Дыянетыка
сучасная навука душэўнага здароўя
Л. Рон Хабард
Памер: 645с.
1999
індывідуўма, якая ўключае ў сябе асабістае выжыванне чалавека як жывой асобы. і выжыванне яго асабістых сімбіётаў. Другая дынаміка гэта імпульс да патэнцыяльнай неўміручасці праз дзяцей, і яна ўключае ў сябе ўсю сексуальную дзейнасць, a таксама сімбіётаў дзяцей. Трэцяя дынаміка гэта выжыванне ў тым, што датычыць групы, якая можа быць прадстаўлена клубам, вайсковай часткай, горадам, штатам, нацыяй; у дынаміку ўключаны таксама сімбіёты групы. Чацвёртая дынаміка гэта імпульс да патэнцыяльнай неўміручасці чалавецтва як віда, і яго сімбіётаў. Гэтая класіфікацыя ахоплівае кожную частку існага, любую форму матэрыі і. на самой справе. сусвет.
Любая праблема або сітуацыя, якую можна знайсці ў рамках мэтаў ці дзейнасці чалавецтва, ахопліваюцца гэтымі дынамікамі.
Ураўненне аптымальнага рашэння закладзена ў арганізме ад прыроды. 3 улікам змен, якія ўносяць адукацыя, пункт гледжання, а таксама дадатковых змен, унесеных часам, яно з’яўляецца метадам дзеяння для неабераваных людзей, груп ці чалавецтва. Гэта ўраўненне заўсёды існуе нават у сур’ёзна абераваных людзей і выкарыстоўваецца імі са зменамі, якія ўносяць адукацыя, пункт гледжання і час, якім яны валодаюць. Аберацыя не спыняе дзейнасці чалавека ў накірунку дынамік выжывання. Абераваныя паводзіны з’яўляюцца нерацыянальнымі паводзінамі дзеля выжывання, і яны прадпрымаюцца толькі з мэтай дасягнуць выжывання. Тое, што намер яшчэ не дзеянне. не знішчае самога намеру.
Вось фундаментальныя аксіёмы Дыянетыкі:
Дынамічны прынцып існавання “Выжывай!”.
Выжыванне, узятае за адзіную мэту, падзяляецца на чатырьі дынамікі.
Першая дынаміка гэта імкненне чалавека да выжывання дзеля самога сябе і сваіх сімбіётаў. (Пад сімбіётамі разумеюцца ўсе тыя істоты, аб’екты і энергіі, якія дапамагаюць выжыванню).
Другая дынаміка гэта імкненне чалавека да выжывання праз размнажэнне; яна ўключае ў сябе як сам секс, так і выхаванне дзяцей, клопат пра іх і пра іх сімбіётаў.
Трэцяя дынаміка гэта імкненне чалавека да выжывання дзеля групы, альбо групы дзеля групы, і яна ўключае сімбіётаў гэтай групы.
Чацвёртая дынаміка гэта імкненне чалавека да выжывання дзеля чалавецтва, або імкненне чалавецтва да выжывання дзеля чалавецтва, а таксама групы дзеля чалавецтва і г.д.; яна ўключае сімбіётаў чалавецтва.
Абсалютная мэта выжывання неўміручасць або бясконцае выжыванне. Да гэтай мэты чалавек імкнецца праз выжыванне сябе самога як арганізма, як духу або імені, у якасці сваіх дзяцей, праз выжыванне групы, членам якой ён з’яўляецца, ці ўсяго чалавецтва, нашчадкаў і сімбіётаў, як яго ўласных, так і іншых.
Узнагародай за дзейнасць, якая дапамагае выжыванню, з’яўляецца здавальненне.
Канчатковае пакаранне за разбуральную дзейнасць гэта смерць ці поўнае невыжыванне, і боль.
Поспехі павышаюць патэнцыял выжывання ў напрамку да бясконцага выжывання.
Няўдачы зніжаюць патэнцыял выжывання ў напрамку да смерці.
Чалавечы розум займаецца ўспрыманнем і захоўваннем інфармацыі, складаннем ці разлікам высноў, фармулёўкай і вырашэннем праблем, якія маюць дачыненне да арганізмаў па ўсіх чатырох дынаміках. Мэта ўспрымання, захоўвання, складання высноў і вырашэння праблем накіраваць свой арганізм і сімбіётаў, іншыя арганізмы і сімбіёты па чатырох дынаміках да выжывання.
Інтэлект гэта здольнасць успрымаць, ставіць і вырашаць праблемы.
