Дыянетыка
сучасная навука душэўнага здароўя
Л. Рон Хабард
Памер: 645с.
1999
сусветаў і іншага жыцця. Выкарыстоўваючы тэхналогію Саенталогіі, можна вызваць пажаданыя змены ў акалічнасцях жыцця. Гэтая тэхналогія змяшчае Дыянетыку, жыццёва важную і фундаментальную галіну Саенталогіі, і пэўныя методыкі, якія ўздымаюць здольнасці і ўсведамленне чалавека на вышыні. якія раней лічыліся недасягальнымі.
Мэтай жыцця Рона было завяршыць даследаванні тайны існавання чалавека і распрацаваць тэхналогію, якая ўздыме яго на больш высокія ўзроўні разумення, здольнасцей і свабоды і гэтай мэты ён поўнасцю дасягнуў праз распрацоўку Дыянетыкі і Саенталогіі. Рон заўсёды лічыў: калі ён адзін будзе карыстацца вынікамі сваіх даследванняў, гэтага будзе недастаткова. Ён прыкладаў многа намаганняў на тое, каб запісвать усе падрабязнасці сваіх адкрыццяў, каб і іншыя маглі карыстацца багаццем ведаў і мудрасці дзеля паляпшэння свайго жыцця.
“Я люблю дапамагаць іншым, казаў ён, і лічу найвялікшым здавальненнем у жывді бачыць, як чалавек вызваляецца ад ценяў, якія азмрочвалі ягоныя дні.
Гэтыя цені здаюцца яму такімі густымі і так прыгнятаюць яго, што калі ён раптам бачыць, што яны ўсяго толькі цені, што ён можа глядзець праз іх, прайсці праз іх і зноў аказацца на сонейку, ён адчувае велізарную радасць. I я павінен прызнацца, што мая радасць пры гэтым не меншая за яго”.
Ягоныя працы калі ўлічваць толькі тыя, што прысвечаны чалавеку, розуму і духу змяшчаюць дзесяткі мільёнаў слоў у многіх кніжных тамах, рукапісах і магнітафонных стужках, дзе запісаны больш за 3000 ягоных лекцый і брыфінгаў.
Сёння ягоныя працы вывучаюцца і выкарыстоўваюцца штодзённа ў больш як тысячы центраў Дыянетыкі, цэркваў Саенталогіі, місій і арганізацый па ўсім свеце.
Л. Рон Хабард пакінуў сваё цела 24 студзеня 1986 года. Ягоная спадчына поўнасцю завершанае даследаванне і сістэматызацыя тэхналогіі Дыянетыкі і Саенталогіі.
Найвялікшымі сведчаннямі празорлівасці Рона з’яўляюцца цудоўныя рэзультаты ягонай тэхналогіі і тыя мільёны ягоных сяброў па ўсім свеце, якія нясуць ягоную спадчыну ў дваццаць першае стагоддзе. I колькасць цудаў, і колькасць сяброў растуць з кожным днём.
Гласарый
0: тэта, восьмая літара грэчаскага алфавіта, якую грэкі выкарыстоўвалі як сімвал для думкі, жыцця ці духу. (Кніга другая, раздзел шосты, № 1)
ad absurdum: лацінскі выраз, што азначае “да бязглуздзіцы”. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 35)
ambivalent: (чытаецца “эмбівэйлэнт”) англійскае слова, што азначае “супярэчлівы, супрацьлеглы”. (Кніга другая, раздзел трэці, № 7)
Pasteurella pestis: мікраарганізм, які выклікае бубонную чуму. (Кніга першая, раздзел трэці, № 19)
Q: сімвал, што выкарыстоўваеода для абазначэння формы энергіі ці сілы, якая хаця і невызначаная, аднак, па назіраннях, існуе. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 53)
абарыген: адзін з першых альбо з найбольш ранніх часоў вядомых насельнікаў рэгіёну, каранны жыхар. (Кніга першая, раздзел першы, № 3)
абераваны: чалавек, які не клір
