Дыянетыка
сучасная навука душэўнага здароўя
Л. Рон Хабард
Памер: 645с.
1999
Калі разглядзець большую сферу грамадствы і нацыі дык у ёй адсутнасць навукі аб розуме ніколі яшчэ не была такая відавочная. бо фізічныя навукі, бяздумна развіваючыся куды хутчэй, чым чалавечая здольнасць разумець чалавека, узброілі яго жудаснымі і знішчальнымі відамі зброі. што чакаюць толькі яшчэ аднога выбуху сацыяльнага вар’яцтва вайны.
Гэта вострыя праблемы, яны ляжаць поперак шляху кожнага чалавека, яны чакаюць яго разам з ягонай будучыняй.Пакуль чалавек усведамляе, што яго галоўная перавага перад царствам жывёл гэта розум, які мысліць, пакуль ён разумее, што розум гэта яго адзіная зброя, ён шукае, раздумвае і прымае пастулаты, спрабуючы знайсці рашэнне.
Як часцінкі мазаікі-галаваломкі, рассыпаныя бесклапотнаю рукою, ураўненні, якія маглі б прывесці да стварэння навукі аб розуме і, звыш таго, галоўнай навукі аб сусвеце. насіліся навокал там і тут, быццам бы пад уздзеяннем нейкай сілы. Здаралася, што злучаліся два фрагменты, часам, як у выпадку залатога веку ў Грэцыі, будавалася цэлая секцыя. Філосаф, шаман, лекар, матэматык: кожны з іх глядзеў на кавалачкі. Некаторыя лічылі, што гэтыя кавалачкі павінны ўсе належаць да розных мазаік. Некаторыя думалі, што яны ўсе належаць да адной мазаікі. Некаторыя казалі, што там на самой справе ўсяго шэсць мазаік, некаторыя казалі, што дзве. А войны ішлі. і грамадствы прыходзілі ў заняпад альбо рассыпаліся, і вучоныя тамы былі напісаны пра орды вар’ятаў, колькасць якіх увесь час расла.
13. зомбі: чалавек, які, здаецца, зусім не мае розуму альбо волі. Слова азначае ў рэлігіі вуду мерцвяка, ажыўлснага, як кажуць, нейкай сілаю і прымушанага падпарадкоўвацца камандам.
3 развіццём метадаў Бэкана14 і матэматыкі Ньютона'5 фізічныя навукі рушылі наперад, злучаючыся і пашыраючы свае межы. A навукі аб розуме адставалі, быццам батальён, што занядбаў свой абавязак, не хвалюючыся пра тое, колькі саюзных войскаў ён пакідае адкрытымі ворагу на знішчэнне.
Але, у рэшце рэшт, колькасць кавалачкаў у любой мазаіцы абмежаваная. I да, і пасля Фрэнсіса Бэкана, Гербэрта Спэнсэра16, a таксама вельмі нямногіх іншых, шматлікія маленькія секцыі былі сабраны разам, шмат якія сапраўдныя факты былі заўважаны.
Каб рызыкнуць кінуцца ў мора з тысяч пераменных, з якіх складалася гэтая мазаіка, трэба было толькі адрозніваць вернае ад нявернага, праўду ад няпраўды, і выкарыстоўваць у якасці прабіркі17 для доследаў усё чалавецтва і усю прыроду.
3 чаго павінна складацца навука аб розуме?
1. Адказ на пытанне аб тым, што з’яўляецца мэтаю мыслення.
2. Адзіная крыніца ўсех відаў вар’яцтва, псіхозаў18, неўрозаў19, кампульсій20, рэпрэсій21 і сацыяльных адхіленняў.
14. Бэкан: Фрэнсіс Бэкан (1561 1626), англійскі філосаф і эсэіст, які настойваў, што даследванне павінна пачынацца з фактаў, якія можна назіраць, а не з тэорый.
15. Ньютон: сэр Ісак Ньютон (1642 1727), англійскі матэматык і фізік. Будучы адным з найвялікшых геніяў, якіх ведаў свет, ён зрабіў тры навуковых адкрыцці фундаменталыіай важнасці: па-першае, метад змянення пераменных колькасцяў, што ўтварае аснову сучаснага дыферэнцыяльнага і інтэгральнага вылічэння; па-другое, закон пра склад святла; па-трэцяе, закон сусветнага прыцягнення.
16. Гербэрт Спэнсэр: англійскі філосаф (18201903). Адзін з нешматлікіх сучасных мысляроў, што спрабавалі даць сістэматычнае тлумачэнне ўсім касмічным фенаменам, у тым ліку разумовым і сацыяльным прынцыпам.
