• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дыянетыка сучасная навука душэўнага здароўя Л. Рон Хабард

    Дыянетыка

    сучасная навука душэўнага здароўя
    Л. Рон Хабард

    Памер: 645с.
    1999
    166.88 МБ
    рэпрэсіі: каманды, якія загадваюць, што арганізм не павінен чагосьці рабіць. (Кніга першая, раздзел першы, № 21)
    рэстымулятары: тое, што пастаянна ўспрымаецца арганізмам у яго асяроддзі і нагадвае змесціва рэактыўнага розуму ці нейкай яго часткі. (Кніга другая, раздзел другі, № 29)
    рэстымуляцыя: актывізацыя памяці мінулага дзякуючы абставінам у цяперашнім часе, што падобныя да абставін у мінулым. (Кніга другая, раздзел другі, № 27)
    рэтра: (тут) старамодны, банальны ці прытарна-сентыментальны матэрыял, напрыклад, жарт, аповесць ці музыка. (Кніга трэцяя, раздзел чацвёрты, № 7)
    рэўматычная ліхаманка: захворванне, больш распаўсюджанае сярод дзяцей, чым сярод дарослых. Для яго характэрныя высокая тэмпература, боль у суставах, а часта хвароба сэрца. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 9)
    рэцэсія: (ад англ. “recession” адступленне, адыход) знікненне інграмы без поўнага яе скарачэння. (Кніга трэцяя, раздзел шосты, № 12)
    садызм: атрыманне сексуальнага здавальнення ад панавання над партнёрам, дрэннага абыходжання з ім ці прычынення яму болю. (Кніга другая, раздзел пяты, № 30)
    Саенталогія: філасофскае вучэнне. Гэта вывучэнне духа і работа з ім у дачыненні да самога сябе, сусветаў і іншага жыцця. Саенталогія складаецца са слоў scio, веданне ў самым поўным сэнсе слова, і logos, вучэнне. Само па сабе гэта слова літаральна азначае веданне таго, як ведаць. Саенталогія гэта “маршрут”, шлях, а не дысертацыя ці агрэсіўна-самаўпэўненая сістэма ведаў. Праз яе практыкаванні і вывучэнне яе матэрыялаў чалавек можа знайсці для сябе ісціну. Такім чынам, гэта тэхналогія выкладзена не як тое, у што трэба верыць, а як тое, што трэба рабіць.
    Сакрат: (каля 469 399 да н.э.) грэчаскі філосаф і настаўнік, які верыў у “дэмана”, голас якога засцерагаў яго кожны раз, калі ён быў гатовы прыняць нявернае рашэнне. (Кніга другая, раздзел другі, № 7)
    сакрэт: (фізіялогія) рэчыва, якое выпрацоўваецца і вьвдзяляецца залозамі жывёл і чалавека. (Кніга другая, раздзел пяты, № 12)
    Сакс Рамэр: псеўданім Артура Сарсфілда Уорда (1883 1959), англійскага пісьменніка, аўтара таямнічых трылераў, асабліва вядомага па серыі кніг, прысвечаных выдуманаму персанажу доктару Фу Манчу. (Кніга другая, раздзел пяты, № 35)
    самакантроль: самагіпноз ці спроба праводзіць одытынг сабе самому без одытара. Самагіпноз, калі яго спрабуюць прымяніць у Дыянетыцы, гэта, верагодна, рэч максімальна блізкая да бясплоднага мазахізму. Калі пацыент уводзіць сябе ў стан самагіпнозу і ажыццяўляе рэгрэсію, намагаючыся дабрацца да інцыдэнту з захворваннем, нараджэння ці прэнатальных інграм, ён не атрымае нічога, акрамя шкоды. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка першая, № 10)
    саматычная стужка: фізічны індыкатарны механізм, што звязаны з часам. Одытар аддае загады саматычнай стужцы. Яе можна накіраваць у пачатак інграмы, і яна туды пойдзе. Саматычная стужка пройдзе праз інграму адпаведна хвілінам інграмнага часу, якія адлічвае одытар. Одытар можа сказаць: саматычная стужка пойдзе ў пачатак інграмы, потым -да моманту праз пяць хвілін
    пасля пачатку інграмы, і г.д. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка першая, № 1)
    саматычны: цялесны ці фізічны. Слова саматычны ужываецца ў Дыянетыцы для абазначэння любога фізічнага болю ці дыскамфорту, паколькі слова боль выклікае рэстымуляцыю, і паколькі ў мінулым яно прывяло да блытаніны паміж фізічным і душэўным болем.
