• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дыянетыка сучасная навука душэўнага здароўя Л. Рон Хабард

    Дыянетыка

    сучасная навука душэўнага здароўя
    Л. Рон Хабард

    Памер: 645с.
    1999
    166.88 МБ
    У аснове дзейнасці аналітычнага розуму ляжаць дынамікі. Імкненне да выжывання тлумачыць усе яго дзеянні. Тое, што мы можам зразумець фундаментальную прастату функцыянальнага
    механізма, аднак, не азначае, што чалавек, які дзейнічае толькі такім чынам, халодны, падобны да вылічальнай машыны, ці схільны да вырашэння справы метадам “кіпцюроў і іклаў”. Чым бліжэй чалавек да гэтага оптымуму, на індывідуальным ўзроўні ці на ўзроўні суцэльнага грамадства, чым больш хутка і дынамічна развіваецца такое грамадства, тым больш сумленнымі могуць быць яго намеры і дзеянні.
    Душэўнае здароўе залежыць ад рацыянальнасці. Тут мы бачым аптымальную рацыянальнасць, а з ёй аптымальны душэўны стан. I тут усе рысы, якія, як лічаць людзі. павінен мець чалавек, і тыя, якія ён прыпісваў лепшым са сваіх багоў. Гэта клір.
    Гэта душэўнае здароўе. Гэта шчасце. Гэта выжыванне.
    Дзе ж памылка?
    Раздзел другі Рэактыўны розум
    У нашы часы даволі агульнапрынятым з’яўляецца тое, што ўсе формы жыцця з’явіліся шляха.м эвалюцыі з зыходных будаўнічых блокаў: віруса’ і клеткі. Адзінае дачыненне гэтага меркавання да Дыянетыкі ў тым, што яно працуе а гэта якраз і ёсць усё, што мы хочам ад Дыянетыкі. Тут не ставіцца мэта напісаць велізарны том па біялогіі і эвалюцыі. Мы можам дадаць некалькі раздзелаў да гэтых прадметаў, але Чарльз Дарвін добра выканаў тое, што задумаў, і фундаментальныя прынцыпы эвалюцыі можна знайсці ў яго працах і працах іншых вучоных.
    Меркаванне, на падставе якога першапачаткова з’явілася Дыянетыка гэта эвалюцыя. Быў прыняты пастулат, што самі клеткі імкнуцца да выжывання, і што гэтае імкненне з’яўляецца агульным для жыцця. Потым быў прыняты пастулат, што арганізмы індывідуўмы былі пабудаваныя з клетак і з’яўляюцца на самой справе зборышчамі ці калоніямі клетак.
    Якім шляхам ішоў будаўнічы блок, такім жа і арганізм. У рамках абмежаванага сусвету і для любой з нашых мэт чалавека можна лічыць каланіяльным зборышчам клетак, і можна дапусціць. шго ягонае прызначэнне тое ж, што і прызначэнне асобных блокаў, з якіх ён пабудаваны.
    Клетка гэта адзінка жыцця, якая імкнецца выжыць і толькі выжыць.
    Чалавек гэта структура з клетак, якія імкнуцца выжыць і толькі выжыць.
    Чалавечы розум гэта камандны пункт дзеяння, пабудаваны для таго, каб ставіць і вырашаць праблемы, якія маюць дачыненне да выжывання, і толькі да выжывання.
    1. вірус: мікраскапічная істота, якая можа размнажацца толькі ўнутры клетак жывых аргапізмаў-гаспадароў галоўным чынам бактэрый, раслін і жывёл.
    Дзеянне па выжыванню, калі яно аптымальнае. павінна прывесці да выжывання.
    Была сфармулявана аптымальная мадэль выжывальных паводзін, а потым яе вывучылі на прадмет выключэнняў, і выключэнняў знойдзена не было.
    Мадэль выжывальных паводзін, як было адкрыта, зусім не бясплодная і не пазбаўленая жыцця, але поўная багатай і самай прыемнай дзейнасці.
    Ніводны з гэтых пастулатаў не ставіў па-за законам ніводнай з ідэй адносна чалавечай душы, бога, ці творчага ўяўлення. Мы выдатна разумелі, што гэта было даследаванне толькі ў рамках абмежаванага сусвету, і што, цалкам верагодна, могуць існаваць сферы думкі і дзеяння вышэй гэтай абмежаванай сферы. Але было таксама адкрыта: ніводны з гэтых фактараў не патрэбны для вырашэння праблемы аберацыі і нерацыянальных паводзін.
    Як было адкрыта, на чалавечы розум быў узведзены велізарнейшы паклёп, бо высветлілася, што ягоныя здольнасці значна вышэй тых, якія чалавек сабе дагэтуль уяўляў, і тым больш тых, якія дагэтуль былі вывучаны.
