Дыянетыка
сучасная навука душэўнага здароўя
Л. Рон Хабард
Памер: 645с.
1999
Тэрмін “рэгрэсія” замяняецца тут на “вяртанне” таму, што гэта два розныя паняцці, а таксама таму, што слова “рэгрэсія” мае пэўнае негатыўнае адценне, што магло б перашкодзіць яго
выкарыстанню. “Паўторнае перажыванне” замяняе ў Дыянетыцы “рэвіфікацыю”, бо Дыянетыка тлумачыць прынцыпы гіпнатызму, але не ўжывае іх у сваёй тэрапіі, пра што пойдзе гаворка пазней.
Такім чынам, розум валодае яшчэ адной здольнасцю ўспамінаць. Частка розуму можа “вярнуцца” і зноў перажыць ва ўсіх дэталях мінулыя здарэнні, нават калі чалавек зусім не спіць. Калі вы захочаце ўпэўніцца ў гэтым, правядзіце тэст на некалькіх людзях, пакуль не знойдзеце чалавека, якому гэта будзе лёгка зрабіць. Зусім не ў сне, ён можа “вярнуцца” да момантаў свайго мінулага. Пакуль вы яго аб гэтым не папросіце, ён, магчыма, і не будзе ведаць, што ў яго ёсць такая здольнасць. Калі ён мог гэта рабіць, дык, напэўна, лічыў, што і ўсе астатнія могуць (Такога тыпу меркаванні якраз і перашкаджалі таму, каб гэтая інфармацыя стала вядомаю раней). Ён можа вярнуцца да таго моманту, калі ён аднойчы плаваў, і поўнасцю ўзнавіць свае слыхавыя, зрокавыя, смакавыя, пахавыя, арганічныя, тактыльныя і іншыя адчуванні.
Аднойчы нейкі “вучоны муж” правёў некалькі гадзін, прыводзячы слухачам доказы таго, што ўспомніць, напрыклад, пах як адчуванне, зусім немагчыма, бо “неўралогія* даказала, што нюхальныя” нервы не злучаюцца з таламусам”38. Нягледзячы на тое, што двое слухачоў выявілі ў сабе здольнасць да вяртання, джэнтльмэн працягваў настойваць на сваім. Праверка ўсіх прысутных на гэтае ўменне паказала: незалежна ад здольнасці вяртацца, палова з іх успамінала пах пры дапамозе адчування яго зноў.
Вяртанне гэта праца вобразнай памяці на поўную моц. Поўная памяць здольная прымусіць часці органа зноў адчуць раздражняльнікі, якія былі ў момант здарэння ў мінулым. Частковае ўспамінанне з’ява звычайная, не настолькі звычайная, каб быць нормаю, але, пэўна ж, даволі звычайная для таго, каб удзяліць ёй значную ўвагу пры вывучэнні, бо яна, ізноў жа. можа мяняцца ў вельмі шырокіх межах.
36. неўралогія: навука аб нервах і нервовай сістэме, асабліва аб іх хваробах.
37. нюхалыіы: які мае дачыненне да пачуцця паху.
38. таламус: унутраная частка мозгу. адкуль ідуць сенсорныя (тыя, па якіх перадаюцца адчуванні) нервы.
Успрыманне цяперашняга часу было б адным са спосабаў глядзець у твар рэальнасці. Аднак калі чалавек не здольны зазірнуць у мінулае, ён ужо не будзе ўспрымаць нейкую частку рэальнасці. Калі пагадзіцца з тым, што глядзець у твар рэальнасці гэта пажадана. то даводзіцца глядзець у твар таксама і рэальнасці мінулага, калі чалавек хоча лічыцца поўнасцю “душэўна здаровым,” паводле сучаснага азначэння. А гэта патрабуе пэўнай здольнасці ўспамінаць. Чалавек павінен быць здольным прыпамінаць. Але ж колькі існуе розных шляхоў прыпамінання?
Найперш, існуе вяртанне. Гэта нешта новае. Вяртанне дае тую перавагу, што ў чалавека з’яўляецца магчымасць прагляду рухомых карцінак і іншых пачуццёвых успрыманняў, якія запісваліся ў момант падзеі, з усімі адчуваннямі ў наяўнасці. Чалавек можа таксама звярнуцца да сваіх былых высноў і фантазій. Гэтая здольнасць вяртацца ў мінулае, да таго месца, дзе неабходная інфармацыя была разгледжана ўпершыню. аказвае значную дапамогу ў вучобе, даследчай дзейнасці і паўсядзённы.м жыцці.