    саматычны розум: той розум, які накіроўваецца аналітычным або рэактыўным розумам і здзяйсняе іх рашэнні на фізічным узроўні.
    санаторый: установа для лячэння хранічных хвароб. (Кніга першая, раздзел першы, № 9)
    сапрэсар: (ад англійскага “supress” падаўляць, прыгнятаць) знешнія сілы, якія памяншаюць шансы на выжыванне любой формы жыцця.
    саркастычны: насмешлівы; рэзка-з’едлівы. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка першая, № 5)
    свамі: уладар; пан індусскі ганаровы тытул, асабліва рэлігійных настаўнікаў індуізму. (Кніга другая, раздзел пяты, № 10)
    свядомьі: той, які мае адчуванне ці ўспрыманне, альбо здольны да іх. (Кніга першая, раздзел другі, № 19)
    секстант: інструмент, які выкарыстоўваюць штурманы для вымярэння вугла паміж накірункам на сонца, зорку і г.д., і гарызонтам, напрыклад, пры вызначэнні месцазнаходжання карабля. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 29)
    семантычны: той, які адносіцца да розных значэнняў слоў ці іншых сімвалаў, ці які выцякае з іх. (Кніга другая, раздзел першы, № 4)
    сілагізм: форма разважання, пры якой на падставе двух сцвярджэнняў робіцца выснова, напрыклад: “Усе людзі павінны памерці; я чалавек; значыцца, я памру”. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 20)
    сімбіёз: сумеснае існаванне падобных ці розных арганізмаў дзеля агульнай карысці. (Кніга першая, раздзел трэці, № 20)
    сімвалічная логіка: сучасны тып фармальнай логікі, што ўжывае спецыальныя матэматычныя сімвалы замест выказванняў і адносінаў паміж выказваннямі. (Кніга другая, раздзел другі, № 25) сінусіт: запаленне аднаго ці некалькіх сінусавых поласцей у чэрапе. (Кніга другая, раздзел другі, № 6)
    сіў: племя амерыканскіх індзейцаў, якое жыве на раўнінах паўночнай часткі Злучаных Штатаў і паўднёвай часткі Канады. (Кніга трэцяя, раздзел сёмы, № 30)
    сіфіліс: заразная венерычная хвароба, якая пашкоджвае першапачаткова якую-небудзь лакальную частку цела, затым скуру і слізістую абалонку і, урэшце, косці, мышцы і мозг. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 61)
    скапаламін: алкалоід, што выкарыстоўваецца ў медыцыне як заспакаяльны, снатворны сродак, а часам, разам з іншымі прэпаратамі, для аблягчэння болю. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 47)
    скараціць: выдаліць увесь зарад ці боль з інцыдэнта. Гэта азначае зрабіць так, каб прэклір прайшоў інцыдэнт з пачатку да канца (вярнуўшыся да яго ў рэверы) зноў і зноў, падбіраючы ўсю саматыку і ўспрыманні, якія ёсць, такім чынам, як калі б гэты інцыдэнт адбываўся зараз. Скараціць азначае, у тэхнічным сэнсе, вызваліць ад аберавальнага матэрыялу настолькі, наколькі магчыма, каб забяспечыць прагрэс кейса. (Кніга трэцяя, раздзел чацвёрты, № 19)
    слабінкі: невялічкія слабасці альбо недахопы характару; маленькія заганы альбо дэфекты. (Кніга трэцяя, раздзел першы, № 5)
    сонік: рыкол, пры якім чалавек чуе “вухам розуму” гукі з мінулага.