    Як было знойдзена, фундаментальная чалавечая натура стала прадметам агульных кпінаў таму, што чалавек не быў здольны адрозніць нерацыянальныя паводзіны, якія паходзяць ад дрэннай інфармацыі, і нерацыянальныя паводзіны, якія паходзяць з іншай, значна больш шкоднай крыніцы.
    Калі існаваў калі-небудзь д’ябал, дык гэта ён стварыў рэактыўны розум.
    Гэты функцыянальны механізм здолеў схавацца ад назірання настолькі добра, што толькі індуктыўная2 філасофія, што ідзе ад выніку да прычыны, дапамагла адкрыць яго. Следчыцкая праца па пошуку гэтага архізлодзея чалавечай душы заняла шмат гадоў. Зараз яго з упэўненасцю можа вызначыць кожны спецыяліст у кожнай клініцы ці ў любой з груп людзей. Было праведзена абследаванне двухсот сямідзесяці чатырох чалавек. Што паказала работа з імі? У гэтай групе былі прадстаўлены ўсе разнастайныя
    2. індуктьіўны: той, што мае дачыненне да індукцыі (лагічнага разважання аб тым, што існуе агульны закон, паколькі існуюць асобныя выпадкі, якія здаюцца прыкладамі яго дзеяння), ці той, што скарыстоўвае яе.
    тыпы псіхічных захворванняў, і шмат розных відаў псіхасаматычных хвароб. У кожнага з гэтых людзей быў знойдзены рэактыўны розум у дзеянні, і прынцыпы, на якіх ён пабудаваны, былі нязменныя. Спіс гэтых людзей доўгі, і хутка ён стане яшчэ даўжэйшым.
    Рэактыўны розум ёсць у кожнага. Ніводны чалавек, дзе б ён ні быў абследаваны, не быў пазбаўлены яго. і ў ніводнага інграмны банк сховішча інфармацыі, што абслугоўвае рэактыўны розум не быў пазбаўлены аберавальнага змесціва.
    Што робіць гэты розум? Ён перакрывае гукавы рыкол. Ён размяшчае ў розуме галасавыя контуры. Ён робіць людзей глухімі да тону гука. Ён прымушае іх заікацца. Ен робіць усё, што толькі можна знайсці ў кожным спісе душэўных хвароб: неўрозы, кампульсіі, рэпрэсіі...
    Што ён можа зрабіць? Ён можа выклікаць у чалавека артрыт’, бурсіт4, астму5, алергічныя рэакцыі, сінусіт6, хваробы сэрца, высокі ціск крыві... Адным словам, увесь каталог псіхасаматычных захворванняў, за дадаткам тых, якія ніколі не лічыліся псіхасаматычнымі, накшталт звычайнай прастуды.
    I гэта адзінае з таго, што ў чалавека ёсць, што можа выклікаць такія вынікі. Гэта тое, што нязменна іх выклікае.
    Гэта той розум, што прымусіў Сакрата7 лічыць, нібыта ў яго ёсць “дэман”, які дае яму адказы. Гэта той розум, што прымусіў
    Калігулу* прызначыць свайго каня на дзяржаўную пасаду. Гэта той розум, што прымусіў Цэзара адсекчы правыя рукі тысячам
    3. артрыт: хвароба, якая выклікае запаленне, боль і нягнуткасць у суставах.
    4. бурсіт: запаленне бурсы, сумкі паміж суставамі (мышцамі, скурай, і г.д.) і касцямі, прызначанай для памяншэння трэння.
    5. астма: захворванне, як правіла, хранічнае, для якога характэрныя задышка, кашаль і пачуццё ўдушша.
    6. сінусіт: запаленне аднаго ці некалькіх сінусавых поласцей у чэрапе.
    7. Сакрат: (каля 469 399 да н.э.) грэчаскі філосаф і настаўнік, які всрыў у “дэмана”, голас якога засцерагаў яго кожны раз, калі ён быў гатовы прыняць нявернае рашэнне.
    8. Калігула: (12-41 н.э.) рымскі імператар (37 41 н.э.). Яго праўленне вызначалася крайняй жорсткасцю і тыраніяй.
    галаў9, той, што прымусіў Напалеона паменшыць рост французаў на адну цалю.
    Гэта той розум, праз які свету дагэтуль пагражае вайна, той, што робіць палітыку нерацыянальнаю, той, што прымушае старшых афіцэраў гыркаць на падначаленых, той, што прымушае дзяцей плакаць, баючыся цемры. Гэта той розум, што прымушае чалавека хаваць свае надзеі, той, што трымае яго ў апатыі, той, што надзяляе яго нерашучасцю, калі яму трэба дзейнічаць, і забівае яго раней, чым ён пачне жыць.