аберацыя: адхіленне ад рацыянальнага мыслення ці паводзін. Гэтае слова паходзіць ад лацінскага “aberrare" (адхіляцца ад чагонебудзь), якое складаецца з “ab” прэч, і “еггаге'' блукаць. Гэта, у аснове, азначае памыляцца, рабіць памылкі, альбо, больш канкрэтна, мець фіксаваныя ідэі, якія не з’яўляюцца праўдаю. Слова таксама ўжываецца ў яго навуковым сэнсе. Яно азначае адхіленне ад прамой лініі. Калі лінія павінна ісці ад А да Б, то, калі яна “абераваная,” яна пойдзе ад А да нейкага іншага пункту, яшчэ да нейкага іншага пункту, яшчэ да нейкага іншага пункту, яшчэ да нейкага іншага пункту, яшчэ да нейкага іншага пункту, і нарэшце дойдзе да Б. Калі браць гэта слова ў яго навуковым сэнсе, яно таксама азначае адсутнасць прамалінейнасці, альбо бачанне чагосьці ў скажоным выглядзе, як, напрыклад, чалавек бачыць
каня, але думае, што бачыць слана. Абераванымі паводзінамі былі б няверныя паводзіны, альбо паводзіны, не падтрыманыя розумам. Калі чалавек мае інграмы, яны імкнуцца засланіць яго нармальную здольнасць успрымаць ісціну і параджаюць абераваны погляд на сітуацыі, што затым выклікае абераваную рэакцыю на іх. Супрацьлеглым аберацыі станам з’яўляецца псіхічнае здароўе. Вось найбольш фундаментальны ўзровень аберацыі: “Калі ежа пахне добра, дык прэч ад яе!” Гэта адкрыта ідзе супраць выжывальнага намеру арганізму. (“Як чытаць гэтую кнігу”, № 10)
абмоўкі: памылкі ў размове, напрыклад, нядбайныя заўвагі. (Кніга другая, раздзел другі, № 14)
адвольны: заснаваны на ўласных сімпатыях, думцы, дзівацтве; народжаны капрызам. (Кніга першая, раздзел трэці, № 9)
адзінкі ўвагі: колькасць усведамлення. Кожны арганізм усведамляе да пэўнай ступені. Рацыянальны ці адносна рацыянальны арганізм усведамляе, што ён усведамляе. Пра адзінкі ўвагі можна сказаць, што яны існуюць у розуме розных людзей у рознай колькасці. (Кніга другая, раздзел чацвёрты, № 11)
адключыць: прымусіць інграму (ці інграмы) адысці прэч, не сціраючы яе (іх). (Кніга другая, раздзел шосты, № 4)
адмена: пагадненне з пацыентам пра тое, што ён не будзе літаральна тлумачыць ці выкарыстоўваць якім-небудзь чынам словы одытара, што б той ні казаў. Гэта прадухіляе выпадковае гіпнатычнае ўнушэнне.
Адраджэнне (Рэнесанс): вялікае ажыўленне мастацтва, літаратуры і навук у Еўропе ў 14-м, 15-м і 16-м стагоддзях, заснаванае на класічных (грэчаскіх і рымскіх) крыніцах. Яно пачалося ў Італіі і паступова распаўсюдзілася на іншыя краіны, адзначыўшы пераход ад сярэднявечнага свету (прыблізна 500 1450 гг. н.э.) да сучаснага. (Кніга першая, раздзел трэці, № 12)
адрэналін: гармон, што выпрацоўваецца наднырачнікамі. Ён стымулюе працу сэрца, павялічвае сілу мускулаў і г.д. (Кніга другая, раздзел першы, № 5)
адурманенасць: пачуццё стомленасці, санлівасці, затуманенасці (як пад уздзеяннем наркотыкаў). (Кніга другая, раздзел трэці, № 4) адхіленні: парушэнні функцый розуму; душэўныя захворванні, вар’яцтвы. (Кніга першая, раздзел першы, № 11)
акопная хвароба: (псіхіятрыя) неўратычнае адхіленне, пры якім чалавек перажывае непакой, раздражняльнасць, дэпрэсію і г.т., часцяком пасля працяглага ўдзелу ў баявых дзеяннях. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 62)
АКТГ: (адрэнакортыкатропны гармон) гармон, які часам ужываўся для барацьбы з сімптомамі рэўматоіднага артрыту; ён стымулюе вытворчасць іншых гармонаў у целе. (Кніга другая, раздзел пяты, № 1)
акушэрскі: той, што мае дачыненне да акушэрства, галіны медыцыны, якая займаецца даглядам і лячэннем жанчын на працягу цяжарнасці, родаў і перыяду адразу ж пасля родаў. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 51)
Алімп: гара на паўночным усходзе Грэцыі, на якой, згодна з легендаю, жылі багі старажытнай Грэцыі. (Кніга першая, раздзел трэці, № 32)
