Дыянетыка
сучасная навука душэўнага здароўя
Л. Рон Хабард
Выдавец:
Памер: 645с.
1999
72. афініці: сіла прыцягнення, што існуе паміж двума людзьмі ці паміж людзьмі і іншымі жывымі аргапізмамі.
73. апартунізм: палітыка альбо практыка (як ў палітыцы. бізнэсе ці асабістых справах) прыстасавання дзеянняў, рашэнняў і г.д. да мэтазгоднасці ці эфектыўнасці, ахвяруючы пры гэтым этычііымі прынцыпамі.
74. Леўкіп: грэчаскі філосаф V ст. да н.э.
працягу стагоддзяў. “Рухае” вось ключ да памылкі. Усім неабходна кіраваць, і ўсё трэба рухаць. Неабходнасць рухае. Боль рухае. Неабходнасць і боль, боль і неабходнасць.
Згадваючы ўсё драматычнае і не звяртаючы ўвагі на важнае, чалавек час ад часу бачыў сябе аб’ектам праследавання з боку неабходнасці і болю. Гэта былі дзве антрапаморфныя (чалавекападобныя) істоты, якія ў поўным баявым убранні ўтыкалі ў яго дзіды. Можна сказаць, што гэтая канцэпцыя памылковая ўжо таму, што яна не дае ніякіх іншых адказаў.
Якой бы ні была неабходнасць, яна знаходзіцца ўнутры чылавека. Нішто ім не кіруе, акрамя прыроджанага імпульсу да выжывання, уласцівага і яму, і групам, да якіх ён належыць. У сабе чалавек нясе сілу, з дапамогаю якой адводзіць боль. У сабе чалавек нясе сілу, з дапамогаю якой прыцягвае здавальненне.
Так адбылося: навуковым фактам з’яўляецца тое, што чалавек уяўляе сабой сэлф-дэтэрмінаваны арганізм у найвялікшай ступені, магчымай для любой формы жыцця, хаця ён усё ж залежыць ад іншых форм жыцця і ад свайго асяроддзя. Але ён усё ж такі сэлф-дэтэрмінаваны. Гэтае пытанне будзе асветлена пазней. I ўсё ж тут трэба адзначыць, што чалавек не з’яўляецца прыроджана абумоўленым арганізмам ў тым сэнсе, што яго пабуджае да дзеяння гэты цудоўны раздражняльна-адказны механізм, які выглядае так прыгожа ў пэўных падручніках, але зусім не працуе ў свеце людзей. Жыццярадасныя ілюстрацыі пра пацукоў не прыдатныя, калі мы гаворым пра чалавека.
Чым складаней арганізм, тым менш надзейна спрацоўваюць ураўненні раздражняльна-адказнага механізму. I калі размова ідзе пра самую складаную істоту, чалавека, мы дасягаем высокай ступені непрадказальнасці з пункту гледжання раздражняльнаадказнага механізма. Чым больш свядомы, чым больш рацыянальны арганізм, тым больш ён сэлф-дэтэрмінаваны. Сэлфдэтэрмінізм, як і ўсё ў свеце, адносны. У параўнанні з пацуком, аднак, чалавек сапраўды вельмі сэлф-дэтэрмінаваны. Гэта толькі навуковы факт, бо яго вельмі проста даказаць.
Чым больш свядомы чалавек, тым менш ён нагадвае інструмент з кнопкамі, якія трэба націскаць, каб ім кіраваць. Калі чалавек абераваны і прыгнечаны, яго можна, безумоўна, да пэўнай ступені
прымусіць паводзіць сябе, нібы марыянетка; але зразумела, што, чым больш абераваны чалавек. тым ён па сваім інтэлекце бліжэй да жывёлы.
Цікава паглядзець, як чалавек выкарыстоўвае дадзены яму сэлф-дэтэрмінізм. Хаця ён не можа абысці ўраўненне “не ведаў, што стрэльба зараджана”, калі размова ідзе пра катаклізмы або нечаканыя перамогі іншых форм жыцця, ён дзейнічае ў зоне высокага ўзроўню патэнцыялу выжывання. Але вось перад намі ён, сэлф-дэтэрмінаваны, рацыянальны чалавек, той, хто мае галоўную сваю зброю розум у цудоўным працоўным стане. Якія ж ён мае інстынкты, звязаныя з неабходнасцю?