    Калі існаваў калі-небудзь д’ябал, гэта ён яго выдумаў.
    Разрадзіце змесціва банка гэтага розуму, і артрыт знікае, міяпія"1 паслабляецца, хвароба сэрца ўціхае, астма прападае, страўнік пачынае працаваць як трэба, і цэлы спіс хваробаў пакідае чалавека і ніколі не вяртаецца.
    Разрадзіце рэактыўны інграмны банк, і шызафрэнік11 нарэшце глядзіць у твар рэальнасці, маніякальна-дэпрэсіўны12 хворы бярэцца за справы, каб давесці іх да канца, неўротык перастае чапляцца за кнігі, што нагадваюць, як яму патрэбны ягоныя неўрозы, і пачынае жыць, жанчына перастае лаяць сваіх дзяцей і алкаголік1' можа выпіць, калі хоча, і сваечасова спыніцца.
    Гэта навуковыя факты. Яны няз.менна знаходзяцца ў згодзе з эксперыментальнымі фактамі.
    Рэактыўны розум адзіная крыніца аберацыі. Можна давесці, і неаднаразова даводзілася, што іншай крыніцы няма: калі інграмны банк разраджаны, усе непажаданыя сімптомы знікаюць і чалавек пачынае дзейнічаць згодна аптымальнай для яго мадэлі паводзін.
    9. галы: кожны з народаў Галіі, якія размаўлялі па-кельтску. Галія старажытны рэгіён ў Заходняй Еўропе. Большая частка яго ўваходзіць зараз ў склад Францыі і Бельгіі.
    10. міяпія: няздольнасць ясна бачыць тое, што знаходзіцца далёка, блізарукасць.
    11. шызафрэнік: (псіхіятрыя) чалавек, хворы на шызафрэнію, душэўнае захворванне. пры якім ён як быццам бы з’яўляецца двума людзьмі ўнутры самога сябе. Гэта тэрмін з псіхіятрычнай класіфікацыі і паходзіць ад лацінскага “schizo”, што азначае “расшчэплены”, і грэчаскага “phren”, што азначае “розум”.
    12. маніякальна-дэпрэсіуны: (псіхіятрыя) той, што мае душэўнае расстройства, пры якім стан чалавека мяняецца з крайнасці ў крайнасцв: ад ўзбуджанасці да дэпрэсіі.
    13. алкаголік: чалавек, які пакутуе ад бескантрольнай цягі да алкаголю.
    Калі б нехта шукаў у чалавечым розуме нешта накшталт дэманаў такіх, якіх можна назіраць у некаторых насельнікаў бальніц для душэўна хворых ён бы мог знайсці іх даволі лёгка. Але гэта не дэманы. Гэта абходныя контуры з рэактыўнага банка. Якія толькі малітвы і ўгаворы не ўжываліся супраць гэтых абходных контураў!
    Калі не верыць у дэманаў, калі дапусціць, што чалавек усё ж такі добры (у якасці пастулата, канешне), як зло магло б у яго пранікнуць? Што магло б быць крыніцай гэтых вар’яцкіх прыпадкаў шаленства? Што магло б быць крыніцай ягоных абмовак14? Як так здараецца, што ён зазнае неразумны страх?
    Чаму камусьці не падабаецца ягоны начальнік, хаця той заусёды быў і застаецца прыемным чалавекам? Чаму самагубствы разносяць чалавечыя целы на дробныя кавалачкі?
    Чаму чалавек паводзіць сябе разбуральна, нерацыянальна, ваюючы, забіваючы, пераўтвараючы ў руіны суцэльныя рэгіёны Зямлі?
    Што з’яўляецца крыніцаю ўсіх неўрозаў, псіхозаў, вар’яцтваў?
    Давайце вернемся да кароткага даследавання аналітычнага розуму. Давайце даследуем ягоныя банкі памяці. Мы знаходзім тут падшытымі ўсе пачуццёвыя паняцці. Ці так здаецца на першы погляд. Давайце паглядзім яшчэ раз, паглядзім на фактар часу. Банкі аналітычнага розуму маюць пачуццё часу. Яно вельмі дакладнае, як быццам бы арганізм абсталяваны добрым гадзіннікам. Але нешта тут не так з часам у ім ёсць прагалы! Ёсць моманты, калі ў стандартныя банкі, здаецца, не запісвалася нічога. Гэта прагалы, якія ўзнікаюць на працягу момантаў “непрытомнасці” стану існавання, выкліканага анэстэзіяй, наркотыкамі, траўмаю ці шокам.