Дыянетыка
сучасная навука душэўнага здароўя
Л. Рон Хабард
Памер: 645с.
1999
зулус: чалавек, які належыць да вялікага, у мінулым ваяўнічага, народу групы банту, што жыве ў паўднёва-усходняй Афрыцы. (Кніга другая, раздзел восьмы, № 4)
іголкаўколванне: кітайская практыка наколвання тканкаў цела тонкімі іголкамі для аблягчэння болю ці ў якасці мясцовай анестэзіі. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 65) ідылічны: прыемны і прасты; пастаральны (характэрны для вясковага жыцця, ідэалізаванага як спакойнае, простае і натуральнае) альбо малюнкавы. (Кніга першая, раздзел трэці, № 34) інграма: момант “непрытомнасці”, які ўтрымлівае фізічны боль ці балючую эмоцыю і ўсе ўспрыманні. Інграма недасягальная для
аналітычнага розуму як жыццёвы вопыт. Яна з’яўляецца адзінаю крыніцай аберацый і псіхасаматычных захворванняў.
інграмная каманда: любая фраза, што ўтрымліваецца ў інграме.
індзейскі фокус з вяроўкаю: магічны фокус, у якім маг стварае ўражанне, што вяроўка вісіць у паветры, і ён ці ўзлазіць па ёй угару і знікае, ці накіроўвае ўгару іншыя рэчы, якія знікаюць. (Кніга другая, раздзел чацвёрты, № 9)
індуктыўны: той, што мае дачыненне да індукцыі (лагічнага разважання аб тым, што існуе агульны закон, паколькі існуюць асобныя выпадкі, якія здаюцца прыкладамі яго дзеяння), ці той, што скарыстоўвае яе. (Кніга другая, раздзел другі, № 2)
індуская тройца: прадстаўленне ў індуізме трох праяў Вярхоўнай Істоты: Брахмы, Вішну і Шывы, у кожнага з якіх свая касмічная функцыя. Брахма асацыіруецца са стварэннем, Вішну з захаваннем і узнаўленнем, а Шыва з разбурэннем і распадам. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 34)
індусы: прыхільнікі індуізму, рэлігійнай і сацыяльнай сістэмы, якая ўзнікла ў Індыі каля 1400 года да н.э., і ўключае веру ў рэінкарнацыю, пакланенне некалькім багам і каставую сістэму (нязменныя сацыяльныя класы, прыналежнасць да якіх перадаецца ў спадчыну) у якасці асновы грамадства. (Кніга другая, раздзел чацвёрты, № 1)
інсулінавы шок: стан комы, які з’яўляецца наступствам зніжанага ўтрымання цукру ў крыві, калі інсулін (рэчыва, якое дапамагае целу выкарыстоўваць цукар і іншыя вугляводы) прысутнічае ў залішняй колькасці. Інсулінавы шок выкарыстоўваецца псіхіятрамі як адна з форм шокавай тэрапіі ў “лячэнні” душэўных хваробаў. (Кніга трэцяя, раздзел чацвёрты, № 22)
інтраверсія: сканцэнтраванасць на сваім унутраным свеце. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 63)
іпахондрык: чалавек, які пастаянна праяўляе непатрэбную трывогу аб сваім здароўі. (Кніга другая, раздзел другі, № 18)
істэрычны: (псіхіятрыя) які мае дачыненне да істэрыі ці характэрны для яе. Істэрыя гэта ў псіхіятрыі стан, для якога характэрныя павышаная ўзбуджальнасць, залішняя трывожнасць, сенсорныя і маторныя парушэнні, ці несвядомая сімуляцыя арганічных расстройстваў, такіх, як слепата, глухата і г.д. (Кніга трэцяя, раздзел чацвёрты, № 17)
Калігула: (12 41 н.э.) рымскі імператар (37 41 н.э.). Яго праўленне вызначалася крайняй жорсткасцю і тыраніяй. (Кніга другая, раздзел другі, № 8)
каматычны: звязаны з комаю (перыядам глыбокай, працяглай непрытомнасці, які звычайна ўзнікае ад сур’ёзнай траўмы ці захворвання). (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка першая, № 8)
кампульсіі: непераадольныя, паўторныя, нерацыянальныя імпульсы зрабіць нешта. (Кніга першая, раздзел першы, № 20)
кан’юнктывіт: запаленне кан’юнктывы, слізістай абалонкі, што пакрывае ўнутранае павека і частку вока. (Кніга другая, раздзел пяты, № 26)
кандэнсатар: прыбор, які захоўвае зарад электрычнасці. (Кніга трэцяя, раздзел сёмы, № 11)
