзел трэці
Роля одытара 230
Раздзел чацвёрты
Дыягназ 237
Раздзел пяты
Вяртанне, файл-клерк і трак часу 256
Раздзел шосты
Законы вяртання 272
Раздзел сёмы
Эмоцыя і жыццёвая сіла 297
Раздзел восьмы
Некаторыя тыпы інграм 342
Раздзел дзевяты
Механізмы і аспекты
тэрапіі Частка першая 359
Механізмы і аспекты
тэрапіі Частка другая 409
Раздзел дзесяты
Дыянетыка мінуўшчына і будучыня 513
Дадатак: Дыянетыка: мост да кліра 526
Аб аўтары 531
Гласарый 536
Паказальнік 584
Як знайсці дыянетычнага одытара 604
Як чытаць гэтую кнігу
Дыянетыка гэта прыгода. Гэта даследаванне “тэра інкогніта”1, чалавечага розуму, таго вялікага і дасюль нязведанага абсягу, што знаходзіцца ў сантыметры з нечым за нашым ілбом.
Адкрыцці і распрацоўкі, якія зрабілі магчымым стварэнне Дыянетыкі, занялі шмат гадоў дакладных даследаванняў і ўважлівых праверак. Гэта было даследванне невядомага, і разам з тым абагульненне ўжо вядомага. Цяпер накірунак бачны, шляхі дастаткова падрабязна нанесены на карту, каб вы маглі бяспечна падарожнічаць у глыбіні вашага уласнага розуму і аднавіць такім чынам ваш прыроджаны патэнцыял, які, як цяпер вядома, вельмі, вельмі, вельмі высокі.
Па меры руху наперад у дыянетычнай тэрапіі ваша прыгода заключаецца ў тым, каб даведацца, чаму вы зрабілі тое, што зрабілі, у той момант, калі вы гэта зрабілі, што выклікала тыя цёмныя і незразумелыя страхі, якія з’яўляліся ў вашым дзяцінстве ў начных кашмарах, дзе схаваны моманты вашага болю і здавальнення. Існуе шмат таго, што чалавек не ведае пра сябе, пра сваіх бацькоў, пра свае “матывы”. Нешта з адкрытага вамі можа вас вельмі ўразіць, бо найбольш значная інфармацыя аб вашым жыцці часам захоўваецца не ў памяці, а ў інграмах2, што схаваны ў патаемных глыбінях вашага розуму, невыразныя і здольныя толькі разбураць.
Вы знойдзеце шмат прычын, з-за якіх вы “не здольныя направіцца”, і ўрэшце даведаецеся, наколькі гэтыя прычыны смехатворныя, асабліва для вас, калі знойдзеце ў інграмах фразы, якія іх дыктуюць.
1 “тэра інкогніта”: невядомая зямля, рэгіён альбо прадмет, пра які невядома нічога.
2 інграма: разумовы запіс моманту фізічнага болю і непрытомнасці. Па азначэнню, неад'емнай часткай зместу інграмы з'яўляецца ўдар ці траўма. Інграмы гэта поўныя, да апошняй крогікі падрабязііасці. запісы кожнага ўспрымання, якое мела месца ў момант частковай ці поўнай непрытомнасці.
Дыянетыка гэта зусім не ўрачыстае мерапрыемства. Нягледзячы на тое, што яна займаецца пакутамі і стратамі, усё заўсёды заканчваецца смехам: такім недарэчным і скажона патлумачаным было тое, што выклікала сум.
Ваша першае падарожжа ў вашую “тэра інкогніта” адбудзецца праз старонкі гэтай кнігі. Чытаючы яе, вы ўбачыце, што тут асвечаны многія з’явы, пра якія вы “заўсёды ведалі, што гэта так”. Вам прыемна будзе даведацца, што ў шмат якіх з вашых жыццёвых канцэпцый вы кіруецеся не проста сваімі ўласнымі думкамі, але навуковымі фактамі. Вы знойдзеце таксама многа інфармацыі, якая даўно ўсім вядома, і якую вы, магчыма, будзеце ўспрымаць як далёка не новую, і будзеце схільныя недаацэньваць яе. Улічыце, што недаацэнка гэтых фактаў перашкаджала ім праявіць сваю каштоўнасць, нягледзячы на тое, наколькі даўно яны былі вядомыя, бо сам па сабе факт не мае значэння без яго правільнай ацэнкі і без дакладнага вызначэння яго узаемаадносін з іншымі фактамі.
Вы сустрэнеце тут вялікае мноства фактаў, якія, як можна заўважыць, ахопліваюць усе галіны жыццядзейнасці чалавека. На шчасце, вы не павінны накіроўвацца далёка па якому-небудзь з гэтых кірункаў, пакуль не скончыце чытанне. А потым вашыя веды стануць настолькі шырокімі, што будуць здольныя задаволіць каго хочаце.
Дыянетыка гэта вялікі прадмет, але гэта толькі дзякуючы таму, што чалавек сам па сабе вялікі прадмет. Навука аб ягоным мысленні не можа не ахопліваць усе віды яго дзейнасці. 3 дапамогай стараннай класіфікацыі і перадачы інфармацыі сцежка была звужана, каб па ёй было лягчэй ісці. У асноўным гэты дапаможнік раскажа вам, без якога-небудзь канкрэтнага ўпамінання, уласна пра вас, пра вашу сям’ю і сяброў, бо вы іх тут сустрэнеце і пазнаеце.