Далей, ёсць больш звычайныя віды ўспамінання. Аптымальным успамінаннем з’яўляецца метад вяртання аднаго ці некалькіх пачуццяў, прычым сам чалавек застаецца ў цяперашнім часе’9. Іншымі словамі, некаторыя людзі, думаючы пра ружу, бачаць яе, адчуваюць яе пах і яе саму. Яны бачаць “унутраным зрокам,” калі ўжыць гэты стары выраз, ва ўсім багацці колеру, выразна. Яны адчуваюць яе пах ў той жа ступені. I яны могуць адчуваць яе дотык, нават да шыпоў. Яны думаюць пра ружы, на самой справе ўзнаўляючы у памяці якую-небудзь ружу.
Гэтыя людзі, думаючы аб караблі, убачылі б канкрэтны карабель, адчулі б яго рух, калі б яны думалі аб знаходжанні на борце яго, водар хваёвага дзёгцю41’ ці нават менш апетытныя пахі,
39. цяперашні час: час, які ёсць зараз, і становіцца мінулым па меры назірання. Гэта тэрмін, які ў шырокім сэнсе прымяняецца да асяроддзя, што зараз існуе.
40. хваёвы дзёгаць: густая. цёмная вадкасць. якую атрымліваюць сухой перагонкай (раскладаннем пры награванні ў адсутнасць паветра) хваёвай драўніны і выкарыстоўваюць для вырабу мазей. фарбаў на аснове дзёгцю і г.д.
пачулі б усе гукі навокал яго. Карабель паўстаў бы перад імі ва ўсім багацці фарбаў і гукаў.
Гэтыя здольнасці ў абераваных людзей праяўляюцца вельмі парознаму. Калі папрасіць іх падумаць пра ружу, то адны здольны яе толькі ўявіць. Іншыя адчуваюць пах, але не бачаць саму кветку. Трэція бачаць яе без колеру ці ў вельмі бляклых адценнях. Калі прапанаваць ім уявіць карабель, некаторыя абераваныя людзі ўбачаць плоскую, бясколерную, застылую выяву накшталт фотаздымка ці малюнка. Іншыя ўбачаць судна ў руху, без колеру, але з гукам. Некаторыя чуюць гукі карабля, але пры гэтым не бачаць ніякай выявы. Некаторыя проста ўяўляюць карабель як прадмет, які існуе і пра які яны ведаюць, але яны няздольныя па памяці яго ўбачыць, пачуць, адчуць яго пах і г.д.
Некаторыя назіральнікі ў мінулым называлі гэта “вобразным мысленнем”, але гэты тэрмін настолькі непрыдатны да гуку і дотыку, да арганічных адчуванняў і болю, што ў Дыянетыцы паўсюль ужываецца тэхнічны тэрмін “рыкол”*'. Значнасць рыколу ў жыцці раней прыцягвала так мала ўвагі, што само гэтае паняцце цалкам ніколі не было сфармулявана раней. 3 гэтай прычыны ён апісваецца тут досыць падрабязна.
Даследаваць рыколы даволі проста. Калі вы распытаеце сваіх сяброў пра іхнія здольнасці, вы атрымаеце добрае ўяўленне аб тым, наколькі яны адрозніваюцца паміж людзьмі. У некага адзін рыкол, у другога іншы, нехта яго наогул не мае, але дзейнічае выключна на аснове паняцця рыкола. Праводзячы тэсты на рыкол са сваімі сябрамі, памятайце, што кожнае ўспрыманне рэгіструецца ў памяці, а значыць мае рыкол, які ўключае ў сябе болевыя, тэмпературныя, рытмічныя, смакавыя, вагавыя адчуванні, у дадатак да раней згаданых зроку, гуку, дотыку і паху.
Дыянетычныя назвы гэтых рыколаў: відэа (зрок), сонік (гук), тактыльны (дотык), нюхальны (пах), рытмічны, кінестэтычны (вага і рух), саматычны (боль), тэрмічны (тэмпература) і арганічныя (унутраныя адчуванні і, згодна з новым азначэннем, эмоцыі).
41. рыкол: узнаўленне ў памяці розных відаў адчуванняў з мінулага. Паходзіць ад англійскага слова recall, што значыць “выклікаць з мінулага”.
Акрамя таго, існуе іншы шэраг відаў разумовай дзейнасці, які можна звесці пад загалоўкі “ўяўленне” і “творчае ўяўленне”. Яны таксама ўяўляюць сабою багаты матэрыял для даследаванняў.