алкаголік: чалавек, які пакутуе ад бескантрольнай цягі да алкаголю. (Кніга другая, раздзел другі, № 13)
альтруізм: імкненне бескарысліва дзейнічаць на карысць іншых. (Кніга першая, раздзел чацвёрты, № 1)
Аляксандр: Аляксандр III, вядомы як Аляксандр Вялікі (356 323 г. да н.э.); цар Македоніі (старажытнае царства, што знаходзілася на тэрыторыі сённяшняй Грэцыі і Югаславіі). (Кніга трэцяя, раздзел сёмы, № 15)
амбіверсія: стан ці рыса характару, якая змяшчае элементы як інтраверсіі, так і экстраверсіі. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 64)
амніятычная вадкасць: вадкасць, у якой знаходзіцца зародак ці плод. (Кніга другая, раздзел сёмы, № 14)
амніятычны мяшок: мембранны мяшок, дзе знаходзіцца плод, які развіваецца, і амніятычная вадкасць. (Кніга другая, раздзел дзесяты, № 6)
амулет: прадмет, які носяць на целе, таму што ён быццам бы мае магічную сілу ахоўваць ад траўмы ці зла. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 37)
амур: (ад франц. amour) каханне. (Кніга першая, раздзел трэці, №30)
аналаг: рэч ці частка, якая падобна да нечага, ці якую можна параўнаць з нечым у пэўных адносінах. (Кніга другая, раздзел другі, № 19)
аналайзер: гл. аналітычны розум у гласарыі. (Кніга першая. раздзел пяты, № 1)
аналітычны розум: тая частка розуму, якая успрымае і захоўвае інфармацыю, атрыманую чалавекам з вопыту, каб кампанаваць праблемы, вырашаць іх, і накіроўваць арганізм па чатырох дынаміках. Ён разважае катэгорыямі адрознення і падабенства.
аналогія: тлумачэнне чагосьці пры дапамозе параўнання яго, частка за часткаю, з нечым падобным. (Кніга першая, раздзел трэці, № 4)
анемія: недахоп у крыві рэчыва, што пераносіць кісларод. што вядзе да бледнасці, агульнай слабасці і г.д. (Кніга другая, раздзел трэці, № 3)
Антон Мэсмэр: (1734 1815) аўстрыйскі ўрач, які распрацаваў практыку мэсмэрызму (гіпнатызму). (Кніга трэцяя, раздзел сёмы, №29)
антрапамарфічны: той, што ўяўляе сабою антрапамарфізм, ці для якога ўласцівы антрапамарфізм (перанясенне чалавечых псіхічных уласцівасцяў на з’явы прыроды, жывёл, расліны, прадметы; увасабленне). (Кніга трэцяя, раздзел пяты, № 3)
антыпатыя: моцная ці глыбока ўкаранелая непрыязнасць. (Кніга другая, раздзел сёмы, № 16)
апартунізм: палітыка альбо практыка (як ў палітыцы, бізнэсе ці асабістых справах) прыстасавання дзеянняў, рашэнняў і г.д. да мэтазгоднасці ці эфектыўнасці, ахвяруючы пры гэтым этычнымі прынцыпамі. (Кніга першая, раздзел трэці, № 24)
“Арол я выйграў, рэшка ты прайграў”: апісанне “гульні ў адны вароты”. Фраза паходзіць з гульні, у якой манету падкідаюць у паветра і ідуць у заклад на тое, якім бокам угару яна ўпадзе. (Кніга другая, раздзел пяты, № 28)
артапедыя: галіна хірургіі, што вывучае лячэнне дэфармацый, хвароб і траўмаў касцей, суставаў, мышцаў і г.д. (Кніга другая, раздзел пяты, № 5)
артрыт: хвароба, якая выклікае запаленне, боль і нягнуткасць у суставах. (Кніга другая, раздзел другі, № 3)
Арыстоцель: (384 322 да н.э.) грэчаскі філосаф, вядомы па сваіх працах па логіцы, этыцы, палітыцы і г.д. (Кніга другая, раздзел сёмы, № 10)
асвячоны: вылучаны альбо абвешчаны як святы. (Кніга першая, раздзел першы, № 6)
асіст: (ад англійскага “assist” дапамога) просты працэс, які можна прымяніць да любога чалавека, каб дапамагчы яму хутчэй выздаравець ад захворвання ці траўмы ў выніку няшчаснага здарэння, альбо апамятацца ад расстройства. (Кніга трэцяя, раздзел другі, № 2)