    спартанцы: грамадзяне Спарты, горада ў старажытнай Грэцыі, якія дазвалялі дзіцяці жыць толькі ў тым выпадку, калі ён
    паказваў патэнцыяльную здольнасць стаць каштоўным для дзяржавы. (Кніга другая, раздзел дзевяты, № 8)
    спрынцоўка: невялікі шпрыц са здымальнымі насадкамі для спрынцавання'. прамывання часткі цела, органа ці поласці (напрыклад, похвы) струменям вады, часам з распушчаным у ёй лячэбным прэпаратам ці ачышчальным сродкам, у медыцынскіх ці гігіенічных мэтах. (Кніга другая, раздзел сёмы, № 15)
    стандартньі банк памяці: запісы ўсяго, што было ўспрынята чалавекам на працягу жьіцця да цяперашняга часу, акрамя фізічнага болю. Боль запісваецца не ў аналітычным, а ў рэактыўным банку. стоікі: прадстаўнікі грэчаскай школы філасофіі, заснаванай Зенонам прыкладна ў 308 годзе да н.э. Яны сцвярджалі, што людзі павінны быць вольнымі ад моцных пачуццяў і спакойна ўспрымаць тое, што адбываецца навокал, як непазбежны вынік волі багоў. (Кніга першая, раздзел трэці, № 28)
    стрыхнін: горкае, вельмі атрутнае хімічнае рэчыва, што ў вельмі малых дозах выкарыстоўваецца як стымулятар. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 55)
    стымулы: тое, што падахвочвае чалавека ці рэч да дзейнасці ці ўзбуджае іхнюю энергію, альбо тое, што выклікае рэакцыю ў органе ці ў тканіне цела. (Кніга першая, раздзел другі, № 8) сульфаміды: група хімічных рэчываў з антыбактэрыяльнымі ўласцівасцямі. (Кніга другая, раздзел восьмы, № 1)
    сурочыць: заваражыць; уздзейнічаць на (кагосьці) чарамі. (Кніга другая, раздзел дзевяты, № 3)
    схаласт: чалавек, які праяўляе абмежаванасць, прытрымліваючыся традыцыйных вучэнняў, дактрын ці метадаў. (Кніга першая, раздзел другі, № 22)
    сцерці: прымусіць інграму поўнасцю “знікнуць” пры дапамозе паўторных праходжанняў, пасля чаго яна падшываецца як успамін і вопыт.
    Сьшон-прасцяк: дурань, персанаж з вядомага англійскага дзіцячага верша ананімнага аўтара. (Кніга другая, раздзел шосты, № 7) сэлф-дэтэрмінізм: (ад англ. “self' — сам, “determine” вызначаць) стан, у якім чалавек можа па ўласным выбары кантраляваць навакольнае асяроддзе ці знаходзіцца пад яго кантролем. Ён упэўнены ў сваіх зносінах з людзьмі. Ен разважае, але не абавязаны рэагаваць. (Кніга першая, раздзел другі, № 23)
    тактыльны: які выкарыстоўвае адчуванне дотыку альбо мае дачыненне да яго. (Кніга першая, раздзел другі, № 3)
    таламус: унутраная частка мозгу, адкуль ідуць сенсорныя (тыя, па якіх перадаюцца адчуванні) нервы. (Кніга першая, раздзел другі, № 12)
    талісман: прадмет, які быццам бы прыносіць удачу. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 38)
    Тарквемада: Томас дэ Тарквемада (1420 1498), першы вялікі інквізітар Іспаніі. Іспанская інквізіцыя, усталяваная пры Фердынандзе і Ізабэле ў 1478 годзе, была цэнтралізавана Тарквемадаю пасля яго прызначэння на пасаду вялікага інквізітара ў 1483 годзе. Ен заслужыў рэпутацыю (часткова заслужаную, часткова перабольшаную) вельмі жорсткага чалавека на працягу свайго кіраўніцтва іспанскай інквізіцыяй, якая, як лічыцца, нясе адказнасць за спаленне каля дзвюх тысяч чалавек між 1481 і 1504 гадамі. (Кніга трэцяя, раздзел сёмы, № 13)
    тапэктамія: (псіхіятрыя) аперацыя, пры якой выдаляюцца часткі мозгу, як пры выразанні сэрцавіны з яблыка.
    трак часу: прамежак часу жыцця чалавека ад зачацця да цяперашняга часу, на якім знаходзіцца паслядоўнасць здарэнняў ягонага жыцця. (Кніга другая, раздзел дзевяты, № 4)
    трансарбітальная лейкатамія: (псіхіятрыя) аперацыя, пры якой пацыенту, што знаходзіцца ў электрашоку, утыркаюць па звычайнаму шылу ў кожнае вока, і цягнуць яго ўгару, раздзіраючы аналайзер на часткі. (Кніга другая, раздзел пяты, № 22)
    трансфарматар: фокуснік ці акцёр, які хутка і неаднаразова мяняе сваё аблічча пад час выступлення. (Кніга другая, раздзел трэці, № 8)
    туберкулёз: (сухоты) інфекцыйнае знясільваючае захворванне, што ўздзейнічае на розныя часткі цела. (Кніга другая, раздзел пяты, № 8)