Уяўленне гэта рэкамбінацыя42 таго, што чалавек адчуваў, думаў ці разлічваў пры дапамозе інтэлекту, якая не абавязкова існуе. Гэта спосаб, які ўжывае розум, каб прадбачыць жаданыя мэты альбо прадказваць будучыню. Уяўленне з’яўляецца надзвычай каштоўным, як частка прынцыпова важных рашэнняў любой разумовай праблемы, а таксама ў паўсядзённым жыцці. Тое, што гэта рэкамбінацыя, ні ў якім разе не пазбаўляе яго ягонай велізарнай і чароўнай складанасці.
Клір выкарыстоўвае ўяўленне ва ўсёй яго паўнаце. Існуюць шаблоны для ўяўлення вобраза, паху, смаку, гуку карацей, для кожнага з магчымых адчуванняў. Яны створаны на аснове мадэляў у банку памяці, аб’яднаных канцэптуальнымі ідэямі і структурай. Новыя фізічныя структуры, заўтра з пункту гледжання сённяшняга дня, будучы год з пункту гледжання мінулага, здавальненне, якое трэба атрымаць, справы, якія неабходна выканаць, няшчасныя здарэнні, якіх варта пазбегнуць, усё гэта функцыі ўяўлення.
Клір мае поўнае колер-відэа, тон-сонік, датыкальнае, нюхальнае, рытмічнае, кінестэтычнае, тэмпературнае і арганічнае ўяўленне, і ўсё гэта ў яго ў выдатным стане. Калі прапанаваць яму ўявіць сябе ў пазалочанай карэце, якая запрэжана чацвёркай коней, ён “бачыць” экіпаж43, які рухаецца, поўнасцю ў колеры, “чуе” ўсе шумы, якія маглі б быць, “адчувае” пахі, якія, на яго думку павінны прысутнічаць, абіўку крэсла, рух карэты і сваю прысутнасць у ёй.
У дапаўненне да звычайнага ўяўлення існуе яшчэ і творчае ўяўленне. Гэтая здольнасць, якая не мае пэўных межаў, даволі істотна мяняецца ад чалавека да чалавека, і некаторыя валодаюць ёй у неверагоднай ступені. Тут яна згадваецца не таму, што гэта частка працы розуму, з якой звычайна мае справу Дыянетыка, a каб вылучыць яе як асобны феномен, што існуе. У кліра, які
42. рэкамбінацыя: злучэнне чагосьці зноў у адзінае цэлае.
43. экіпаж: каляска на коннай цязе, якую абслугоўваюць слугі.
раней, калі ён быў абераваны, валодаў творчым уяўленнем, нават калі яно было тады прыглушана, яно выразна заўважаецца зараз. Гэта прыроджаная здольнасць. Яна можа быць аберавана толькі забаронай ужываць яе ў звычайнай практыцы, іншымі словамі, пры дапамозе аберавання настойлівасці ў яе прымяненні, ці ^капсулявання^” ўсяго розуму. Але творчае ўяўленне, гэты здабытак, з дапамогаю якога ствараюцца творы мастацтва, утвараюцца дзяржавы і развіваецца чалавек, можа разглядацца як асаблівая функцыя, незалежная ў сваёй працы, існаванне якой ніякім чынам не залежыць ад абераванага стану чалавека, бо вывучэнне яе дзейнасці і яе выкарыстання на прыкладзе кліра, які ёю валодае, пераканаўча паказваюць прыроджаны характар гэтай здольнасці. Рэдка знойдзецца чалавек, у якога яна адсутнічае.
I нарэшце, апошні, але самы значны від дзейнасці розуму. Чалавек павінен разглядацца як свядомая45 істота. Ягоная свядомасць залежыць ад ягонай здольнасці вырашаць праблемы, выкарыстоўваючы ўспрыняцці ці праз стварэнне і асэнсоўванне сітуацый. Гэтая рацыянальнасць з’яўляецца першаснай, вышэйшай функцыяй той часткі розуму, якая робіць чалавека чалавекам і адрознівае яго ад жывёл. Прыпамінаючы, успрымаючы, уяўляючы, ён мае неардынарную46 здольнасць вырашаць праблемы і выкарыстоўваць атрыманыя высновы для вырашэння новых праблем. Гэта чалавек рацыянальны.
Рацыянальнасць асобна ад аберацыі можа вывучацца толькі на клірах. Аберацыі надаюць людзям знешнія праявы нерацыянальнасці. Хаця гэтая нерацыянальнасць можа называцца больш мякка “эксцэнтрычнасцю47”, “чалавечымі памылкамі” ці нават “індывідуальнымі асаблівасцямі”, тым не менш, гэта нерацыянальнасць. Індывідуальнасць чалавека не залежыць ад таго, наколькі нерацыянальна ён сябе паводзіць.Напрыклад, быць за рулём у нецвярозым стане і задавіць дзіця на скрыжаванні ці