17. прабірка: трубка з тонкага, празрыстага шкла, закрытая з аднаго канца, якая ўжываецца ў хімічных эксперыментах і г.д. Тут гэтае слова выкарыстоўваецца ў пераносным сэнсе.
18. псіхозы: цяжкія формы душэўнага нездароўя; вар’яцтвы.
19. неўрозы: эмацыянальныя станы, якія ўтрымліваюць канфлікты і эмацыянальную інфармацыю, што падаўляе здольнасці індывідуўма і перашкаджае яго дабрабыту.
20. кампульсіі: непераадольныя, паўторныя, нерацыянальныя імпульсы зрабіць нешта.
21. рэпрэсіі: каманды, якія загадваюць, што арганізм не павінен чагосьці рабіць.
3. Стабільнае навуковае сведчанне фундаментальнай прыроды і функцыянальнай асновы чалавечага розуму.
4. Методыкі, майстэрства прымянення, з дапамогаю якіх адкрытая адзіная крыніца можа быць нязменна вылечана, канешне, за выключэннем выпадкаў вар’яцтва, выкліканага тым, што мозг альбо нервовая сістэма няверна сфармаваліся, былі выдалены альбо паталагічна22 пашкоджаны, і, у прыватнасці, ятрагенных псіхозаў (тых, што выкліканы ўрачамі і ўключаюць разбурэнне самога жывога мозгу).
5. Метады прадухілення разумовых адхіленняў.
6. Прычына і метад лячэння ўсіх псіхасаматычных23 хвароб, якія складаюць, па некаторых звестках, 70% ад спісу захворванняў чалавека.
Такая навука пераўзышла б найбольш жорсткія патрабаванні, што прад’яўляліся да яе ў любую эпоху, але любы разлік на гэтую тэму паказвае навука аб розуме павінна мець менавіта гэтыя асаблівасці.
Навука аб розуме, каб у сапраўднасці быць вартай гэтай назвы, павінна быць такой жа эксперыментальна дакладнай, як фізіка і хімія. He павінна быць “асаблівых выпадкаў” для яе законаў. Яна не павінна звяртацца да аўтарытэтаў. Атамная бомба выбухне незалежна ад таго, дазволіць ёй гэта Эйнштэйн1 ці не. Выбух гэтай бомбы рэгулюецца законамі, што уласцівы прыродзе. Тэхнічны персанал, прымяняючы методыкі, заснаваныя на адкрытых натуральных законах, можа зрабіць адну ці мільён атамных бомб. якія ўсе будуць аднолькавыя.
22. паталагічна: шляхам. выкліканым хваробаю альбо зв’язаным з ёю. Гл. таксама паталогія ў гласарыі.
23. псіхасаматычны: “псіха" адносіцца да розуму, а “саматычйы" да цела; тэрмін “псіхасаматычны" азначае розум. які робіць цела хворым, іншымі словамі, хваробы. якія былі фізічна створаны ў целе разумовым адхіленнем.
24. Эйнштэйн: Альберт Эйнштэйн (1879 1955), нямецкі фізік, грамадзянін ЗША з 1940 года, сфармуляваў тэорыю пераўтварэння масы ў энергію, што адкрыла шлях да распрацоўкі атамнай бомбы.
Пасля таго, як былі створаны сістэма аксіём і методыка, якія працавалі як навука аб розуме, параўнальная з фізічнымі навукамі, часцяком выяўлялася, што гэтая навука знаходзіцца ў згодзе па асобных пунктах амаль з кожнай школай думкі аб мысленні, якая калі-небудзь існавала. Гэта, ізноў жа, перавага, a не недахоп.
Пры усёй сваёй прастаце Дыянетыка мае наступныя асаблівасці:
1. Гэта арганізаваная навука аб мысленні, пабудаваная на пэўных аксіёмах (фармулёўках натуральных законаў таго ж парадку, што і законы фізічных навук).
2. Яна мае тэрапеўтычную методыку, з дапамогаю якой можна лячыць усе неарганічныя душэўныя хваробы і ўсе арганічныя псіхасаматычныя хваробы, не праводзячы папярэдняга адбору пацыентаў і з гарантыяй поўнага іх выздараўлення.
3. Яна прыводзіць чалавека ў такі стан ягоных здольнасцяў і рацыянальнасці, які далёка пераўзыходзіць сучасную норму, і пры гэтым узмацняе, а не знішчае ягоную энергію і індывідуальнасць асобы.
4. Дыянетыка дазваляе ў поўнай меры спасцігнуць усе патэнцыяльныя магчымасці чалавечага розуму, адкрываючы, што яны намнога вышэй, чым гэта лічылася ў мінулым.