Дынаміка гэта жыццястойкасць, энергічнасць і настойлівасць у выжыванні
Як дынаміка, так і інтэлект неабходны, каб настойліва імкнуцца да чагосьці і дасягаць поспеху ў гэтым; ніводны з
гэтых фактараў не з’яўляецца пастаяннай велічынёй у розных людзей і груп.
Дынамікі стрымліваюцца інграмамі, якія сустракаюцца на іх шляху і рассейваюць жыццёвую сілу.
Інтэлект стрымліваецца інграмамі, якія ўводзяць у аналайзер88 памылковую ці ўзведзеную ў неадпаведны ранг інфармацыю.
Шчасце гэта пераадоленне перашкод, якія не з’яўляюцца невядомымі, на шляху да вядомай мэты, а таксама мімалётны стан, калі чалавек аддаецца здавальненню або раздумвае пра яго.
Аналітычны розум гэта тая частка розуму, якая успрымае і захоўвае інфармацыю, атрыманую чалавекам з вопыту, каб кампанаваць праблемы, вырашаць іх, і накіроўваць арганізм па чатырох дынаміках. Ён разважае катэгорыямі адрознення і падабенства.
Рэактыўны розум гэта тая частка розуму, якая збірае і захоўвае фізічны боль, балючыя эмоцыі, і імкнецца кіраваць арганізмам выключна на раздражняльна-адказнай аснове. Ён разважае толькі катэгорыямі тоеснасці.
Саматычны розум гэта той розум, які накіроўваецца аналітычным або рэактыўным розумам і здзяйсняе іх рашэнні на фізічным узроўні.
Засвоеная мадэль паводзін гэта раздражняльна-адказны механізм, які выкарыстоўваецца па рашэнню аналітычнага розуму для здзяйснення руцінных дзеянняў або дзеянняў, якія робяцца ў выпадках крайняй неабходнасці. Гэтая мадэль закладзена ў саматычным розуме і можа па жаданню быць зменена аналітычным розумам.
Звычка гэта раздражняльна-адказная рэакцыя, прадыктаваная рэактыўным розумам са зместу інграм і выкананая саматычным розумам. Звычкі можна змяніць толькі з дапамогаю тых жа сродкаў, якія змяняюць інграмы.
88. аналайзер: гл. аналітычны розум у гласарыі.
Аберацыі, якія ўключаюць у сябе ўсе адхіленні ў паводзінах і нерацыянальныя паводзіны, з’яўляюцца вынікам інграм. Яны ўсе раздражняльна-адказныя, незалежна ад таго, яны за ці супраць выжывання.
Псіхасаматычныя захворванні выклікаюцца інграмамі.
Інграмы адзіная крыніца усіх аберацый і псіхасаматычных захворванняў.
Моманты “непрытомнасці”, калі аналітычны розум паслаблены ў большай ці меншай ступені, адзіныя моманты, калі можна атрымаць інграмы.
Інграма гэта момант “непрытомнасці”, які ўтрымлівае фізічны боль ці балючую эмоцыю і ўсе ўспрыманні. Інграма недасягальная для аналітычнага розуму як жыццёвы вопыт.
Эмоцыя складаецца з трох кампанентаў'. інграмнай рэакцыі на сітуацыю, эндакрынных89 паказчыкаў арганізма, з дапамогаю якіх ён спраўляецца з сітуацыямі на аналітычным узроўні, і са стрымліванняці падтрымкі жыццёвай сілы.
Патэнцыяльная каштоўнасць чалавека або групы можа быць прадстаўлена ўраўненнем:
ПК = ІД\
дзе I гэта Інтэлект, а Д Дынаміка.
Каштоўнасць чалавека разлічваецца адносна супадзення яго патэнцыяльнай каштоўнасці па любой з дынамік з аптымальным выжываннем на той жа дынаміцы. Высокая ПК можа, калі яе вектар™ накіраваны ў адваротны бок, прывесці да адмоўнай каштоўнасці, як здараецца ў выпадку некаторых сур’ёзна абераваных людзей. Высокая ПК на любой з дынамік гарантуе высокую каштоўнасць толькі ў неабераванага чалавека.
89. эндакрынны: той, які мае дачыненне да залозаў унутранай сакрэцыі.
90. вектар: фізічная велічыня, якая мае як лічбавае значэнне, так і накірунак, напрыклад, сіла ці хуткасць.