Неабходнасцю, як сцвярджае гэтая вельмі разумная (хаця яна і надта хутка пераключаецца з прадмета на прадмет) штуковіна, слоўнік, з’яўляецца “стан, калі нешта абавязкова патрэбна; тое, што непазбежна; прымус”. Ён таксама дадае, што неабходнасць гэта “надзвычайная беднасць75”, але нам гэта не падыходзіць. Мы гаворым пра выжыванне. Прымус, які згадваўся вышэй, можа быць перагледжаны з пазіцыі дынамікі выжывання. Яна прысутнічае ў кожным арганізме або pace. Што ж “неабходна” для выжывання?
Мы бачылі і можам давесці эксперыментальна, што тут спрацоўваюць два фактары. Неабходнасць пазбегнуць болю гэта фактар, бо нязначныя болі, не вельмі моцныя паасобку, могуць складацца ў вялікі боль, які можа ўзрастаць у геаметрычнай прагрэсіі і прыводзіць да смерці. Боль гэта сумны настрой з прычыны наганяю за дрэнную працу, бо гэта можа прывесці да звальнення, потым да голаду, які вядзе да смерці. Прааналізуйце любое ўраўненне, у якое трапіў боль, і вы заўважыце, што яно вядзе да магчымага невыжывання. I калі б гэта было ўсё, што мае дачыненне да выжывання, калі б неабходнасць была толькі злым маленькім гномам76 з віламі, то здаецца даволі відавочным, што не было б малейшай прычыны працягваць жыць. Але існуе і іншая частка ўраўнення здавальненне. Гэта больш устойлівая частка,
75. Англійскае слова “necessity” (неабходнасць), ў адрозненне ад беларускага, сапраўды можа мець і такі сэнс.
76. гном: (фалькл.) любы з расы маленькіх, нязграбных, карлікападобных істот, што. як лічыцца, жывуць пад зямлёю і ахоўваюць свае скарбы.
чым боль, што супярэчыць вучэнню стоікаў'7, але падцверджана эксперыментальна даследаваннямм Дыянетыкі.
Значыць, існуе неабходнасць здавальнення, неабходнасць працы для дасягнення вядомых мэт праз пераадоленне перашкод, якія магчыма распазнаць (такое азначэнне можна даць шчасцю). I здавальненне настолькі неабходнае, што чалавек гатовы вытрываць моцны боль, толькі б яго адчуць. Здавальненне карысная рэч.
Гэта асалода ад працы, успамін пра былыя заслугі; гэта добрая кніга ці сапраўдны сябра; гэта калі здзіраеш усю скуру з каленяў у час узыходжання на Матэрхорн™; гэта калі чуеш голас дзіцяці, якое ўпершыню кажа “тата”; гэта шумная бойка на наберажнай у Шанхаі ці заклік амура79 з падваротні; гэта прыгоды і надзея, энтузіязм і мара “калі-небудзь я навучуся пісаць карціны”; гэта добры абед, пацалунак прыгожай дзяўчыны, блефавая гульня на біржы. Гэта занятак тым, што чалавеку падабаецца рабіць; гэта занятак тым, пра што чалавеку прыемна думаць; гэта занятак тым, пра што чалавеку прыемна ўспамінаць, гэта можа быць проста размова аб тым, чаго чалавек ніколі не зробіць і ведае пра гэта.
Чалавек згодны трываць вялікі боль дзеля атрымання маленькага здавальнення. У лабараторыі жыцця падцвярджэнне гэтага не зойме шмат часу.
А як жа ўпісваецца ў гэты малюнак неабходнасць? Існуе неабходнасць здавальнення, такая ж трапяткая, жывая і патрэбная для жыцця, як чалавечае сэрца. Той, хто сцвярджаў, што чалавек, які мае два боханы хлеба, павінен прадаць адзін і купіць белы гіяцынт8", меў рацыю. Творчае, стваральнае, прыгожае,
77. стоікі: прадстаўнікі грэчаскай школы філасофіі, заснаванай Зенонам прыкладна ў 308 годзе да н.э. Яны сцвярджалі, што людзі павінны быць вольнымі ад моцных пачуццяў і спакойна ўспрымаць тое, што адбываецца навокал, як непазбежны вынік волі багоў.
78. Матэрхорн: гара на мяжы Швейцарыі і Італіі.
79. амур: (ад франц. amour) каханне.
80. гіяцынт: расліна з сямейства лілейных, якую паўсгодна разводзяць з-за яе цыліндрычііага суквецця араматных кветак разнастайных колераў.