канфуцыянства: сістэма маральнасці, выкладзеная Канфуцыем, кітайскім філосафам (551? 479? да н.э.) (Кніга другая, раздзел восьмы, № 7)
капсуляванне: замыканне ў пузыры ці сумцы, альбо як быццам бы ў пузыры ці сумцы. (Кніга першая, раздзел другі, № 18)
кардьіт: бяздымнае выбуховае рэчыва, якім начыняюць патроны і снарады. (Кніга першая, раздзел другі, № 9)
Карзібскі: Альфрэд Карзібскі (1879 1950), амерыканскі вучоны і пісьменнік; распрацаваў прадмет агульнай семантыкі, метадалогію, якая імкнулася палепшыць паводзіны людзей з дапамогаю разборлівага выкарыстання слоў і сімвалаў. (Кніга другая, раздзел другі, № 23)
кармінавы: чырвоны ці пурпурна-чырвоны; малінавы. (Кніга другая, раздзел чацвёрты, № 6)
катаклізм: любы вялікі пераварот, што выклікае раптоўныя і гвалтоўныя змены, такі, як землятрус, вайна і г.д. (Кніга першая, раздзел трэці, № 16)
каталізатар: (перан.) чалавек ці рэч, што дзейнічае як стымул, выклікаючы ці паскараючы пэўны вынік. (Кніга другая, раздзел дзесяты, № 2)
катаральны: звязаны з запаленнем слізістай абалонкі, асабліва носа ці гартані, што выклікае ўзмацненне цячэння слізі. (“Як чытаць гэтую кнігу”, № 6)
кейс: агульны тэрмін для чалавека, з якім працуюць ці якому дапамагаюць. Слова “кейс” таксама ўжываецца ў дачыненні да стану, у якім чалавек знаходзіцца, і які кантралюецца змесцівам ягонага рэактыўнага розуму. Кейс чалавека гэта спосаб, якім ён рэагуе на навакольны свет з прычыны сваіх аберацый. (Кніга другая, раздзел першы. № 3)
кідкі: надта яркі; які кідаецца ў вочы (Кніга першая, раздзел другі, № 6)
Кінсі: Альфрэд Чарльз Кінсі (1894 1956), амерыканскі вучоны, які даследаваў сексуальныя паводзіны мужчын і жанчын. У 1947 і 1948 гадах ён апублікаваў кнігі з вынікамі гэтых даследаванняў: “Сексуалызыя паводзіны мужчын” і “Сексуальныя паводзіны жанчын”, шырока вядомыя як “Справаздачы Кінсі”. Гэтыя кнігі абверглі тагачасныя ўяўленні пра прыроду сексуальных практык амерыканцаў і распаўсюджанасць таго ці іншага віду сексуальных адносін. (Кніга трэцяя, раздзел шосты, № 4)
Кітс: Джон Кітс (1795 1821), англійскі паэт, які лічыцца адным з найвялікшых паэтаў гэтай краіны. Ягоныя вершы не ведаюць роўных па высакароднасці, меладычнасці і вобразнаму багаццю. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 1)
клаўстрафобія: назойлівы страх, боязь закрытых памяшканняў. (Кніга трэцяя, раздзел шосты, № 13)
клептаманія: некантралявальная тэндэнцыя да крадзяжу рэчаў пры адсутнасці жадання пакарыстацца імі ці атрымаць ад іх прыбытак. (Кніга трэцяя, раздзел шосты, № 7)
клір: чалавек без аберацый. Ён рацыянальны, бо прымае найлепшыя магчымыя рашэнні, кіруючыся пэўнымі дадзенымі і сваім уласным пунктам гледжання. Клір не мае інграм, якія маглі б быць рэстымуляваны і парушылі б правільнасць яго разлікаў унясеннем ў іх патаемнай і памылковай інфармацыі. Стан клір з’яўляецца мэтай Дыянетычнай тэрапіі. Вытрымка і заняткі дапамогуць дасягнуць гэтага. Тэрмін паходзіць ад англійскага слова “clear”, што значыць “ясны”, “чысты”. (Кніга першая, раздзел другі, № 1)
Кодэкс Одытара: збор правілаў (што рабіць і чаго не рабіць), якога прытрымліваецца одытар пад час одытынгу, што забяспечвае атрыманне прэклірам найвялікшых магчымых дасягненняў ад одытынгу. (Кніга трэцяя, раздзел трэці, № 5)
кол-бэк: інграмная каманда, якая прымушае прэкліра перамяшчацца назад, у іншае месца ў прасторы, і цягне прэкліра ўніз, ад цяперашнага часу ў інграму. Напрыклад, “вярніся сюды” і “падыдзі, калі ласка”. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 15)
контрвыжывальны: (англ. “contra-" супраць, насупраць) скіраваны супраць выжывання (Кніга другая, раздзел другі, № 21).