5. Фундаментальная прырода чалавека адкрыта ў Дыянетыцы, а не прапанавана як смелая здагадка альбо прынята як пастулат, паколькі яе можна цалкам прывесці ў дзеянне ў кожным чалавеку. I па фундаментальнай сваёй прыродзе, як было адкрыта, чалавек добры.
6. Адзіная крыніца разумовых адхіленняў адкрыта Дыянетыкай і прадэманстравана на клінічнай альбо лабараторнай аснове.
7. Працягласць і ёмістасць чалавечай памяці, а таксама здольнасць чалавека ўспамінаць тое, што ў ёй захоўваецца, канчаткова устаноўлена Дыянетыкай.
8. Дыянетыкай адкрыты поўныя здольнасці розуму да запісу інфармацыі, і зроблена заключэнне, што яны зусім не такія, як лічылася раней.
9. Дыянетыка прапануе немікробную тэорыю захворванняў, дапаўняючы біяхімію25 і працы Пастэра26 па мікробнай тэорыі, каб ахапіць ўсю гэтую сферу.
10. Дыянетыка кладзе канец “неабходнасці” разбурэння мозгу з дапамогаю шоку альбо хірургіі з мэтаю зрабіць душэўна хворых пацыентаў “згаворлівымі” і “прыстасаванымі”.
11. У Дыянетыцы існуе працаздольнае тлумачэнне фізіялагічных эфектаў лекаў, наркотыкаў і рэчываў, якія выпрацоўваюцца эндакрыннай сістэмаю, і даецца адказ на шматлікія праблемы, пастаўленыя эндакрыналогіяй.
12. Разнастайныя даследаванні ў галінах адукацыі, сацыялогіі, паліталогіі, ваеннай справы і іншых гуманітарных навук паглыбляюцца Дыянетыкай.
13. Дыянетыка дапамагае цыталогіі, а таксама іншым галінам даследаванняў.
Гэта, такім чынам, сціслы нарыс таго, якая была б сфера дзейнасці навукі аб розуме, і таго, што ўяўляе сабою сфера дзейнасці Дыянетыкі.
25. біяхімія: хімія жывых арганізмаў.
26. Пастэр: Луі Пастэр (1822 1895), французскі хімік і біёлаг. які даказаў. што распад і гніенне выклікаюцца бактэрыямі, і распрацаваў сыраваткі і вакцыны супраць такіх хвароб. як халера і шалснства.
Раздзел другі Клір27
У Дыянетыцы чалавек у самым аптымальным стане называецца клір. Гэтае слова будзе часта сустракацца на старонках гэтай кнігі, як у форме назоўніка, так і ў форме дзеяслова (“кліраваць”), таму будзе добра ўжо з самага пачатку дакладна патлумачыць, што ж такое клір, мэта тэрапіі Дыянетыкі.
Можна праверыць кліра на прадмет абсалютна любых псіхозаў, неўрозаў, кампульсій і рэпрэсій (усіх аберацый), а таксама абследаваць яго на любыя аўтагенныя (пароджаныя самім арганізмам) захворванні, якія называюць псіхасаматычнымі. Гэтыя даследаванні падцвердзяць, што клір зусім пазбаўлены такога роду хвароб і аберацый. Дадатковыя тэсты дэманструюць, што яго інтэлектуальны ўзровень значна пераўзыходзіць сучасную норму, а назіранні за яго дзейнасцю дэманструюць скіраванасць жыць энергічна і з задавальненнем.
Акрамя таго, такія ж вынікі можна атрымаць на аснове параўнання. Можна праверыць неўротыка28, які таксама мае псіхасаматычныя захворванні, і прадэманстраваць, што ўсе гэтыя аберацыі і хваробы ў яго ёсць. Пасля атрымання ім дыянетычнай тэрапіі ўсе неўрозы і хваробы канчаткова знікаюць. Нарэшце, праводзяцца новыя тэсты, каб упэўніцца ў станоўчых выніках. Гэты эксперымент, дарэчы, праводзіўся некалькі разоў і меў нязменныя вынікі. Лабараторныя тэсты з’яўляюцца падцверджан-
27. клір: чалавек без аберацый. Ён рацыянальны, бо прымае найлепшыя магчымыя рашэнні, кіруючыся пэўнымі дадзенымі і сваім уласным пунктам гледжання. Клір не мае інграм, якія маглі б быць рэстымуляваны і парушылі б правільнасць яго разлікаў унясеннем ў іх патаемнай і памылковай інфармацыі. Стан клір з’яўляецца мэтай Дыянетычнай тэрапіі. Вытрымка і заняткі дапамогуць дасягнуць гэтага. Тэрмін паходзіць ад англійскага слова “clear”, што значыць “ясны”, “чысты”.