гарманічнае, прыгодніцкае і нават выратаванне з бездані забыцця усё гэта здавальненні, і ўсе яны неабходны. У свеце аднойчы жыў чалавек, які прайшоў пехатой тысячу міль толькі дзеля таго, каб убачыць апельсінавае дрэва, а яшчэ адзін чалавек, які быў цалкам са шрамаў і зламаных касцей, марыў толькі аб адным атрымаць шанс аб’ездзіць яшчэ аднаго мустанга.
Нядрэнна было б сядзець недзе на вяршыні Алімпа81 і пісаць кнігу аб пакараннях або даведвацца з кніг пра тое, што гавораць адны пісьменнікі пра працы іншых пісьменнікаў, але гэта не вельмі практычна.
Тэорыя “боль кіруе ўсім”82 не працуе. Калі б гэтыя асновы Дыянетыкі не былі нічым іншым, акрамя паэзіі пра ідылічны83 стан чалавека, іх можна было б апраўдаць ужо гэтым. Але сталася так, што яны да таго ж яшчэ і працуюць у лабараторыі жыцця.
Чалавек, у цеснай блізкасці з іншымі людзьмі, выжывае, і гэтае выжыванне здавальненне.
81. Алімп: гара на паўночным усходзе Грэцыі. на якой, згодна з легендаю. жылі багі старажытнай Грэцыі.
82. тэорыя “боль кіруе ўсім”: тэорыя, сутнасць якой у тым, што боль, нягоды ці іншае непрыемнае наступства, якое перажывае, альбо пад якое пападае арганізм, што рэагуе няправільна ў канкрэтных умовах, усталёувае, пры дапамозе пазбягання, пажаданы ўзор выхавання альбо паводзін.
83. ідылічны: прыемны і прасты; пастаральны (характэрны для вясковага жыцця, ідэалізаванага як спакойнае, простае і патуралыіае) альбо малюнкавы.
Раздзел чацвёрты Чатыры дынамікі
У зыходных ураўненнях Дыянетыкі, калі даследаванні толькі пачыналіся, лічылася, што паняцце “выжыванне” можа прымяняцца толькі ў дачыненні да асобы самой па сабе і пры гэтым адпавядаць усім патрэбам. Тэорыя будзе добрай толькі ў тым выпадку, калі яна працуе. А працуе яна настолькі добра, наколькі тлумачыць наяўныя дадзеныя і прадказвае з’яўленне новага матэрыялу, які потым, як аказваецца, на самой справе існуе.
Паняцце “выжывання” разглядалася ў адносінах да асобы да таго часу, пакуль усю дзейнасць чалавека можна было тэарытычна растлумачыць толькі з пункту гледжання яго ўласнага выжывання. Гэтая логіка выглядала даволі абгрунтаванай. Потым яна была прыменена ў жыцці, але нешта было не так: яна не вырашала праблем. Тэорыя выжывання, зведзенага да выжывання асобы, з’явілася настолькі непрацаздольнай, што большая частка феноменаў паводзін засталася без тлумачэння. Аднак усё гэта можна было разлічыць, і тэорыя ўсё роўна выглядала добра.
Затым узнікла адна амаль інтуітыўная ідэя. Свядомасць чалавека развівалася разам з усведамленнем ім свайго братэрства з сусветам. Хоць гэта і было трошкі напышліва, аднак прынесла свае вынікі.
Ці не з’яўляеода сам чалавек братэрствам людзей? Чалавек развіваўся і дужэў, як стадная істота, як жывёла, якая палюе зграяй. Здавалася магчымым разлічыць усе яго дзеянні адносна выжывання ўсёй групы. Такія разлікі былі праведзены. Усё выглядала добра. Зыходзячы з гэтага, з’явіўся пастулат, што чалавек выжывае выключна дзеля выжываня груп. Ідэя была нядрэннай, але пакідала болыпасць феноменаў нерастлумачанымі.
Затым паспрабавалі растлумачыць учынкі людзей толькі з пункту гледжання чалавецтва; гэта азначала. было дапушчана, што чалавецтва выжывае дзеля чалавецтва з чыстага альтруізму84. Ідэя проста-такі знойдзеная на лясной сцяжынцы Жана Жака Русо85. 3 гэтага можна было б зрабіць выснову, што чалавек жыў выключна дзеля выжывання ўсяго чалавецтва. Але ва ўмовах лабараторыі, якой з’яўляецца ўвесь свет, гэтая ідэя не працуе.