контур: частка банка (размоўная назва для рэактыўнага розуму) чалавека, якая паводзіць сабе так, як быццам яна нехта ці нешта асобнае ад чалавека, і якая альбо размаўляе з ім, альбо пачынае дзейнічаць па ўласнаму разуменню, а можа нават, калі яна дастаткова сур’ёзная, захапіць кантроль над ім пад час свайго дзеяння. (Кніга першая, раздзел другі, № 5)
корба: інструмент для свідравання. Складаецца са здымнага свердзела, замацаванага ў рукаятцы, якую верцяць. (Кніга першая, раздзел другі, № 7)
Крафт-Эбінг: барон Рыхард фон Крафт-Эбінг (1840 1902), нямецкі неўролаг і аўтар прац па сексуальнай паталогіі. (Кніга другая, раздзел пяты, № 32)
кровапусканне: выпусканне крыві з чалавека ў якасці тэрапеўтычнай працэдуры. (Кніга другая, раздзел пяты, № 24)
кронцыркуль: цыркуль для вымярэння дыяметра трубак ці круглых аб’ектаў. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 21)
“Кроў і пясок”: назва нямой стужкі з Рудольфам Валянціна ў адной з галоўных роляў. (Кніга трэцяя, раздзел чацвёрты, № 3)
крычаць гвалт: падаваць сігнал трывогі. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 31)
Крэпелін: Эміль Крэпелін (1856-1926), нямецкі псіхіятр; падзяліў псіхічныя адхіленні на розныя класы. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 60)
лайнер: параход, пасажырскі самалёт і г.д., што рэгулярна курсіруе па пэўным маршруце. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая. № 23)
ламы: паўднева-амерыканскія жывёлы, блізкія да вярблюдаў, але меншыя і без гарбоў. Лам разводзяць у якасці ўючных жывёлін, a таксама дзеля воўны, мяса і малака. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 40)
ланцуг: серыя інцыдэнтаў падобнага тыпу ці на падобную тэму. (Кніга другая, раздзел трэці, № 5)
ланцуговая ядзерная рэакцыя дзялення: большыя атамы могуць дзяліцца з утварэннем меншых атамаў, такіх, як атамы ёду і брому. Гэты працэс можа быць арганізаваны такім чынам, што кожнае дзяленне будзе выклікаць іншае дзяленне, гэтым самым запускаючы ланцуговую рэакцыю. Прыклад ланцуговай ядзернай рэакцыі дзялення гэта працэсы, што адбываюцца ў атамнай бомбе. Тут выраз ужыты ў пераносным сэнсе. (Кніга трэцяя, раздзел сёмы, № 24)
лейтматыў: пераважная ідэя ці рыса. (Кніга трэцяя, раздзел чацвёрты, № 11)
Лесбас: грэчаскі востраў у Эгейскім моры. Слова лесбіянскі паходзіць ад імя гэтага вострава, ад эратызму і гомасексуальнасці, што прыпісваліся Сафо (старажытнай грэчаскай паэтцы з Лесбаса) і яе паслядоўніцам. (Кніга трэцяя, раздзел сёмы, № 16)
лесбіянства: гомасексуальныя адносіны паміж жанчынамі (Кніга другая, раздзел пяты, № 29)
Леўкіп: грэчаскі філосаф V ст. да н.э. (Кніга першая, раздзел трэці, № 25)
лізол: (гандлёвы знак) марка празрыстага карычневага алеістага раствору, што ўжываецца як сродак для дэзінфекцыі і антьісептык. (Кніга другая, раздзел пяты, № 33)
лішай: захворванне скуры, якім хварэюць жывёлы і людзі. Яно выклікаецца паразітам, і для яго характэрны інтэнсіўны сверб, з’яўленне струпоў і страта валасоў. (Кніга другая, раздзел другі, № 32) лішайнікі: любое з вялікай групы раслін, якія выглядаюць як нешта падобнае да моху і растуць плямамі на дрэвах, скалах і т.п. (Кніга першая, раздзел трэці, № 21)