КНІГА ДРУГАЯ
Адзіная крыніца ўсіх неарганічных душэўных і арганічных псіхасаматычных захворванняў
Раздзел першы Аналітычны розум і стандартныя банкі памяці
У гэтым раздзеле пачынаюцца пошукі памылкі, якая закладзена ў чалавеку, і гаворыцца пра тое, дзе яе няма.
Чалавечы розум, як можна лічыць, мае тры галоўныя часткі. Па-першае, ёсць аналітычны розум. па-другое рэактыўны розум і па-трэцяе саматычны розум.
Аналітычны розум можна параўнаць з вылічальнай машынай. Гэта толькі аналогія, таму што аналітычны розум, хаця і паводзіць сябе як вылічальная машына, усё ж мае больш фантастычныя здольнасці, чым любая з калі-небудзь створаных вылічальных машын, і ён намнога складанейшы за іх. Яго можна назваць “разліковы розум” ці як-небудзь яшчэ. Але для нашых мэтаў падыдзе вызначэнне “аналітычны розум”. Гэты розум, магчыма, знаходзіцца ў прэфрантальных долях1 існуе пэўны намёк на гэта але гэта праблема структуры, а пра яе ніхто нічога на самой справе не ведае. Такім чынам, мы будзем называць гэтую разліковую частку розуму “аналітычным розумам”, бо ён аналізуе інфармацыю.
Кантралёр можа лічыцца часткаю аналітычнага розуму. Яго можна назваць цэнтрам усведамлення чалавека. Ён, кажучы недакладна, z ёсць чалавек. Яму даваліся разнастайныя прыблізныя імёны на працягу тысячагоддзяў, але кожнае з іх зводзіцца да “Я”. Кантралёр кіруе аналітычным розумам.
He таму, што яму так сказалі, а толькі таму, што гэта яго прыроджаная справа. Гэта не дэман, які жыве ў галаве, і не чалавечак, які агучвае вашы думкі. Гэта “Я”. Колькі б аберацый ні
1. прэфрангалышя долі: частка мозгу непасрэдна за лбом.
меў чалавек, “Я” заўсёды ёсць “Я”. Як бы ён ні наблізіўся да кліра, “Я” усё роўна ёсць “Я”. “Я” можа час ад часу быць схавана ў аберыраванага чалавека, але яно заўсёды прысутнічае.
Ёсць розныя сведчанні на карысць таго, што аналітычны розум гэта нейкі орган, але паколькі мы на гэты час ведаем пра структуру вельмі мала, то поўнае пазнанне структуры аналітычнага розуму павінна адбыцца пасля таго, як мы даведаемся, што ён робіць. I ў Дыянетыцы мы ўпершышю дакладна гэта ведаем. Вядома (і гэта можна лёгка давесці), што аналітычны розум усё роўна, адзін гэта орган ці сістэма органаў, паводзіць сябе такім чынам, як паводзіла б, па вашаму разуменню, добрая вылічальная машына.
Чаго б вы хацелі ад вылічальнай машыны? Аналітычны розум ці аналайзер робіць усё, чаго можна патрабаваць ад лепшага камп’ютэра, які толькі ёсць. Ён можа выконваць (і выконвае) усе аперацыі, якія выконвае камп’ютэр. Нават больш таго ён кіруе стварэннем камп’ютэраў. I ён у абсалютнай ступені мае рацыю, у такой жа, як і кожны камп’ютэр. Аналітычны розум гэта не проста добры камп’ютэр, гэта дасканалы камп’ютэр. Ён ніколі не памыляецца. Ён ніякім чынам не можа памыліцца, пакуль чалавечы арганізм не пашкоджаны (калі нешта не пазбавіла яго часткі ягонага разумовага абсталявання).
Аналітычны розум няздольны да памылкі, і ён настолькі перакананы, што няздольны да памылкі, што выпрацоўвае ўсе свае высновы на той падставе, што ён памыліцца не можа. Калі чалавек кажа: “Я не ўмею складаць лічбы”, ён мае на ўвазе, што яго альбо ніколі не вучылі складаць, альбо ў яго ёсць аберацыя наконт складання. Гэта не значыць, што з ягоным аналітычным розумам нешта не так.
Хаця чалавек, як суцэльная істота, у абераваным стане ў велізарнай ступені здольны да памылак, усё роўна аналітычны розум памыляода не можа, паколькі камп’ютэр добры менавіта настолькі, наколькі добрая інфармацыя, пры дапамозе якой ён працуё, і не больш. Аберацыя, такім чынам, узнікае ад прыроды той інфармацыі, якая прапанавана аналітычнаму розуму ў якасці праблемы для вырашэння.